You are here

Беларусы пратэстуюць на Эўрабачаньні ў Дюссэльдорфе

14 траўня ў Дюссэльдорфе адбыўся фінальны канцэрт фэстывалю Эўрабачаньне. Нягледзячы на тое, што падчас правядзеньня мерапрыемства паліцыя Дюссэльдорфа прыймала надзвычайныя меры бяспекі, быў атрыманы дазвол на правядзеньне пікету ля галоўнага ўваходу прадстаўнікоў СМІ. Беларусы з розных краінаў Эўропы выкарысталі гэта, каб праінфармаваць удзельнікаў і гледачоў фестывалю аб палітычнай сытуацыі на Радзіме.

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня, якія прынялі ўдзел у акцыі, апранулі белыя кашулі з гербам “Пагоня” і надпісам “Я люблю Беларусь”, дэманструючы гэтым любоў да вольнай беларускай Беларусі, а не савецкай лукашэнкаўскай.

14052011-3.jpg

Нягледзячы на ўсю гламурную атмасферу фэстываля, журналісты розных агенстваў з цікаўнасьці аднесліся да палітычных праблемаў у Беларусі. Прадстаўнікі расейскіх СМІ не хавалі сваёй абуранасьці тым, што пікет мае плакаты з адкрытай антыкрамлёўскай тэматыкай. Журналісты ж эўрапейскіх выданьняў, а таксама жыхары Дюссэльдорфа наадварот выказвалі салідарнасьць з палітзьняволенымі ў Беларусі.

Паліцэйскія, што ахоўвалі пікетоўцаў, у прыватнай размове выказвалі захапленьне сьмеласьцю беларусаў, якія ня баяцца называць Лукашэнка тэрарыстам нумар 1 альбо эўрапэейскім Бен Ладэнам.
Як адказ на абразы спадара Лукашэнкі ў бок эўрапэйскіх палітыкаў, на пікеце зьявіўся плякат адпаведнага характару на зразумелай для калгаснай дыктатуры мове.

Арганізатар акцыі спадар Міхась Шэндзік зазначыў, што абавязак кожнага беларуса выкарыстоўваць любую нагоду для інфарамваньня жыхароў Эўропы аб сытуацыі ў Буларусі.

Беларусы, будзьма салідарныя!