You are here

Грамадзтва

Вечная памяць...

Выказваем глыбокія спачуваньні параху Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Антверпане а. Яну Майсейчыку, яго родным і блізкім з прычыны сьмерці бацькі.

Молімся за супакой душы заснуўшага слугі Божага Аляксандра, і каб яму былі дараваныя ягоныя правіны вольныя і міжвольныя, і каб Госпад Бог пасяліў душу яго, дзе праведнікі спачываюць.

Беларусы грэка-каталікі замежжа

Навіны дыяспары: 

Сьвята Божага Нараджэньня

28 сьнежня беларусамі гораду Анвэрпан ладзіцца сьвяточная вечарына, прысьвечаная сьвяткаваньню Божага Нараджэньня. Для ўдзельнікаў Сьвята дзеткі надзельнай школкі рыхтуюць тэатральную сцэну. Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: Zegelstraat 13, 2140 Antwerpen. Пачатак а 14 гадзіне. /Праезд трамваямі:№№ 10, 24./ Кошт квіткоў: дарослы 10 эўра, дзіцячы 5 эўра. Усіх дзяцей чакаюць падарункі ад Сьвятога Мікалая. Кантактныя тэлефоны: +32 487 33 59 99 (Матушка Аліна) +32 485 99 79 12 (Кацярына)
Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Ушанаваньне памяці ахвяраў Галадамору 30-х гадоў ХХ-стагоддзя

12 лістапада ў Брусэлі ў Катэдрале Сьвятых Міхала і Гудулы адбылося жалобнае Набажэнства за душы ўсіх загіблых ад бязбожнай камуністычнай ўлады, што справакавала штучны голад на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя. У выніку нялюдзкага галадамору былі зьнішчаныя мільёны нявінных людзей.

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Беларуская бібліятэка ў Антвэрпане.

Бібліятэка пры беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў горадзе Антвэрпане існуе ўжо на працягу некалькіх год. Галоўную частку кнігаў складаюць творы беларускіх пісьменьнікаў, ахвяраваныя прадстаўнікамі пасьляваеннай беларускай эміграцыі.

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Жалобнае спачуваньне сям’і Казуліных

23 лютага да Бэльгіі дайшла жалобная навіна пра заўчасную сьмерць спадарыні Ірыны Казулінай, зь якой тутэйшая беларуская грамада мела шчасьце пазнаёміцца год таму ў Еўрапарлямэнце ў Брусэлі. З гэтай журботнай нагоды выказваем шчырыя спачуваньні спадару Аляксандру Казуліну і усёй ягонай сям’і, на долю якой за апошні час выпала так шмат жахлівых выпрабаваньняў. Сьветлай памяці спадарыня Ірына прадстала перад намі як мужная і, адначасова, сьціплая жанчына, высокай інтэлігентнасьці і прывабнай простасьці.
Навіны дыяспары: 

Сьвяточная ёлка ў Антвэрпане

Сьвяточная ёлка ў АнтвэрпанеЁлка, цацкі, гірлянды, Сьвяты Мікалай, вершы й сьпевы, падарункі... Ці магчыма бяз гэтага ўявіць Каляды? Напэўна, ніводнае іншае сьвята не чакаюць дзеці з такім нецярпеньнем, як Сьвята Божага Нараджэньня.

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Успамін продкаў у Бэльгіі.

Першага лістапада на могілках гораду Лёвэну ўжо традыцыйна сабраліся Беларусы, якія пражываюць у Бэльгіі і іншых краінах Эўропы. Мэтай іхняга прыезду было ўшанаваньне памяці памерлых і загіблых за незалежнасьць Беларусі.

Сьвятаром Беларускай Грэка-Каталіцкай царквы гораду Антвэрпану айцом Янам Майсейчыкам была адпраўлена паніхіда па сьвятой памяці спадару Міколе Равенскім і па ўсіх памерлых беларусах на чужыне і на Бацькаўшчыне.

Пра дзейнасьць вядомага беларускага кампазытара Равенскага ў Бэльгіі распавёў радны БНР спадар Янка Жучка, адзін са складальнікаў сусьветнавядомага беларускага хору

Навіны дыяспары: 

ДЗЯДЫ Ў БЭЛЬГІІ

Традыцыйнае ўшанаваньне Дзядоў у Бэльгіі адбудзецца 1 лістапада на магіле выдатнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага ў Лёвэне. Паніхіда распачнецца аб 11-й гадзіне. Выезд ад Беларускай Царквы ў Антвэрпане а 10-й гадзіне раніцы. Кантактныя тэлефоны 0486/841.114 Аргкамітэт Супольнасьці “Сьвяты Язафат”
Навіны дыяспары: 

Кракаў: Дні беларускай культуры разбураюць стэрэатып Беларусі

Сёньня ў Кракаве завяршыліся Дні беларускай культуры, у часе якіх жыхары старажытнай сталіцы Польшчы маглі пазнаёміцца з сучаснай беларускай музыкай, літаратурай, даведацца больш пра гісторыю Беларусі.
Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 

Падрыхтоўка да Дзядоў

Беларусы Бэльгіі наведалі горад Лёвэн, дзе на мясцовых могілках знайшоў свой апошні прытулак сусьветнавядомы беларускі кампазытар Мікола Равенскі.

Навіны дыяспары: 

Страницы