СЛУЦКАЯ АБАРОНА АЙЧЫНЫ

large_246476919_398595518469434_4135591272122503389_n.jpg26-27 лістапада 1920 года Слуцкія аддзелы Беларускага дабраахвотнага войска БНР распачалі збройную апэрацыю супраць бальшавіцкай акупацыйнай арды.

У кастрычніку 1920 года Слуцк і Случчына у выніку польска-расейскага ваеннага замірэньня апынуліся ў нэўтральнай зоне перад наступаючымі бальшавікамі. Тэрмінова быў скліканы Зьезд Случчыны, які прыняў рашэньне стварыць войска і абараняць тэрыторыю Беларускай Народнай Рэспублікі ад бальшавікоў. За тры дні на зборны пункт зьявіліся дзесяць тысячаў дабраахвотнікаў. Але недахоп зброі і амуніцыі не дазволіў і на палову выкарыстаць гэты рэсурс. Балі створаныя два палкі ў складзе Слуцкай брыгады, адразу арганізаваны ваенны суд і шпіталь.

Энтузіязм людзей, каб адстаяць сваю зямлю і волю, быў вельмі высокі. Бацькі самы выпраўлялі на бой сваіх сыноў.

Навіны Беларусі: 

ШКОДНАЯ РЫТОРЫКА КВАЗІ-АПАЗЫЦЫІ Ў БЛІСКУЧАЙ АБГОРТЦЫ

large_1521897778_12.jpg Ціханоўскую запрасілі ў Стразбург на выступ ў Эўрапарляманце. Асноўнае мотта выступу -- просьба поўнасьцю заблякаваць краіну Беларусь: эканамічныя санкцыі, ні гандлю, ні інвэстыцый, ні кантактаў, нават ні спорту, ні спаборніцтваў. Для народа гэта галеча. Для Лукашэнкі -- Расея, куды рэжым пацягне ўсю Беларусь.

Такіх прысутных у палітыцы аматараў санкцый і эканамічных блакад для краіны называюць карыснымі ідыётамі. Пуцін пацірае ручкі. Шлюз для Беларусі ў Расею павялічвецца. Крок ў лева, крок ў права -- толькі ў Маскву. "Саюз" вар'ятаў мацнее. Эўрабюракратыя сустракае гэтую рыторыку ў эўрасьценах з энтузіязмам, а "дэмсмі" з радасьцю. Праўда, тут толькі рыторыка (і не дармовая), але маслам у крамлёўскія душы.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

ПАЎТОР ПРАВАКАЦЫІ

large_1521897778_12.jpg Збой фальсіфікацыйнай машыны галасаваньня можа выклікаць ў Беларусі толькі байкот, непрыход на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня. Непрыход відочная зьява, факт, які фіксуецца, які схаваць цяжка нават пры элемэнтарным назіраньні. Фальсіфікацыя колькасьці прагаласаваных пры непрыходзе на ўчасткі, доказна выяўляецца і правяраецца (у адрозьненьні ад разьмеркаваньня і характару галасоў, калі галасуюць тайна). Непрыход на ўчасткі даказваецца яўна і рэальна, збайкатаванае галасаваньне ня можа быць прызнаным. Гэта важна ў лёсавызначальных пытаньнях і цягне за сабой высновы, якія падвешваюць рэжым у юрыдычным вакууме і дапамагаюць здаровым сілам змагацца з дыктатурай.

Навіны Беларусі: 

Дзяніс Івашын: На нашых вачах адбылося сапраўднае ўспалымленне Нацыі

large_ivashin_vilno1_0.jpg На гэты артыкул Дзяніса Івашына натхнілі падзеі 22 лістапада 2019 года, калі ў Вільні прайшло перапахаванне парэшткаў удзельнікаў вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага. З 12 сакавіка 2021 года наш калега за кратамі, яму пагражае да 15 гадоў зняволення — за тое, што любіў Беларусь і жадаў, каб яна была вольнай і незалежнай. Радкі, напісаныя ім тады, дзіўным чынам перагукаюцца з цяперашнім часам.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў Беларусь знаходзіцца ў эканамічным, сацыяпалітычным і гуманітарна-культурніцкім посткаланіяльным становішчы, пры якім нацыянальная ідэнтычнасць з боку дзяржавы не развіваецца, але ўтрымліваецца ў штучна створаным стазісе. Для польскай і летувіскай нацыяў — сцверджаных і інтэграваных у Заходнюю цывілізацыю — пытанні нацыянальнага выжывання і развіцця на сёння не маюць падобнага архіважнага значэння як для беларускай. Ані польскай, ані летувіскай нацыі, у адрозненні ад беларускай, зараз істотна не пагражаюць паглынанне і пераварванне ў межах новай мадыфікацыі расійскага імперскага ўтварэння. Менавіта гэтым можна патлумачыць шматколькасную прысутнасць і дамінаванне беларускіх удзельнікаў на цырымоніі пахавання.

Навіны Беларусі: 
У сьвеце: 

ПРА БАЙКОТ РЭЖЫМНЫАМУ РЭФЭРЭНДУМУ

Увага СМІ і палітыкаў пераключылася на іміграцыйную атаку арабскіх вандроўнікаў на польскую мяжу з тэрыторыі Беларусі. Рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Крамля праводзіць небясьпечную авантуру на межах з суседзямі. А тым часам разбурэньне краіны, русіфікацыя і фактычная акупацыя Беларусі ідзе сваім ходам. Тысячы людзей у турмах, дзе патрыятычных беларусаў катуюць асабліва жорстка. large_1521897778_12.jpg
Працягваюцца розныя рэпрэсіўныя формы генацыду. Беларусаў арыштоўваюць нават за "падабайку" у сацсетках, калі тэма неадпавядае фашысцкаму рэжыму Лукашэнкі. Пазачынялі нават лаяльныя для рэжыму рэдакцыі СМІ і наклеіваюць ім ярлыкі "экстрэмісцкіх", дзеля апраўданьня арыштаў і перасьледу. Усё культурнае беларускае, нацыянальна-асьветніцкае зьняважліва абзываюць рознымі палітычнымі наклейкамі, зачыняюць і ліквідуюць, супрацоўнікаў перасьледуюць. Толькі што ліквідавалі Таварыства Беларускай Мовы, Таварыства Беларускай Школы, зачынілі чарговыя бізнэсы і арганізацыі, якія яшчэ існавалі.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 
Духоўнае жыцьцё: 

КВАЗІ-СТРАЙК, ПСЭЎДА-АПАЗЫЦЫЯ, ЗДРАДА ЛУКАШЭНКІ

large_1521897778_12.jpgТолькі беларуская нацыянальна-вызвольная сіла, толькі беларускі нацыянальны адраджэнскі дэмакратычны рух, толькі сьведамая нацыянальная палітыка можа забясьпечыць вольную будучыню вольнай Беларусі. Хто спадзяецца на іншых -- ня майце ілюзій.

Гуртуймася ў рух «Вольная Беларусь». Стварайма падземную Беларускую Вызвольную Армію.

Цяперашняя апазыцыя, раскручаная ў канфармісцкіх мэдыях (групоўкі вакол Латушкі, Ціханоўскай і інш.), -- гэта праява і ўвасабленьне маскоўскай палітыкі, прарасейскай рыторыкі і шкодных дзеяньняў для Беларускай нацыі і незалежнай Беларусі. Дэманстрацыя барацьбы (замест рэальнай барацьбы), выяўленьне аднабокага, залежнага ад чужых уплываў пратэсту, зварот да чужых сілаў і чужой палітыкі насуперак нацыянальным інтарэсам ёсьць характэрнай дзейнасьцю псэўдаапазыцыі.

Формай палітыкі псэўдаапазыцыі (а на справе -- сутнасьцю) зьяўляецца імітацыя, прафанацыя, фальш і хлусьня. Зьвязана тое з дабраахвотнай фінансава-палітычнай залежнасьцю ад чужой улады і чужых структур, абумоўлена адсутнасьцю беларускіх палітычных ідэалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 

Дзяды ў Бельгіі

31 лістапада ў Беларускай Грэка Каталіцкай Царкве ў Антверпане адбылося памінальная набажэнства і асьвячэньне крыжа пакутнага у гонар Героя Вітольда Ашурка, які быў замучаны да смерці ў турме. Усе прысутныя маліліся за памяць забітых і замучаных таталітарным рэжымам!
Вечная памяць!

31102021-1.jpg

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

"НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ"

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы!

Сёньня 25-ы Сакавік -- вялікае нацыянальнае сьвята -- Дзень Волі, 103-я гадавіна аб'яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Горача віншую ўсіх нас. Няхай ідэалы 25-га Сакавіка нязгасна сьвецяць нам усім і вядуць да перамогі над крамлёўскім ворагам, цемрай і здрадай на нашай зямлі, якія нішчаць яе і глумяць народ.

Уздымем вочы ўгару і адчуем, што лёс народа запісаны ў Небе. Ён вечны, і будучыня будзе за намі, бо сам Гасподзь беражэ Беларусь на шляху праз пакуты і даў нам свой Сьцяг, абмыты нявіннай крывёй. Беражэм яго! За ім праўда і наша гісторыя, і наша перамога над злом.

Яшчэ не настаў час, каб "выйсьці шчыльнымі радамі". Але гэты дзень набліжаецца. І дзеля гэтага будзьма сьмелымі, разумнымі і абачлівымі, сьвяткуючы ў час вар'ята і маскоўскай чумы. Беларусы ведаюць, што трэба рабіць.

Хай ласка Гасподняя стане над Беларусяй! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

25 Сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 

АБ ПАГРОЗЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ. СУМЕСНАЯ ЗАЯВА РАДЫ БНР І ПРАДСТАЎНІКОЎ ПАЛІТЫЧНЫХ І ГРАМАДЗКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ БЕЛАРУСІ

У дзень XXX Сэсіі Рады БНР адбылася сумесная нарада падпісантаў Віленскага мэмарандуму 2012 г. – прадстаўнікоў галоўных беларускіх дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацый. Па выніках абмеркаваньня актуальнай сытуацыі вакол магчымага падпісаньня афіцыйным Менскам і Крамлём дакумэнтаў аб далейшай інтэграцыі Беларусі і Расеі было вырашана прыняць заяву, тэкст якой падаем ніжэй.

Навіны Беларусі: 

Зянон Пазняк: інтэграцыя з Расіяй наўпрост пагражае незалежнасці Беларусі

Акурат цяпер за зачыненымі дзвярыма ў Крамлі прыдумляюцца новыя прапановы па інтэграцыі, якія нясуць непасрэдную пагрозу незалежнасці Беларусі. У гэтым перакананы старшыня КХП-БНФ Занон Пазняк. Палітык мяркуе, што сёння пытанне захавання суверэнітэту з'яўляецца для Беларусі прыярытэтным:

"Мы павінны выратаваць Беларусь, ёсць пагроза нашай незалежнасці. Літаральна цяпер у Маскве за зачыненымі дзярыма нешта прыдумляюць. Усё гэта робіцца нелегальна, усё гэта не мае юрыдычных падстаў, але ў іх улада, у іх сіла. І ў гэтай сітуацыі што ёсць галоўнае, пра што мы будзем гаварыць? Пра рэформы, ці пра перанос Кастуся Каліноўскага, ці пра што? Гэта ўсё галоўнае, але што прыярытэтнае для нацыі зараз? Нам трэба выратаваць нашу незалежнасць, нашу Беларусь".

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

Успаміны Раднага БНР

Незадоўга да адыхода у Вечнае Жыцьцё адбылася размова з Радным БНР Янкам Жучкам

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: