вс, 22/03/2015 - 20:07 — bez-admin
Ад 25 сакавіка 1918 года ўсе Беларусы сьвяткуюць Дзень Волі -Дзень, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка , незалежная вольная дзяржава.

З гэтай нагоды актывісты Беларуска Эўрапейскага Задзіночаньня ладзяць пікет, які мае адбыцца 25 сакавіка на плошчы Шумана ў Бруссэлі. Пачатак аб 11 гадзіне. Галоўным дэвізам гэтага мерапрыемства будзе “Разам назаўжды”. Гэтым мае засьведчыцца салідарнасьць з братнім Украінскім народам, які сёньня супрацьстаіць крамлёўскай агрэсіі, бо салідарнасьць ёсьць галоўнай зброяй супраць імперыі зла.
Запрашаем усіх салідарных прыняць удзел у акцыіі.
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Навіны дыяспары: