Беларусы, якія жывуць у Злучаных Штатах, зладзілі 30 лістапада акцыю пратэсту ля штаб-кватэры Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Нью-Ёрку. Яны выказваліся супраць інтэграцыйных пагадненьняў між Беларусьсю і Расеяй, якія маюць быць падпісаныя 8 сьнежня.
На плякатах бачныя надпісы «Саюз з агрэсарам — вайна», «Зрабіць Беларусь зноў вольнай», «Спыніць расейскі імпэрыялізм» і іншыя.
"30 лістапада беларусы Амэрікі правялі мітынг-пратэст каля Штаб кватэры Арганізацыі Абьяднаных Нацый на Мангэтане, супраць падпісаньня інтэграцыйных пагадненьяў паміж Беларусьсю і Расіяй. Усім вядома, што воьмага снежня плануецца падпісанне стосу дакументаў па ,,пашырэнню інтэграцыі’’ паміж Беларусьсю і Расіяй. Нажаль,праз сёньняшні дыктатарскі рэжым Лукашенкі грамадзянская супольнасць Беларусі пазбаўлена магчымасці уплываць на працэс падрыхтоўкі і падпісаньня засакрэчанных дакументаў. Мы Беларусы Амэрікі, лічым сваім абавязкам данесці да міжнароднай супольнасці, да Арганізацыі Абьяднаных Нацыяў факт заключэньня нелігітымнай ўладый Беларусі дамоваў з Расіяй, якія наўпрост пагражаюць Беларусі стратай суверэнітэту. СЛАВА АЙЧЫНЕ ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !"