warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

БГКЦ у Антвэрпане

Дзень Анёла Айца Аляксандра Надсана

У нядзелю 30 жніўня Айцец мітрат Аляксандар Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў у замежжы, адзначае Дзень Анела. З гэтае нагоды Беларуская Грамада ў Антвэрпапне накіравала яму свае вішаваньні:

Сьвята Перамяненьня Госпада нашага Ісуса Хрыста

У нядзелю 9 жніўня ў Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага г. Антвэрпана адбылося набажэнства, прысьвечанае ўспаміну Перамяненьня Госпада Ісуса Хрыста на гары Табор.

Блаславеньне пладоў 9 жніўня

У нядзелю 9 жніўня ў Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве Сьвятога Мучаніка Язафата адбудзецца набажэнства, прысьвечанае ўспаміну Перамяненьня Госпада Ісуса Хрыста на гары Табор. Паводле традыцыі ў гэты дзень прыносіцца падзяка Госпаду за ўраджай гэтага году і асьвячаюцца новыя плады: яблыка, вінаград і г.д.

Будзьма ўдзячныя Госпаду за Ягоныя дары і спажывайма іх з малітвай, асьвячанай царкоўнай Еўхарыстыяй.

Набажэнства распачнецца а 10 гадзіне раніцы ў капліцы.

Парафіяльная Рада

Часовыя зьмены ў раскладзе Набажэнства

У месяцы жніўні ўносяцца зьмены ў раскладзе Набажэнстваў ў Беларускай Царкве ў Антвэрпане, а менавіта ў нядзелі 9 жніўня, 16 жніўня і 23 жніўня Боская Літургія будзе адпраўляцца ў царкоўнай капліцы а 10 гадзіне раніцы.

Набажэнства а 12 гадзіне ня будзе.

Да звычайнага раскладу Супольнасьць вернецца пачынаючы з 30 жніўня.

Парафіяльная Рада

Спачуваньне

Беларуская грэка-каталіцкая грамада Бэльгіі выказвае шчырыя спачуваньні сп. Раману Кавальчуку з прычыны сумнай падзеі - сьмерці маці, спадарыні Вікторыі Кавальчук. Няхай добры Бог супакоіць яе душу нябесных сялібах Свайго Валадарства і суцешыць усіх родных у гэты жалобны час вялікае страты.

Сьвята Божага Нараджэньня

28 сьнежня беларусамі гораду Анвэрпан ладзіцца сьвяточная вечарына, прысьвечаная сьвяткаваньню Божага Нараджэньня. Для ўдзельнікаў Сьвята дзеткі надзельнай школкі рыхтуюць тэатральную сцэну.

Адзначана памяць Сьвятога Язафата, Заступніка Беларускай Царквы

У нядзелю 16 лістапада ў Беларускай царкве ў Антвэрпане адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне памяці сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага.

ФЭСТ СЬВЯТОГА МУЧАНІКА ЯЗАФАТА

Слава Ісусу Хрысту!

Мілыя Богу Браты і Сёстры, Вернікі нашай Сьвятой Царквы,

12 лістапада нашая Парафія ў Антвэрпане ўшаноўвае памяць свайго нябеснага Заступніка Сьвятога Мучаніка Язафата, архібіскупа Порлацкага.

Сьвяты Мучанік Язафат, які з маленства прысьвяціў сябе Богу, рупліва стараўся пасеяць сярод людзей Хрыстовую Праўду, наставіць у евангельскім жыцьці, дбаў пра выпраўленьне нораваў сярод духавенства і сьвецкіх вернікаў, клапаціўся пра дух еднасьці ў Царкве і нашай старадаўняй дзяржаве. Незразуметы і ўзьненавіджаны амаральнымі расколалюбіцелямі, ён быў па-зьверску закатаваны. Але Бог праславіў яго шматлікімі цудамі, а Царква вынесла нятленнае цела да хвалы алтароў. Зараз целам сваім ён спачывае ў галоўнай сьвятыні Рыма, побач з мошчамі Сьвятога Апостала Пятра, у алтары Сьвяціцеля Васіля Вялікага, а душа ягоная моліцца за нас у нябесных Пакоях.

Урачыстае Набажэнства з нагоды ўшанаваньня памяці Сьв. Язафата адбудзецца 16 лістапада 2008 году а 12 гадзіне дня ў царкве Сьвятога Сэрца Ісуса Хрыста па адрасу:

Lange Beeldekensstraat 22,
2060 Antwerpen

Пасьля Набажэнства адбудзецца сьвяточная рэцэпцыя.

Шчыра ўсіх вернікаў і сяброў нашай Парафіі запрашаем на Сьвята!

Сьвятар Ян Майсейчык, парах

Беларуская бібліятэка ў Антвэрпане.

Бібліятэка пры беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў горадзе Антвэрпане існуе ўжо на працягу некалькіх год. Галоўную частку кнігаў складаюць творы беларускіх пісьменьнікаў, ахвяраваныя прадстаўнікамі пасьляваеннай беларускай эміграцыі.

Разьвітальная Сьвятая Імша Біскупа Антвэпана

У нядзелю 1 чэрвеня адбылася пантыфікальная Сьвятая Імша, прысьвечаная адыходу з біскупскай катэдры ўладыкі Паўла Ван дэн Бэрхге, біскупа Антвэрпана. У студзені бягучага году ўладыцы Паўлу споўнілася 75 гадоў і паводле кананічнага права ён падаў Папе Рымскаму прашэньне аб адстаўцы. Біскуп Павел Ван дэн Берхге ўжо 28 гадоў кіруе антвэрпанскай дыяцэзіяй. Ён зьяўляецца ліцэнзіятам Тамістычнай Філасофіі і быў высьвячаны на сьвятара 15 чэрвеня 1957 году.У 1961 годзе ён стаў доктарам Багаслоўя і прафэсарам у экзэгезе ў Вышэйшая Сэмінарыі ў Генце, апякуном Вышэйшага Інстытуту Рэлігійных Навук. Доўгі час ён быў сакратаром рэдакцыі Collationes, фламандскага багаслоўска-пастырскага часопісу і напісаў шматлікія артыкулы па экзэгезе Новага Запавету. 7 ліпеня 1980 г. Ён быў прызначаны Біскупам адноўленай Антвэрпанскай дыяцэзіі і 7 верасьня таго году атрымаў архірэйскія сьвячаньні. Сваім дэвізам Біскуп Павел выбраў верш з Пасланьня апостала Паўла да Галатыйцаў: "Libertati nos liberavit" (Для свабоды Ён нас вызваліў). У Бэльгійскай Біскупскай Канфэрэнцыі ён быў адказным за Міждыяцэзія Пастырскую Нараду.

Пяць гадоў Беларускай Царкве ў Бельгіі

Адзіная ў шэнгенскай Эўропе Беларуская Царква адзначыла сваю пятую гадавіну. У 2002 годзе ў адказ на рэальную патрэбу і просьбу вернікаў была заснаваная Супольнасьць у гонар Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага, якая і стала падмуркам будучай парафіі.

Сьвяточная ёлка ў Антвэрпане

Сьвяточная ёлка ў АнтвэрпанеЁлка, цацкі, гірлянды, Сьвяты Мікалай, вершы й сьпевы, падарункі... Ці магчыма бяз гэтага ўявіць Каляды? Напэўна, ніводнае іншае сьвята не чакаюць дзеці з такім нецярпеньнем, як Сьвята Божага Нараджэньня.

Урачыстасьць Сьвятамучаніка Язафата Полацкага ў Антвэрпане

У нядзелю 11 лістапада беларускія грэка-каталікі Бэльгіі адзначылі парафіяльны фэст, прысьвечаны Сьвятамучаніку Язафату Полацкаму, Заступніку Беларусі.

Набажэнства ў гонар Найсьвятой Багародзіцы

У нядзелю 30 верасьня Беларуская парафія горада Антвэрпана запрошаная прыняць удзел ва ўрачыстым набажэнстве ў гонар Найсьвяцейшай Багародзіцы ў царкве сьвятога Вілеброрда. Сьвяткаваньні прысьвечаныя пачатку Актавы (васьмідзённых малітваў да Маці Божай) зьбяруць вакол Алтара духавенства і сьвецкіх вернікаў усяго дэканату Паўночнага Антвэрпана. Распачнецца набажэнства ў 11.30 па адрасу: Sint-Willebrorduskerk, Kerkstraat, 2060 Antwerpen. Усіх жадаючых разам адправіцца на набажэнства просім зьбірацца каля Беларускай Царквы ў 10.30. У сувязі з гэтымі сьвяткаваньнямі 30 верасьня Боскай Літургіі ў Беларускай Царкве не будзе. Пробашч Беларускай Царквы ў Антвэрпане сьвятар Ян Майсейчык Для дадатковай інфармацыі можна зьвяртацца па тэл. 0486/841 114