Пачну з анэкдоту. Апынуліся на Месяцы два харваты, два басьнійцы і два сэрбы. Пачалі спрачацца, ну вядома пра што – пра тое, каму належыць тэрыторыя Месяца. Харваты: "Ну, тут вось такія акіяны быццам, выглядае, як Адрыятычнае ўзьбярэжжа, гэта мусіць быць Харватыя". Басьнійцы: "Не, глядзіце, вунь горы, пагоркі, гэта Босьнія". Сэрбы стаяць, потым адзін дастае пісталет, забівае другога і кажа: "Тут пралітая сэрбская кроў і ляжаць сэрбскія косьці!"