You are here

Сьвяткаваньне Дня Беларускай Вайсковай Славы ў Бэльгіі

8 верасьня 1514 годзе пад Воршай ля рэчкі Крапіўна 30-ці тысячнае войска ВКЛ сустрэла 80-ці тысячнае войска маскоўскае і здолела яго разбіць і прагнаць назад у Масковію.

Беларусы ўсяго сьвету памятаюць і шануюць сваіх герояў, каторыя ў той няпросты час абаранілі нашую Айчыну на Крапівеньскім полі. Штогод яны зьбіраюцца разам ў розных краінах сьвету каб адзначыць гэтую памятную дату.

Беларусы Бэльгіі і Францыі таксама адсьвяткавалі гэты дзень. У суботу 10 верасьня актывісты Беларускага-Эўрапейскага задзіночаньня арганізавалі наведваньне каралеўскага музэю ўзбраеньня ў Бруссэлі – адну з найвялікшых калекцый зброі ў сьвеце. Пасьля адбылося ўскладаньне кветак да магілы раднага БНР Янкі Жучкі, які пахаваны ў Вілвордэ.

Святкаваньне працягвалася ў адной з рэстарацыяў гораду Антверпана. Радным БНР Зьмітром Піменавым быў зачытаны віншавальны ліст Зянона Пазьняка, прымеркаваны да Дня Беларускай Вайсковай Славы.

Жыве Беларусь!
Жыве Ворша!
Слава героям!

Навіны дыяспары: