Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/misc/typo3/phar-stream-wrapper/src/PharStreamWrapper.php on line 445 Івонка Сурвіла: “Няма прычыны, каб мы жылі горш за іншых” | Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне

Error message

  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 334 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 335 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 343 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 350 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in drupal_settings_initialize() (line 819 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
  • Warning: session_name(): Cannot change session name when headers already sent in drupal_settings_initialize() (line 831 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).

You are here

Івонка Сурвіла: “Няма прычыны, каб мы жылі горш за іншых”

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з калядным прывітаньнем. “Дарагія суродзічы-беларусы! – гаворыцца ў прывітаньні, – Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з надыходзячымі сьвятамі і жадаю вам іх правесьці з радасьцю ў сэрцах вашых, бо – Хрыстос нарадзіўся! Дарагія браты і сёстры беларусы! Сьвяты гэтыя, як заўсёды, я буду сьвяткаваць з усімі вамі, з надзеяй і верай у лепшую будучыню кожнага беларуса. Прашу Бога ў гэтае вялікае сьвята чалавецтва, сьвята любові і дабраты, каб Бог паслаў "праменьні свае хвалы" на наш прыгожы край, і дазволіў зьдзейсьніць вялікі патэнцыял працавітага і разумнага беларускага народу. Мы ня горшыя за іншых. Няма ніякай прычыны, каб мы жылі горш за іншых. Жадаю вам з глыбіні сэрца тае мужнасьці, тае вытрываласьці і тае годнасьці, якія дазволяць вам дасягнуць мэты кожнага народу -- зрабіць са свайго краю найбольш утульнае для сябе месца на зямлі. Дык дапамажы вам Божа!” – гаворыцца ў калядным звароце Старшыні Рады БНР. Радыё Свабода
Навіны Беларусі: