warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Палітыка, Грамадзтва

Салідарнасьць!

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня 7 траўня пачалі галадоўку пратэсту насупраць будынка Эўракамісіі і Савета Эўропы ў Бруссэлю. Падчас акцыі будуць распаўсюджаны улёткі з інфармацыяй пра галадоўку палітзняволенага Аўтуховіча і з заклікам да эўрапейцаў праявіць салідарнасьць. Кожны сумленны Беларус які лічыць сябе вінаватым перад сваёй Радзімай можа далучыцца да галадоўчыкаў. Беларуская салідарнась можа перамагчы акупацыйны рэжым!'

Беларусы Бэльгіі адзначылі гадавіну Чарнобыльскай трагедыі

У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве горада Антверпана была адслужана паніхіда за душы ўсіх пагіблых ад чарнобыльскай навалы, якая напаткала Беларускі і іншыя народы 26 красавіка 1986 году.

26 красавіка – чорны дзень ў жыцьці Беларусі

26 красавіка 1986 году на тэрыторыі Савецкага Саюзу адбылася тэхнагенная ядзерная катастрофа. Наступствы Чарнобыльскай аварыі і сёньня працягваюць уплываць на здароўе людзей, што знаходзіліся ў зоне выпадзеньня радыёактыўных ападкаў, штучна выкліканых на загад савецкага кіраўніцтва. У выніку 70 адсоткаў тэрыторыі краіны аказаліся зонай радыёактыўнага забруджваньня. Савецкая ўлада, а потым і ўлада дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі хавалі наступствы забруджаньня і выраблялі прадукты харчаваньня на зямлі, непрыдатнай для земляробства. Гэтымі прадуктамі й сёньня труцяць мільёны беларусаў. Расейскія ваенныя ператварылі беларускі народ ў істотаў для выпрабаваньняў.

ДАРОЖНАЯ МАПА ДЛЯ БЕЛАРУСІ: ВЫБАР ПАДЫХОДАЎ

31 сакавіка ў Брусэлю з ініцыятывы трох найбуйнейшых фракцыяў Эўрапарлямэнту адбылася аднадзённая канфэрэнцыя, якая была цалкам прымеркаваная вызначэньню палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі.

Беларуская Дыяспара Бэльгіі адзначыла Дзень Волі

25 сакавіка Беларуская Дыяспара Бэльгіі разам з усім нацыянальнасьвядомым беларускім сьветам адзначыла выдатную урачыстасьць – Дзень Волі, усталяваны ў памяць абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народна

Вечная памяць...

Выказваем глыбокія спачуваньні параху Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Антверпане а. Яну Майсейчыку, яго родным і блізкім з прычыны сьмерці бацькі.

Молімся за супакой душы заснуўшага слугі Божага Аляксандра, і каб яму былі дараваныя ягоныя правіны вольныя і міжвольныя, і каб Госпад Бог пасяліў душу яго, дзе праведнікі спачываюць.

Беларусы грэка-каталікі замежжа

Сьвята Божага Нараджэньня

28 сьнежня беларусамі гораду Анвэрпан ладзіцца сьвяточная вечарына, прысьвечаная сьвяткаваньню Божага Нараджэньня. Для ўдзельнікаў Сьвята дзеткі надзельнай школкі рыхтуюць тэатральную сцэну.

Ушанаваньне памяці ахвяраў Галадамору 30-х гадоў ХХ-стагоддзя

12 лістапада ў Брусэлі ў Катэдрале Сьвятых Міхала і Гудулы адбылося жалобнае Набажэнства за душы ўсіх загіблых ад бязбожнай камуністычнай ўлады, што справакавала штучны голад на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя. У выніку нялюдзкага галадамору былі зьнішчаныя мільёны нявінных людзей.

Прагаласаваў – падтрымаў дыктатуру!

vibary33
Менавіта такія надпісы былі на кашулях удзельнікаў брусэльскай акцыі пратэсту супраць выбарчага фарсу ў Беларусі.

Пікет у Варшаве

Сёньня пад Міністэрствам замежных спраў Польшчы адбыўся пікет супраць лібэралізацыі адносінаў Эўропы з беларускімі ўладамі. Удзельнікі акцыі выказваюцца супраць адмены санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, пра якія заявілі 15 верасьня міністры замежных спраў Эўразьвязу.

Нязгасьне сьвечка памяці....

18 жніўня па запрашэньню арганізацыі Ўкраінскай моладзі ў Бэльгіі адбылося ўшанаваньне ахвяраў генацыду, які адбываўся па загаду крамлёўскіх бальшавікоў. Галоўнай мэтай мерапрыемства было данесьці праўду да жыхароў Эўрапейскай сталіцы пра генацыд трыццатых гадоў.

Ушанаваньне памяць М. Абрамчыка

16 жніўня сябры Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання з Бельгіі і Францыі, а таксама прадстаўнікі супольнасці “Беларуская Нацыянальная Памяць” наведалі ў Парыжы месца пахавання Прэзідэнта БНР Міколы Абрамчыка.

Акцыя салідарнасьці з Грузінскім народам

Беларускімі палітычнымі актывістамі Эўропы была зладжана акцыя салідарнасьці з Грузінскім народам, супраць якога пачалася брутальная агрэсія з боку рэваншысцкай Расеі.

Ушанаваньне ахвяраў галадамору ва Ўкраіне

У панядзелак 18 жніўня ў Бруссэлі з нагоды 75 годдзя Галадамору ва Ўкраіне адбудзецца жалобнае шэсьце па ўшанаваньню мільёнаў ахвяраў генацыду ўкраінскага народу 1932-33 гадоў, галоўнымі выканальнікамі якога былі расейскія бальшавікі.

Мэта акцыі – данесьці ўсяму Сьвету праўду аб Галадаморы ва Ўкраіне, каб прызнаць Галадамор актам генацыду супраць Украінскага народу.

Пачатак акцыі ў 18-30 на Place Royale/Koningsplein у Брусэлі.

Аргкамітэт Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня заклікае не заставацца абыякавым і прыйсьці ў гэты дзень з Бел-чырвона-белымі сьцягамі ў знак салідарнасьці беларусаў з горам украінскага народу.

БЭЗ-Інфа

Немцы адхілілі просьбу Беларусі аб экстрадыцыі

Вярхоўны суд фэдэральнай зямлі Пфальц адхіліў просьбу беларускіх уладаў адносна экстрадыцыі аб’яўленага ў вышук беларуса. Гэты чалавек, якога беларускія ўлады палічылі крымінальным злачынцам, мусіў пакінуць радзіму і хавацца ад перасьледу ў Нямеччыне, паведамляюць сёньняшнія мясцовыя выданьні.

Кангрэс ECPM у Брусэлю

11 чэрвеня 2008 году ў сталіцы Бэльгіі праходзіў чарговы штогадовы Кангрэс ECPM (Эўрапейскага Хрысьціянскага Палітычнага Руху). Эўрапейскі Хрысьціянскі Палітычны Рух паўстаў ва ўмовах паступовага адыходу значнае часткі палітычных сілаў хрысьціянска-дэмакратычнага накірунку ў Эўропе ад хрысьціянскіх прынцыпаў.

Беларуская бібліятэка ў Антвэрпане.

Бібліятэка пры беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў горадзе Антвэрпане існуе ўжо на працягу некалькіх год. Галоўную частку кнігаў складаюць творы беларускіх пісьменьнікаў, ахвяраваныя прадстаўнікамі пасьляваеннай беларускай эміграцыі.

Чарговая акцыя пратэсту ў Бэльгіі

Чарговая акцыя пратэсту насупраць беларускай амбасады ў Бэльгіі адбылася ў панядзелак раніцай а 9 гадзіне. Напярэданьні акцыі актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня распаўсюдзілі інфармацыйныя ўлёткі, таму падтрымаць акцыю прыйшлі таксама жыхары Брусэлю.

Пікеты каля амбасады Беларусі ў Бэльгіі

Беларусы Бэльгіі і Францыі пачалі акцыі пратэсту супраць гвалтоўнага разгону мірных дэманстрантаў у Беларусі ў Дзень Волі.

Акцыя пратэсту ў Брусэлі

27 сакавіка беларусы Бэльгіі ладзілі пікет насупраць беларускай амбасады ў Брусэлі. Акцыя адбывалася з дазволу бэльгійскай паліцыі, якая адсочвала сытуацыю і з паразуменьнем паставілася да праблемы ў Беларусі. Удзельнікі акцыі намагаліся перадаць ў амбасаду петыцыю пратэсту супраць гвалту, што меў месца падчас разгону мірнай дэманстрацыі ў Менску, а таксама патрабаваньне неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых удзельнікаў Сьвята Беларускай Незалежнасьці.