Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гору Монт
Беларуская царква ў Антвэрпане прыняла ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гору Монт (Saint Mont) у Францыі. У першым тысячагоддзі гэтая гара месцам дыслакацыі гарнізону рымскіх легіянэраў, якія абралі яе як фарпост назіраньня за навакольлем. З цягам часу гара апусьцела і яе выбралі для пустэльніцкага подзьвігу манахі. На фундамэнтах казармаў яны збудавалі манастыр і ў суровых умовах праводзілі там сваё жыцьцё. У наш час ад манастыра засталася толькі каплічка...
Адыйшоў да Госпада айцец Кастусь Маскалік
12 красавіка 2010 году ў Лёндане на 92 годзе жыцьця адыйшоў да Госпада старэйшы беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Кастусь Маскалік, шматгадовы працаўнік Беларускай Місіі ў Вялікай Брытаніі і беларускай сэкцыі Радыё Ватыкан.
Пахаваньне спадарыні Зоі Смаршчок-Жалязоўскай
Правесьці спадарыню Зою Смаршчок-Жалязоўскую ў апошні шлях прыехалі яе сябры і знаёмыя з розных краінаў Эўропы. Сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня, прысутныя на паховінах, разгарнулі гістарычную рэліквію Беларускай дыяспары - сьцяг Згуртваньня Беларускіх Студэнтаў у Бэльгіі 1948 году, сябрам якога зьяўлялася спадарыня Зоя, і Беларускі нацыянальны сьцяг, увенчаныя жалобнымі чорнымі стужкамі.
Спачыла ў Богу сп. Зоя Смаршчок-Жалязоўская
Напярэдадні Вялікадня Беларускую патрыятычную дыяспару ў Бэльгіі напаткала сумная навіна: у суботу З красавіка адыйшла да Госпада спадарыня Зоя Смаршчок-Жалязоўская, удава праваслаўнага сьвятара Аўгена Смаршчка.
Віншаваньне старшыні Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня
Дзяды ў Бэльгіі
У нядзелю 1 лістапада Беларусы Бэльгіі і Францыі адзначылі Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята.
Сьвяткаваньне Дня Беларускай Вайсковай Славы ў Бэльгіі /Відэа-Аудыё/
Для беларусаў гораду Антвэрпан сьвяткаваньне гэтай слаўнай для кожнага беларуса даты пачалося ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. Да беларусаў Бэльгіі зь віншавальным словам зьвярнуўся айцец Ян Майсейчык. Ён распавёў кароткую гісторыю гэтай слаўнай Перамогі, а таксама значнасьць яго для Беларусаў.
Вечная памяць...
Выказваем глыбокія спачуваньні параху Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Антверпане а. Яну Майсейчыку, яго родным і блізкім з прычыны сьмерці бацькі.
Молімся за супакой душы заснуўшага слугі Божага Аляксандра, і каб яму былі дараваныя ягоныя правіны вольныя і міжвольныя, і каб Госпад Бог пасяліў душу яго, дзе праведнікі спачываюць.
Беларусы грэка-каталікі замежжа
БЕЛАРУСЫ БЕЛЬГІІ СВЯТКУЮЦЬ КАЛЯДЫ (сюжет телеканала "БЕЛСАТ")
Сьвята Божага Нараджэньня
Ушанаваньне памяці ахвяраў Галадамору 30-х гадоў ХХ-стагоддзя
12 лістапада ў Брусэлі ў Катэдрале Сьвятых Міхала і Гудулы адбылося жалобнае Набажэнства за душы ўсіх загіблых ад бязбожнай камуністычнай ўлады, што справакавала штучны голад на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя. У выніку нялюдзкага галадамору былі зьнішчаныя мільёны нявінных людзей.
Сюжет телеканала "БЕЛСАТ" о беларуской греко-католической церкви в Антверпене
Читайте также материал: "Беларуская Царква ў Бэльгіі"
Сюжет телеканала Белсат про беларускую школу в Антверпене
Беларуская бібліятэка ў Антвэрпане.
Бібліятэка пры беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў горадзе Антвэрпане існуе ўжо на працягу некалькіх год. Галоўную частку кнігаў складаюць творы беларускіх пісьменьнікаў, ахвяраваныя прадстаўнікамі пасьляваеннай беларускай эміграцыі.
Жалобнае спачуваньне сям’і Казуліных
Сьвяточная ёлка ў Антвэрпане
Успамін продкаў у Бэльгіі.
Першага лістапада на могілках гораду Лёвэну ўжо традыцыйна сабраліся Беларусы, якія пражываюць у Бэльгіі і іншых краінах Эўропы. Мэтай іхняга прыезду было ўшанаваньне памяці памерлых і загіблых за незалежнасьць Беларусі.
Сьвятаром Беларускай Грэка-Каталіцкай царквы гораду Антвэрпану айцом Янам Майсейчыкам была адпраўлена паніхіда па сьвятой памяці спадару Міколе Равенскім і па ўсіх памерлых беларусах на чужыне і на Бацькаўшчыне.
Пра дзейнасьць вядомага беларускага кампазытара Равенскага ў Бэльгіі распавёў радны БНР спадар Янка Жучка, адзін са складальнікаў сусьветнавядомага беларускага хору

