You are here

Старонка рэдактара

Вернікі ўшанавалі памяць Герояў Слуцкага Збройнага Чыну

Вернікі Беларускай Вуніяцкай Царквы ўшанавалі памяць Герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Пасьля Набажэнства, у часе якога была ўзьнесена малітва за душы ўсіх загіблых змагароў, адбылася братэрская трапеза з удзелам паважнага Беларуса спадара Янкі Жучкі. Радны Беларускай Народнай Рэспублікі з хваляваньнем павіншаваў прысутных са сьвятам герояў і падзякаваў усім за пераемнасьць і шанаваньне Беларускіх традыцый. Усе прысутныя з павагай і шчырасьцю прывіталі і падзякавалі адданаму адраджэнскай справе старога Беларуса.
Духоўнае жыцьцё: 

Успамін Герояў Слуцкага Збройнага Чыну

У нядзелю 29 лістапада ў Беларускай Царкве ў Анвэрпане адбудзецца ўшанаваньне памяці Герояў Слуцкага Збройнага Чыну з нагоды 89-й гадавіны ад пачатку паўстаньня.
Духоўнае жыцьцё: 

Зварот Старшыні Рады БНР з нагоды Слуцкага Збройнага Чыну

Дарагія Суродзічы, Зноў збліжаюцца асеньнія дні, калі мы традыцыйна прыпамінаем тых слаўных Случчакоў, якія ў 1920-м годзе пайшлі з зброяй у руках бараніць сваю дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку, ад бальшавіцкіх агрэсараў.
Навіны Беларусі: 

Хрысціянін і палітыка

Вернік не павінен унікаць грамадскага жыцця. Піша айцец Юры Барок.

Ці мае права хрысціянін — чалавек, які вырашыў будаваць сваё жыццё на прынцыпах і словах Хрыста — браць удзел у палітычным і сацыяльным жыцці? Гаворка ідзе пра сутыкненне двух вымярэнняў жыцця чалавека: вертыкальнага і гарызантальнага. Чалавеку каб зрэалізаваць сябе на сто адсоткаў тут і цяпер, выявіць закладзены ў ім патэнцыял, неабходна рухацца ў гэтых двух кірунках, будуючы сціслыя рэляцыі з Богам і сацыялізуючыся з іншым людзьмі, інтэгруючыся ў супольнасць, цікавячыся патрэбамі іншых.

Духоўнае жыцьцё: 

Беларусы пікетуюць у Брусэлі

У Дзень салідарнасьці ў Брусэлі актывісты “Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня” ладзяць пікет ля будынку, дзе адбываецца паседжаньне Рады Эўразьвязу. Сярод пытаньняў, якія абмяркуюць міністры замежных спраў усіх 27 краін Эўразьвязу, будзе і праблема санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва.

Навіны дыяспары: 

У Вільні адбыўся ўспамін Святога Язафата Кунцэвіча

У Вільні, 14 лістапада, у грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы адбылася Боская Літургія ў гонар Святога Язафата Кунцэвіча. Літургію ўзначаліў Апостальскі Адміністратар для беларусаў грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек. На Богаслужбе прысутнічалі святары з Беларусі,Украіны, Літвы, Польшчы, а таксама вернікі з беларускай і украінскай супольнасцяў Вільні.

Духоўнае жыцьцё: 

Парафіяльны Фэст у Беларускай Царкве ў Антвэрпане

У нядзелю 15 лістапада Беларуская Царква ў Анвэрпане адзначае свой парафіяльны фэст, г.зн. дзень ушаваньня памяці Нябеснага Заступніка сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага.

Урачыстасьць будзе адзначана Боскай Літургіяй, якая распачнецца а 12-й гадзіне, а таксама ўшанаваньнем часьцінкі сьв. Мошчаў сьв. Язафата, якую некалькі гадоў таму назад наша парафія атрымала ў блаславенны дар ад Беларускай Вуніяцкай Міссіі ў Лондане, якую ўзначальвае выбітны сьвятар, навуковец і патрыёт айцец-мітрат Аляксандар Надсан.

Пасьля Набажэнства адбудзецца сьвяточная трапеза, да якое будуць прымеркаваны таксама Загавіны на Калядны пост.

Духоўнае жыцьцё: 

Інфармацыйны пікет

16 лістапада актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня насупраць будынкаў Эўракамісіі і Рады Эўропы будзе праведзены інфармацыйны пікет. Мэта гэтага пікета - данесьці інфармацыю да палітыкаў эўраструктур і жыхароў Бруссэля пра існаваньне антыбеларускага рэжыма ў Беларусі і патрабаваньне не адмяняць санкцый супраць чыноўнікаў злачынцаў дыктатарскай улады.
Навіны дыяспары: 

15 лістапада – пачатак Каляднага посту

15 лістапада, адразу пасьля дня сьв. Апостала Піліпа, Сьвятая Царква распачые Калядны пост (Піліпаўку), які будзе доўжыцца да 25 сьнежня і мэтаю якога зьяўляецца духовая падрыхтоўка вернікаў да сустрэчы вялікае ўрачыстасьці – Нараджэньня Хрыстовага.

Гэты Пост належыць да аднаго з чатырох працяглых хрысьціянскіх постаў і мае вельмі старажытнае паходжаньне. Радзімай гэтага Посту ёсьць старажытная Галія, - сёньняшнія Бельгія, Францыя, частка Германіі і Паўночнай Італіі, дзе ён распаўсюдзіўся яшчэ ў 4-5 стагоддзі, спачатку сярод манаства, а і сярод сьвецкіх вернікаў. Адсюль ён перайшоў да Рыму і Італіі і, неўзабаве, да Англіі. Тут жа, на Захадзе, гэты Пост атрымаў лацінскую назву “адвэнту” (“adventus” - “прыйсьце”), бо так спачатку называлася само сьвята Нараджэньня Хрыстовага, гэта значыць прыйсьця ў целе Госпада Ісуса Хрыста. Пра неабходнасьць гэтага посту ўжо ў IV стагоддзі згадваюць такія сьветачы сьвятасьці, як сьвяты Амброзій Міланскі, сьвяты Аўгустын Іпонскі, а ў V стагоддзі сьвяты Леў Вялікі, Папа Рымскі, кажа пра Калядны пост, як пра старажытную традыцыю Царквы Божай.

Духоўнае жыцьцё: 

11 лістапада - Дзень Перамір'я, або успамін завяршэньня Першай Сусьветнай вайны

Роўна аб 11 гадзіне раніцы 11 лістапада 1918 году пасьля больш за 4 гады жорсткай Першай Сусьветнай вайны сьмертаносны агонь на поле боя раптам сьціх. Нямеччына падпісала перамір'е. Як толькі гэтая навіна стала вядомай, ва ўсёй Бэльгіі пачаліся ўрачыстасьці. З тых самых часоў у гэты дзень адзначаецца Дзень Перамір'я, які зьяўляецца дзяржаўным сьвятам у Бэльгіі і лічыцца днём памяці ўсіх бэльгійскіх салдатаў.
У сьвеце: 

Казаньне ў нядзелю 01.11.2009

Дзяды ў Бэльгіі

У нядзелю 1 лістапада Беларусы Бэльгіі і Францыі адзначылі Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята.

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Памінальныя Набажэнствы на Дзяды

У нядзелю 1 лістапада Беларуская Вуніяцкая Царква ў Антвэрпане адзначае Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята, прысьвечанае малітоўнаму ўшанаваньню спачылых прашчураў.

Святкаваньне пачнецца ў Антвэрпанскай Царкве Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага заўпакойнай Боскай Літургіяй. Пасьля ўсе жадаючыя наведаюць у Лёвэне магілу Дзеда Міколы Равенскага, аўтара знакамітае музыкі да гімну "Магутны Божа", дзе будуць ускладзены кветкі, адпраўлена Паніхіда і пройдзе памінальная трапеза.

Жадаючых наведаць магілу с.п. Равенскага просім папярэдзіць, каб арганізатары маглі загадзя забясьпечыць месцы ў машынах.

Парафіяльная Рада

Духоўнае жыцьцё: 

САНКЦЫІ ПАВІННЫ ЗАСТАЦЦА. ЗАЯВА

Ад часу падпісаньня пагадненьня аб Усходнім партнёрстве 7 траўня гэтага года назіралася няўхільнае ўзмацненьне рэакцыі, парушэньня правоў людзей і рэпрэсіўнай палітыкі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Зьявіліся новыя палітычныя вязьні, якіх утрымліваюць без суда, пачасьціліся перасьледы настаўнікаў і іншых беларусаў за ўжываньне беларускай мовы. Пашырыліся звальненьні людзей з працы па палітычных прычынах, зачыняюцца праграмы беларускага радыё там, дзе яны ўзьнікаюць. Жорстка перасьледуецца апазыцыйная беларуская моладзь (нематываваныя арышты, зьбіваньні, пагрозы).

Навіны Беларусі: 

АБ ДЗЕЙНАСЬЦІ НА ШКОДУ НАЦЫІ

…За апошні месяц, які мінуў пасьля верасьнёўскага Сойму нашай народнай Партыі, на Беларусі не адбылося ніякіх станоўчых падзеяў ні ў палітыцы, ні ў культуры, ні ў эканоміцы. Гэта ўжо стала звыклым: нацыянальны рэгрэс як палітычная зададзенасьць.

Унутраная рэакцыя ў Беларусі адчувальна ўзмацнілася пасьля прыняцьця існуючага рэжыму ва Усходняе партнёрства. Гэта зьвязана з істотным адмаўленьнем Эўразьвязу ад дэмакратычных каштоўнасьцяў у адносінах з антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі. Тут жорсткая заканамернасьць: як толькі адбываецца адмаўленьне ад дэмакратычных прынцыпаў і паслабленьне цьвёрдай пазыцыі ў дачыненьні да дыктатуры, дыктатарскія рэжымы тут жа ўзмацняюць рэпрэсіўны ціск на грамадзтва і робяцца яшчэ больш агрэсіўнымі. Дакладна такое назіралася ў 30-х гадах мінулага стагоддзя з Гітлерам. Але справа ў тым, што “чэмбэрлены” не засвойваюць гісторыю там, дзе яна не адпавядае іхнім інтарэсам. Таму гісторыя, як правіла, паўтараецца ўвесь час, толькі ў іншых абставінах.

Навіны Беларусі: 

Страницы