Разам назаўжды!

25 сакавіка ў Брусэлі актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня быў зладжаны сьвяточны пікет, прымеркаваны да чарговай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта традыцыйнае сьвята, якое ў апошнія гады атрымала новую назву – Дзень Волі - , адзначаецца ўсімі патрыётамі ад 1918 году, калі была адноўлена беларуская дзяржаўнасьць.

DSCF1169.JPG

Сьвяточны пікет праходзіў пад дэвізам «Разам назаўжды!», у знак салідарнасьці з братнім народам Украіны, які ў гэтыя дні збройна змагаецца супраць маскоўскага агрэсара. У пікеце прынялі ўдзел і ўкраінцы, якія таксама ўважаюць беларусаў за братні народ і ўдзячныя за салідарнасць у гэты складаны для іх радзімы час.

DSCF1176.JPG

Пасьля пікету беларусы наведалі магілу беларускага кампазытара Міколы Равенскага (аўтара музыкі да духоўнага гімну “Магутны Божа”), дзе ўсклалі кветкі колераў роднага бел-чырвона-белага сьцяга і на чале са сьвятаром Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы памаліліся за душы ўсіх барацьбітоў і ваяроў, што змагаліся за волю Бацькаўшчыны.

DSCF1183.JPG

Пад час пікету былі распаўсюджана некалькі сотняў чарговага інфармацыйнага бюлетэня, са зместам можна азнаёміцца ніжэй.

Дзень Незалежнасьці Беларусі

Ад 25 сакавіка 1918 году гэты дзень стаў сьвяточным для мільёнаў жыхароў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень быў падпісаны Акт аб Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтым Актам была адноўлена дзяржаўнасьць, перарваная агрэсіяй Расейскай Імперыі ў ХVIII стагоддзі. На вялікі жаль, маладая рэспубліка была ня ў стане супрацьстаяць новаму нападу з боку бальшавіцкай Расеі пад кіраўніцтвам камуністаў. Краіны Эўропы, аслабленыя Першай суьсветнай вайной, ня мелі магчымасьці дапамагчы станаўленьню маладой дэмакратычнай рэспублікі, таму Беларусь на доўгія гады апынулася пад акупацыяй Імперыі зла.

На працягу ўсяго акупацыйнага перыяду расейская ўлада вяла палітыку зьнішчэньня культуры і гісторыі Беларускага народа. У 30-х гадах ХХ стагоддзя была фізічна зьнішчана эліта, што насяляла тагачасную тэрыторыю Беларусі. Гэта былі людзі розных нацыянальнасьцяў і веравызнаньняў, галоўным злачынствам перад рэпрэсіўнай савецкай сістэмай была іх любоў і павага да беларускай культуры і традыцыяў. З маўклівай згоды Лігі Нацый, Гітлерам і Сталінам была развязаная Другая суьсветная вайна. За чатыры гады вайны жыхары Беларусі ў поўнай меры адчулі на сабе нацызм германскага рэйху і камунізм маскоўскага Крамля, якія мала чым адрозніваліся па сваёй сутнасьці. Пасля гэтай варварскай вайны насельніцтва Беларусі зьменшылася на адну траціну. Краіне засталася цалкам разбураная эканоміка, якую прыйшлося доўга аднаўляць.

Развал Савецкага Саюза ў 1991годзе даў магчымасьць аднавіць дзяржаўнасьць Беларусі. У 1994 годзе краінамі Захаду быў падпісаны Будапешцкі мемарандум, які гарантаваў палітычную і эканамічную Незалежнасць Беларусі, Украіны і Казахстана ў абмен на адмову ад ядзернай зброі. Але новае кіраўніцтва Расеі неаднаразова ігнаравала гэты мемарандум ім жа падпісаны. Таму Беларусь трапіла пад эканамічную і палітычную акупацыю спецслужбаў Расеі. У выніку дзяржаўнага перавароту 1996 году ўлада цалкам перайшла да іх стаўленіка, які на працягу 20 гадоў выконвае загады Крамля і вядзе краіну да поўнага банкруцтва.

Кіраўніцтва заходніх краінаў на працягу многіх гадоў назірала парушэньні Расеяй ёю ж падпісаных дамоўленасьцяў і ніяк на іх не рэагавала. Гэта прывяло да ваеннай агрэсіі з боку алігархічнага крыміналу Крамля супраць Украіны. У выніку частка тэрыторыі Ўкраіны была незаконна далучана да Расейскай Федэрацыі, а частка аддадзена для рабаваньня крамлёўскім тэрарыстам.

Беларускія палітычныя ўцекачы занепакоеныя паводзінамі палітыкаў Эўропы, якія фліртуюць з Крамлём і дазваляюць яму праводзіць агрэсыўную палітыку ў адносінах да краін-суседзяў. Няўжо кіраўнікі эўрапейскіх краінаў вераць у тое, што расейскія войскі спыняцца, захапіўшы Ўкраіну? Няўжо эўрапейскія палітыкі думаюць, што Расея не нападзе на краіны Эўразьвязу? Чаму жыхары Эўропы не заклапочаныя тым фактам, што палітыкі Крамля не раз заяўлялі пра гатоўнасць ужыць ядзерную зброю? Чаму рознага роду эўрапейскія лібералы вераць у гуманізм і чалавечнасьць крамлёўскай хунты, якая складаецца з афіцэраў спецслужбаў? Бо ўжо ні для каго не сакрэт, што ў апошні час нават царква ў Расеі мае ролю ідэолагаў рускага фашызму.

Жыхары Эўропы, сёньня Украіна адна змагаецца супраць агрэсіі Масквы! Сёньня Украіна абараняе сабой усю Эўропу. І сёньня ад эўрапейскай салідарнасці і дапамогі Украіне залежыць будучыня ўсёй Эўропы!

Journée de l’Indépendance en Biélorussie

Depuis le 25 mars 1918, cette date est un jour de fête pour des millions d’habitants en Biélorussie. C’est en effet à cette date qu’a été signé l’acte d’indépendance de la République Populaire de Biélorussie. Cet acte a rétabli la souveraineté et brisé l’agression de l’Empire russe qui perdurait depuis le 18ème siècle. Malheureusement, la jeune république n’a pas été en état de s’opposer à une nouvelle agression de la part de la Russie bolchévique sous la direction des communistes. Affaiblis par la Première guerre mondiale, les pays européens n’ont pas été capables de porter assistance à la fondation de la jeune république démocratique, c’est pourquoi la Biélorussie a dû subir pendant de longues années l’occupation de l’Empire du Mal.

Durant toute la période d’occupation, le pouvoir russe a mené une politique de destruction de la culture et de l’histoire du peuple biélorusse. Dans les années 30 du 20ème siècle, l’élite résidant sur le territoire de l’actuelle Biélorussie a été physiquement détruite. Il s’agissait de personnes de diverses origines ethniques et confessions, dont le principal crime envers le système répressif soviétique était leur amour et respect de la culture et des traditions biélorusses. Avec l’accord tacite de la Ligue des Nations, la Seconde guerre mondiale a été initiée par Hitler et Staline. Durant les quatre années de guerre, les habitants de la Biélorussie ont pleinement fait l’expérience du nazisme du Reich allemand et du communisme du Kremlin de Moscou, qui se distinguaient peu l’un de l’autre dans leur essence. Après cette guerre barbare, la population de la Biélorussie avait diminué d’un tiers. Il ne restait au pays qu’une économie entièrement détruite dont le rétablissement a nécessité beaucoup de temps.

L’effondrement de l’Union Soviétique en 1991 a donné la possibilité de rétablir la souveraineté de la Biélorussie. En 1994, les pays occidentaux ont signé le mémorandum de Budapest qui garantissait l’indépendance politique et économique de la Biélorussie, de l’Ukraine et du Kazakhstan en échange de l’abandon des armements nucléaires. Mais à diverses reprises, le nouveau gouvernement russe a ignoré ce mémorandum pourtant signé par lui-même. C’est pourquoi la Biélorussie est tombée sous l’occupation économique et politique des services spéciaux de la Russie. Suite à un coup d’état, le pouvoir est passé entièrement à leur protégé qui depuis 20 ans, exécute les ordres du Kremlin et mène le pays à une faillite certaine.

Durant de nombreuses années, les dirigeants des pays occidentaux ont observé les violations commises par la Russie de ces accords signés par elle-même et n’ont aucunement réagi à celles-ci. Ceci a mené à une agression militaire de la part du criminel oligarque du Kremlin contre l’Ukraine. Suite à quoi une partie du territoire de l’Ukraine s’est vue illégalement rattachée à la Fédération de Russie, et une partie a été donnée en pillage aux terroristes du Kremlin.

Les réfugiés politiques biélorusses sont inquiets du comportement des politiciens européens, qui flirtent avec le Kremlin et lui permettent de mener une politique agressive envers les pays voisins. Les chefs d’états des pays européens croient-ils donc que les troupes russes s’arrêteront après avoir saisi l’Ukraine? Les politiciens européens croient-ils donc que la Russie n’attaquera pas les pays de l’Union européenne? Pourquoi les habitants de l’Europe ne sont-ils pas inquiétés par le fait que les politiciens du Kremlin ont déclaré à plusieurs reprises l’éventualité d’avoir recours aux armes nucléaires? Pourquoi différents types de libéraux européens croient-ils en l’humanisme et l’humanité de la junte du Kremlin pourtant composée d’officiers des services spéciaux? Ce n’est en effet un secret pour personne que ces derniers temps, même l’Eglise joue en Russie le rôle d’idéologue du fascisme russe.

Habitants de l’Europe, aujourd’hui l’Ukraine combat seule l’agression de Moscou! Aujourd’hui l’Ukraine défend seule toute l’Europe. Et aujourd’hui, c’est le futur de toute l’Europe qui dépend de la solidarité et de l’assistance des Européens à l’Ukraine!

Independence Day in Belarus

Starting from March 25th 1918 this date has become a holiday for millions of people in Belarus. That same day was signed the Independence Act of the People’s Republic of Belarus. This act restored the statehood of the country which had been interrupted by the aggression of the Russian Empire in the 18th century. Unfortunately, the Young republic was unable to resist another attack from Bolshevik Russia under the Communists. Weakened by the First World War, Europe was unable to assist the formation of the young democratic republic, that is why Belarus fell under the occupation of the Evil Empire for many years.

Throughout the whole occupation period, the Russian government led a policy of destroying the culture and history of the Belarusian people. In the 1930’s the elite, living in what is now Belarus, was physically destroyed. These were people of different ethnic backgrounds and religions, whose main crime against the repressive Soviet system was their love and respect for the Belarusian culture and traditions. With the tacit consent of the League of Nations, Hitler and Stalin unleashed the Second World War. During the four years of the war, the inhabitants of Belarus fully experienced the Nazi Reich as well as the communism of the Moscow Kremlin, which are not much different in nature. After this barbaric war, the Belarusian population had decreased by one-third. The country remained with a completely destroyed economy, which took long to recover.

The collapse of the Soviet Union in 1991 made it possible to restore the statehood of Belarus. In 1994, the Western countries signed the Budapest Memorandum, which guaranteed the political and economic independence of Belarus, Ukraine and Kazakhstan in exchange for giving up nuclear weapons. But the new Russian leaders repeatedly ignored the memorandum they had signed. Therefore, Belarus came under economic and political occupation of the Russian security services. As a result of the coup d’état, the power was fully transferred to their protégé, who has been obeying the instructions of the Kremlin for 20 years and is leading the country to total bankruptcy.

For many years the leaders of the Western countries have observed the violations by Russia of agreements it had signed but did not react to them. This led to the military aggression against Ukraine by the Kremlin oligarchic criminals. As a result, part of the territory of Ukraine has been illegally annexed to the Russian Federation, and part has been given for looting to the Kremlin terrorists.

The Belarusian political refugees are concerned about the behaviour of European politicians who are flirting with the Kremlin and allow it to pursue an aggressive policy towards its neighbouring countries. Do the heads of the European countries really believe that Russian troops will stop after capturing Ukraine? Do European politicians really think that Russia will not attack the EU? Why are the inhabitants of Europe not concerned about the fact that the Kremlin politicians have repeatedly stated about their readiness to use nuclear weapons? Why do different kinds of European liberals believe in the humanism and humanity of the Kremlin junta consisting of intelligence officers? After all, it is no secret that in recent years, even the church in Russia has been playing the role of ideologue of the Russian fascism.

Inhabitants of Europe, today Ukraine struggles alone against the aggression of Moscow! Today, Ukraine is protecting all Europe. And today, the future of all Europe depends on the solidarity and assistance of the Europeans to Ukraine!