warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Навіны

“Гэта ўнікальнае здарэньне ў гісторыі чалавецтва”

Каляднае пасланьне апостальскага візытатара беларускіх грэка-каталікоў у замежжы айца Аляксандра Надсана.

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара “ad nutum Sanctae Sedis” для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Раства Хрыстовага 2007

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара “ad nutum Sanctae Sedis” для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Раства Хрыстовага 2007 году і на Новы 2008 Год Гасподні

Жывая памяць

У польскім інтэрнэце пачаўся новы праект, прысьвечаны постаці папы рымскага Яна Паўла ІІ. На старонцы www.mojpapiez.pl можна пабачыць здымкі, прачытаць успаміны й цікавыя гісторыі пра памерлага пантыфіка. Прэс-сакратар праекту Магда Дабжыняк кажа, што ініцыятыва ўзьнікла ў сувязі з 30-й гадавінай выбару Караля Вайтылы на папу рымскага.

Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага сьвяткуе 50-гадовы юбілей

25 лістапада найстарэйшая сьвятыня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў замежжы – Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага сьвяткуе 50-гадовы юбілей. Роўна паўстагодзьдзя таму ў беларускай царкве ў нью-ёрскім Брукліне адбылося першае набажэнтсва.

За гэтыя гады сьвятыня перажывала узьлёты, заняпады, аднойчы нават ледзь ня трапіла ў “чужыя рукі”. Сёньня Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага – гэта ня толькі гонар беларусаў Амэрыкі, але й ўсіх беларускай дыяспары ў сьвеце.

Штрыхі да партрэта арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

21 верасьня гэтага году папа рымскі Бэнэдыкт XVI вызваліў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ад пастырскага кіраўніцтва архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве й прызначыў Арцыбіскупам Мітрапалітам Менска-Магілёўскім. Тадэвуш Кандрусевіч лічыць гэта прызначэньне сымбалічным ды называе яго вяртаньнем у родны край.

Кардынал Камілло Руіні заклікае да актыўнага асвойвання інтэрнэт-прасторы

Папскі вікарый Рыма і Рымскай дыяцэзіі кардынал Камілло Руіні заклікаў вернікаў да больш актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, інтэрнэт-блогаў, як новай формы апостальскай місіі.

Любоў мацнейшая за эгаізм і нянавісць

16 жніўня 2007 г. Бэнэдыкт XVI падчас Эўхарыстыі ў Кастэль Гандольфа казаў пра моц любові, якая здольная перамагчы эгаізм і нянавісць. У мясцовым парафіяльным касцёле Святы Айцец цэлебраваў святую Імшу ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай.