warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Палітыка

Ракіроўка

2 сакавіка беларускімі палітычнымі ўцекачамі Бэльгіі і Францыі плянавалася правесьці пікет насупраць расейскай амбасады ў Брусэлі з мэтай выказаць свой пункт гледжаньня датычна сытуацыі ў Ресеі і інфармаваць жыхароў эўрапейскай сталіцы аб небяспецы, якая сыходзіць ад злачыннай ўлады Крамлю. З тэкстам улёткі, якая была адмыслова падрыхтаваная аргкамітэтам Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня, мы знаёмім наведвальнікаў нашага сайту.

Сустрэча з радным БНР

Падчас сустрэчы актывістаў Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня і сябраў Сьвятога Язафату з радным БНР Янкам Жучкам, абмеркаваньня працы прадстаўнікоў БНР у Бэльгіі і сьвяткаваньня 90-х угодкаў утварэньня БНР, адбылася вельмі цікавая гутарка, і было ўзята інтэрвью, са зьместам якога мы знаёмім наведвальнікаў нашага сайту.

Беларусы ў Францыі супраць візыту Пуціна (Падрабязнасьці)

14 лістапада ў Парыжу насупраць расейскай амбасады адбылася акцыя пратэсту супраць прыезду ў Менск прэзідэнту Расеі У. Пуціна і массавых арыштаў удзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі.

Беларусы ў Францыі супраць візыту Пуціна (update+photo)

Сёньня прадстаўнік Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня ў Францыі Павал Хівук перадаў ад імя арганізацыі ў амбасаду Беларусі ў Парыжы ліст з пратэстам супраць прыезду ў Беларусь Уладзімера Пуціна і зьвязаных з гэтай падзеяй разгонаў акцыяў паратэсту ў Менску і Берасьці.

У пэтыцыі ўтрымліваецца патрабаваньне неадкладна вызваліць берасьцейскіх актывістаў дэмакратычнага руху і пакараць вінаватых у жорсткім разгоне акцыі пратэсту ў Менску.

Беларускую журналістку Вольгу Класкоўскую паранілі нажом

У сераду ўначы з нажавымі раненьнямі ў шпіталь варшаўскага раёну Бяляны трапіла беларуская журналістка Вольга Класкоўская – ёй наклалі швы і яе жыцьцю цяпер нічога не пагражае. Справай нападу на спадарыню Класкоўскую займаецца паліцыя.

Эўрaпейскaя салідарнасьць зь Беларусьсю

На знак салідарнасьці з суайчыньнікамі ды імкеньнямі беларусаў стаць паўнапраўнымі эўрапейцамі, у розных гарадох Эўропы адбыліся акцыі падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

Беларуская салідарнасьць

Пікет які быў заплянавана на 14 кастрычніка на знак салідарнасьці з удзельнікамі Эўрапейскага Марша на Беларусі, не змог адбыцца па тэхнічных абставінах. У Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве ў Антвэрпэне адбыўся малебен за ўсіх змагароў за вольную Беларусь.

Акцыя ў падтрымку Эўрапейскага маршу адбылася ў цэнтры Прагі

Да помніка сьвятому Вацлаву, патрону чэскай зямлі, на Вацлаўскую плошчу прыйшлі сябры беларускіх суполак, студэнты.

Эўрапейскі марш прайшоў вуліцамі Варшавы

Эўрапейскі марш прайшоў сёньня і ў Варшаве. Беларусы, якія жывуць у польскай сталіцы, а таксама жыхары Варшавы прыйшлі падтрымаць удзельнікаў маршу ў Менску.

Апазыцыянэра амаль не дэпартавалі з Францыі

Беларускі апазыцыянэр Віктар Брэль, якому адмовілі ў палітычным прытулку ў Францыі, у апошнію хвіліну пазьбегнуў дэпартацыі. Яго выратавала дапамога Эўрапейскага трыбуналу правоў чалавека.

Беларуса з Бэльгіі ўлада Лукашэнкі шукае праз Інтэрпол

37-гадовы Аляксандaр Янкоўскі жыве ў Бэльгіі пяць гадоў разам з сям'ёй – жонкай і двума сынамі, аднаму – сем гадоў, другому – тры з паловай.

Сябра КХП-БНФ Алесь Янкоўскі просіць статус уцекача ў Летуве

Віленскі акруговы суд адклаў на нявызначаны тэрмін справу грамадзяніна Беларусі, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Янкоўскага. Апошні вымушана пражывае ў Бэльгіі, але ў Вільні мае працу ў адной зь мясцовых фірмаў. МЗС Беларусі патрабуе выдачы Янкоўскага.

Віншаваньне

Беларуска-Эўрапейскае Задзіночаньне віншуе Беларусаў замежжа зь 17-й гадавінай рэальнага аднаўленьня незалежнасьці. Яна ёсьць і застанецца падмуркам, на якім будзе пабудаваная будучыня Беларусі як свабоднай, дэмакратычнай і заможнай эўрапейскай краіны.

Беларусы Бэльгіі і Францыі пратэстуюць супраць масавых арыштаў

Сёньня беларусы з Бэльгіі і Францыі спрабавалі перадаць супрацоўнікам беларускай амбасады ў Брусэлі пэтыцыю з пратэстам супраць масавых арыштаў маладых актывістаў беларускай апазыцыі.