Віленскі акруговы суд адклаў на нявызначаны тэрмін справу грамадзяніна Беларусі, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Янкоўскага. Апошні вымушана пражывае ў Бэльгіі, але ў Вільні мае працу ў адной зь мясцовых фірмаў. МЗС Беларусі патрабуе выдачы Янкоўскага.