Дзень беларускай салідарнасьці ў бэльгійскай сталіцы
На плошчы Шумана ў Брусэлі 16 жніўня адбыўся інфармацыйны пікет прымеркаваны да Дня Беларускай Салідарнасьці.
Падчас акцыі быў распаўсюджаны чарговы нумар інфармацыйнага бюлетню Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня.
Дзень беларускай салідарнасьці ў бэльгійскай сталіцы
На плошчы Шумана ў Брусэлі 16 жніўня ад 13 да 15 гадз. плянуецца правядзеньне інфармацыйнага пікету прымеркаванага да Дня Беларускай Салідарнасьці.
Падчас акцыі адбудзецца распаўсюд чарговага інфармацыйнага бюлетню Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня.
Інфармацыйны пікет у Бруссэлі
20 гадоў таму Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце, якая абвясьціла "поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх стасунках". З гэтай нагоды актывістамі Беларуска- Эўрапейскага Задзіночаньня пры падтрымцы радных БНР адбыўся інфармацыйны пікет ля будынкаў Эўракамісіі і Рады Эўропы. Падчас пікету быў распаўсюджаны чарговы нумар інфармацыйнага бюлетня. Змест бюлетня выклікаў вялікую цікаўнасьць у эўрапейскіх палітыкаў і журналістаў міжнародных СМІ.
Інфармацыйны пікет
Акцыя салідарнасьці ў Бруссэлю
16 чэрвеня ў Бруссэлю адбыўся пікет салідарнасьці. Падчас акцыі быў распаўсюджаны чарговы інфармацыйны бюлетэнь Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня з аналізам актуальнай палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Да матэрыялаў інфармацыйнага бюлетэня была праяўлена вялікая цікаўнасьць з боку эўрапейскіх палітыкаў і международных СМІ.
Пікет салідарнасьці ў Брусэлі
16 чэрвеня насупраць будынкаў Эўрапейскіх Інстытуцый на плошчы Шумана ў Брусэлі адбудзецца пікет салідарнасьці з беларускімі патрыётамі, якія былі зьбітыя й цяжка траўмаваныя невядомымі бандытамі ад уладных структур у Менску.
Пікет пачнецца а 13 гадзіне.
БЭЗ -Інфо
Пикет возле посольства Беларуси в Гааге
Активисты Беларуска -Эўрапейскага Задзіночаньня приняли участие в пикете, который проводился в Гааге 16 мая 2010 года гражданской инициативой «Мы помним». В пикете приняли участие беларуские политические беженцы, находящиеся в Нидерландах.
Пікет салідарнасьці ў Брусэлі
5 траўня, напярэдадні вынясеньня прыгавору палітычнаму вязьню Міколе Аўтуховічу Раднымі БНР у Бэльгіі быў зладжаны пікет салідарнасьці з вязьнямі сумленьня ў Беларусі. Актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня была распаўсюджана вялікая калькасьць улётак на ангельскай і французкай мовах.
Пікет салідарнасьці ў Брусэлі
На плошчы Р. Шумана 5 траўня а 14 гадзіне адбудзецца палітычны пікет. Акцыя ладзіцца з мэтай праявіць салідарнасьць з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі і выказаць пратэст супраць новай хвалі рэпрэсіяў на журналістаў незалежных СМІ.
Прапануем прыняць ўдзел усіх неабыякавых да палітычнай сытуацыі ў Беларусі.
26 красавіка – дзень памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы
Раднымі БНР былі арганізаваны пікеты ў дзень смутку і ўспаміну ахвяр Чарнобыльскай АЭС. Пікеты адбыліся насупраць беларускай амбасады ў Бэльгіі і насупраць будынкаў Эўрапейскіх інстытуцыяў. Падчас пікетаў было распаўсюджана вялікая колькасьць улётак, на розных эўрапейскіх мовах.
Спачуваньне Польскаму народу
10 красавіка актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня наведалі Польскую Амбасаду ў Брусэлі і выказалі свае спачуваньні з прычыны трагічнай гібелі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і польскай эліты, якая накіроўвалася на ўшанаваньне памяці ахвяраў Катынскай трагедыі.
Зазначаючы неардынарнасьць сітуацыі, калі ў адну хвіліну Рэспубліка Польшча пазбавілася ўсяго вышэйшага кіраўніцтва, сябры БЭЗу выказваюць сваю занепакоенасьць тым, што прычыны сёньняшняй трагедыі могуць быць не проста жахлівым зьбегам абставін, але спланаванай антыпольскай акцыяй.
Сьвяткаваньне 25 Сакавіка ў Бэльгіі
25 сакавіка аб 11 гадзіне раніцы ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве гораду Антвэрпану распачалася сьвяточная літургія з нагоды сьвяткаваньня Сьвята Дабравешчаньня і Дня Незалежнасьці Беларусі.
Беларусы Бэльгіі пратэстуюць
Беларусамі Бэльгіі быў зладжаны пікет насупраць будынка амбасады РБ ў Бруссэлі. Мэтай пікету была перадача петыцыі (зьмест дакумэнту пададзены ніжэй), у якой сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня выказваюць абурэньне рэпрэсіямі, што днямі ізноў ажыцьцявіла пракрамлёўская акупацыйнай улада супраць Беларускіх герояў.
Беларусы пікетуюць у Брусэлі
У Дзень салідарнасьці ў Брусэлі актывісты “Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня” ладзяць пікет ля будынку, дзе адбываецца паседжаньне Рады Эўразьвязу. Сярод пытаньняў, якія абмяркуюць міністры замежных спраў усіх 27 краін Эўразьвязу, будзе і праблема санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва.
Інфармацыйны пікет
Інфармацыйны пікет у Бруссэлі
Актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня насупраць будынкаў Эўракамісіі і Рады Эўропы быў праведзены інфармацыйны пікет. Мэтай гэтага пікета было данесьці інфармацыю да палітыкаў эўраструктур і жыхароў Бруссэля пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і пра антыканстытуцыйную ваенную аперацыю на тэрыторыі Беларусі здзейсненую расейскай ваеншчынай.
Пікет "Не - расейскім войскам на Беларусі" каля будынку ААН у Нью-Ёрку
12 верасьня каля будынку ААН у Нью-Ёрку сябрамі Беларускага Моладзевага руху Амэрыкі была зладжана акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.
Літоўская Віленская Арцыбіскупская Курыя супраць ушанавання памяці ксяндза Адама Станкевіча
Пікет у Дзень Памяці ахвяраў сталінізму й нацызму
Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ ўхваліла рэзалюцыю «Пра аб’яднаньне падзеленай Эўропы: абарона правоў чалавека й грамадзянскіх свабодаў у XXI стагодзьдзі ў рэгіёне АБСЭ».
У рэзалюцыі АБСЭ асуджаюцца й сталінізм, і нацызм, як рэжымы, якія характарызуюцца генацыда і злачынствамі супраць чалавечнасьці.
АБСЭ прапануе зрабіць 23 жніўня, калі быў падпісаны пакт Молатава-Рыбэнтропа Днём памяці ахвяраў сталінізму й нацызму, каб прадухіліць зьяўленьне нэанацыстоўскіх і іншых таталітарных рэжымаў.
З гэтае нагоды БЭЗам плянуецца правядзеньне інфармацыйнага пікету ў цэнтры Брусэлю. Мерапрыемства мае распачацца 23 жніўня а 14 гадзіне на Beursplein, (ст. мэтро Beurs)
Пікет салідарнасьці з беларускімі палітзняволенымі
Выступ З. Пазьняка ў Празе 07.05.2009
Салідарнасьць!
Беларусы Бэльгіі адзначылі гадавіну Чарнобыльскай трагедыі
У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве горада Антверпана была адслужана паніхіда за душы ўсіх пагіблых ад чарнобыльскай навалы, якая напаткала Беларускі і іншыя народы 26 красавіка 1986 году.

