You are here

“Рух “За Свабоду” прапануе ЗША свой сьпіс прозьвішчаў на візавыя санкцыі

Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне © 2003-2007
Намесьнік старшыні незарэгістраванага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За Свабоду” Юрась Губарэвіч паведаміў Радыё Свабода пра новую ініцыятыву Руху. “У Менску і ў рэгіёнах мы пачалі ўдакладняць сьпіс прозьвішчаў беларускіх чыноўнікаў на візавыя санкцыі ЗША, – кажа суразмоўца, – і гэтую працу выконваюць сябры “Руху “За Свабоду”. Мэта – вызначыць “заслугі” канкрэтных афіцэраў МУС і КДБ, старшыняў абласных і раённых судоў і асобаў іншых катэгорыяў, якія перасьледуюць людзей з апазыцыйных партыяў і рухаў”. Паводле Юрася Губарэвіча, толькі сёлета праз суды на Берасьцейшчыне прайшло больш за 60 актывістаў апазыцыі. “Кожны з пацярпелых можа дакладна паведаміць падрабязнасьці затрыманьня і ўдакладніць прозьвішчы выканаўцаў”, – адзначае Юрась Губарэвіч. Радыё Свабода
Навіны Беларусі: