ср, 01/11/2017 - 16:48 — bez-admin
Першага лістапада Беларусы Бельгіі ўшанавалі памяць сваіх Дзядоў на магіле вядомага кампазытара Міколы Равенскага, які пахаваны ў Лёване.
Было асьвячана надмагільле, якое ўсталявалі беларусы Бельгіі і Францыі на сродкі беларускай эміграцыі ўсяго сьвету.
Пасьля Лёванскіх могілак актывісты Беларуска – Эўрапейскага Задзіночаньня паехалі на магілу Раднага Беларускай Народнай Рэспублікі Янкі Жучкі, каб памаліцца і запаліць знічкі памяці.
Хто забывае пра памерлых, не будзе ўспомнены пры жыцьці!
Навіны Беларусі:
Навіны дыяспары:
У сьвеце:
Духоўнае жыцьцё: