You are here

Рада БНР

Вера Рамук

Беларуская супольнасьць у нашай краіне і ва ўсім сьвеце панесла вялікую страту: 5 траўня ў Чыкага пасьля нядоўгай хваробы памерла Вера Рамук, вельмі актыўная дзеячка нашага эмігранцкага асяродьдзя ў другой палове мінулага і ў пачатку цяперашняга стагодьдзяў.

Навіны Беларусі: 

Івонка Сурвіла: Думкамі мы сёньня з усімі нашымі польскімі прыяцелямі

Дарагія сябры,

Зь вялікім болем даведалася пра страшэнную трагедыю, якая напаткала сёньня польскі народ. Ад імя Рады БНР хачу выказаць глыбокае спачуваньне польскаму народу. Думкамі мы сёньня з усімі нашымі польскімі прыяцелямі, якія столькі зрабілі апошнімі гадамі, каб памагчы Беларусі ўва ўсіх галінах жыцьця.

Івонка Сурвіла
Старшыня Рады БНР

Навіны Беларусі: 

Рада БНР заклікала падтрымаць Сяргея Каваленку

Рада БНР выступіла з патрабаваньнем неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку, якога затрымалі ў Віцебску за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга. “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае захапленьне сьмелым учынкам беларускіх патрыётаў, якія 7-га студзеня ўзьнялі на каляднай ёлцы ў Віцебску (самай высокай у Беларусі) Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, і патрабуе неадкладнага вызваленьня арыштаванага за гэта актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі” – гаворыцца ў заяве.
Навіны Беларусі: 

Віншаваньне Старшыні Рады БНР сп. Івонкі Сурвілы Беларускай грамадзе ў Бэльгіі

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыня Івонка Сурвілла з нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага і надыходзячага Новага 2010 году даслала свае віншаваньні Беларускай грамадзе ў Бэльгіі:

Навіны Беларусі: 

Івонка Сурвіла: “Няма прычыны, каб мы жылі горш за іншых”

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з калядным прывітаньнем. “Дарагія суродзічы-беларусы! – гаворыцца ў прывітаньні, – Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з надыходзячымі сьвятамі і жадаю вам іх правесьці з радасьцю ў сэрцах вашых, бо – Хрыстос нарадзіўся!
Навіны Беларусі: 

Віншаваньне ад Раднага БНР спадара Янкі Жучкі

З нагоды Сьвята Божага Нараджэньня Беларуска-Эўрапейскае Задзіночаньне атрымала віншаваньне ад Раднага БНР спадара Янкі Жучкі, адрасаванае Беларусам. Дарагія Беларусы! Шчыра віншую вас з Калядамі і надыходзячым Новым 2010 Годам.
Навіны Беларусі: 

Зварот Старшыні Рады БНР з нагоды Слуцкага Збройнага Чыну

Дарагія Суродзічы, Зноў збліжаюцца асеньнія дні, калі мы традыцыйна прыпамінаем тых слаўных Случчакоў, якія ў 1920-м годзе пайшлі з зброяй у руках бараніць сваю дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку, ад бальшавіцкіх агрэсараў.
Навіны Беларусі: 

Зварот да Беларускага Народу з нагоды 91 Угодкаў БНР

Зварот да Беларускага Народу з нагоды 91 Угодкаў БНР

Навіны Беларусі: 

Заява Рады БНР аб пагрозе Незалежнасьці Беларусі

Заява Рады БНР аб пагрозе Незалежнасьці Беларусі

Навіны Беларусі: 

Зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да беларускага народу да Дня Герояў

Зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да беларускага народу да Дня Герояў 27 лістапада 2008 году

Навіны Беларусі: 

Івонка Сурвіла: “Бараніцца трэба цяпер”

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з адкрытым лістом да беларускага народу.
Навіны Беларусі: 

Гутарка з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай

Гутарка з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай “Наша Ніва”: Як Вам сёньня з-за мяжы падаюцца тыя падзеі, што адбываюцца ў Беларусі? Ці маеце Вы нейкія надзеі, што нешта ў краіне можа зьмяніцца?
Навіны Беларусі: 

Канфэрэнцыя ў Празе: “Беларусь была і ёсьць часткай Эўропы”

У Празе пад патранажам міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга адбылася канфэрэнцыя “Мінуласьць, сучаснасьць і будучыня беларускай дзяржаўнасьці”.
Навіны Беларусі: 

Старшыня Рады БНР сустрэлася з экс-прэзыдэнтам Чэхіі

На сьвяткаваньне гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Прагу прыехала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Сёньня адбылася яе сустрэча з кіраўнікамі міжнароднай арганізацыі “Грамадзянская Беларусь” – экс-прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гаўлам і былым сэнатарам, былым міністрам унутраных спраў Чэхіі Янам Румлам. Вось што сказала спадарыня Сурвіла пра сустрэчу:
Навіны Беларусі: 

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Івонкай Сурвілай

На пытаньні наведнікаў сайту Радыё Свабода адказала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Прачытаць яе адказы можна тут.

Днямі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе” выйшла кніга ўспамінаў Івонкі Сурвілы “Дарога. Стоўпцы. Капэнгагэн. Парыж. Мадрыд. Атава. Менск”.

Спампаваць кнігу ў фармаце PDF (1,4 MB) можна тут.

Радыё Свабода

Навіны Беларусі: 

Рада БНР накіравала спачуваньне сям’і Аляксандра Казуліна

“Рада БНР смуткуе з прычыны сьмерці Ірыны Казулінай, сьветлай жанчыны, якая, нягледзячы на цяжкую хваробу, знаходзіла ў сабе сілы дапамагаць людзям і да апошняга свайго зямнога дня выяўляла нязломнасьць сілы духу. Глыбокія спачуваньні мужу Аляксандру, дачкам Вользе і Юлі”, – гаворыцца ў лісьце Рады БНР.
Навіны Беларусі: 

Зварот Старшынi Рады БНР Івонкi Сурвіллы

Зварот Старшынi Рады БНР Івонкi Сурвіллы Дарагія Суродзічы! У 2008 годзе беларусы ўва ўсім сьвеце адзначаюць 90-тыя ўгодкі БНР. Дзевяноста гадоў таму, у надзвычай цяжкіх умовах, наш народ знайшоў у сябе адвагу і сілу абвесьціць сьвету, што ён таксама хоча быць гаспадаром ў сваей хаце. Устаўныя Граматы БНР, і менавіта Акт 25-га Сакавіка, ёсьць найбольш каштоўнымі дакумэнтамі ў гісторыі беларускага народу. Бязь іх Беларусаў магчыма ўжо не было-б на гэтым сьвеце. Угодкі іх мы з удзячнасьцю мусім адзначыць.
Навіны Беларусі: 

Заява Рады БНР з нагоды візыту Пуціна

Візыт у Менск расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна (які прапаноўваў Беларусі далучыцца да Расеі шасьцю губэрніямі) прымушае ізноў казаць пра рэальную пагрозу Незалежнасьці Бацькаўшчыны.
Навіны Беларусі: 

Дзень Герояў Беларусі

Дзень Герояў Беларусі

Навіны Беларусі: 

ІВОНКА СУРВІЛА НА 90-ГОДДЗЕ БНР У МІНСК НЕ ПРЫЕДЗЕ

Нацыянал-дэмакратычная супольнасць Беларусі вясной збіраецца шырока адзначыць 90-годдзе з дня ўтварэння БНР. Але старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў Мінск не прыедзе.
Навіны Беларусі: 

Памёр былы Старшыня Рады БНР Язэп Сажыч

У панядзелак, 19 лістапада, у Дэтройце памёр грамадзкі дзеяч Язэп Сажыч.

Навіны Беларусі: 

XXVI Сэсія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

У Нью Ёрку 3-га лістапада сёлета прайшла XXVI Сэсія Рады БНР, на якую прыбылі радныя зь некалькіх краінаў Эўропы й Паўночнай Амэрыкі.

Навіны Беларусі: 

Івонка Сурвіла: «Спадзяюся, што ў хуткім часе буду гаварыць пра беларускія справы ў Беларусі»

У тым, што Эўразьвяз распрацаваў стратэгію датычна Беларусі, ёсьць і заслуга Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая апошнім часам актыўна кантактуе з шэрагам уплывовых замежных палітыкаў і дзяржаўных асобаў. Нагадаем, што нядаўна дэлегацыю Рады прымалі ў Эўрапарлямэнце. Пра справы нашай дзяржавы і беларускай дыяспары ў розных краінах сьвету распавяла Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.
Навіны Беларусі: 

Страницы