You are here

Кіднепінг па-беларуску

small_piket18072011.jpgАктывісты Беларуска -Эўрапейскага задзіночаньня, абураныя апошнімі падзеямі на Радзіме, зладзілі інфармацыйны пікет насупраць будынка, дзе павінны знаходзіцца беларускія дыпламаты. Пікетоўцы трымалі плакаты з надпісамі «Каму служаць беларускія дыпламаты???» , « Stop kidnappings in Belarus” і «Freedom for politiсal prisoners in Belarus”.

piket18072011.jpg

Падчас пікету была распаўсюджаны чарговы нумар інфармацыйнага бюлетня ў якім была інфармацыя пра палітычны стан у Беларусі. ( ніжэй тэкст бюлетня на беларускай і французкай мове)

Адзін з удзельнікаў пікету Сяржук Трыфанаў падчас інтэрвію выказаўся наступным чынам:

- Я вельмі сумняюся, што гэтая ўстанова ёсьць сапраўды амбасадай Беларусі. У лепшым выпадку, гэта цэнтр выдачы беларускіх візаў. А ў рэальнасьці – амбасада тых гарылаў, што сёньня без прычыны хапаюць і зьбіваюць людзей на вуліцах беларускіх гарадоў. Амбасада арганізаванай злачыннай групоўкі, кіруемай з Масквы, разьмешчаная ў самым сэрцы эўрапейскай дэмакратыі. Рытарычнае пытаньне: а ці існуюць у Брусэлі афіцыйныя прадстаўніцтвы іншых крымінальных груповак, як то напрыклад, Аль – Каіда, сыцылійская мафія? Ці існуюць адначасова два паралельныя пасольствы адной і той жа краіны? Бо відавочна, што ўстанова з беларускай шыльдай не зьяўляецца паўнавартаснай амбасадай Беларусі як незалежнай краіны, а ёсьць аплачваемай беларускімі падаткаплацельшчыкамі прыватнай рэччу грамадзяніна Лукашэнкі – паслухмянага крамлёўскага халопа.

Беларуская эміграцыя не мусіць заставацца абыякавай да знішчэньня беларускай дзяржаўнасьці!

Тэкст улёткі

Прайшло больш за паўгода пасля чарговай палітычнай афёры ў Беларусі пад назвай «выбары прэзідэнта». Кампанія прайшла з грубым парушэннем заканадаўства і скончылася, як звычайна, брутальна. Былі арыштаваныя і асуджаныя да розных тэрмінаў турмы кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы, а таксама тыя, хто пратэставаў супраць акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі.
Для застрашвання грамадства ў сталіцы Беларусі Менску ў метро быў здзейснены тэракт. Следчыя органы сцвярджаюць, што гэта нібыта зрабіў малады беларус - аматар піратэхнікі. Але практычна ўсе разумеюць, што за ўсім гэтым стаяць сілавыя структуры крамлёўскай мафіі. Бо менавіта гэтая бандгрупоўка, прыватызаваўшая уладу, зацікаўлена ў дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў Беларусі з мэтай рэйдэрскага захопу беларускага маёмасці,вядучых прадпрыемстваў.

17 гадоў таму Лукашэнка добраахвотна далучыўся да палітычнай гульні расійскага кіраўніцтва, галоўнай мэтай якой было ўстанаўленне ў Беларусі марыянеткавага ўраду з прарасейскім дыктатарам, які падвядзе краіну да страты суверэнітэту і ўваходжанню ў склад Расіі. З гэтай місіяй ён паспяхова справіўся: з кожным годам Беларусь станавілася ўсё больш аддаленай ад краін Захаду, і ўсё больш залежнай ад Масквы. У апошні час стала зразумела, што крамлёўскія карлікі перайшлі да актыўнай фазы акупацыі Беларусі.

На працягу апошніх месяцаў, калі на Беларусь абрынуўся заканамерны эканамічны крызіс, які прывёў да дэвальвацыі і валютнага дэфіцыту, кіруючы рэжым абрынуў на дэмакратычнае грамадства усе магутнасці рэпрэсіўнага апарата. Не маючы магчымасці выказваць свой пратэст, моладзь Беларусі стала рэгулярна збірацца на плошчах беларускіх гарадоў і моўчкі пляскаць у далоні, выказваючы свой недавер да аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, які за ўвесь час знаходжання ва ўладзе заўсёды меў падтрымку ад імперскіх палітыкаў Расеі. У адказ пачаліся зьбіваньні і ​​брутальныя затрыманні, арышты з асуджэннем да штрафаў і зняволення. Насуперак закону, затрыманні праводзяць невядомыя асобы бандыцкага выгляду. Стала відавочным, што ў разгоне мірных дэманстрацый задзейнічаны крымінальныя структуры крамлёўскай мафіі, паколькі многія з цэрбэраў не разумеюць беларускай мовы і, больш таго, пачыналі збіваць і затрымліваць людзей, толькі за тое, што тыя гаварылі па-беларуску. У час імітацыі судовых разглядаў пракуроры і суддзі ігнаруюць правам грамадзян карыстацца беларускай мовай. У цяперашні час у зняволенні знаходзяцца сотні палітычных апанентаў рэжыму, і пры гэтым расійскае кіраўніцтва працягвае спансаваць рэжым Лукашэнкі і блакаваць рашэнні Еўрапейскага Саюза што датычыць правоў і свабод чалавека на Беларусі. Чаму? Таму што Лукашэнка - іх стаўленік і кіраваны персанаж, служачы ідэі закамуфляванае (псеўда-законнай) акупацыі незалежнай дзяржавы ў цэнтры Еўропы.

У сувязі з гэтым, беларускі палітычныя ўцекачы занепакоеныя стратай галоўных прыкмет беларускай дзяржаўнасці і не выключаюць, што амбасады Беларусі ў Еўропе і астатнім свеце будуць ператвораныя ў шпіёнскія цэнтры крамлёўскіх спецслужбаў, якія працуюць супраць еўрапейскіх краін. На жаль, многія еўрапейскія палітыкі сталі бязвольным гледачамі трагедыі, падчас якой расійская крымінальная алігархія захоплівае еўрапейскую краіну. Гістарычныя факты паказваюць, што на гэтым мафіёзі з Крамля не спыняцца, на чарзе могуць апынуцца краіны Еўрапейскага Саюза, якія маюць агульную з Расеяй мяжу (у першую чаргу Латвія, Літва і Эстонія). Нездарма расейская армія з дапамогай еўрапейскіх фірмаў ўжо пачала ўзбройвацца наступальнай зброяй для ажыццяўлення «бліцкрыгу» ...

Kidnapping politique en Biélorussie

Plus de 6 mois ont passé après la dernière combine politique en Biélorussie appelée «élections présidentielles». La campagne électorale a été marquée par une violation des plus grossières de la législation et s’est terminée brutalement, comme toujours. Des candidats à la présidence et leurs hommes de confiance ainsi que ceux qui protestaient contre le régime d’occupation de Loukachenko ont été arrêtés et condamnés à différentes peines de prison.

Pour effrayer la société, un acte terroriste a été commis dans le métro de la capitale biélorusse Minsk. Les organes de recherche affirment que le soi-disant coupable est un jeune biélorusse, amateur de pyrotechnique. Mais pratiquement tous comprennent que sont les structures du pouvoir de la maffia du Kremlin qui sont derrière tout cela. En effet, c’est justement la communauté criminalisée proche du pouvoir qui a intérêt à déstabiliser la situation politique en Biélorussie dans le but de mettre la main sur les avoirs biélorusses, les principales entreprises et autres objets économiques.

Il y a 17 ans, Loukachenko s’est volontairement joint au jeu politique des dirigeants russes dont le principal but était d’établir en Biélorussie un gouvernement marionnette avec un dictateur pro-russe qui mènerait le pays à la perte de sa souveraineté et à son entrée dans la composition de la Russie. Et il a bien réussi cette mission: d’année en année, la Biélorussie s’est de plus en plus éloignée des pays occidentaux et est devenue de plus en plus dépendante de Moscou. Ces derniers temps, il est devenu clair que les nains du Kremlin sont passés à la phase active de l’occupation de la Biélorussie.
Ces derniers mois, quand la crise économique ayant mené à la dévaluation et au déficit en devises s’est abattue sur la Biélorussie, le régime au pouvoir a jeté sur la société démocratique la puissance de son appareil répressif. N’ayant pas la possibilité d’exprimer ses protestations, la jeunesse biélorusse a commencé à se réunir régulièrement sur les places des villes et à applaudir en silence, exprimant ainsi sa méfiance envers le régime autoritaire de Loukachenko qui, depuis qu’il occupait le pouvoir, avait toujours le soutien des politiciens impériaux russes. En réponse, ils ont été battus et brutalement arrêtés, emprisonnés et condamnés à des peines de prisons. En dépit de la loi, les arrestations sont effectuées par des groupements d’agents du KGB déguisés en civil et d’autres inconnus. Il s’est avéré évident que les structures criminelles de la maffia du Kremlin étaient impliquées dans la dispersion des manifestations pacifiques, puisqu’un grand nombre de personnes participant à la répression ne comprennent pas la langue biélorusse et ont en outre commencé à battre et arrêter des gens pour le simple fait qu’ils s’exprimaient en biélorusse. Durant l’imitation de débats judiciaires, les procureurs et juges nient les droits des citoyens d’utiliser la langue biélorusse. Des centaines d’opposants politiques au régime sont actuellement emprisonnés et le gouvernement russe continue à sponsoriser le régime de Loukachenko et à bloquer les décisions de l’Union européenne visant à contraindre Loukachenko à respecter les droits et libertés en Biélorussie. Pourquoi? Parce que Loukachenko est leur protégé et leur marionnette servant l’idée de l’occupation (pseudo-légale) camouflée d’un état indépendant au centre de l’Europe.

En rapport avec ceci, les réfugiés politiques biélorusses s’inquiètent de la perte des principaux signes de la souveraineté biélorusse et n’excluent pas le fait que les ambassades de Biélorussie en Europe et dans le reste du monde se transformeront en centres d’espionnage des services spéciaux du Kremlin travaillant contre les pays européens. Malheureusement, de nombreux politiciens européens sont devenus les spectateurs passifs de la tragédie au cours de laquelle l’oligarchie criminalisée russe saisit un état européen. Les faits historiques indiquent que les maffieux du Kremlin ne s’arrêteront pas à cela, d’autres pays de l’Union européenne ayant une frontière commune avec la Russie (en premier lieu la Lettonie, la Lithuanie et l’Estonie) pourraient se trouver sur la liste des pays à saisir. En effet, avec l’aide de firmes européennes, l’armée russe a déjà commencé à s’équiper d’armes d’attaque pour réaliser une «blitzkrieg»...

Навіны дыяспары: