warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Грамадзтва

Беларуская бібліятэка ў Антвэрпане.

Бібліятэка пры беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў горадзе Антвэрпане існуе ўжо на працягу некалькіх год. Галоўную частку кнігаў складаюць творы беларускіх пісьменьнікаў, ахвяраваныя прадстаўнікамі пасьляваеннай беларускай эміграцыі.

Жалобнае спачуваньне сям’і Казуліных

23 лютага да Бэльгіі дайшла жалобная навіна пра заўчасную сьмерць спадарыні Ірыны Казулінай, зь якой тутэйшая беларуская грамада мела шчасьце пазнаёміцца год таму ў Еўрапарлямэнце ў Брусэлі. З гэтай журботнай нагоды выказваем шчырыя спачуваньні спадару Аляксандру Казуліну і усёй ягонай сям’і, на долю якой за апошні час выпала так шмат жахлівых выпрабаваньняў. Сьветлай памяці спадарыня Ірына прадстала перад намі як мужная і, адначасова, сьціплая жанчына, высокай інтэлігентнасьці і прывабнай простасьці. Навіна пра яе адыход у Вечнасьць моцна кранула нашыя сэрцы і напоўніла шчырым смуткам. 24 лютага, зграмаджоныя ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве ў Антвэрпане, беларусы маліліся за спачын яе душы ў шчасьлівым Нябесным жытлішчы, дзе ўсе сьвятыя спачываюць. Вечная ёй памяць і Нябеснае Валадарства!

Сьвяточная ёлка ў Антвэрпане

Сьвяточная ёлка ў АнтвэрпанеЁлка, цацкі, гірлянды, Сьвяты Мікалай, вершы й сьпевы, падарункі... Ці магчыма бяз гэтага ўявіць Каляды? Напэўна, ніводнае іншае сьвята не чакаюць дзеці з такім нецярпеньнем, як Сьвята Божага Нараджэньня.

Успамін продкаў у Бэльгіі.

Першага лістапада на могілках гораду Лёвэну ўжо традыцыйна сабраліся Беларусы, якія пражываюць у Бэльгіі і іншых краінах Эўропы. Мэтай іхняга прыезду было ўшанаваньне памяці памерлых і загіблых за незалежнасьць Беларусі.

Сьвятаром Беларускай Грэка-Каталіцкай царквы гораду Антвэрпану айцом Янам Майсейчыкам была адпраўлена паніхіда па сьвятой памяці спадару Міколе Равенскім і па ўсіх памерлых беларусах на чужыне і на Бацькаўшчыне.

Пра дзейнасьць вядомага беларускага кампазытара Равенскага ў Бэльгіі распавёў радны БНР спадар Янка Жучка, адзін са складальнікаў сусьветнавядомага беларускага хору

ДЗЯДЫ Ў БЭЛЬГІІ

Традыцыйнае ўшанаваньне Дзядоў у Бэльгіі адбудзецца 1 лістапада на магіле выдатнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага ў Лёвэне. Паніхіда распачнецца аб 11-й гадзіне. Выезд ад Беларускай Царквы ў Антвэрпане а 10-й гадзіне раніцы. Кантактныя тэлефоны 0486/841.114 Аргкамітэт Супольнасьці “Сьвяты Язафат”

Кракаў: Дні беларускай культуры разбураюць стэрэатып Беларусі

Сёньня ў Кракаве завяршыліся Дні беларускай культуры, у часе якіх жыхары старажытнай сталіцы Польшчы маглі пазнаёміцца з сучаснай беларускай музыкай, літаратурай, даведацца больш пра гісторыю Беларусі.

Падрыхтоўка да Дзядоў

Беларусы Бэльгіі наведалі горад Лёвэн, дзе на мясцовых могілках знайшоў свой апошні прытулак сусьветнавядомы беларускі кампазытар Мікола Равенскі.