8 снежня ў Мінску адбываецца працяг вулічных пратэстаў супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Напярэдадні, 7 снежня, у акцыі прынялі ўдзел каля 1000 чалавек. Павал Севярынец, які першы з палітычных лідараў заклікаў людзей выходзіць 7 снежня на Кастрычніцкую плошчу, прапанаваў працягнуць вулічны пратэст і 8 снежня.

У іншых краінах беларускія дыяспары і неабыякавыя да лёсу інтэграцыйных дамоваў грамадзяне іншых дзяржаў таксама праводзяць акцыі пратэсту. Раней «Новы Час» паведамляў пра мітынгі ў Брусэлі, Канадзе і Нью-Ёрку і Кіеве.




Рады Свабода паведамляе пра вулічную акцыю ў Празе. На Старамесцкай плошчы ў цэнтры Прагі на мітынгу супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй сабралася каля 30 беларусаў і некалькі ўкраінцаў.

Супраць інтэграцыі з Расіяй пратэстуюць таксама ў Варшаве. Пра гэта паведамляе Народная Грамада ў фэйсбуку.