warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Палітыка, Культура, Эканоміка, Грамадзтва, Рада БНР, Гісторыя

Сымвалы

simbaliНа нацыянальныя каштоўнасьці мусіць быць адзіны агульны погляд і адзінае ўсьведамленьне зьявы. Калі гэтага няма – нацыя ў бядзе. Ужо толькі па гэтай прыкмеце можна сцьвярджаць пра нацыянальную бяду беларусаў. Амаль дзьвесьце гадоў расейскай акупацыі і сістэмнага вынішчэньня беларушчыны не мінаюць бяссьледна. Хвароба каляніяльнага духу сядзіць яшчэ так глыбока, што нават некаторыя адраджэнцы не пазьбеглі яе метастазаў.

Рада Небяспекі ААН

Рада Небяспекі ААНПачынаючы з жніўня месяца Раду Бяспекі ААН будзе ўзначальваць Расея. Паводле Статуту, Рада Бяспекі нясе галоўную адказнасьць за падтрыманьне міру і бясьпекі на плянэце.

Іронія старшынства Расеі складаецца ў тым, што гэтае старшынства пачалося з міжнароднага скандалу.

Галоўным быў вынік. І мы яго дасягалі

У Варшаве выйшла брашура Зянона Пазьняка «Дэклярацыя — першы крок да Незалежнасьці», прымеркаваная да 20-годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР і ўтварэньня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. У размове з карэспандэнтам Свабоды аўтар узгадвае падзеі 20-гадовай даўніны.

Мытны звяз — магільная яма

Так званы «мытны зьвяз» Беларусі, Расеі і Казахстана, — гэта «магільная яма», эканамічная пастка, падрыхтаваная гэбоўскай Расеяй для задушэньня Беларусі, бо эканамічнай патрэбы ў гэтакім зьвязе няма.

БЕЛАРУСЬ, УКРАІНА, УСХОДНЯЯ ЭЎРОПА – ТЭРЫТОРЫЯ ГЕНАЦЫДУ

pazniak.jpgУ ХХ-м стагоддзі таталітарныя рэжымы Расеі і Нямеччыны забілі дзясяткі мільёнаў людзей мірнага насельніцтва. У Нямеччыне гэта рабілі ў канцэнтрацыйных лягерах сьмерці і часткова ў працоўных лягерах. У Савецкім Саюзе забівалі ў цёмных лясах, у падвалах НКВД, у прыстасаваных пад турмы беларускіх крэпасьцях і замках.

РЭЗАЛЮЦЫЯ СЭСІІ РАДЫ БНР

Супраць Будаўніцтва Атамнай Электрастанцыі ў Беларусі

Ціхая прыватызацыя як сродак экспрапрыяцыі нацыянальнага багацця

Беларусь гатовая прадаць свае найважнейшыя прыбытковыя прадпрыемствы. У гэтым палягае сэнс лёсавызначальнай для краіны навіны пра дазвол на прыватызацыю «Беларуськалію» і магістральных трубаправодаў, якая згубілася сярод плоймы вестак пра асабістыя парахункі і магчымыя расколы ў і без таго аслабленых партыях.

Подзьвіг Сяргея Каваленкі

_kavalenka.jpgУ жыцьці народа, які існуе пад акупацыяй, бываюць моманты, калі здаецца, што вораг перамог, што няма паратунку ад гвалту і Зла, няма будучыні. Акупанты куражацца і рагочуць, яны ўпэўнены ў сваёй беспакаранасьці. Галоўны іхны агрумант – дзікая нянавісьць да ўсяго сьвятога і беларускага і дзікая, нахабная сіла. Акупанты ўпэўнены, што грамадзтва пастаўлена на калені, ніхто не пасьмее аказаць ім супраціў. У іх (як яны ўпэўненыя) атрымліваецца рэалізацыя іхнага зьнішчальнага праекта: разгром беларускай школы, выцясьненьне беларускай мовы з грамадзкага і дзяржаўнага жыцьця, ліквідацыя беларускага бізнэсу, падпарадкаваньне ўсіх інстытуцыяў нашай Дзяржавы чужынскай Імпэрыі. Але пасярод фальшу, злачынстваў і цынізма, на фоне, здавалася б, назаўсёды змоўклага грамадзтва над нашай краінай уздымаецца наш Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, Сьцяг Ісуса Хрыста. І адкрываецца ўсім марнота сатанінскага трыюмфу, людзі атрымліваюць надзею, упэўненасьць у перамозе нашага народу над акупантамі.

Вера Рамук

Беларуская супольнасьць у нашай краіне і ва ўсім сьвеце панесла вялікую страту: 5 траўня ў Чыкага пасьля нядоўгай хваробы памерла Вера Рамук, вельмі актыўная дзеячка нашага эмігранцкага асяродьдзя ў другой палове мінулага і ў пачатку цяперашняга стагодьдзяў.

СЯРГЕЙ НАВУМЧЫК: Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ: хроніка

Пятнаццаць гадоў таму у Авальнай залі Дома ўраду былі зьбітыя дэпутаты Апазыцыі БНФ, якія абвясьцілі галадоўку супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму.

Івонка Сурвіла: Думкамі мы сёньня з усімі нашымі польскімі прыяцелямі

Дарагія сябры,

Зь вялікім болем даведалася пра страшэнную трагедыю, якая напаткала сёньня польскі народ. Ад імя Рады БНР хачу выказаць глыбокае спачуваньне польскаму народу. Думкамі мы сёньня з усімі нашымі польскімі прыяцелямі, якія столькі зрабілі апошнімі гадамі, каб памагчы Беларусі ўва ўсіх галінах жыцьця.

Івонка Сурвіла
Старшыня Рады БНР

РАСПРАДАЮЦЬ БЕЛАРУСЬ, КАБ ПАЗЬБЕГНУЦЬ АДКАЗНАСЬЦІ

10 студзеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

Сяргея Каваленку вызвалілі зь сьледчага ізалятару

Арыштаваны за вывешваньне нацыянальнага сьцяга на гарадзкой ёлцы ў Віцебску сябар КХП БНФ кажа, што зусім не чакаў, каб яго адпусьцілі зь СІЗА. Бо толькі ў суботу пракуратура прыняла рашэньне трымаць яго пад вартай да 2-х месяцаў. Сяргей Каваленка знаходзіцца на волі яшчэ толькі лічаныя гадзіны. Пра сваё вызваленьне зь сьледчага ізалятару пад падпіску аб нявыезьдзе ён даведаўся каля 5-й вечара:

Барыс Хамайда прапануе лічыць Сяргея Каваленку палітвязьнем

У Віцебску адбылося першае пасяджэньне аргкамітэту, створанага дзеля падтрымкі Сяргея Каваленкі і ягонай сям’і.

У аргкамітэт увайшлі мясцовыя прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. Сёньня ўвечары яны раіліся з маці Сяргея Каваленкі, спадарыняй Лідзіяй, і ягоным братам Віталем, як найбольш эфектыўна арганізаваць падтрымку актывіста, зьмешчанага ў сьледчы ізалятар.

Беларусы Бэльгіі пратэстуюць

Беларусамі Бэльгіі быў зладжаны пікет насупраць будынка амбасады РБ ў Бруссэлі. Мэтай пікету была перадача петыцыі (зьмест дакумэнту пададзены ніжэй), у якой сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня выказваюць абурэньне рэпрэсіямі, што днямі ізноў ажыцьцявіла пракрамлёўская акупацыйнай улада супраць Беларускіх герояў.

Рада БНР заклікала падтрымаць Сяргея Каваленку

Рада БНР выступіла з патрабаваньнем неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку, якога затрымалі ў Віцебску за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга. “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае захапленьне сьмелым учынкам беларускіх патрыётаў, якія 7-га студзеня ўзьнялі на каляднай ёлцы ў Віцебску (самай высокай у Беларусі) Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, і патрабуе неадкладнага вызваленьня арыштаванага за гэта актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі” – гаворыцца ў заяве.

Бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы ў Віцебску

Апоўдні 7 студзеня на вершаліне галоўнай гарадзкой ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, залунаў нацыянальны сьцяг.

Паводле мінакоў і тых гараджанаў, што прыйшлі зь дзецьмі на калядныя сьвяткаваньні або на каток, сьцяг бел-чырвона-белае палотнішча памерам ня менш як чатыры мэтры, разгарнулася побач з зоркай на версе ёлкі.

Віншаваньне Старшыні Рады БНР сп. Івонкі Сурвілы Беларускай грамадзе ў Бэльгіі

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыня Івонка Сурвілла з нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага і надыходзячага Новага 2010 году даслала свае віншаваньні Беларускай грамадзе ў Бэльгіі:

Івонка Сурвіла: “Няма прычыны, каб мы жылі горш за іншых”

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з калядным прывітаньнем. “Дарагія суродзічы-беларусы! – гаворыцца ў прывітаньні, – Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з надыходзячымі сьвятамі і жадаю вам іх правесьці з радасьцю ў сэрцах вашых, бо – Хрыстос нарадзіўся!

Віншаваньне ад Раднага БНР спадара Янкі Жучкі

З нагоды Сьвята Божага Нараджэньня Беларуска-Эўрапейскае Задзіночаньне атрымала віншаваньне ад Раднага БНР спадара Янкі Жучкі, адрасаванае Беларусам.

Зварот Старшыні Рады БНР з нагоды Слуцкага Збройнага Чыну

Дарагія Суродзічы, Зноў збліжаюцца асеньнія дні, калі мы традыцыйна прыпамінаем тых слаўных Случчакоў, якія ў 1920-м годзе пайшлі з зброяй у руках бараніць сваю дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку, ад бальшавіцкіх агрэсараў.

САНКЦЫІ ПАВІННЫ ЗАСТАЦЦА. ЗАЯВА

Ад часу падпісаньня пагадненьня аб Усходнім партнёрстве 7 траўня гэтага года назіралася няўхільнае ўзмацненьне рэакцыі, парушэньня правоў людзей і рэпрэсіўнай палітыкі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Зьявіліся новыя палітычныя вязьні, якіх утрымліваюць без суда, пачасьціліся перасьледы настаўнікаў і іншых беларусаў за ўжываньне беларускай мовы. Пашырыліся звальненьні людзей з працы па палітычных прычынах, зачыняюцца праграмы беларускага радыё там, дзе яны ўзьнікаюць. Жорстка перасьледуецца апазыцыйная беларуская моладзь (нематываваныя арышты, зьбіваньні, пагрозы).

АБ ДЗЕЙНАСЬЦІ НА ШКОДУ НАЦЫІ

…За апошні месяц, які мінуў пасьля верасьнёўскага Сойму нашай народнай Партыі, на Беларусі не адбылося ніякіх станоўчых падзеяў ні ў палітыцы, ні ў культуры, ні ў эканоміцы. Гэта ўжо стала звыклым: нацыянальны рэгрэс як палітычная зададзенасьць.

Унутраная рэакцыя ў Беларусі адчувальна ўзмацнілася пасьля прыняцьця існуючага рэжыму ва Усходняе партнёрства. Гэта зьвязана з істотным адмаўленьнем Эўразьвязу ад дэмакратычных каштоўнасьцяў у адносінах з антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі. Тут жорсткая заканамернасьць: як толькі адбываецца адмаўленьне ад дэмакратычных прынцыпаў і паслабленьне цьвёрдай пазыцыі ў дачыненьні да дыктатуры, дыктатарскія рэжымы тут жа ўзмацняюць рэпрэсіўны ціск на грамадзтва і робяцца яшчэ больш агрэсіўнымі. Дакладна такое назіралася ў 30-х гадах мінулага стагоддзя з Гітлерам. Але справа ў тым, што “чэмбэрлены” не засвойваюць гісторыю там, дзе яна не адпавядае іхнім інтарэсам. Таму гісторыя, як правіла, паўтараецца ўвесь час, толькі ў іншых абставінах.

Зянон Пазьняк: Фронт, апазыцыя, калябарацыя

У 90-х гадах Беларускі Народны Фронт пасьпяхова супрацьстаяў “аб’яднаўчым” тэхналёгіям зьнішчэньня беларускага руху. КГБ, як звычайна, рабіў стаўку на агентуру і прапаганду. (У адрозьненьне ад Эўропы, якая спадзяецца на грошы). Дзеяньні канторы тады былі такія ж просталінейныя і прымітыўныя, як і цяпер. Яна настварала карлікавых арганізацыяў, узяла пад кантроль малыя партыі і выпусьціла лёзунг, што трэба “аб’яднаць” дэмакратычны рух. Дзеячы партыяў пачалі прапаноўваць БНФ усіх аб’яднаць, бо разам, маўляў, мы сіла. Аднак гэтыя канторскія казкі са спасылкамі на ўсходнія мудрасьці пра галінкі ды венік ня мелі ніякага эфэкту. Кожны фронтавец бачыў і разумеў няхітрую задумку “пакіраваць Фронтам” (а потым яго разваліць). Праўда, адразу выявіліся ў Фронце людзі (прытым адукаваныя), якія чамусьці ўпарта ўвесь час нічога не разумелі і клікалі аб’яднацца з маргіналамі (аж цікава было назіраць). Потым сымптомы сьцішыліся. Але толькі да таго часу пакуль у беларускую палітыку не ўмяшалася эўрабюракратыя (у супрацоўніцтве з КГБ – Ганс Вік) і не прапанавала пад узгодненыя праекты дармовыя грошы. Вось тут і пачаліся перамены, якія збочылі сьведамасьць, перакруцілі аргумэнтацыю, перамянілі саму істоту некаторых людзей.