You are here

Зянон Пазняк: інтэграцыя з Расіяй наўпрост пагражае незалежнасці Беларусі

Акурат цяпер за зачыненымі дзвярыма ў Крамлі прыдумляюцца новыя прапановы па інтэграцыі, якія нясуць непасрэдную пагрозу незалежнасці Беларусі. У гэтым перакананы старшыня КХП-БНФ Занон Пазняк. Палітык мяркуе, што сёння пытанне захавання суверэнітэту з'яўляецца для Беларусі прыярытэтным:

"Мы павінны выратаваць Беларусь, ёсць пагроза нашай незалежнасці. Літаральна цяпер у Маскве за зачыненымі дзярыма нешта прыдумляюць. Усё гэта робіцца нелегальна, усё гэта не мае юрыдычных падстаў, але ў іх улада, у іх сіла. І ў гэтай сітуацыі што ёсць галоўнае, пра што мы будзем гаварыць? Пра рэформы, ці пра перанос Кастуся Каліноўскага, ці пра што? Гэта ўсё галоўнае, але што прыярытэтнае для нацыі зараз? Нам трэба выратаваць нашу незалежнасць, нашу Беларусь".

Адстойваючы незалежнасць краіны, мы адстойваем нацыю. А будзе жыць нацыя, то паступова будуць вырашаныя і ўсе астатнія пытанні: адраджэнне беларускай мовы і культуры, развіццё адукацыі, умацаванне нацыянальнай самасвядомасці, кажа Зянон Пазняк.

ЗМІЦЕР ЛУКАШУК Еўрарадыё

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: