Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/misc/typo3/phar-stream-wrapper/src/PharStreamWrapper.php on line 445 Польшча дэнансуе пагадненьне зь Беларусьсю аб спрашчэньні прававой дапамогі | Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне

Error message

  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 334 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 335 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 343 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 350 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in drupal_settings_initialize() (line 819 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in drupal_settings_initialize() (line 828 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
  • Warning: session_name(): Cannot change session name when headers already sent in drupal_settings_initialize() (line 831 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).

You are here

Польшча дэнансуе пагадненьне зь Беларусьсю аб спрашчэньні прававой дапамогі

Як раней чакалася, Генэральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмэт дэнансаваў пагадненьне зь Беларусьсю з 2002 году аб спрашчэньні зносін пракурораў па аказаньні прававой дапамогі, паведамілі сёньня польскія СМІ.

Паводле гэтага пагадненьня, абласныя пракуратуры Беларусі мелі права зьвяртацца па прававую інфармацыю напрасткі да акруговых пракуратураў у Польшчы, абмінаючы Міністэрства юстыцыі і Генэральную пракуратуру ў Варшаве.

Цяпер выдача інфармацыі беларускім пракурорам зноў стане цэнтралізаванай, як гэта прадпісвае дамова аб прававой дапамозе з 1994 году. Цэнтралізацыя выдачы такой інфармацыі, паведамляюць польскія СМІ, мае прадухіліць такія сытуацыі, у якой на аснове матэрыялаў з польскай пракуратуры беларускія ўлады арыштавалі праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Прэсавы прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Польшчы Матэвуш Мартынюк сказаў, што Генэральны пракурор Сэрэмэт выступае супраць разарваньня дамовы аб прававой дапамозе зь Беларусьсю з 1994 году.

«Цяжка сабе ўявіць, каб наша краіна ня мела такой дамовы з суседам. Гэта нанесла б шкоду Польшчы» – дадаў Мартынюк.

Радыё Свабода

Навіны Беларусі: 
У сьвеце: