вт, 01/07/2008 - 21:09
ВЯНОК ПАМЯЦІ: Віктар Сікора (1925 - 2008)
Пайшоў з жыцьця Віктар Сікора, вядомы як адзін з кіраўнікоў колішняга Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідэр Пастаўскае філіі Беларускай Незалежніцкай партыі, камандзір партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, вязень сталінскага гулагу. 12 ліпеня яму было б 83 гады.
вс, 25/05/2008 - 07:33
Палітычная эміграцыя – люстэрка сёньняшняй апазыцыі.
«Што ёсьць эміграцыя і з каго яна ствараецца?» - пытаньне ня меньш штодзённае чым «што ёсьць сёньняшняя апазыцыя?»
Хто ёсьць палітычны ўцякач? І чым ён адрозьніваецца ад звычайнага эмігранта? Гэта пытаньні ня меньш набалелыяе, чым праблема беларускай апазыцыі.
сб, 10/11/2007 - 20:49
Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Тэст на правінцыйнасць
Пры ўсім жаданні сённяшнюю Беларусь нацыянальна развітай краінай не назавеш. Можна гэтага саромецца, можна гэтым ганарыцца, але аспрэчваць не выпадае. На месцы нацыянальнасці ў нас — правінцыйнасць. Не тая мілая ды праставатая местачковасць, паводле якой на сталічным вакзале пазнаеш пасажыраў аўтобуса з правінцыі. Якраз у гэтым сэнсе Беларусь адрозніваецца ад суседніх краін, і прыезджыя з Мядзела ці Клецка людзі нічым не вылучаюцца ў мінскім натоўпе. Але я не пра знешнія прыкметы. Правінцыйнасць у нас займае тое месца, дзе ў суседзяў — свая культура і завершаная мадэль уласнага сусвету.
сб, 03/11/2007 - 13:41
Віцебск: сябры адведалі магілы былых партыйцаў КХП БНФ
Група віцебскіх актывістаў наведала могілкі ў вёсцы Друкава, дзе пахаваны была старшыня Віцебскай абласной пады КХП БНФ Уладзімер Плешчанка, а таксама месца пахаваньня ягонага аднапартыйца Рамана Салаўяна на гарадзкіх могілках каля вёскі Копці.
Над магілай Уладзімера Плешчанкі сябры ўзьнялі бел-чырвон-белы сьцяг, усклалі да помніка кветкі ды запалілі сьвечкі.
сб, 27/10/2007 - 14:52
Кракаў: Дні беларускай культуры разбураюць стэрэатып Беларусі
Сёньня ў Кракаве завяршыліся Дні беларускай культуры, у часе якіх жыхары старажытнай сталіцы Польшчы маглі пазнаёміцца з сучаснай беларускай музыкай, літаратурай, даведацца больш пра гісторыю Беларусі.
пт, 05/10/2007 - 19:14
Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Асаблівасці мовы
Мой таленавіты сябра Юркавец напісаў у часопісе «Огонёк», што наша «Лінія Сталіна» пад Мінскам не мае пад сабой рэальных гістарычных падставаў. Напісаў, развярэдзіў думку і раптоўна памёр. Яго няма, а думка не сунімаецца.
Найперш мне думаецца пра ролю словаў, літараў, гукаў. Памяняў пару літар — і «нашы» ператварыліся ў «немцаў». І гэта зусім не гульня, не «Поле цудаў» і не бурымэ. Замена ўсяго пары літар каштуе іншы раз мільёнаў жыццяў.
