У 30-х гадах, пад расейска-савецкай акупацыяй, нішчэньне правапісу беларускай мовы адбывалася пад гукі рэвальвернай кананады ў Курапатах, у лясах пад Магілёвам ды пад Менскам, у Сьляпянцы да Лошыцы, у двары Вялейскай турмы, ды казематах Берасьцейскай крэпасьці. Таму аб акупацыйным правапісе не дыскутавалі (маглі расстраляць). Адны перасталі пісаць па-беларуску, другія пагадзіліся на “тапор”, “карандаш”, “акцябрскую рэвалюцыю” і іншую лексіку. Разьвіцьцё афіцыйнай, дзелавой ды й літаратурнай беларускай мовы было спынена.