warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Палітыка, Грамадзтва

Пахаваньне спадарыні Зоі Смаршчок-Жалязоўскай

Правесьці спадарыню Зою Смаршчок-Жалязоўскую ў апошні шлях прыехалі яе сябры і знаёмыя з розных краінаў Эўропы. Сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня, прысутныя на паховінах, разгарнулі гістарычную рэліквію Беларускай дыяспары - сьцяг Згуртваньня Беларускіх Студэнтаў у Бэльгіі 1948 году, сябрам якога зьяўлялася спадарыня Зоя, і Беларускі нацыянальны сьцяг, увенчаныя жалобнымі чорнымі стужкамі.

Спачуваньне Польскаму народу

Katyn10 красавіка актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня наведалі Польскую Амбасаду ў Брусэлі і выказалі свае спачуваньні з прычыны трагічнай гібелі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і польскай эліты, якая накіроўвалася на ўшанаваньне памяці ахвяраў Катынскай трагедыі.

Зазначаючы неардынарнасьць сітуацыі, калі ў адну хвіліну Рэспубліка Польшча пазбавілася ўсяго вышэйшага кіраўніцтва, сябры БЭЗу выказваюць сваю занепакоенасьць тым, што прычыны сёньняшняй трагедыі могуць быць не проста жахлівым зьбегам абставін, але спланаванай антыпольскай акцыяй.

Спачыла ў Богу сп. Зоя Смаршчок-Жалязоўская

Напярэдадні Вялікадня Беларускую патрыятычную дыяспару ў Бэльгіі напаткала сумная навіна: у суботу З красавіка адыйшла да Госпада спадарыня Зоя Смаршчок-Жалязоўская, удава праваслаўнага сьвятара Аўгена Смаршчка.

Сьвяткаваньне 25 Сакавіка ў Бэльгіі

25 сакавіка аб 11 гадзіне раніцы ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве гораду Антвэрпану распачалася сьвяточная літургія з нагоды сьвяткаваньня Сьвята Дабравешчаньня і Дня Незалежнасьці Беларусі.

Беларусы Бэльгіі пратэстуюць

Беларусамі Бэльгіі быў зладжаны пікет насупраць будынка амбасады РБ ў Бруссэлі. Мэтай пікету была перадача петыцыі (зьмест дакумэнту пададзены ніжэй), у якой сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня выказваюць абурэньне рэпрэсіямі, што днямі ізноў ажыцьцявіла пракрамлёўская акупацыйнай улада супраць Беларускіх герояў.

Віншаваньне старшыні Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня

Віншаваньне старшыні Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня

Беларусы пікетуюць у Брусэлі

У Дзень салідарнасьці ў Брусэлі актывісты “Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня” ладзяць пікет ля будынку, дзе адбываецца паседжаньне Рады Эўразьвязу. Сярод пытаньняў, якія абмяркуюць міністры замежных спраў усіх 27 краін Эўразьвязу, будзе і праблема санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва.

Інфармацыйны пікет

16 лістапада актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня насупраць будынкаў Эўракамісіі і Рады Эўропы будзе праведзены інфармацыйны пікет. Мэта гэтага пікета - данесьці інфармацыю да палітыкаў эўраструктур і жыхароў Бруссэля пра існаваньне антыбеларускага рэжыма ў Беларусі і патрабаваньне не адмяняць санкцый супраць чыноўнікаў злачынцаў дыктатарскай улады.

Дзяды ў Бэльгіі

У нядзелю 1 лістапада Беларусы Бэльгіі і Францыі адзначылі Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята.

Інфармацыйны пікет у Бруссэлі

Актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня насупраць будынкаў Эўракамісіі і Рады Эўропы быў праведзены інфармацыйны пікет. Мэтай гэтага пікета было данесьці інфармацыю да палітыкаў эўраструктур і жыхароў Бруссэля пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і пра антыканстытуцыйную ваенную аперацыю на тэрыторыі Беларусі здзейсненую расейскай ваеншчынай.

Пікет "Не - расейскім войскам на Беларусі" каля будынку ААН у Нью-Ёрку

12 верасьня каля будынку ААН у Нью-Ёрку сябрамі Беларускага Моладзевага руху Амэрыкі была зладжана акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.

Сьвяткаваньне Дня Беларускай Вайсковай Славы ў Бэльгіі /Відэа-Аудыё/

Для беларусаў гораду Антвэрпан сьвяткаваньне гэтай слаўнай для кожнага беларуса даты пачалося ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. Да беларусаў Бэльгіі зь віншавальным словам зьвярнуўся айцец Ян Майсейчык. Ён распавёў кароткую гісторыю гэтай слаўнай Перамогі, а таксама значнасьць яго для Беларусаў.

Літоўская Віленская Арцыбіскупская Курыя супраць ушанавання памяці ксяндза Адама Станкевіча

Прыкра, балюча і не зразумела. Віленская арцыбіскупская курыя адмовіла ва ўсталяваньні дошкі-памяці ксяндзу Адаму Станкевічу ў касьцёле св. Мікалая ў Вільні, дзе кс. Адам служыў большую частку свайго святарскага жыцьця на беларускай мове. Усё жыцьцё за беларускасьць цярпеў зьнявагі. Спачатку ад польскіх уладаў. Нават ардынарый Віленскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Ялбжыкоўскі не павіншаваў сьвятара сваёй дыяцэзіі ксяндза Адама Станкевіча з 25-годдзем яго сьвятарства. Пазьней – ад савецкай улады, ад рук якой загінуў у нетрах ГУЛАГа, з’яўляючыся да канца апошніх дзён адданым Апостальскаму каталіцкаму касьцёлу і верным пастырам Хрыстовым. Усё жыцьцё ён нёс Божую Праўду людзям, прапаведваў навуку Хрыста і касьцёла сваім парафіянам, за што цярпеў і загінуў. І вось сёняшні парадокс. Гэты касьцёл, якому самаахвярна служыў кс. Адам Станкевіч, у асобе кіраўнікоў Віленскай Курыі, адмовіў ўшанаваць яго памяць.

Пікет у Дзень Памяці ахвяраў сталінізму й нацызму

Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ ўхваліла рэзалюцыю «Пра аб’яднаньне падзеленай Эўропы: абарона правоў чалавека й грамадзянскіх свабодаў у XXI стагодзьдзі ў рэгіёне АБСЭ».

У рэзалюцыі АБСЭ асуджаюцца й сталінізм, і нацызм, як рэжымы, якія характарызуюцца генацыда і злачынствамі супраць чалавечнасьці.

АБСЭ прапануе зрабіць 23 жніўня, калі быў падпісаны пакт Молатава-Рыбэнтропа Днём памяці ахвяраў сталінізму й нацызму, каб прадухіліць зьяўленьне нэанацыстоўскіх і іншых таталітарных рэжымаў.
З гэтае нагоды БЭЗам плянуецца правядзеньне інфармацыйнага пікету ў цэнтры Брусэлю. Мерапрыемства мае распачацца 23 жніўня а 14 гадзіне на Beursplein, (ст. мэтро Beurs)

Пікет салідарнасьці з беларускімі палітзняволенымі

У цэнтры Эўрапейскай сталіцы горадзе Брусэлі насупраць будынкаў Савета Эўропы і Эўракамісіі 2-га чэрвеня адбыўся пікет, зладжаны актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня.

Салідарнасьць!

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня 7 траўня пачалі галадоўку пратэсту насупраць будынка Эўракамісіі і Савета Эўропы ў Бруссэлю. Падчас акцыі будуць распаўсюджаны улёткі з інфармацыяй пра галадоўку палітзняволенага Аўтуховіча і з заклікам да эўрапейцаў праявіць салідарнасьць. Кожны сумленны Беларус які лічыць сябе вінаватым перад сваёй Радзімай можа далучыцца да галадоўчыкаў. Беларуская салідарнась можа перамагчы акупацыйны рэжым!'

Беларусы Бэльгіі адзначылі гадавіну Чарнобыльскай трагедыі

У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве горада Антверпана была адслужана паніхіда за душы ўсіх пагіблых ад чарнобыльскай навалы, якая напаткала Беларускі і іншыя народы 26 красавіка 1986 году.

26 красавіка – чорны дзень ў жыцьці Беларусі

26 красавіка 1986 году на тэрыторыі Савецкага Саюзу адбылася тэхнагенная ядзерная катастрофа. Наступствы Чарнобыльскай аварыі і сёньня працягваюць уплываць на здароўе людзей, што знаходзіліся ў зоне выпадзеньня радыёактыўных ападкаў, штучна выкліканых на загад савецкага кіраўніцтва. У выніку 70 адсоткаў тэрыторыі краіны аказаліся зонай радыёактыўнага забруджваньня. Савецкая ўлада, а потым і ўлада дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі хавалі наступствы забруджаньня і выраблялі прадукты харчаваньня на зямлі, непрыдатнай для земляробства. Гэтымі прадуктамі й сёньня труцяць мільёны беларусаў. Расейскія ваенныя ператварылі беларускі народ ў істотаў для выпрабаваньняў.

ДАРОЖНАЯ МАПА ДЛЯ БЕЛАРУСІ: ВЫБАР ПАДЫХОДАЎ

31 сакавіка ў Брусэлю з ініцыятывы трох найбуйнейшых фракцыяў Эўрапарлямэнту адбылася аднадзённая канфэрэнцыя, якая была цалкам прымеркаваная вызначэньню палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі.

Беларуская Дыяспара Бэльгіі адзначыла Дзень Волі

25 сакавіка Беларуская Дыяспара Бэльгіі разам з усім нацыянальнасьвядомым беларускім сьветам адзначыла выдатную урачыстасьць – Дзень Волі, усталяваны ў памяць абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народна

Вечная памяць...

Выказваем глыбокія спачуваньні параху Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Антверпане а. Яну Майсейчыку, яго родным і блізкім з прычыны сьмерці бацькі.

Молімся за супакой душы заснуўшага слугі Божага Аляксандра, і каб яму былі дараваныя ягоныя правіны вольныя і міжвольныя, і каб Госпад Бог пасяліў душу яго, дзе праведнікі спачываюць.

Беларусы грэка-каталікі замежжа