warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Палітыка, Культура, Эканоміка, Грамадзтва, Рада БНР, Гісторыя

Зянон Пазьняк: “Ёсьць дзяржава – значыць, ёсьць і будучыня”

З нагоды гадавіны незалежнасьці да суайчыньнікаў зьвярнуўся Зянон Пазьняк, былы старшыня апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня.

Польшча–Беларусь: прававая дапамога працягваецца?

Кіраўнік Цэнтру абароны правоў чалавека “Вольнасць і закон” Андрэй Жукавец паведаміў “Белсату”, што супраца беларускай і польскай пракуратуры не прыпынілася і зараз, пасля скандалу аб выдачы дадзеных Алеся Бяляцкага.

Піменаў пра затрыманьне: Такой хрысьціянскай павагі, любові я не мог уявіць

Па вызваленьні пасьля затрыманьня польскімі памежнікамі палітуцекач Зьміцер Піменаў, легендарны "Мірон", расказаў «Свабодзе» пра тое, што адбывалася зь ім у польскай паліцыі і пракуратуры.

Інфармацыйны пікет ў Парыжы

25062011_sm.jpgСябрамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня быў зладжаны Інфармацыйны пікет ў Парыжы. Галоўнай мэтай пікету было інфармаваньне жыхароў Парыжа і шматлікіх турыстаў пра складаную палітычную сітуацыю на Беларусі і пра паўзучую палітычную і эканамічную акупацыю крамлёўскай мафіяй краін, якія абралі дэмакратычны шлях разьвіцьця.

Адкрыты ліст старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы да беларускага народу

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла з нагоды Велікодных Сьвятаў замест віншаваньня зьвярнулася з адкрытым лістом да беларускага народу.

Пікет салідарнасьці ў Гааге

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня прынялі актыўны ўдзел у пікеце салідарнасьці, заарганізаваным сябрамі Фонду Абароны Дэмакратыі ў Беларусі імя Тадэвуша Касьцюшкі і актывістамі Грамадзянскай ініцыятывы « Мы памятаем». Пікет адбыўся ля будынку міжнароднага трыбунала. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел пацярпелыя ў ноч 19 сьнежня. Падчас пікету былі распаўсюджаны інфармацыйныя бюлетні БЭЗ- Інфа.

Пікет салідарнасьці

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня прынялі ўдзел у акцыі заарганізаванай Беларусамі Галяндыі. Пікет быў зладжаны насупраць будынку міжнароднага трыбунала ў Гаазе. У гэтым будынку адбываліся суды над міжнароднымі злачынцамі . Месца для пікету было выбранае не выпадкова, бо пікетоўцы лічаць, што беларускі дыктатар павінен скончыць сваё палітычнае жыцьцё на лаўцы трыбуналу. Прыняць удзел у акцыі салідарнасьці прыехалі беларускія уцекачы з розных гарадоў Эўропы, якія лічаць сваім абавязкам падтрымаць усіх, хто пацярпеў ад дыктатарскага рэжыму.

Пара ставіць кропкі над "і"

Мінула 40 дзён пасьля міліцэйскага нападу на народ 19 сьнежня мінулага году ў дзень выбараў у Менску. Узурпатар задаволены сабой, хваліцца, што безь яго каманды нічога не рабілася. Словам, беспакарана любуецца тым, што натварыў.

АДКРЫТЫ ЛІСТ У РАДУ ЭЎРАПЕЙСКАГА ЗЬВЯЗУ

Паважаныя спадары міністры.
Цяпер у Беларусі ўжо другі месяц працягваецца хваля рэпрэсіяў супраць насельніцтва, распачатая рэжымам Лукашэнкі ў дзень выбараў прэзыдэнта 19-га сьнежня 2010 года.

Плян рэпрэсіяў рыхтаваўся задоўга да выбараў. Лукашэнка заручыўся ў гэтым падтрымкай пэўных колаў Расеі і адначасна вёў перамовы пра “прагрэс” дэмакратыі зь міністрамі замежных справаў Эўразьвязу, пагаджаючыся на дэмакратызацыю некаторых бакоў выбарчага працэсу. Кандыдатам ад апазыцыі прадставілі радыё і тэлеэфір, але адначасна, за пяць дзён да выбараў, пачаўся жорсткі і рэпрэсіўны загон выбаршчыкаў на так званае “папярэдняе галасаваньне”. Выбарчыя камісіі былі складзеныя выключна з прадстаўнікоў рэжыму, і ў дзень галасаваньня адбыліся масавыя фальсіфікацыі выбараў. У рэальнасьці Лукашэнка не набраў патрэбную колькасьць галасоў і не перамог на выбарах.

Байкот выбарчага фарсу

19122010-sm.jpg19 сьнежня сябрамі Беларуска-Эўрапэйскага Задзіночаньня было зладжана назіраньне за так званымі выбарамі. Беларускія актывісты Бэльгіі і Францыі на працягу 5 гадзінаў пікетавалі беларускую амбасаду ў Брусэлі.

Удзельнікі пікету мелі надпісы на вопратцы наступнага зьместу: “Народ за байкот, электарат за лукатрон”, “Мы за выбары бяз Лукашэнка”, “Галасуй не галасуй, усёроўна будзе Луй”. Сымбалічна былі прынесеныя кайданкі з шыльдаю “Падарунак для Лукі”. Акцыю беларусаў падтрымаў прадстаўнік украінскай дыяспары, які трымаў тэкст “Біларуси, схаменіться! Досить “Бацьку”!”.

З Днём Герояў

Дарагія суродзічы,

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з 90-мі ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну, з нашым слаўным Днём Герояў.

Случакі, як ніхто ў нашай гісторыі, заслугоўваюць героямі звацца. Мелі яны адвагу і мужнасьць змагацца за ідэал, за волю для сваёй зямлі. Слуцкі Збройны Чын застаўся назаўсёды ў нашай памяці не таму, што ён быў збройным – зброі случакі мелі вельмі мала, -- а таму, што дзесяць тысяч беларусаў вырашылі бараніць да апошняга сваю дзяржаву. Былі гатовыя аддаць жыцьцё, каб жыла беларуская Беларусь.

Байкот – рэальнае дзеяньне

pazniak_sm.jpgПачалася агітацыйная частка выбарчай кампаніі. Мы агітуем за байкот фальшывых выбараў. У гэтым годзе рэжым скарыстаўся паслугамі калектыўнага спарынг-партнэра, складзенага з прадстаўнікоў падстаўной апазыцыі. Лукашэнка заклікаў грамадзтва, каб іх (партнэраў) падтрымалі і нават дапамаглі сабраць подпісы для рэгістрацыі. ЦВК на чале з адыёзнай Ярмошынай зразумелі гэта канкрэтна і, як кажуць, з апераджэньнем: усе спаборнікі (акрамя аднаго някемлівага) былі зарэгістраваныя кандыдатамі.

Паховіны Раднага БНР спадара Янкі Жучкі

pahavanne_zhuchki_sm.JPG22 лістапада Беларусы Бэльгіі праводзілі ў апошнюю дарогу свайго паважанага Янку Жучку. Для многіх з прысутных гэта быў Чалавек найвышэйшага аўтарытэту і павагі. Ад пачатку свайго жыцьця ў эміграцыі ён не на хвіліну не забываў пра сваю родную Беларусь. Ён добра памятаў слаўную гісторыю сваёй краіны і добра ведаў, хто скраў гэтую гісторыю ў Беларусаў.

Адыйшоў да Госпада Радны БНР Янка Жучка

Janka_Zhuchka_.jpgБеларускую грамаду Бэльгіі спасьцігла сумная падзея: 16 лістапада 2010 году на 83-цім годзе жыцьця адыйшоў да Госпада спадар Янка Жучка. Руплівы працаўнік на Беларускай ніве, адданы патрыёт Радны Беларускай Народнай Рэспублікі да самае свае сьмерці быў надзейным апірышчам беларускае патрыятычнае грамады Бэльгіі, якому балела душа за лёс беларусаў і Беларушчыны. На пачатку 2000-х гадоў ён быў тым, хто стаў ля вытокаў заснаваньня Беларускай Грэка-Каталіцкай парафіі ў Антвэрпане і да апошняга быў яе верным дабрадзеем і фундатарам. У асобе спадара Янкі Жучкі маладыя Беларусы, што зграмадзіліся вакол ідэяў 25 сакавіка, знайшлі Дзеда, які імкнуўся захаваць пераемнасьць пакаленьняў і зь якою багата дзяліўся сваімі ўспамінамі, перажываньнямі і мроямі. Таму ягоная сьмерць сталася глыбокаю стратаю ня толькі для сваякоў, але і для ўсяго Беларускага грамадства.

Пахаваньне сьветлай памяці спадара Янкі Жучкі адбудзецца ў панядзелак 22 лістапада на могілках Конінхсло (Koningslo).

У нядзелю 21 лістапада ў Беларускай Царкве ў Антвэрпане пасьля Боскай Літургіі будзе адпраўлена паніхіда за ягоную душу.

Дзень беларускай салідарнасьці

У Гаазе 16 кастрычніка сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня Бэльгіі і Францыі пры падтрымцы раднага БНР Зьмітра Піменава, прынялі ўдзел ў пікеце салідарнасьці, арганізаванага грамадзкай ініцыятывай «Мы памятаем». Падчас акцыі адбыўся распаўсюд чарговага інфабюлетня.

Спачуваньне

bebenin.jpgАктывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня і беларускія палітычныя ўцекачы Бельгіі і Францыі смуткуюць з прычыны заўчаснай смерці маладога беларускага журналіста.

Спачуваем родным і блізкім Алега Бябеніна і падзяляем гора і смутак разам з яго сябрамі!

Яго імя будзе ўнесена ў спіс ахвяр за Беларусь!

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. Сьвята, якое будзе дзяржаўным

Сёньняшні дзень, перакананы, у Беларусі ніяк ня будзе адзначаны на афіцыйным ўзроўні — пры тым што, калі б не 25 жніўня 1991 года, цяперашні гаспадар прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі мог бы быць начальнікам Шклоўскага райсельгасупраўленьня, а генэралы, якія аддаюць каманды на зьбіцьцё пікетоўшчыкаў — цягнуць афіцэрскую лямку дзе-небудзь на Далёкім Усходзе (альбо, што больш верагодна — ваяваць у «гарачай кропцы»).

ЭТАПЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

25-га Жніўня 19-я гадавіна Незалежнасьці Беларусі. 19 гадоў таму праваліўся камуна-гэбоўскі путч у Маскве. Крамлёўцы былі занятыя самы сабой у барацьбе за ўладу, а мясцовая камуна-савецкая намэнклятура ў Беларусі, якая таемна падтрымлівала путчыстаў і будавала на іх перамозе свае спадзяваньні, гэтая намэнклятура пасьля паразы камуністаў у Маскве разгубілася, была ў стане страху, шоку і прастрацыі.

Пара вызначацца - ці крамлёўскія сцэнары, ці нацыянальныя інтарэсы

Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў разам з кіраўніком Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам сёньня зрабілі прэзэнтацыю для журналістаў "Маніфэсту аб абароне нацыянальных інтарэсаў".

БХД звярнулася да еўрапейцаў у справе бел-чырвона-белага сцягу

БХД звярнулася да амбасадараў еўрапейскіх краінаў, акрэдытаваных у Беларусі, у справе інцыдэнту вакол бел-чырвона-белых сцягоў на трыбунах стадыёна Бруге 19 жніўня.

Сымвалы

simbaliНа нацыянальныя каштоўнасьці мусіць быць адзіны агульны погляд і адзінае ўсьведамленьне зьявы. Калі гэтага няма – нацыя ў бядзе. Ужо толькі па гэтай прыкмеце можна сцьвярджаць пра нацыянальную бяду беларусаў. Амаль дзьвесьце гадоў расейскай акупацыі і сістэмнага вынішчэньня беларушчыны не мінаюць бяссьледна. Хвароба каляніяльнага духу сядзіць яшчэ так глыбока, што нават некаторыя адраджэнцы не пазьбеглі яе метастазаў.

Рада Небяспекі ААН

Рада Небяспекі ААНПачынаючы з жніўня месяца Раду Бяспекі ААН будзе ўзначальваць Расея. Паводле Статуту, Рада Бяспекі нясе галоўную адказнасьць за падтрыманьне міру і бясьпекі на плянэце.

Іронія старшынства Расеі складаецца ў тым, што гэтае старшынства пачалося з міжнароднага скандалу.

Галоўным быў вынік. І мы яго дасягалі

У Варшаве выйшла брашура Зянона Пазьняка «Дэклярацыя — першы крок да Незалежнасьці», прымеркаваная да 20-годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР і ўтварэньня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. У размове з карэспандэнтам Свабоды аўтар узгадвае падзеі 20-гадовай даўніны.

Мытны звяз — магільная яма

Так званы «мытны зьвяз» Беларусі, Расеі і Казахстана, — гэта «магільная яма», эканамічная пастка, падрыхтаваная гэбоўскай Расеяй для задушэньня Беларусі, бо эканамічнай патрэбы ў гэтакім зьвязе няма.

БЕЛАРУСЬ, УКРАІНА, УСХОДНЯЯ ЭЎРОПА – ТЭРЫТОРЫЯ ГЕНАЦЫДУ

pazniak.jpgУ ХХ-м стагоддзі таталітарныя рэжымы Расеі і Нямеччыны забілі дзясяткі мільёнаў людзей мірнага насельніцтва. У Нямеччыне гэта рабілі ў канцэнтрацыйных лягерах сьмерці і часткова ў працоўных лягерах. У Савецкім Саюзе забівалі ў цёмных лясах, у падвалах НКВД, у прыстасаваных пад турмы беларускіх крэпасьцях і замках.