пн, 27/07/2009 - 21:25
Сяргей НАВУМЧЫК: Крок да незалежнасьці
Калі я ўпершыню зайшоў у Авальную залю, адчуў тое, што, напэўна, адчувае асуджаны на сьмерць, калі яго ставяць перад растрэльнай камандай. У вачах — нянавісьць, у манерах — упэўненасьць у абсалютным валоданьні тваім лёсам; хіба што зброяй былі ня стрэльбы, а кнопкі для электроннага галасаваньня.
сб, 11/07/2009 - 10:01
Скрадзеная перамога
Пазьняк перамог бы ў прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году і Кебіча, і камуністаў, калі б «маладыя ваўкі» ня вылучылі Лукашэнку. Уласна, Лукашэнка «скраў» перамогу ў Пазьняка, скарыстаўшыся плёнам дзейнасьці БНФ, які выкрываў поўную няздатнасьць Кебіча і ягонага ўраду ажыцьцявіць дэмакратычныя і эканамічныя рэформы.
чт, 05/06/2008 - 19:46
Памяць Курапатаў
Дваццаць гадоў таму, 3 чэрвеня 1988, Беларусь прачнулася іншай.
Яна пакуль яшчэ абудзілася пад гімн СССР і БССР па “радыёкропцы”, яна, як і дзесяцігодзьдзі, кіравалася з Масквы рашэньнямі ЦК КПСС і яго Палітбюро, што педантычна выконваліся ў ЦК КПБ, і зьнешне ні ў Менску, ні ў іншых гарадах ці ў вёсках ўсё заставалася па-ранейшаму, — але з гэтага дня Беларусі было наканавана зьмяніцца.
вт, 12/02/2008 - 19:34
Выбар генэрала
Авантурыст, таленавіты тактык партызанскай вайны, генэрал розных арміяў — спрэчкі вакол ягоных асобы і дзейнасьці ня сьціхнуць яшчэ доўга. 10 лютага споўнілася 125 гадоў з дня народзінаў Станіслава Булак‑Балаховіча.
вс, 27/01/2008 - 16:01
Сустрэча з радным БНР
Падчас сустрэчы актывістаў Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня і сябраў Сьвятога Язафату з радным БНР Янкам Жучкам, абмеркаваньня працы прадстаўнікоў БНР у Бэльгіі і сьвяткаваньня 90-х угодкаў утварэньня БНР, адбылася вельмі цікавая гутарка, і было ўзята інтэрвью, са зьместам якога мы знаёмім наведвальнікаў нашага сайту.
пн, 05/11/2007 - 17:16
Камандзір беларускіх “лясных братоў”
На 5 лістапада прыпадаюць 100-я ўгодкі з дня народзінаў Міхала Вітушкі, кіраўніка Беларускага антыбальшавіцкага Супраціву ў 1945 — 1959 гадах. Ён памёр зусім нядаўна — вясной 2006 года ў Заходняй Нямеччыне, дзе жыў пад іншым прозвішчам. А ў Беларусі яго “пахавалі” яшчэ ў 1945-м.
