warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Навіны, БГКЦ у Антвэрпане

Дзяды ў Бэльгіі

У нядзелю 1 лістапада Беларусы Бэльгіі і Францыі адзначылі Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята.

Памінальныя Набажэнствы на Дзяды

У нядзелю 1 лістапада Беларуская Вуніяцкая Царква ў Антвэрпане адзначае Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята, прысьвечанае малітоўнаму ўшанаваньню спачылых прашчураў.

Святкаваньне пачнецца ў Антвэрпанскай Царкве Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага заўпакойнай Боскай Літургіяй. Пасьля ўсе жадаючыя наведаюць у Лёвэне магілу Дзеда Міколы Равенскага, аўтара знакамітае музыкі да гімну "Магутны Божа", дзе будуць ускладзены кветкі, адпраўлена Паніхіда і пройдзе памінальная трапеза.

Жадаючых наведаць магілу с.п. Равенскага просім папярэдзіць, каб арганізатары маглі загадзя забясьпечыць месцы ў машынах.

Парафіяльная Рада

Аб'ява: 50-годдзе сьвятарства сьвятара Язэпа Гэндрыкса

У нядзелю 20 верасьня 2009 году а 13.30 ў царкве Сьвятога Сэрца Ісуса Хрыста (Беларуская царква) у Антвэрпане адбудзецца ўрачыстая Імша, прысьвечаная 50-годдзю сьвятарства і 75-годдзю з дня нараджэньня духовага апекуна Беларускай парафіі Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятара Язэпа Гэндрыкса (Jos Hendrickx).

Узначаліць Сьвятую Імшу біскуп-эмерыт Павал ван дэн Бэрхге, былы Атвэрпанскі ўладыка. Суслужыць яму будуць сьвятары фламандскай, беларускай і англа-афрыканскай супольнасьцяў.

У сувязі з гэтымі сьвяткаваньнямі Беларускай Грэка-Каталіцкай Літургіі сьв. Яна Залатавуснага, што звычайна штонядзелі адпраўляецца а 12-ай гадзіне, ў гэты дзень ня будзе.

Пасьля Імшы адбудзецца невялікая рэцэпцыя для ўсіх вернікаў.

Парафіяльная Рада

Падзяка

Парафіяльная рада Беларускай Грэка Каталіцкай Царквы ў Антверпане выказвае ўдзячнасьць спадару Міколе Раманаву за ахвяраваньне беларускіх кніг у бібліятэку,што існуе пры парафіі.

Сьвяткаваньне Дня Беларускай Вайсковай Славы ў Бэльгіі /Відэа-Аудыё/

Для беларусаў гораду Антвэрпан сьвяткаваньне гэтай слаўнай для кожнага беларуса даты пачалося ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. Да беларусаў Бэльгіі зь віншавальным словам зьвярнуўся айцец Ян Майсейчык. Ён распавёў кароткую гісторыю гэтай слаўнай Перамогі, а таксама значнасьць яго для Беларусаў.

Блаславеньне на новы навучальны год

У нядзелю 30 жніўня ў Беларускай Царкве ў Антвэрпане адбылося Набажэнства прысьвечанае пачатку новага навучальнага году.

Дзень Анёла Айца Аляксандра Надсана

У нядзелю 30 жніўня Айцец мітрат Аляксандар Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў у замежжы, адзначае Дзень Анела. З гэтае нагоды Беларуская Грамада ў Антвэрпапне накіравала яму свае вішаваньні:

КАРАНАВАНЬНЕ БРАСЛАЎСКАЙ ІКОНЫ МАЦІ БОЖАЙ

У суботу, 22 жніўня 2009 г., у Браславе, пад адкрытым небам, на платформе зробленай у выглядзе карабля, размешчанай непасрэдна каля Браслаўскага Санктуарыя, была каранаваная папскімі каронамі Браслаўская Ікона Маці Божай - Валадаркі Азёраў.

Сьвятую Імшу ўзначаліў, прамовіў казаньне ды зьдзейсьніў Акт каранаваньня Архібіскуп Кёльнскі, кардынал Ёахім Майснэр.

Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел больш за 30 ярархаў (у значнай частцы з-за мяжы), каля 200 сьвятароў і больш за 10 тысяч вернікаў.
Прыбылі таксама прадстаўнікі Віцебскай епархіі Праваслаўнай Царквы.

Пасьля казаньня адбыўся галоўны момант усёй урачыстасьці: Кардынал Ёахім Майснэр усклаў карону спачатку на галаву Ісуса, а потым Яго Маці — Найсьвятой Багародзіцы.

Сьвята Перамяненьня Госпада нашага Ісуса Хрыста

У нядзелю 9 жніўня ў Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага г. Антвэрпана адбылося набажэнства, прысьвечанае ўспаміну Перамяненьня Госпада Ісуса Хрыста на гары Табор.

Блаславеньне пладоў 9 жніўня

У нядзелю 9 жніўня ў Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве Сьвятога Мучаніка Язафата адбудзецца набажэнства, прысьвечанае ўспаміну Перамяненьня Госпада Ісуса Хрыста на гары Табор. Паводле традыцыі ў гэты дзень прыносіцца падзяка Госпаду за ўраджай гэтага году і асьвячаюцца новыя плады: яблыка, вінаград і г.д.

Будзьма ўдзячныя Госпаду за Ягоныя дары і спажывайма іх з малітвай, асьвячанай царкоўнай Еўхарыстыяй.

Набажэнства распачнецца а 10 гадзіне раніцы ў капліцы.

Парафіяльная Рада

Часовыя зьмены ў раскладзе Набажэнства

У месяцы жніўні ўносяцца зьмены ў раскладзе Набажэнстваў ў Беларускай Царкве ў Антвэрпане, а менавіта ў нядзелі 9 жніўня, 16 жніўня і 23 жніўня Боская Літургія будзе адпраўляцца ў царкоўнай капліцы а 10 гадзіне раніцы.

Набажэнства а 12 гадзіне ня будзе.

Да звычайнага раскладу Супольнасьць вернецца пачынаючы з 30 жніўня.

Парафіяльная Рада