пт, 26/10/2007 - 17:33 — bez-admin
Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл падтрымлівае Польшчу ў пытаньні пабудовы Паўночнага газаправоду па дне Балтыйскага мора. Пра гэта чэскі палітык сказаў у інтэрвію нямецкай газэце “Koelnischer Rundschau”.
Вацлаў Гавэл лічыць, што падчас стварэньня нямецка-расейскага газаправоду Бэрлін павінен узяць пад увагу інтарэсы Варшавы. Былы прэзыдэнт Чэхіі лічыць, што расейска-нямецкі праект “пакрыўдзіў палякаў”.
У інтэрвію Вацлаў Гавэл таксама закранае тэму стварэньня на тэрыторыі Польшчы й Чэхіі элемэнтаў амэрыканскага антыракетнага шчыта. Палітык заклікаў не ісьці на ўступкі Расеі, якая, паводле Гавэла, надалей ня можа пагадзіцца з сувэрэннасьцю былых камуністычных краін.
Polskie Radio
У сьвеце: