БГКЦ у Антвэрпане

Беларуская Царква ў Бэльгіі

Беларуская Царква ў Бэльгіі прадстаўлена Парафіяй Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага і належыць да бізанта-каталіцкай традыцыі. Парафія знаходзіцца ў Антвэрпане па адрасу:

Heilige-Hartkerk
Lange Beeldekensstraat 22
B-2060 Antwerpen

Пяцідзённае Паломніцтва ў Рым і Бары

rome062010_in.jpgПа запрашэньні Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году Сьвятара, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенэдыктам XVI-м, пробашч Беларускай Уніяцкай Парафіі Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, Сьвятога Мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і Сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійск

Асьвячэньне Іконы Вялебнай Еўфрасіньні Полацкай

ikona001.jpg30 траўня ў Нядзелю Ўсіх Сьвятых ў Беларускай парафіі г. Антвэрпана пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. Ікона была створана беларускім іконаграфам Аленай Ткачовай і дастаўлена ў Бэльгію беларускімі паломнікамі. Разам з раней напісанай іконай сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, новая ікона ўтварыла дыптых іканастасу антвэрпанскай царквы.

Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гору Монт

piligr001.jpgБеларуская царква ў Антвэрпане прыняла ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гору Монт (Saint Mont) у Францыі. У першым тысячагоддзі гэтая гара месцам дыслакацыі гарнізону рымскіх легіянэраў, якія абралі яе як фарпост назіраньня за навакольлем. З цягам часу гара апусьцела і яе выбралі для пустэльніцкага подзьвігу манахі. На фундамэнтах казармаў яны збудавалі манастыр і ў суровых умовах праводзілі там сваё жыцьцё. У наш час ад манастыра засталася толькі каплічка...

Расклад Набажэнстваў у Беларускай Царкве ў Антвэрпане на Тыдзень Пакутаў і на Вялікдзень

Вербніца – Уваход Госпада ў Ерусалім:
Нядзеля 28 сакавіка а 12.00 гадз. Боская Літургія Сьв. Яна Залатавуснага і асьвячэньне вербаў;

Чысты Чацьвер – Успамін Тайнай Вячэры:
Чацьвер 1 красавіка а 19.00 гадз. Вячэрня з Літургіяй Сьв. Васіля Вялікага;

Вялікая Пятніца – Успамін Укрыжаваньня і Пакутаў Госпада:
Пятніца 2 красавіка а 18.00 гадз. Ютрань з 12-цю Евангельлямі Мукаў Госпада Ісуса Хрыста; (Набажэнства адбудзецца ў капліцы).

ПАСХА – Вялікоднае Набажэнства:
Ноч з 3 на 4 красавіка,

23.00 гадз. Паўночніца з Канонам перад Сьвятой Плашчаніцай
00.00 гадз. Вялікодная Ютрань і Літургія Сьвятога Яна Залатавуснага

Вялікае асьвячэньне вады

З нагоды сьвята Хрышчэньня Гасподняга, называнага ў народзе Вадохрышчам, у Беларускай Царкве г. Антвэрпана адбылося ўрачыстае Вялікае Асьвячэньне вады. Гэтая Богаслужба адбываецца толькі аднойчы ў год і прысьвечаная ўспаміну Хрышчэньня Госпада Ісуса Хрыста ў рацэ Ярдан. Падчас Хросту Збавіцеля адбылося аб’яўленьне Трыадзінага Бога – Айца, Сына і Сьвятога Духа. Паводле веры Царквы асьвячаная ў гэты дзень вада атрымоўвае Ласку Сьвятога Духа і набывае моц ачышчаць і здараўляць духоўныя і цялесныя хваробы, ахоўваць ад напасьцяў бачных і нябачных ворагаў, праганяць дэманаў і суцішаць пажадлівасьці, асьвячаць дамы і служыць на ўсякую асаблівую добрую патрэбу.

Асьвячэньне новых эўхарыстычных сасудаў ў Беларускай Царкве

У нядзелю 20 сьнежня ў Беларускай царкве Бэльгіі адбылося апошняе перад Калядамі літургічнае Набажэнства, пад час якога ўзносілася малітва за ўсіх дабрадзеяў парафіі. Пасьля Набажэнства адбылося асьвячэньне новых эўхарыстычных начыньняў - келіха і дыскаса, набытых дзякуючы шчодрым ахвяраваньням дабрачынцаў.

У адпушчальным слове сьвятар ад імя ўсіх вернікаў падзякаваў ахвярадаўцам за іх актыўнае спрыяньне разьвіцьцю і ўмацаваньню Беларускай Царквы і пажадаў ім жыць і далей у дабры і Божым блаславеньні многія леты.

Парафіяльная рада

Каляднае Набажэнства ў Беларускай Царкве

25 сьнежня Хрыстовая Царква адзначае Сьвята Нараджэньня свайго Госпада і Збавіцеля Ісуса Хрыста.

Ад старадаўніх часоў хрысьціяне мелі пабожны звычай зьбірацца разам у царкве напярэдадні гэтага дня, каб з наступленьнем цемры і ўзыходам першае зоркі распачаць сьвяточнае Набажэнства.

Адпаведна гэтаму звычаю, у чацьвер 24 сьнежня а 21 гадзіне ў Беларускай Царкве будзе адпраўлена ўрачыстая Вячэрня з Боскай Літургіяй Сьвятога Васіля Вялікага.

Вернікі ўшанавалі памяць Герояў Слуцкага Збройнага Чыну

Вернікі Беларускай Вуніяцкай Царквы ўшанавалі памяць Герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Пасьля Набажэнства, у часе якога была ўзьнесена малітва за душы ўсіх загіблых змагароў, адбылася братэрская трапеза з удзелам паважнага Беларуса спадара Янкі Жучкі. Радны Беларускай Народнай Рэспублікі з хваляваньнем павіншаваў прысутных са сьвятам герояў і падзякаваў усім за пераемнасьць і шанаваньне Беларускіх традыцый. Усе прысутныя з павагай і шчырасьцю прывіталі і падзякавалі адданаму адраджэнскай справе старога Беларуса.

Успамін Герояў Слуцкага Збройнага Чыну

У нядзелю 29 лістапада ў Беларускай Царкве ў Анвэрпане адбудзецца ўшанаваньне памяці Герояў Слуцкага Збройнага Чыну з нагоды 89-й гадавіны ад пачатку паўстаньня.