Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/misc/typo3/phar-stream-wrapper/src/PharStreamWrapper.php on line 445 Адыйшоў да Госпада айцец Кастусь Маскалік | Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне

You are here

Адыйшоў да Госпада айцец Кастусь Маскалік

Error message

  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 334 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 335 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 343 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 350 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in drupal_settings_initialize() (line 819 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in drupal_settings_initialize() (line 828 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
  • Warning: session_name(): Cannot change session name when headers already sent in drupal_settings_initialize() (line 831 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне © 2003-2007

айцец Кастусь Маскалік12 красавіка 2010 году ў Лёндане на 92 годзе жыцьця адыйшоў да Госпада старэйшы беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Кастусь Маскалік, шматгадовы працаўнік Беларускай Місіі ў Вялікай Брытаніі і беларускай сэкцыі Радыё Ватыкан.

Кастусь Маскалік нарадзіўся 28 траўня 1918 году ў Гарадзеі (сёньня Нясвіжскі р-н Менскай вобл.). Ён рана застаўся сіратою пад апекай сваякоў, вучыўся ў мясцовай сямігодцы, потым цягам двух гадоў пры Жыровіцкім праваслаўным манастыры. У траўні 1941 году быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію і вывезены ў Расею, але як "ненадзейны" ў хуткім часе апынуўся ў працоўным батальёне.

Пазьней пайшоў служыць у Армію Андэрса, разам зь якой празь Іран, Ірак, Палестыну і Ягіпет у 1944 годзе апынуўся ў Італіі.
У 1947 годзе Кастусь Маскалік пачаў навучаньне ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. А 10 красавіка 1955 году атрымаў сьвятарскія сьвячэньні і праз паўгады прыехаў у Лёндан, дзе быў сьвятаром пры Беларускай Каталіцкай Місіі.

У 1958 годзе а. Маскалік выехаў у Парыж на пасаду кіраўніка Беларускай Каталіцкай Місіі ў Францыі, аднак у 1962 годзе быў пераведзены ў Рым як памочнік а. Пятра Татарыновіча ў працы на Ватыканскім радыё.
У 1985 годзе айцец Кастусь Маскалік вярнуўся ў Лёндан на працу ў Місіі.

Ад 2000 году ён жыў у старэчым доме ў Лёндане. Яго пастаянна адведваў ягоны зямляк з Гарадзеі айцец Аляксандар Надсан.
Айцец Кастусь Маскалік быў шчыры і пабожны святар, які меў сапраўднае сьвятарскае пакліканьне.

Пахаваньне адбудзецца ў Лёндане ў аўторак 20 красавіка. Адпяваньне зьдзейсьняць беларускія сьвятары – айцец Аляксандар Надсан і айцец Сяргей Стасевіч.

Заўпакойная Літургія за душу сьвятой памяці айца Кастуся ў Антвэрпанскай Беларускай царкве адбудзецца ў нядзелю 18 красавіка а 12-й гадзіне.

(Біяграфічныя зьвесткі айца Кастуся Маскаліка паводле сайта "Наша ніва")

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: