warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Палітыка, Культура, Эканоміка, Грамадзтва, Рада БНР, Гісторыя

НЕ ГАЛАСУЙЦЕ ЗА ГАНЬБУ!

Пасьля расейскай ваеннай агрэсіі супраць Грузіі шмат хто ў Беларусі і ў Эўропе загаварылі пра геапалітычны выбар, які паўстае перад рэжымам Лукашэнкі. Здаецца, што рэжым гэта таксама па-свойму ўсьвядоміў. Але выбар яны зрабілі даўно. Гэты выбар – Савецкі Саюз і ягоная пераемніца Расея. Цяпер жа (пасьля Грузіі) для некаторых, магчыма ўпершыню, адчынілася пачварнае аблічча расейскага гэбізму. Некаторыя рэжымныя дзеячы, магчыма, таксама ўпершыню, нарэшце, зразумелі, што ў Расеі і з Расеяй – ім канец. Вось тут і ўзьніклі гаворкі пра “геапалітычны выбар” рэжыму паміж Усходам і Захадам. І рэжым пачаў манiпуляваць. Яму трэба самастойна ацалець. Пачаліся ўсьмешачкі перад Захадам. Прытым унутраная палітыка не мяняецца – як душылі беларусаў, так і душаць далей.

СУТНАСЬЦЬ ВЫБАРАЎ

Выбарчую кампанію ў парлямант рэжым на Беларусі праводзіць сёлета крайне недэмакратычнымі мэтадамі, яшчэ больш жорсткімі і бессаромнымі, чым раней. Але адначасна шмат адкуль ужо цяпер йдзе ня менш бессаромная прапаганда за тое, каб прызнаць гэтыя антыдэмакратычныя выбары за дэмакратычныя і тым самым легітымізаваць новаабраную бяспраўную “палату”. Масква, якая кантралюе асноўныя галіны ўлады на Беларусі, зацікаўлена ў легітымнасьці “палаты”, каб фармальна замацаваць захоп беларускай маёмасьці, зрабіць расейцаў РФ грамадзянамі Беларусі і ўвесьці расейскія ракеты і войскі на Беларусь.

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАХОП. АБ НОВЫМ РАСЕЙСКІМ ПЛЯНЕ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ

Уся гісторыя беларускага дзяржаўнага (а потым этнічнага і культурнага) існаваньня ёсьць вечная і пэрманэнтная барацьба з Усходам за выжываньне і разьвіцьцё. Больш высокая цывілізацыйная арганізацыя Вялікага Княства Літоўскага давала магчымасьць пасьпяхова супрацьстаяць прымітыўнаму сілавому націску.

Івонка Сурвіла: “Бараніцца трэба цяпер”

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з адкрытым лістом да беларускага народу.

СІСТЭМНАЕ РАЗБУРЭНЬНЕ МОВЫ

У 30-х гадах, пад расейска-савецкай акупацыяй, нішчэньне правапісу беларускай мовы адбывалася пад гукі рэвальвернай кананады ў Курапатах, у лясах пад Магілёвам ды пад Менскам, у Сьляпянцы да Лошыцы, у двары Вялейскай турмы, ды казематах Берасьцейскай крэпасьці. Таму аб акупацыйным правапісе не дыскутавалі (маглі расстраляць). Адны перасталі пісаць па-беларуску, другія пагадзіліся на “тапор”, “карандаш”, “акцябрскую рэвалюцыю” і іншую лексіку. Разьвіцьцё афіцыйнай, дзелавой ды й літаратурнай беларускай мовы было спынена. Вось вынік так званай “наркомаўскай” маніпуляцыі Масквы зь беларускай мовай. Заканадаўчае дзеяньне было накіравана на вынішчэньне беларускай мовы шляхам паралічу яе моўнай сістэмы знутры.

Зянон Пазьняк: Ніхто на фальшывыя выбары!

Мы пастаянна кажам, што грамадзтва не павінна ўдзельнічаць у цёмных гульнях і антызаконных дзеяньнях дыктатуры. Бо тады яно робіцца саўдзельнікам злачыннай палітыкі супраць самога сябе, бо тады яно супраць волі апраўдвае маніпулятараў і захопнікаў народнай улады. Асабліва гэта датычылася антызаконнага рэфэрэндуму аб так званым “трэцім тэрміне” Лукашэнкі, рэфэрэндуму, якога не павінна было быць. І што б там ні сталася (ведаем, што напалохалі і ашукалі грамадзтва), але галоўнае для маніпулятараў быў вынік, і афёра была рэальна ажыцьцёўлена. І ўскосна (удзелам у ёй) нашыя грамадзкія эліты (найперш) распісаліся ў сваёй нясьпеласьці.

ВЯНОК ПАМЯЦІ: Віктар Сікора (1925 - 2008)

Пайшоў з жыцьця Віктар Сікора, вядомы як адзін з кіраўнікоў колішняга Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідэр Пастаўскае філіі Беларускай Незалежніцкай партыі, камандзір партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, вязень сталінскага гулагу. 12 ліпеня яму было б 83 гады.

Гутарка з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай

Гутарка з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай

Памяць Курапатаў

Дваццаць гадоў таму, 3 чэрвеня 1988, Беларусь прачнулася іншай. Яна пакуль яшчэ абудзілася пад гімн СССР і БССР па “радыёкропцы”, яна, як і дзесяцігодзьдзі, кіравалася з Масквы рашэньнямі ЦК КПСС і яго Палітбюро, што педантычна выконваліся ў ЦК КПБ, і зьнешне ні ў Менску, ні ў іншых гарадах ці ў вёсках ўсё заставалася па-ранейшаму, — але з гэтага дня Беларусі было наканавана зьмяніцца.

Палітычная эміграцыя – люстэрка сёньняшняй апазыцыі.

«Што ёсьць эміграцыя і з каго яна ствараецца?» - пытаньне ня меньш штодзённае чым «што ёсьць сёньняшняя апазыцыя?» Хто ёсьць палітычны ўцякач? І чым ён адрозьніваецца ад звычайнага эмігранта? Гэта пытаньні ня меньш набалелыяе, чым праблема беларускай апазыцыі.

Зянон ПАЗЬНЯК: НЕКАЛЬКІ ТЭЗІСАЎ ПРА АГУЛЬНЫЯ СПРАВЫ

Ліст да фронтаўцаў і беларускіх адраджэнцаў

Зянон ПАЗЬНЯК: “Сакавік – 2008″

Пазаўчора, 11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца.

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. У галасаваньні ўдзельнічала 69 дэлегатаў. За рэзалюцыю выказаліся 56 удзельнікаў галасаваньня, 11 чалавек прагаласавалі супраць і 2 чалавекі ўстрымаліся.

Белсат атрымае большую падтрымку

Польскае Міністэрства замежных спраў і Брытанская амбасада ў Польшчы выдалі супольную заяву на тэму падтрымкі тэлевізіі Белсат. МЗС і амбасада Вялікабрытаніі адчуваюць неабходнасьць сталай падтрымкі дзейнасьці спадарожнікавай тэлевізіі Белсат.

У ПАРЭ разгледзяць «жорстка крытычны даклад» аб Беларусі

У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прадставяць даклад аб злоўжываннях у сістэме крымінальнага правасуддзя Беларусі. Дакумэнт падрыхтаваны дакладчыкам камітэту ПАРЭ па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека Хрыстасам Пургурыдэсам. Ён будзе разгледжаны на сэсіі ПАРЭ ўвечары 15 красавіка.

Андрей Санников: «Лукашенко готовит сдачу Беларуси России»

«Александр Лукашенко сознательно идет на разрыв отношений с США, за которым может последовать разрыв отношений с Европой, поскольку он готовит сдачу Беларуси России. И ему нужны виновные в том, что это произошло» , -- заявил международный координатор Хартии’97, член оргкомитета гражданской кампании «Европейская Беларусь» Андрей Санников.

Чарговая акцыя пратэсту ў Бэльгіі

Чарговая акцыя пратэсту насупраць беларускай амбасады ў Бэльгіі адбылася ў панядзелак раніцай а 9 гадзіне. Напярэданьні акцыі актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня распаўсюдзілі інфармацыйныя ўлёткі, таму падтрымаць акцыю прыйшлі таксама жыхары Брусэлю.

Пікеты каля амбасады Беларусі ў Бэльгіі

Беларусы Бэльгіі і Францыі пачалі акцыі пратэсту супраць гвалтоўнага разгону мірных дэманстрантаў у Беларусі ў Дзень Волі.

Заява Управы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”

Заява Управы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”

Акцыя пратэсту ў Брусэлі

27 сакавіка а 10 гадзіне насупраць беларускай амбасады ў Брусэлі сабрамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня ладзіцца пікет пратэсту супраць беспадстаўных арыштаў і зьбіцьця ў Беларусі моладзевых актывістаў і журналістаў. Удзельнікі акцыі маюць намер перадаць ў амбасаду пэтыцыю з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня ўсіх арыштаваных удзельнікаў вулічных акцыяў і спыненьня рэпрэсіяў супраць беларускага народу.

ПРАТЭСТ

Беларуская дыяспара ў Каралеўстве Бэльгія заяўляе рашучы пратэст супраць масавага зьбіцьця беларускіх грамадзянаў, што мела месца падчас сьвяткаваньня Дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка ў Менску.

Канфэрэнцыя ў Празе: “Беларусь была і ёсьць часткай Эўропы”

У Празе пад патранажам міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга адбылася канфэрэнцыя “Мінуласьць, сучаснасьць і будучыня беларускай дзяржаўнасьці”.

Старшыня Рады БНР сустрэлася з экс-прэзыдэнтам Чэхіі

На сьвяткаваньне гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Прагу прыехала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Сёньня адбылася яе сустрэча з кіраўнікамі міжнароднай арганізацыі “Грамадзянская Беларусь” – экс-прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гаўлам і былым сэнатарам, былым міністрам унутраных спраў Чэхіі Янам Румлам.

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Івонкай Сурвілай

На пытаньні наведнікаў сайту Радыё Свабода адказала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Прачытаць яе адказы можна тут.

Днямі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе” выйшла кніга ўспамінаў Івонкі Сурвілы “Дарога. Стоўпцы. Капэнгагэн. Парыж. Мадрыд. Атава. Менск”.

Спампаваць кнігу ў фармаце PDF (1,4 MB) можна тут.

Радыё Свабода

Зянон ПАЗЬНЯК: УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы. Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра.