warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Палітыка, Грамадзтва

Пікет салідарнасьці

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня прынялі ўдзел у акцыі заарганізаванай Беларусамі Галяндыі. Пікет быў зладжаны насупраць будынку міжнароднага трыбунала ў Гаазе. У гэтым будынку адбываліся суды над міжнароднымі злачынцамі . Месца для пікету было выбранае не выпадкова, бо пікетоўцы лічаць, што беларускі дыктатар павінен скончыць сваё палітычнае жыцьцё на лаўцы трыбуналу. Прыняць удзел у акцыі салідарнасьці прыехалі беларускія уцекачы з розных гарадоў Эўропы, якія лічаць сваім абавязкам падтрымаць усіх, хто пацярпеў ад дыктатарскага рэжыму.

Пікет ля будынкаў Эўраістытуцый у Брусэлі

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня прынялі актыўны ўдзел у пікеце, які быў зладжаны беларусамі розных краін Эўразьвязу. Пікетоўцы сьведчылі палітыкам Эўропы аб неабходнасьці патрабаваньня ад існуючага на Беларусі рэжыму правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў без удзелу крамлёўскага марыянеткі, які узурпаваў уладу.

Пікет у Страсбуры

20 студзеня актывістам Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня у Францыі Паўлам Хівуком пры падтрымцы раднага Беларускай Народный Рэспублікі (БНР) быў зладжаны пікет ля будынку Эўрапарлямэнту ў Страсбуры.

У гэты дзень на сэсіі Эўрапарлямэнту прымалася рэзалюцыя па Беларусі, і таму пікет пачаўся перад самым пачаткам паседжаньня, у момант, калі эўрадэпутаты прыязджалі на паседжаньне. Падыходзячыя палітыкі з розных эўрапейскіх партый выказвалі падтрымку беларускім палітычным уцекачам, якія прысутнічалі на пікеце.

Беларусы Бельгіі за выбары без лукашэнкі

12 студзеня на плошчы Шумана ў Бруссэлю актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня быў праведзены пікет.

Байкот выбарчага фарсу

19122010-sm.jpg19 сьнежня сябрамі Беларуска-Эўрапэйскага Задзіночаньня было зладжана назіраньне за так званымі выбарамі. Беларускія актывісты Бэльгіі і Францыі на працягу 5 гадзінаў пікетавалі беларускую амбасаду ў Брусэлі.

Удзельнікі пікету мелі надпісы на вопратцы наступнага зьместу: “Народ за байкот, электарат за лукатрон”, “Мы за выбары бяз Лукашэнка”, “Галасуй не галасуй, усёроўна будзе Луй”. Сымбалічна былі прынесеныя кайданкі з шыльдаю “Падарунак для Лукі”. Акцыю беларусаў падтрымаў прадстаўнік украінскай дыяспары, які трымаў тэкст “Біларуси, схаменіться! Досить “Бацьку”!”.

Інфармацыйны пікет у Бруссэлю

Інфармацыйны  пікет у БруссэлюАктывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня сумесна з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары зладзілі інфармацыйны пікет ля будынкаў Эўраінстытуцый ў Бруссэле. [FR][ENGL]

Паховіны Раднага БНР спадара Янкі Жучкі

pahavanne_zhuchki_sm.JPG22 лістапада Беларусы Бэльгіі праводзілі ў апошнюю дарогу свайго паважанага Янку Жучку. Для многіх з прысутных гэта быў Чалавек найвышэйшага аўтарытэту і павагі. Ад пачатку свайго жыцьця ў эміграцыі ён не на хвіліну не забываў пра сваю родную Беларусь. Ён добра памятаў слаўную гісторыю сваёй краіны і добра ведаў, хто скраў гэтую гісторыю ў Беларусаў.

Інфа пікет у Бруссэлю

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня правядуць чарговы інфармацыйны пікет у на плошчы Шумана ў сталіцы Эўразьвяза. Пікет пачнецца а 11 гадзіне. Эўрапейскія палітыкі і жыхары Бруссэля атрымаюць інфармацыю пра чарговую выбарчую афёру беларускай дыктатуры.

Адыйшоў да Госпада Радны БНР Янка Жучка

Janka_Zhuchka_.jpgБеларускую грамаду Бэльгіі спасьцігла сумная падзея: 16 лістапада 2010 году на 83-цім годзе жыцьця адыйшоў да Госпада спадар Янка Жучка. Руплівы працаўнік на Беларускай ніве, адданы патрыёт Радны Беларускай Народнай Рэспублікі да самае свае сьмерці быў надзейным апірышчам беларускае патрыятычнае грамады Бэльгіі, якому балела душа за лёс беларусаў і Беларушчыны. На пачатку 2000-х гадоў ён быў тым, хто стаў ля вытокаў заснаваньня Беларускай Грэка-Каталіцкай парафіі ў Антвэрпане і да апошняга быў яе верным дабрадзеем і фундатарам. У асобе спадара Янкі Жучкі маладыя Беларусы, што зграмадзіліся вакол ідэяў 25 сакавіка, знайшлі Дзеда, які імкнуўся захаваць пераемнасьць пакаленьняў і зь якою багата дзяліўся сваімі ўспамінамі, перажываньнямі і мроямі. Таму ягоная сьмерць сталася глыбокаю стратаю ня толькі для сваякоў, але і для ўсяго Беларускага грамадства.

Пахаваньне сьветлай памяці спадара Янкі Жучкі адбудзецца ў панядзелак 22 лістапада на могілках Конінхсло (Koningslo).

У нядзелю 21 лістапада ў Беларускай Царкве ў Антвэрпане пасьля Боскай Літургіі будзе адпраўлена паніхіда за ягоную душу.

Дзяды ў Бэльгіі

Беларуская грамада ў Бэльгіі традыцыйна адзначыла дзень памяці продкаў.

Пасьля памінальнай Боскай Літургіі ў Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве ў Антвэрпане вернікі адправіліся на Лёвэнскія могілкі, дзе пахаваны вядомы беларускі кампазытар Мікола Равенскі, які спачыў у Бэльгіі ў 1953 годзе. Там, ля магілы, сьвятар Ян Майсейчык адслужыў паніхіду па сьветлай памяці спадару Міколе і ўсім памерлым, сярод якіх тыя, хто аддаў свае жыцьці за веру, волю, незалежнасьць і памнажэньне славы Айчыны. У прамоўным слове пасьля малітвы радны БНР Зьміцер Піменаў ўспомніў усіх кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Памінаньне Дзядоў скончылася сьпевам беларускага духоўнага гімну “Магутны Божа” і братэрскай трапезай, рупліва падрыхтаванай рукамі беларускіх гаспадыняў.

Дзень беларускай салідарнасьці

У Гаазе 16 кастрычніка сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня Бэльгіі і Францыі пры падтрымцы раднага БНР Зьмітра Піменава, прынялі ўдзел ў пікеце салідарнасьці, арганізаванага грамадзкай ініцыятывай «Мы памятаем». Падчас акцыі адбыўся распаўсюд чарговага інфабюлетня.

Акцыя пратэсту ля беларускай амбасады ў Бруссэлі

brussel20092010sm.jpg17 верасьня быў арыштаваны і беспадстаўна збіты беларускі актывіст і каардынатар стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» па Гомельскай вобласьці Кастусь Жукоўскі.

Дзень бібліятэк

15 верасьня адзначаецца Дзень бібліятэк. Карыстаючыся гэтай нагодай, Парафіяльная Рада Беларускай царквы ў Антвэрпане выказвае шчырую падзяку тым, хто спрычыніўся да заснаваньня і папаўненьня Беларускай Бібліятэчкі, што існуе ўжо некалькі гадоў пры царкве. Першымі ахвярадаўцамі сталіся такія беларусы замежжа, як спачылая ў гэтым годзе спадарыня Зоя Смаршчок-Жалязоўская, спадары Аляксей Арэшка ды Янка Жучка, а таксама айцец Аляксандар Надсан. Бібліятэчка ўвесь час папаўняецца духоўнай, гістарычнай і іншай карыснай літаратурай, якую давозяць розныя рупліўцы з Беларусі ды іншых куткоў сьвету. Гэта вельмі важна, паколькі Беларуская царква была і застаецца моцным асяродкам духовасьці і беларушчыны ў далёкім замежжы.

Дзень беларускай салідарнасьці ў бэльгійскай сталіцы

Дзень беларускай салідарнасьці ў бэльгійскай сталіцыНа плошчы Шумана ў Брусэлі 16 жніўня адбыўся інфармацыйны пікет прымеркаваны да Дня Беларускай Салідарнасьці.

Падчас акцыі быў распаўсюджаны чарговы нумар інфармацыйнага бюлетню Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня.

Дзень беларускай салідарнасьці ў бэльгійскай сталіцы

На плошчы Шумана ў Брусэлі 16 жніўня ад 13 да 15 гадз. плянуецца правядзеньне інфармацыйнага пікету прымеркаванага да Дня Беларускай Салідарнасьці.

Падчас акцыі адбудзецца распаўсюд чарговага інфармацыйнага бюлетню Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня.

Інфармацыйны пікет у Бруссэлі

27072010sm.JPG20 гадоў таму Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце, якая абвясьціла "поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх стасунках". З гэтай нагоды актывістамі Беларуска- Эўрапейскага Задзіночаньня пры падтрымцы радных БНР адбыўся інфармацыйны пікет ля будынкаў Эўракамісіі і Рады Эўропы. Падчас пікету быў распаўсюджаны чарговы нумар інфармацыйнага бюлетня. Змест бюлетня выклікаў вялікую цікаўнасьць у эўрапейскіх палітыкаў і журналістаў міжнародных СМІ.

Інфармацыйны пікет

Актывістамі Беларуска- Эўрапейскага Задзіночаньня пры падтрымцы радных БНР 27 ліпеня на плошчы Шумана ў Бруссэлю адбудзецца інфармацыйны пікет пад час якога будзе распаўсюджаны чарговы інфармацыйны бюлетэнь. Пачатак а 13 гадзіне.

Акцыя салідарнасьці ў Бруссэлю

piket16062010-01.JPG16 чэрвеня ў Бруссэлю адбыўся пікет салідарнасьці. Падчас акцыі быў распаўсюджаны чарговы інфармацыйны бюлетэнь Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня з аналізам актуальнай палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Да матэрыялаў інфармацыйнага бюлетэня была праяўлена вялікая цікаўнасьць з боку эўрапейскіх палітыкаў і международных СМІ.

Пікет салідарнасьці ў Брусэлі

16 чэрвеня насупраць будынкаў Эўрапейскіх Інстытуцый на плошчы Шумана ў Брусэлі адбудзецца пікет салідарнасьці з беларускімі патрыётамі, якія былі зьбітыя й цяжка траўмаваныя невядомымі бандытамі ад уладных структур у Менску.
Пікет пачнецца а 13 гадзіне.

БЭЗ -Інфо

Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гору Монт

piligr001.jpgБеларуская царква ў Антвэрпане прыняла ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гору Монт (Saint Mont) у Францыі. У першым тысячагоддзі гэтая гара месцам дыслакацыі гарнізону рымскіх легіянэраў, якія абралі яе як фарпост назіраньня за навакольлем. З цягам часу гара апусьцела і яе выбралі для пустэльніцкага подзьвігу манахі. На фундамэнтах казармаў яны збудавалі манастыр і ў суровых умовах праводзілі там сваё жыцьцё. У наш час ад манастыра засталася толькі каплічка...

Пикет возле посольства Беларуси в Гааге

16052010-5.jpgАктивисты Беларуска -Эўрапейскага Задзіночаньня приняли участие в пикете, который проводился в Гааге 16 мая 2010 года гражданской инициативой «Мы помним». В пикете приняли участие беларуские политические беженцы, находящиеся в Нидерландах.

Пікет салідарнасьці ў Брусэлі

05052010-5.jpg5 траўня, напярэдадні вынясеньня прыгавору палітычнаму вязьню Міколе Аўтуховічу Раднымі БНР у Бэльгіі быў зладжаны пікет салідарнасьці з вязьнямі сумленьня ў Беларусі. Актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня была распаўсюджана вялікая калькасьць улётак на ангельскай і французкай мовах.


Пікет салідарнасьці ў Брусэлі

На плошчы Р. Шумана 5 траўня а 14 гадзіне адбудзецца палітычны пікет. Акцыя ладзіцца з мэтай праявіць салідарнасьць з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі і выказаць пратэст супраць новай хвалі рэпрэсіяў на журналістаў незалежных СМІ.

Прапануем прыняць ўдзел усіх неабыякавых да палітычнай сытуацыі ў Беларусі.

26 красавіка – дзень памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы

small_cher-26042010-1.jpgРаднымі БНР былі арганізаваны пікеты ў дзень смутку і ўспаміну ахвяр Чарнобыльскай АЭС. Пікеты адбыліся насупраць беларускай амбасады ў Бэльгіі і насупраць будынкаў Эўрапейскіх інстытуцыяў. Падчас пікетаў было распаўсюджана вялікая колькасьць улётак, на розных эўрапейскіх мовах.

Адыйшоў да Госпада айцец Кастусь Маскалік

айцец Кастусь Маскалік12 красавіка 2010 году ў Лёндане на 92 годзе жыцьця адыйшоў да Госпада старэйшы беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Кастусь Маскалік, шматгадовы працаўнік Беларускай Місіі ў Вялікай Брытаніі і беларускай сэкцыі Радыё Ватыкан.