You are here

Старонкі

Успамін Герояў Слуцкага Збройнага Чыну

У нядзелю 29 лістапада ў Беларускай Царкве ў Анвэрпане адбудзецца ўшанаваньне памяці Герояў Слуцкага Збройнага Чыну з нагоды 89-й гадавіны ад пачатку паўстаньня.
Духоўнае жыцьцё: 

Зварот Старшыні Рады БНР з нагоды Слуцкага Збройнага Чыну

Дарагія Суродзічы, Зноў збліжаюцца асеньнія дні, калі мы традыцыйна прыпамінаем тых слаўных Случчакоў, якія ў 1920-м годзе пайшлі з зброяй у руках бараніць сваю дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку, ад бальшавіцкіх агрэсараў.
Навіны Беларусі: 

Хрысціянін і палітыка

Вернік не павінен унікаць грамадскага жыцця. Піша айцец Юры Барок.

Ці мае права хрысціянін — чалавек, які вырашыў будаваць сваё жыццё на прынцыпах і словах Хрыста — браць удзел у палітычным і сацыяльным жыцці? Гаворка ідзе пра сутыкненне двух вымярэнняў жыцця чалавека: вертыкальнага і гарызантальнага. Чалавеку каб зрэалізаваць сябе на сто адсоткаў тут і цяпер, выявіць закладзены ў ім патэнцыял, неабходна рухацца ў гэтых двух кірунках, будуючы сціслыя рэляцыі з Богам і сацыялізуючыся з іншым людзьмі, інтэгруючыся ў супольнасць, цікавячыся патрэбамі іншых.

Духоўнае жыцьцё: 

Беларусы пікетуюць у Брусэлі

У Дзень салідарнасьці ў Брусэлі актывісты “Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня” ладзяць пікет ля будынку, дзе адбываецца паседжаньне Рады Эўразьвязу. Сярод пытаньняў, якія абмяркуюць міністры замежных спраў усіх 27 краін Эўразьвязу, будзе і праблема санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва.

Навіны дыяспары: 

У Вільні адбыўся ўспамін Святога Язафата Кунцэвіча

У Вільні, 14 лістапада, у грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы адбылася Боская Літургія ў гонар Святога Язафата Кунцэвіча. Літургію ўзначаліў Апостальскі Адміністратар для беларусаў грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек. На Богаслужбе прысутнічалі святары з Беларусі,Украіны, Літвы, Польшчы, а таксама вернікі з беларускай і украінскай супольнасцяў Вільні.

Духоўнае жыцьцё: 

Парафіяльны Фэст у Беларускай Царкве ў Антвэрпане

У нядзелю 15 лістапада Беларуская Царква ў Анвэрпане адзначае свой парафіяльны фэст, г.зн. дзень ушаваньня памяці Нябеснага Заступніка сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага.

Урачыстасьць будзе адзначана Боскай Літургіяй, якая распачнецца а 12-й гадзіне, а таксама ўшанаваньнем часьцінкі сьв. Мошчаў сьв. Язафата, якую некалькі гадоў таму назад наша парафія атрымала ў блаславенны дар ад Беларускай Вуніяцкай Міссіі ў Лондане, якую ўзначальвае выбітны сьвятар, навуковец і патрыёт айцец-мітрат Аляксандар Надсан.

Пасьля Набажэнства адбудзецца сьвяточная трапеза, да якое будуць прымеркаваны таксама Загавіны на Калядны пост.

Духоўнае жыцьцё: 

Інфармацыйны пікет

16 лістапада актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня насупраць будынкаў Эўракамісіі і Рады Эўропы будзе праведзены інфармацыйны пікет. Мэта гэтага пікета - данесьці інфармацыю да палітыкаў эўраструктур і жыхароў Бруссэля пра існаваньне антыбеларускага рэжыма ў Беларусі і патрабаваньне не адмяняць санкцый супраць чыноўнікаў злачынцаў дыктатарскай улады.
Навіны дыяспары: 

15 лістапада – пачатак Каляднага посту

15 лістапада, адразу пасьля дня сьв. Апостала Піліпа, Сьвятая Царква распачые Калядны пост (Піліпаўку), які будзе доўжыцца да 25 сьнежня і мэтаю якога зьяўляецца духовая падрыхтоўка вернікаў да сустрэчы вялікае ўрачыстасьці – Нараджэньня Хрыстовага.

Гэты Пост належыць да аднаго з чатырох працяглых хрысьціянскіх постаў і мае вельмі старажытнае паходжаньне. Радзімай гэтага Посту ёсьць старажытная Галія, - сёньняшнія Бельгія, Францыя, частка Германіі і Паўночнай Італіі, дзе ён распаўсюдзіўся яшчэ ў 4-5 стагоддзі, спачатку сярод манаства, а і сярод сьвецкіх вернікаў. Адсюль ён перайшоў да Рыму і Італіі і, неўзабаве, да Англіі. Тут жа, на Захадзе, гэты Пост атрымаў лацінскую назву “адвэнту” (“adventus” - “прыйсьце”), бо так спачатку называлася само сьвята Нараджэньня Хрыстовага, гэта значыць прыйсьця ў целе Госпада Ісуса Хрыста. Пра неабходнасьць гэтага посту ўжо ў IV стагоддзі згадваюць такія сьветачы сьвятасьці, як сьвяты Амброзій Міланскі, сьвяты Аўгустын Іпонскі, а ў V стагоддзі сьвяты Леў Вялікі, Папа Рымскі, кажа пра Калядны пост, як пра старажытную традыцыю Царквы Божай.

Духоўнае жыцьцё: 

11 лістапада - Дзень Перамір'я, або успамін завяршэньня Першай Сусьветнай вайны

Роўна аб 11 гадзіне раніцы 11 лістапада 1918 году пасьля больш за 4 гады жорсткай Першай Сусьветнай вайны сьмертаносны агонь на поле боя раптам сьціх. Нямеччына падпісала перамір'е. Як толькі гэтая навіна стала вядомай, ва ўсёй Бэльгіі пачаліся ўрачыстасьці. З тых самых часоў у гэты дзень адзначаецца Дзень Перамір'я, які зьяўляецца дзяржаўным сьвятам у Бэльгіі і лічыцца днём памяці ўсіх бэльгійскіх салдатаў.
У сьвеце: 

Казаньне ў нядзелю 01.11.2009

Дзяды ў Бэльгіі

У нядзелю 1 лістапада Беларусы Бэльгіі і Францыі адзначылі Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята.

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Памінальныя Набажэнствы на Дзяды

У нядзелю 1 лістапада Беларуская Вуніяцкая Царква ў Антвэрпане адзначае Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята, прысьвечанае малітоўнаму ўшанаваньню спачылых прашчураў.

Святкаваньне пачнецца ў Антвэрпанскай Царкве Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага заўпакойнай Боскай Літургіяй. Пасьля ўсе жадаючыя наведаюць у Лёвэне магілу Дзеда Міколы Равенскага, аўтара знакамітае музыкі да гімну "Магутны Божа", дзе будуць ускладзены кветкі, адпраўлена Паніхіда і пройдзе памінальная трапеза.

Жадаючых наведаць магілу с.п. Равенскага просім папярэдзіць, каб арганізатары маглі загадзя забясьпечыць месцы ў машынах.

Парафіяльная Рада

Духоўнае жыцьцё: 

САНКЦЫІ ПАВІННЫ ЗАСТАЦЦА. ЗАЯВА

Ад часу падпісаньня пагадненьня аб Усходнім партнёрстве 7 траўня гэтага года назіралася няўхільнае ўзмацненьне рэакцыі, парушэньня правоў людзей і рэпрэсіўнай палітыкі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Зьявіліся новыя палітычныя вязьні, якіх утрымліваюць без суда, пачасьціліся перасьледы настаўнікаў і іншых беларусаў за ўжываньне беларускай мовы. Пашырыліся звальненьні людзей з працы па палітычных прычынах, зачыняюцца праграмы беларускага радыё там, дзе яны ўзьнікаюць. Жорстка перасьледуецца апазыцыйная беларуская моладзь (нематываваныя арышты, зьбіваньні, пагрозы).

Навіны Беларусі: 

АБ ДЗЕЙНАСЬЦІ НА ШКОДУ НАЦЫІ

…За апошні месяц, які мінуў пасьля верасьнёўскага Сойму нашай народнай Партыі, на Беларусі не адбылося ніякіх станоўчых падзеяў ні ў палітыцы, ні ў культуры, ні ў эканоміцы. Гэта ўжо стала звыклым: нацыянальны рэгрэс як палітычная зададзенасьць.

Унутраная рэакцыя ў Беларусі адчувальна ўзмацнілася пасьля прыняцьця існуючага рэжыму ва Усходняе партнёрства. Гэта зьвязана з істотным адмаўленьнем Эўразьвязу ад дэмакратычных каштоўнасьцяў у адносінах з антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі. Тут жорсткая заканамернасьць: як толькі адбываецца адмаўленьне ад дэмакратычных прынцыпаў і паслабленьне цьвёрдай пазыцыі ў дачыненьні да дыктатуры, дыктатарскія рэжымы тут жа ўзмацняюць рэпрэсіўны ціск на грамадзтва і робяцца яшчэ больш агрэсіўнымі. Дакладна такое назіралася ў 30-х гадах мінулага стагоддзя з Гітлерам. Але справа ў тым, што “чэмбэрлены” не засвойваюць гісторыю там, дзе яна не адпавядае іхнім інтарэсам. Таму гісторыя, як правіла, паўтараецца ўвесь час, толькі ў іншых абставінах.

Навіны Беларусі: 

Зянон Пазьняк: Фронт, апазыцыя, калябарацыя

У 90-х гадах Беларускі Народны Фронт пасьпяхова супрацьстаяў “аб’яднаўчым” тэхналёгіям зьнішчэньня беларускага руху. КГБ, як звычайна, рабіў стаўку на агентуру і прапаганду. (У адрозьненьне ад Эўропы, якая спадзяецца на грошы). Дзеяньні канторы тады былі такія ж просталінейныя і прымітыўныя, як і цяпер. Яна настварала карлікавых арганізацыяў, узяла пад кантроль малыя партыі і выпусьціла лёзунг, што трэба “аб’яднаць” дэмакратычны рух. Дзеячы партыяў пачалі прапаноўваць БНФ усіх аб’яднаць, бо разам, маўляў, мы сіла. Аднак гэтыя канторскія казкі са спасылкамі на ўсходнія мудрасьці пра галінкі ды венік ня мелі ніякага эфэкту. Кожны фронтавец бачыў і разумеў няхітрую задумку “пакіраваць Фронтам” (а потым яго разваліць). Праўда, адразу выявіліся ў Фронце людзі (прытым адукаваныя), якія чамусьці ўпарта ўвесь час нічога не разумелі і клікалі аб’яднацца з маргіналамі (аж цікава было назіраць). Потым сымптомы сьцішыліся. Але толькі да таго часу пакуль у беларускую палітыку не ўмяшалася эўрабюракратыя (у супрацоўніцтве з КГБ – Ганс Вік) і не прапанавала пад узгодненыя праекты дармовыя грошы. Вось тут і пачаліся перамены, якія збочылі сьведамасьць, перакруцілі аргумэнтацыю, перамянілі саму істоту некаторых людзей.

Навіны Беларусі: 

ПАСЕ готовится осудить преступления коммунизма

Группа делегатов Парламентской ассамблеи Совета Европы, преимущественно из стран Восточной и Центральной Европы, выступила с инициативой расследования и осуждения преступлений коммунизма на осенней сессии ПАСЕ. Декларация, подписанная 21 делегатом ПАСЕ, призывает ассамблею "продолжить оценивать и судить преступления коммунизма с юридической, моральной, политической и исторической точек зрения"

У сьвеце: 

Страницы