You are here

Старонка рэдактара

Iнфармацыйны пікет у Брусэлі

large_help11.jpegЎ сталіцы Эўразьвяза Брусэлі, адбыўся пікет.

Вядома, што ў бліжайшы час паміж кіраўніком Крамля Пуцінам і яго марыянеткай Лукашэнка будзе падпісана ганебная дамова якая пазбавіць Беларусь астаткаў Незалежнасьці і суверэнітэту.

З мэтай інфармаваньня Эўрапалітыкаў, беларускімі актывістамі Беларуска Эўрапейскае задзіночаньня пры падтрымцы раднага БНР быў зладжаны інфармацыйны пікет насупраць будынка Эўракамісіі.
Да Беларускіх эмігрантаў таксама далучыліся актывісты таварыства Украінцаў Бельгіі.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

Парафіяльны Фэст 30.11.2019

У суботу 30 лістапада 2019 году Беларуская парафія горада Антвэрпана адзначыла свой 16-ты Парафіяльны Фэст у гонар сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага. Урачыстую Боскую Літургію ў саборным служэньні каталіцкіх сьвятароў візантыйскага і лацінскага абрадаў узначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

DSC_0253.JPG

Духоўнае жыцьцё: 

АБ ПАГРОЗЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ. СУМЕСНАЯ ЗАЯВА РАДЫ БНР І ПРАДСТАЎНІКОЎ ПАЛІТЫЧНЫХ І ГРАМАДЗКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ БЕЛАРУСІ

У дзень XXX Сэсіі Рады БНР адбылася сумесная нарада падпісантаў Віленскага мэмарандуму 2012 г. – прадстаўнікоў галоўных беларускіх дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацый. Па выніках абмеркаваньня актуальнай сытуацыі вакол магчымага падпісаньня афіцыйным Менскам і Крамлём дакумэнтаў аб далейшай інтэграцыі Беларусі і Расеі было вырашана прыняць заяву, тэкст якой падаем ніжэй.

Навіны Беларусі: 

Беларусы пратэставалі супраць «паглыбленьня інтэграцыі» ля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку

Беларусы, якія жывуць у Злучаных Штатах, зладзілі 30 лістапада акцыю пратэсту ля штаб-кватэры Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Нью-Ёрку. Яны выказваліся супраць інтэграцыйных пагадненьняў між Беларусьсю і Расеяй, якія маюць быць падпісаныя 8 сьнежня.

На плякатах бачныя надпісы «Саюз з агрэсарам — вайна», «Зрабіць Беларусь зноў вольнай», «Спыніць расейскі імпэрыялізм» і іншыя.

78864869_735403240311517_6494424446328111104_o_0.jpg

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 

Зварот Старшыні Рады БНР да 99-й гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну

Дарагія Суродзічы Беларусы!

Як і кожны год у гэты восенскі месяц, Беларусы з удзячнасцю прыпамінаюць і аддаюць чэсць сваім слаўным Случчаком, якія пайшлі змагацца пад бел-чырвона-белым сьцягам за сваю зямельку. Пайшлі ўміраць каб жыла Беларусь!

У гэтым годзе – таксама ў лістападзе – адбудзецца ў Вільні перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых герояў Паўстання 1863-1864 г. ў Беларусі. Дасюль ляжалі іх замардаваныя парэшткі ў агульнай непазначанай яме на Замкавай Гары.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

Дарагія Беларусы Бельгіі, гэта ўзнагарода ваша і мая!

Дарагія Беларусы Бельгіі, гэта ўзнагарода ваша і мая!
Дзякуй вам, за вашу ахвярнасць і любоў да Беларусі!
Жыве Беларусь!

pimenau_medal.jpg

Старшыня Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Пименаў

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

Юбілейная трыццатая Сэсія Рады БНР

23 лістапада ў Вільні прайшла юбілейная трыццатая Сэсія Рады БНР. Былі прадстаўленыя беларускія асяродкі ЗША, Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Канады, Латвіі, Літоўскай Рэспублікі, Польшчы, Расеі, Чэхіі і Эстоніі.

23112019-1.jpg

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

РАДА БНР УЗЯЛА ЎДЗЕЛ У ПАХАВАНЬНІ ПАЎСТАНЦАЎ 1863-1864 ГГ. У ВІЛЬНІ

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла і яе намесьнікі разам з прадстаўнікамі дзяржаўнага кіраўніцтва Літоўскай Рэспублікі, Польшчы, Украіны і Рэспублікі Беларусь прысутнічаюць на ўрачыстым набажэнстве з нагоды пахаваньня паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, Першы заступнік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык і Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў прысутнічалі на ўрачыстым набажэнстве ў Віленскай катэдры разам з Прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, Прэзыдэнтам Літоўскай Рэспублікі Гінтасам Наўседам і іншымі прадстаўнікамі дзяржаўнага кіраўніцтва Літоўскай Рэспублікі, Польшчы і Рэспублікі Беларусь.

У сувязі зь сёньняшняй падзеяй Старшыня Рады БНР зьвярнулася да грамадзкасьці.

Навіны Беларусі: 
У сьвеце: 

Зянон Пазняк: інтэграцыя з Расіяй наўпрост пагражае незалежнасці Беларусі

Акурат цяпер за зачыненымі дзвярыма ў Крамлі прыдумляюцца новыя прапановы па інтэграцыі, якія нясуць непасрэдную пагрозу незалежнасці Беларусі. У гэтым перакананы старшыня КХП-БНФ Занон Пазняк. Палітык мяркуе, што сёння пытанне захавання суверэнітэту з'яўляецца для Беларусі прыярытэтным:

"Мы павінны выратаваць Беларусь, ёсць пагроза нашай незалежнасці. Літаральна цяпер у Маскве за зачыненымі дзярыма нешта прыдумляюць. Усё гэта робіцца нелегальна, усё гэта не мае юрыдычных падстаў, але ў іх улада, у іх сіла. І ў гэтай сітуацыі што ёсць галоўнае, пра што мы будзем гаварыць? Пра рэформы, ці пра перанос Кастуся Каліноўскага, ці пра што? Гэта ўсё галоўнае, але што прыярытэтнае для нацыі зараз? Нам трэба выратаваць нашу незалежнасць, нашу Беларусь".

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

Дзяды ў Бельгіі

10-2019-1.jpg
Беларуская грамада ў Бельгіі разам з беларусамі з Францыі традыцыйна наведала на Дзяды магілу Міколы Равенскага.
Беларусы маліліся за спачын душаў сваіх родных і блізкіх якія адыйшлі да Валадарства Нябеснага дзе ўспомнілі ў сваіх малітвах беларускага кампазытара, стваральніка музыкі да Духоўнага гімну “Магутны Божа” на словы беларускай паэткі Натальлі Арсеньнявай.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Інфармацы пікет у Брусэлі

Пікет быў лагічнай рэакцыяй на непаслядоўныя дзеяньні палітыкаў ПАРЭ якія без відзімых прычын вярнулі маскоўскіх тэрарыстаў у структыры палітычнай улады Эўропы. Пікет быў арганізаваны Радным БНР у Бельгіі . Удзел у пікеце прынялі актывісты беларускай, украінскай і грузінскай дыяспары.

Інфармацы пікет у Брусэлі

Да пікета далучыўся вядомы беларускі палітык Андрэй Санінікаў які прынёс у падарунак свае кнігі.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 

Новыя ўзнагароды мэдалём БНР-100

Рады БНР Беларускага Эўрапейскага Задзіночаньня ад шчырага сэрца віншуюць параха Беларускай Грэка Каталіцкай Царквы у Антверпане, а. Яна Майсейчыка з узнагародай ад Рады БНР. Узнагародай адзначана яго клапатлівая праца на карысьць Беларусі і духоўнасці Беларусаў.

Камоцкая, Пінігін, Кукабака, Пятровіч. Новыя ўзнагароды мэдалём БНР-100

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ўзнагародзіла мэдалямі да 100-годзьдзя БНР больш як сорак вядомых беларусаў і замежнікаў, якія спрыяюць дэмакратыі і незалежнасьці.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Пікет супраць вандалізму ў Курапатах прайшоў у Брусэлі

У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі буларускай эміграцыі, паведаміў старшыня  Беларуска-Еўрапейскага задзіночання Зміцер Піменаў. Ён быў галоўным арганізатарам пікета, а таксама адмысловай імшы, якая  напярэдадні прайшла ў Антверпене.

Пікет супраць вандалізму ў Курапатах прайшоў у Брусэлі

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

ВІНШАВАНЬНЕ З ДНЁМ ВОЛІ АД СТАРШЫНІ РАДЫ БНР

Дарагія мае суродзічы-беларусы!

У гэты першы Дзень Волі другога стагодзьдзя нашай Рэспублікі хочу падзяліцца з вамі маім захапленьнем: нягледзячы на ўсе зьдзекі, на фізычнае нішчэньне найлепшых сыноў і дачок нашага народу, на прапаганду, якая прадаўжаецца да сёньня; нягледзячы на стараньне ворагаў, каб сьцерці наш край з паверхні Зямлі – мы выжылі!

Беларусь – жыве!

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

Iнфармацыйны пікет

У сувязі з тым, што 8 снежня будзе падпісаны палітычны аншлюс, і Беларусь можа згубіць апошнія прыкметы Незалежнасьці, актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня будзе праведзены інфармацыйны пікет.

Акцыя адбудзецца ля будынка Еўракамісіі на плошчы Шуман у Брусэлі.

Запрашаем усіх неабыякавых да лёсу сваёй Радзімы 6 снежня.

Пачатак пікета а 11 гадзіны да 13.

Навіны дыяспары: 

Дзяды 2018 у Бельгіі

Традыцыйна Беларусы Бельгіі і Францыі сабраліся на магіле слаўнага кампазытара МІколы Равенскага які пахаваны ў Леване каб памаліцца за душы памерлых.

Дзяды 2018 у Бельгіі

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

ДЗЕНЬ СЬЦЯГА І ПАГОНІ

Паважаныя землякі, дарагія беларусы. Сёньня, 19 верасьня, вялікае сьвята. 27 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь з ініцыятывы дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту зацьвердзіў канстытуцыйным законам і прыняў у якасьці дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. Таксама былі прынятыя эталоны гэрба і сьцяга і вострае наверша сьцяга з шасьціканцовым крыжам у сярэдзіне. Аўтарам эталона дзяржаўнага гэрба Пагоня зьяўляецца мастак Яўген Кулік.

Навіны Беларусі: 

Байкот ЧМ 2018 у Расіі

У Брусэлю на плошчы Шумана сёньня 31 траўня адбыўся інфармацыйны пікет! Мэтай пікета было: Выказаць пратэст супраць правядзеньня мундыяля у краіне якая нясе пагрозу ўсяму цывілізаванаму сьвету.

piket31052018-1.jpg

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

Успаміны Раднага БНР

Незадоўга да адыхода у Вечнае Жыцьцё адбылася размова з Радным БНР Янкам Жучкам

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

Усталяваньне памятнай табліцы да стогодзьдзя Беларускай Дзяржаўнасьці, на магілу Раднага БНР Янкі Жучкі

Актывістамі Беларуска- Эўрапейскага Задзіночаньня была ўсталявана юбілейная каменная шыльда на магілу Раднага БНР Янкі Жучкі.

Табліца была асьвячана Сьвятаром Беларускай Грэка Каталіцкай Царквы Айцом Янам Майсейчыкам. Памятны знак быў зроблен на сродкі Радных БНР у Бельгіі і сумленных Беларусаў Бельгіі.

Памяць пра Беларусаў ствараецца іх ахвярнасьцю!

Жыве Беларусь!

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 
Духоўнае жыцьцё: 

У Брусэлі пратэставалі супраць арыштаў у Беларусі 25 сакавіка

На плошчы Шумана ў Брусэлі беларускія актывісты зладзілі пікет з мэтай зьвярнуць увагу на перасьлед ў Беларусі лідэраў апазыцыі і ўдзельнікаў дазволенага мітынгу-канцэрту 25 сакавіка.

26032018-brussel.jpg

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 

ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ ДА ДНЯ ГЕРОЯЎ 2017

Дарагія суродзічы!

У лістападзе шмат якія народы ўшаноўваюць памяць сваіх герояў. Прыкладам, а 11-ай гадзіне 11-га дня 11-га месяца ўся Канада аддае пашану хвілінай маўчаньня сваім змагарам. Ад прадстаўнічкі каралевы да вэтэранаў і звычайных грамадзянаў, старыя і маладыя, з удзячнасьцю прыгадваюць суайчыньнікаў, якія аддалі жыцьцё на алтар Бацькаўшчыны. Ускладаюцца вянкі на магілах невядомых жаўнераў і паўсюль адбываюцца адпаведныя абрады.

Беларускі народ да нядаўняга часу ня ведаў – бо было забаронена ведаць – пра сваіх першых герояў першай у ХХ стагодзьдзі беларускай дзяржавы, нашых слаўных Случчакоў, якія ў 1920 змагаліся за Беларускую Народную Рэспубліку. Толькі ў вольным сьвеце беларусы пра іх ведалі і з удзячнасьцю іх ушаноўвалі ў канцы лістапада.

Навіны Беларусі: 

Беларусы Бруселя правялі акцыю пратэсту

Беларусы, якія жывуць у Бельгіі, ў дзень правядзення саміту „Усходняга партнёрства” зладзілі ў Бруселі акцыю пад назвай „Дзе Ганчар?”. Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты зніклых і забітых у 90-ыя гады палітыкаў Уладзіміра Ганчара, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі і журналістаў Зміцера Завадскага ды Алега Бябеніна.

24112017-1.jpg

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 

Страницы