warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Навіны, БГКЦ у Антвэрпане

Спачуваньне

Беларуская грэка-каталіцкая грамада Бэльгіі выказвае шчырыя спачуваньні сп. Раману Кавальчуку з прычыны сумнай падзеі - сьмерці маці, спадарыні Вікторыі Кавальчук. Няхай добры Бог супакоіць яе душу нябесных сялібах Свайго Валадарства і суцешыць усіх родных у гэты жалобны час вялікае страты.

Ушанаванне памяці мучаніка экзарха Антона Неманцэвіча

Напярэдадні Пасхі Хрыстовай — 11 красавіка — у Мінску адбудзецца цырымонія ўшанавання памяці экзарха Грэка‑Каталіцкай Царквы ў Беларусі Антона Неманцэвіча.

170 гадоў так званаму Полацкаму “сабору” 1839 г.

У 1795 годзе адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога ўся наша старажытная дзяржава была акупаваная Расейскай Імпэрыяй. Упершыню за ўсю гісторыю свайго існаваньня наш народ апынуўся пад уладай расейскіх цароў, варожых да беларускай незалежнасьці і самабытнасьці.

Сьвяточны зварот апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў замежжа айца Аляксандра Надсана

Недзе 20 гадоў таму таму назад, добра ня памятаю, Папа Ян Павал ІІ склікаў у Асізе, горадзе сьвятога Францішка, прадстаўнікоў усіх рэлігіяў, каб памаліцца за супакой на сьвеце. У прывітальным слове Папа зазначыў, што ўсе рэлігіі, ня толькі хрысьціянская, сьведчаць пра вышэйшую духоўную рэальнасьць, якая пераўзыходзіць рамкі гэтага сьвету. Далей аднак Папа прадаўжаў: “Сказаўшы гэта, я павінен з пакораю сьцьвердзіць, што імя Супакой ёсьць Ісус Хрыстос.”

Сьвята Божага Нараджэньня

28 сьнежня беларусамі гораду Анвэрпан ладзіцца сьвяточная вечарына, прысьвечаная сьвяткаваньню Божага Нараджэньня. Для ўдзельнікаў Сьвята дзеткі надзельнай школкі рыхтуюць тэатральную сцэну.

«Бог захацеў, каб мы былі беларусамі»/Відэа/

24 лістапада ў Чырвоным касьцёле з 50-годзьдзем сьвятарскай дзейнасьці віншавалі апостальскага візытатара для беларусаў грэка-каталікоў замежжа айца Аляксандра Надсана.

Адзначана памяць Сьвятога Язафата, Заступніка Беларускай Царквы

У нядзелю 16 лістапада ў Беларускай царкве ў Антвэрпане адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне памяці сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага.

Ушанаваньне памяці ахвяраў Галадамору 30-х гадоў ХХ-стагоддзя

12 лістапада ў Брусэлі ў Катэдрале Сьвятых Міхала і Гудулы адбылося жалобнае Набажэнства за душы ўсіх загіблых ад бязбожнай камуністычнай ўлады, што справакавала штучны голад на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя. У выніку нялюдзкага галадамору былі зьнішчаныя мільёны нявінных людзей.

МІНУЛАЕ І НАСТУПНАЕ СТАГОДЗЬДЗІ

Да 50-х угодкаў сьвятарства мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана

Маем новага Біскупа Анвэрпану, Уладыку Яна Боньні

Слава Ісусу Хрысту! Мілыя Богу Браты і Сёстры, Вернікі Парафіі Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага! Як вядома, зусім нядаўна нашая дыяцэзія разьвіталася са сваім Біскупам Уладыкам Паўлам Ван дэн Бэрхге, які нядаўна адзначыў сваё 75-годдзе і паводле кананічнага права адыйшоў на пакой. На працягу некалькіх месяцаў наша Парафія малілася за спасланьне нам новага дастойнага Біскупа, які б быў здольны “верна навучаць словам Гасподняй праўды”.

ФЭСТ СЬВЯТОГА МУЧАНІКА ЯЗАФАТА

Слава Ісусу Хрысту!

Мілыя Богу Браты і Сёстры, Вернікі нашай Сьвятой Царквы,

12 лістапада нашая Парафія ў Антвэрпане ўшаноўвае памяць свайго нябеснага Заступніка Сьвятога Мучаніка Язафата, архібіскупа Порлацкага.

Сьвяты Мучанік Язафат, які з маленства прысьвяціў сябе Богу, рупліва стараўся пасеяць сярод людзей Хрыстовую Праўду, наставіць у евангельскім жыцьці, дбаў пра выпраўленьне нораваў сярод духавенства і сьвецкіх вернікаў, клапаціўся пра дух еднасьці ў Царкве і нашай старадаўняй дзяржаве. Незразуметы і ўзьненавіджаны амаральнымі расколалюбіцелямі, ён быў па-зьверску закатаваны. Але Бог праславіў яго шматлікімі цудамі, а Царква вынесла нятленнае цела да хвалы алтароў. Зараз целам сваім ён спачывае ў галоўнай сьвятыні Рыма, побач з мошчамі Сьвятога Апостала Пятра, у алтары Сьвяціцеля Васіля Вялікага, а душа ягоная моліцца за нас у нябесных Пакоях.

Урачыстае Набажэнства з нагоды ўшанаваньня памяці Сьв. Язафата адбудзецца 16 лістапада 2008 году а 12 гадзіне дня ў царкве Сьвятога Сэрца Ісуса Хрыста па адрасу:

Lange Beeldekensstraat 22,
2060 Antwerpen

Пасьля Набажэнства адбудзецца сьвяточная рэцэпцыя.

Шчыра ўсіх вернікаў і сяброў нашай Парафіі запрашаем на Сьвята!

Сьвятар Ян Майсейчык, парах

Сьвяты Язэп on-line

2008 год абвешчаны Каталіцкай Царквой годам Божага Слова. І вельмі дарэчы, што менавіта сёлета вернікі Беларускай Грэка‑Каталіцкай Царквы (БГКЦ) і яе сябры парадаваліся адраджэньню сайту парафіі ў імя сьвятога і праведнага Язэпа у Менску.

Беларуская бібліятэка ў Антвэрпане.

Бібліятэка пры беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў горадзе Антвэрпане існуе ўжо на працягу некалькіх год. Галоўную частку кнігаў складаюць творы беларускіх пісьменьнікаў, ахвяраваныя прадстаўнікамі пасьляваеннай беларускай эміграцыі.

Разьвітальная Сьвятая Імша Біскупа Антвэпана

У нядзелю 1 чэрвеня адбылася пантыфікальная Сьвятая Імша, прысьвечаная адыходу з біскупскай катэдры ўладыкі Паўла Ван дэн Бэрхге, біскупа Антвэрпана. У студзені бягучага году ўладыцы Паўлу споўнілася 75 гадоў і паводле кананічнага права ён падаў Папе Рымскаму прашэньне аб адстаўцы. Біскуп Павел Ван дэн Берхге ўжо 28 гадоў кіруе антвэрпанскай дыяцэзіяй. Ён зьяўляецца ліцэнзіятам Тамістычнай Філасофіі і быў высьвячаны на сьвятара 15 чэрвеня 1957 году.У 1961 годзе ён стаў доктарам Багаслоўя і прафэсарам у экзэгезе ў Вышэйшая Сэмінарыі ў Генце, апякуном Вышэйшага Інстытуту Рэлігійных Навук. Доўгі час ён быў сакратаром рэдакцыі Collationes, фламандскага багаслоўска-пастырскага часопісу і напісаў шматлікія артыкулы па экзэгезе Новага Запавету. 7 ліпеня 1980 г. Ён быў прызначаны Біскупам адноўленай Антвэрпанскай дыяцэзіі і 7 верасьня таго году атрымаў архірэйскія сьвячаньні. Сваім дэвізам Біскуп Павел выбраў верш з Пасланьня апостала Паўла да Галатыйцаў: "Libertati nos liberavit" (Для свабоды Ён нас вызваліў). У Бэльгійскай Біскупскай Канфэрэнцыі ён быў адказным за Міждыяцэзія Пастырскую Нараду.

Пяць гадоў Беларускай Царкве ў Бельгіі

Адзіная ў шэнгенскай Эўропе Беларуская Царква адзначыла сваю пятую гадавіну. У 2002 годзе ў адказ на рэальную патрэбу і просьбу вернікаў была заснаваная Супольнасьць у гонар Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага, якая і стала падмуркам будучай парафіі.

Крыху пра ўяўнае і рэальнае

Велікодныя думкі. Айцец Аляксандар Надсан.

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара на сьвята Пасхі Хрыстовай 2008 году

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара “ad nutum Sanctae Sedis” для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Пасхі Хрыстовай 2008 году

Сьвяточная ёлка ў Антвэрпане

Сьвяточная ёлка ў АнтвэрпанеЁлка, цацкі, гірлянды, Сьвяты Мікалай, вершы й сьпевы, падарункі... Ці магчыма бяз гэтага ўявіць Каляды? Напэўна, ніводнае іншае сьвята не чакаюць дзеці з такім нецярпеньнем, як Сьвята Божага Нараджэньня.

“Гэта ўнікальнае здарэньне ў гісторыі чалавецтва”

Каляднае пасланьне апостальскага візытатара беларускіх грэка-каталікоў у замежжы айца Аляксандра Надсана.

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара “ad nutum Sanctae Sedis” для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Раства Хрыстовага 2007

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара “ad nutum Sanctae Sedis” для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Раства Хрыстовага 2007 году і на Новы 2008 Год Гасподні

Жывая памяць

У польскім інтэрнэце пачаўся новы праект, прысьвечаны постаці папы рымскага Яна Паўла ІІ. На старонцы www.mojpapiez.pl можна пабачыць здымкі, прачытаць успаміны й цікавыя гісторыі пра памерлага пантыфіка. Прэс-сакратар праекту Магда Дабжыняк кажа, што ініцыятыва ўзьнікла ў сувязі з 30-й гадавінай выбару Караля Вайтылы на папу рымскага.