You are here

Палітыка

Беларусы Бельгіі, Францыі і Нідэрландаў перадалі мікрааўтобус у батальён імя Каліноўскага

Беларускія дыяспары з Бельгіі, Францыі і Нідэрландаў перадалі ў батальён імя Кастуся Каліноўскага – мікрааўтобус. Валанцёры з гэтых краін чарговы раз сабралі поўны аўтамабіль неабходнага рыштунку, прывезлі яго ў варшаўскі Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам і пакінулі байцам разам з транспартным сродкам.

IMG_20220423_123242-2048x1536.jpg

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

"ХАЙ ВОЛЯ ВЕЧНА БУДЗЕ З НАМІ"

large_1521897778_12.jpgДарагія Беларусы, віншую нас ўсіх з Днём Волі, вялікім беларускім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіком!

Мы перажываем цяжкі час -- расейскую акупацыю нашай краіны і вымушаныя спатыкаць гэты Дзень у народнай няволі. Але доўга так ня будзе. Скора сканае расейскі мордар і на гэты раз -- назаўсёды.

25 Сакавік -- гэта таксама Дзень Зьвеставаньня Гасподняга -- хай, як Зорка сьвеціць перад намі заўсёды, бо памятаем, што тады 25 Сакавіка 1918 года адрадзілася наша Вялікае Княства Літоўскае ў новай пастаці -- у вобразе Беларусі, Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта найвялікшая падзея, якая абазначыла нашае адраджэньне і новае гістарычнае нацыянальнае існаваньне.

Новая дзяржава Беларусь нарадзілася таксама ў цяжкі час, у час Першай Сусьветнай вайны, калі вырашаліся лёсы шмат якіх народаў. Тады народы дапамагалі адзін аднаму ў барацьбе за свабоду. Войска беларускага генэрала Станіслава Булак-Балаховіча абараняла незалежнасьць Эстоніі, дапамагло Эстонцам зьберагчы свабоду Айчыны.

Таксама ўкраінцы, якія змагаліся за вольную Украіну з расейска-бальшавіцкімі ордамі, дапамагалі ў барацьбе Беларускай Народнай Рэспубліцы (выдзялялі крэдыт).

Навіны Беларусі: 

ПРА ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСІ І ПРА ІНФАРМАЦЫЙНУЮ АТАКУ НА БЕЛАРУСКІ НАРОД

large_1521897778_12.jpgЦяпер, калі адбылася ваенная акупацыя Беларусі войскамі Расейскай Фэдэрацыі, назіраецца зьява, якую можна акрэсьліць як татальную інфармацыйна-псіхалагічную атаку, накіраваную на экзістэнцыйнае зьнішчэньне Беларускай дзяржавы і будучыні Беларускай нацыі.

Атака ўражвае, бо накіравана ня супраць акупацыйнага рэжыму, а супраць акупаванага беларускага народа, пры гэтым ініцыятары атакі змаглі падключыць да гэтага нападу масы агрэсіўных недасьведчаных людзей, практычна, на ўсім сьвеце. У некаторых краінах (напрыклад, як ня дзіўна, -- у Эстоніі) пачалася адкрытая дыскрымінацыя беларусаў па нацыянальнай прыкмеце. Далей усё коціцца нібы само па сабе.

Усё выглядае ненатуральна, але разумныя галасы ў Беларусі і ва Украіне, практычна, топяцца ў масавай сьляпой нянавісьці і статкавай псіхалогіі.

Такога ірацыянальнага нападу наш народ не перажываў ніколі ў гісторыі, выключаючы, хіба што, пэрыяд паўстаньня 1863 года. Але тады масавая нянавісьць зыходзіла толькі з аднаго боку -- з Расеі, зь якой ваявалі паўстанцы.

Галоўная тэхналёгія цяперашняга абсурду заключаецца ў тым, што стратэгам інфармацыйнай вайны ўдалося перанакіраваць масавую нянавісьць са злачынцы на ахвяру і аб'явіць ахвяру вінаватай у ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Навіны Беларусі: 
У сьвеце: 

ІСНУЕ ШАНЕЦ СКОНЧЫЦЬ З РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫЯЙ І З РЭЖЫМАМ ЛУКАШЭНКІ

large_1521897778_12.jpgБеларусь 27 гадоў існавала пад рэжымам унутранай прамаскоўскай акупацыі. 17 студзеня 2022 года краіна трапіла пад зьнешнюю збройную акупацыю Расеі, якая пад выглядам манэўраў і па дамоўленасьці з сатрапам Лукашэнкам увяла на беларускую тэрыторыю армады свайго войска, заняла ўсе важныя ваенныя і цывільныя асяродкі нашай краіны і пачала рыхтаваць напад на Украіну. Акупанты сталі распараджацца на нашай зямлі, рабаваць насельніцтва, карыстацца нашай дзяржаўнай інфраструктурай у агрэсіі супраць Украіны.

У цяжкім стане апынулася беларускае войска, якое не аказала супраціву акупантам і якое расейцы імкнуцца ўцягнуць у вайну супраць украінцаў пад выглядам саюзу з Лукашэнкам.

50 тысячаў беларусаў лукашысты кінулі за краты, болш за тысячу палітвязьняў знаходзіцца ў турме, беларусы церпяць нацыянальны перасьлед, бяспраўе, знаходзяцца пад жорсткімі, дзікімі рэпрэсіямі прамакоўскага рэжыму, цалкам зьнішчана ўся грамадзянская супольнасьць Беларусі.

Людзі Беларусі -- супраць акупантаў, супраць Лукашэкі і ягонай рэпрэсіўнай улады. Нянавісьць і злосьць да рэжыму акупантаў павялічваецца і чакае моманту, каб вырвацца на паверхню.

Такім момантам можа стаць рашучы паварот беларускіх вайсковых аддзелаў на абарону Айчыны супраць расейскіх інтэрвентаў і супраць прадажнага рэжыму Лукашэнкі. Дзеяньні мусяць быць рашучымі, хуткімі і простымі.

Навіны Беларусі: 

АКУПАЦЫЯ БЕЛАРУСІ АГАЛІЛА АГЕНТУРУ

large_1521897778_12.jpgПуцін акупаваў Беларусь, увёў сюды свае войскі і напаў на Украіну. І тут прапуцінская групоўка Латушкі-Ціханоўскай паказала прыклады мімікрыі і інфармацыйнай тэхналёгіі.

"Незалежнасьць губляе Лукашэнка, а не Беларусь", - заявілі групнікі вуснамі Ціханоўскай. Маўляў, ерунда, тут не акупацыя краіны, гэта Лукашэнка страціў Беларусь. Маўляў, нічога страшнага. І групнікі выдаюць "маніфэст антываеннага руху" - за дэмакратыю. "Не - вайне!" - усклікаюць яны, маўляў, выступайма супраць вайны.

Не гаворыцца пра расейскую акупацыю краіны, пра канкрэтнага маскоўскага ворага. Тут галоўнае для іх, каб не было нацыянальнага супраціву акупацыі, каб беларусы не ваявалі супарць маскоўцаў ды не зьнішчалі акупантаў, ды не імкнуліся вызваліць Айчыну са зброяй ў руках.

Гэта ёсьць закамуфляваная, але на самой справе адкрытая нахабная абарона расейскай агрэсіі ў Беларусі, адвядзеньне ўвагі людзей у бок ад барацьбы пад лёзунгам "не - вайне". Рускамірскі прыём у пацыфісцкай абгортцы.

Навіны Беларусі: 

ПРАМАСКОЎСКАЯ ПАЛІТЫКА МУСІЦЬ БЫЦЬ ЛІКВІДАВАНАЯ

large_1521897778_12.jpgПасьля вымушанага рашэньня Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту "Вольная Беларусь" аб узяцьці на сябе абавязку і функцыі альтэрнатыўнага ўраду Рэспублікі Беларусь у сувязі з акупацыяй краіны і расейска-украінаскай вайной газпрамаўсака-прапуцінаская група зь Вільні тут жа ўзьняла на шчыт сваю палітычную вітрыну Сьвятлану Ціханоўскую.

Ціханоўская зноў пачала казаць пра сябе, што яна "представітель белорусского народа" і "гарант прав белорусов" і што яна, маўляў, стварае (цытата): "переходный кабінет на основе полномочій, данных мне белолрусскім народам" і т. п. фантазіі.

Ніякіх паўнамоцтваў і правоў ні ў чым і ніколі не даваў гэтай асобе беларускі народ. Яна ня ёсьць нічога і нікога "гарантам" і не "представляет народ". Гэта фантазіі, якія ўнушылі ёй пэўныя людзі на падставе прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года, калі масы выбаршчыкаў у гарадах галасавалі супраць Лукашэнкі за альтэрнатыву, якой ня ведалі.

Выбары 2020 года былі сфальсіфікаваныя з абодвух бакоў. Лукашэнка, - скарыстаўшы адміністрацыйны рэсурс, прыпісаў сабе больш за 80 адсоткаў галасоў і падмацаваў гэта фальшывымі пратаколамі.

Агентурная прапаганда вакол Ціханоўскай, спасылаючыся на ўяўленьні і на агульнае меркаваньне людзей, што галасавалі супраць рэжыму, стала казаць, што выбары выйграла Ціханоўская. Прытым яны не спасылаюцца на канкрэтныя адсоткі і лічбы, бо іх не існуе. (Згодна інструкцыі Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, бюлетэні галасаваньня зьнішчаны праз 24 гадзіны пасьля галасаваньня.)

Навіны Беларусі: 

ЗАЯВА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫНАЛЬНАГА САКРАТАРЫЯТУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ"

large_1521897778_12.jpgУ сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім акупацыйным войскам; у сувязі з нападам расейскіх узброеных сілаў на Украіну і ў сувязі зь небясьпекай 3-й сусьветнай вайны Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" бярэ на сябе адказнасьць за палітыку беларускага супраціву расейскім акупантам і выступае ў якасьці альтэрнатыўнага ураду змагарнай Рэспублікі Беларусь.

Навіны Беларусі: 
У сьвеце: 

Разам назаўжды!

Сёньня ў Брусэлі актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня падтрымалі ўкраінскі палітычны пікет супраць расейскай агрэсіі. Акцыя адбылася насупраць прадстаўніцтва РФ у Эўразьвязе. Апроч беларусаў і ўкраінцаў у мерапрыемстве бралі актыўны ўдзел прадстаўнікі грузінскай, крымска-татарскай і лібэральнай расейскай дыяспар.

273625432_703798204319775_8382282043389598525_n.jpg

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

ТЫЯ, ШТО ЗАВОЧНА ЗДАЛІ БЕЛАРУСЬ, РОБЯЦЬ ВЫГЛЯД, ШТО НІЧОГА НЕ РАЗУМЕЮЦЬ

large_1521897778_12.jpgПачынаючы з 17-га студзеня 2022 года Беларусь падверглася акупацыі расейскай ваеншчынай. Цяпер краіна цалкам акупавана. Акупанты праводзяць вайсковыя псэўдавучэньні (каб напалохаць Украіну) і ствараюць у Беларусі акупацыйную інфраструктуру, уводзяць кантрольны рэжым (праверка дакумантаў ва ўсіх беларусаў, што едуць самаходамі на дарогах), будуюць казармы і гарнізоны.

Захад робіць выгляд, што нічога не разумее і ня бачыць. З сур'ёзнай чэмбэрленаўскай упэўненасьцю заходнія палітыкі гавораць пра нібыта "манеўры" ў Беларусі, куды ўламаліся амаль дзьве расейскія арміі і армада збройнай тэхнікі з усёй Расеі.

Але вось, нарэшце, Захад, як быццам, пачаў нешта казаць у сваім класічным прытворным стылі. Далей цытата:

"Сэнатар-рэспубліканец Джэймс Лэнкфард унёс у верхнюю палату Кангрэсу ЗША праект «Закону аб адказнасьці Беларусі за агрэсію»...

«Беларусь упускае ў сваю краіну тысячы расейскіх вайскоўцаў на мяжу з Украінай", - гаворыцца ў праекце ...

"Праект закону прадугледжвае, што ЗША ня будуць рабіць адрозьненьняў паміж Расеяй і Беларусяй.., да Беларусі будуць ужытыя жорсткія эканамічныя і дыпляматычныя санкцыі».

Вось так, спадары Беларусы. Салдафонскае "мысьленьне" сьведчыць Вам ўсім (і патрыётам, і "невераятным", і "нашпрэзідзентам", і "зачэмэтатязык") сьведчыць, што гэта, аказваецца, Вы вінаватыя ў тым, што Вас акупавалі і ўзялі ў закладнікі ворагі нацыі. Таксама Вы, маўляў, не закладнікі агрэсараў, Вы "агрэсары". Па-іхнаму, па-заходняму, гэта не расейскіх акупантаў, а Вас трэба прыдушыць эканамічнымі санкцыямі за тое, што Вас, закладнікаў, гнобяць, кідаюць ў турмы, катуюць, звальняюць з працы, зьневажаюць лукашысты і ворагі чалавецтва. Санкцыі на Вас, прыдушаных у вязьніцах, абрабаваных, запалоханых, бяспраўных ды беспрацоўных - санкцыі! За Лукашэнкам - Пуцін. А вы - хто?

Навіны Беларусі: 

ЯК ЛІКВІДАВАЦЬ НЕБЯСЬПЕКУ

large_1521897778_12.jpgВаенная кампанія Пуціна супраць Украіны зацягнулася. "Бліцкрыг" ня ўдаўся. Масква зажадала перамоваў. Яны адбудуцца на мяжы Беларусі і Украіны.

І вось тут пачынаецца небясьпечны пэрыяд. Псіхатып шэрага Пуціна збочаны і скасабочаны. Гэта відавочна. Калі амбіцыйную пасрэднасьць з малой душой загнаць у кут, яна можа таго не паражыць і пайсьці на крайнасьць. Гледзячы на паводзіны Пуціна, я не сумняваюся, што ў выключных умовах ён здольны рэалізаваць свае ядзерныя пагрозы, калі "все сдохнут, а рускіе пойдут в рай".

Прадухіліць такі ход падзей трэба хутка. Як мне здаецца, тут прыдатны толькі мэтад, якім схапілі Бін Ладэна. На жаль, Захад, як звычайна, можа спазьніцца, а расейцам і так добра.

Пацьвярджэньнем бандыцкай мэнтальнасьці Масквы можа стаць інфармацыя, якую я толькі што атрымаў. Пуцін хоча ўцягнуць беларускіх вайскоўцаў у вайну з Украінай і дзеля гэтага выслаў у Менск спэцгрупу для кантролю над Лукашэнкам, якая ў выпадку яго "няправільных" паводзінаў павінна яго ліквідаваць.

Навіны Беларусі: 
У сьвеце: 

АДОЗВА ДА БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА

large_1521897778_12.jpgКрамлёўская кліка Пуціна акупавала Беларусь пад выглядам ваенных манеўраў, завезла на нашу тэрыторыю сваё войска, танкі, ракеты і самалёты, акупанты гаспадараць і робяць, што хочуць на нашай зямлі.

Сёньня, 24 лютага, а 4-й раніцы Расея напала на Украіну. Расейцы бамбардуюць ракетамі ўкраінскую ваенную інфраструктуру, аэрадромы і гарады. Расейскія танкі рушылі з Крыму і з усходу на Харкаў і Марыёпаль. Украінская армія бароніць сваю Айчыну. Украінцы гатовыя змагацца за сваю зямлю. Прэзыдэнт Украіны выдаў распараджэньне раздаваць зброю народу тым, хто здольны да абароны сваёй Радзімы.

Расейскія акупанты ў Беларусі пераапранулі сваіх жаўнераў у беларускую ваенную форму, нашылі беларускія шэўроны і рыхтуюцца напасьці на украінцаў пад выглядам беларусаў. Расейцы ўжо абстралялі Чарнігаўскую вобласьць з боку Беларусі.

Наш зварот у сувязі з гэтым да беларускіх вайскоўцаў і беларускай арміі: не страляйце ва ўкраінцаў, не страляйце ў бок Украіны. Паварочвайце зброю супраць расейскіх акупантаў у Беларусі, зьнішчайце іх усімі спосабамі і відамі зброі. Гэта ёсьць канстытуцыйны абавязак кожнага беларускага жаўнера і кожнага беларуса. Пры немагчымасьці разьвярнуць зброю супраць акупантаў, пераходзьце цэлымі аддзеламі на бок украінцаў.

Сьмерць расейскім акупантам! Жыве беларусь! Слава Украіне!

Зянон ПАЗЬНЯК

Навіны Беларусі: 
У сьвеце: 

ДАЧЫНЕНЬНІ (Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

large_1521897778_12.jpgЁсьць адносіны і палажэньні, пра якія гаворыцца даўжэйшы час і якія павінны мы ўсьведамляць, усе беларусы. Але не зьнікае неабходнасьць паўтарацца ізноў.

Незалежная дзяржава Беларусь вярнулася ў эўрапейскі кантэкст, сталася суб’ектам міжнароднай палітыкі. Правілы кантэксту існуюць незалежна ад нас, і таму, ня гледзячы на тое, ведаем мы пра іх, ці не, разумеем, ці не, нарэшце, хочам, ці ня хочам, мы мусім па гэтых правілах існаваць.

Галоўнае правіла, якое павінна быць выканана ва ўнутранай палітыцы – мусіць быць рэабілітавана і ўдзяржаўлена мова нацыі – беларуская мова. Без вырашэньня гэтай задачы нічога іншага ня будзе вырашана ў Беларускай дзяржаве, будзе страчаны нават суверэнітэт.

Генэральнае правіла, якое трэба беларусам ўсьвядоміць у зьнешняй палітыцы – гэта тое, што пакуль існуе Расея ў якасьці імпэрыі, Беларусь ніколі ня будзе спакойнай за сваю незалежнасьць, эканоміку і вольны вобраз жыцьця.

Дзеяньні тут могуць быць розныя: нічога не рабіць, наладжваць мірнае суіснаваньне на грунце саступак, уступіць у Эўразьвяз, стварыць Балта-Чарнаморскую Супольнасьць (БЧС), нарошчваць уласную сілу і г.д. Але лёгіка застаецца адна: каб не было небясьпекі, трэба ліквідаваць прычыну небясьпекі (Расея павінна разваліцца). Беларуская зьнешняя палітыка заўсёды мусіць мець на ўвазе гэты стратэгічны аспэкт нацыянальнага выжываньня. Прытым трэба ўлічыць, што імпэрыя не рэфармуецца, імпэрыя развальваецца. Адсутнасьць (ці страта) геапалітычнай звышзадачы прыводзіць у гэтых умовах да страты пэрспэктывы. ВКЛ-Беларусь павінна будзе займацца геапалітыкай у інтарэсах уласнага нацыянальнага існаваньня. Інакш геапалітыка зоймецца Беларусяй, што і было перад гэтым на працягу двухсот гадоў.

Навіны Беларусі: 

ЖАЎНЕРЫ БЕЛАРУСІ

kovalenko180.jpgСёньня (16-02-2022) "дэмсмі" надрукавалі матэрыял пра "усе" галадоўкі і ўсіх галадоўшчыкаў за часы прамаскоўскага рэжыму (мы іх разумеем). Не напісалі толькі ("выпадкова", вядома) пра героя Беларусі, узнагароджанага за гераізм мэдалём Рады БНР -- Сяргея Каваленку.

Сяргей Каваленка -- вядомая асоба ў гісторыі беларускай барацьбы. 7-га студзеня 2010 года Сяргей адкрыта і дэманстратыўна вывесіў вялікі беларускі нацыянальны сьцяг на галоўнай навагодняй елцы горада Віцебска. Яго схапілі амапаўцы, жорстка зьбілі і кінулі за краты. У турме Каваленка аб'явіў галадоўку.

Зрэшты, прывяду некалькі цытатаў з тагачаснага друку:

Навіны Беларусі: 

ЗАХАД – БЕЛАРУСЬ – РАСЕЯ (Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)/Пра што пісалася ў 2005 годзе

large_1521897778_12.jpgАкрамя прапагандысцкіх ілюзіяў пра Расею, у асяроддзі пэўнай часткі беларусаў прыжыўся міф пра заходнюю падтрымку і дапамогу. Маўляў, захад нам дапаможа. Але гэтак кажа той, хто пра захад нічога ня ведае. Не дапаможа! І ніколі не дапамог!

Захад (а гэта найперш тры краіны: Вялікабрытанія, Францыя і Нямеччына) будзе падтрымліваць Расею. Мэнтальнасьць Захаду да вульгарнасьці прагматычная, а думаньне рацыянальнае. Захад быў і ёсьць у пераважнасьці левым, а зацікаўленасьць у танным расейскім газе, нафце і рынку вырашае ўсе ягоныя дачыненьні і ўсю ягоную палітыку.

Ведаючы гэта, трэба разумець агульную палітыку і дыпляматыю Расеі і Захаду (найперш Нямеччыны). Намер будаўніцтва паўночнага газаправоду з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора (які каштуе ў пяць разоў даражэй, чым праз Беларусь-Польшчу) ёсьць вынік супольнай стратэгіі. Калі паўночны газаправод пабудуюць, створацца ўмовы для чарговага пакту Молатава-Рыбентропа, і рана ці позна гэтыя ўмовы захочуць скарыстаць новымі мэтадамі. Усходняя Эўропа, каб абараніць сябе, ужо цяпер павінна рэальна думаць аб пэрспэктыве Балтыйска-Чарнаморскай Супольнасьці (БЧС) і аб пераарыентацыі нафтавых плыняў па лініі Поўнач-Поўдзень.

Навіны Беларусі: 

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ

large_1521897778_12.jpgГэты мой зварот да ўсіх беларускіх суполак, арганізацыяў, Інтэрнэт-старонак, таварыстваў, партый, згуртаваньняў і актыўных асобаў.

Адвечны вораг Беларусі ўламаўся ў наш дом. Гэта не манёўры. Гэта расейская акупацыя Беларусі і пагроза Украіне пад выглядам манёўраў. Калі не супраціўляцца і маўчаць -- мы можам страціць дзяржаву і краіну.

Акупанты не пакінуць нашу зямлю, хіба часткова паказальна ад'едуць, пакінуўшы танкі, ракеты і зброю, каб імгненна вярнуцца, пакуль жыве іх сатрап.

Заклікаю ўсіх беларусаў замежжа выказацца пра расейскую інтэрвэнцыю і акупацыю Беларусі расейскім войскам, засьведчыць пратэст, патрабаваць спыніць расейскую інвазію і выдаліць акупацыйныя войскі зь Беларусі.

Патрыётам Беларусі ў Бацькаўшчыне прапаную пачаць партызанскую барацьбу з акупантам. Гэта вырашыць шмат.

Тэма акупацыі трэба каб гучэла кожны дзень на ўсіх беларускіх рэсурсах, ва ўсіх беларускіх арганізацыях і суполках.

Заклікаю быць гатовымі да стварэньня Беларускіх дабраахвотніцкіх аддзелаў за мяжой. Толькі барацьба з нашэсьцем зьберажэ нам будучыню Айчыны.

Жыве Беларусь!

Зянон ПАЗЬНЯК
8 люты 2022

Навіны Беларусі: 

АКУПАЦЫЯ. ДЗЕНЬ 21-Ы

large_1521897778_12.jpgРасейскія акупанты займаюць нашыя гарады і мясцовасьці пад выглядам манёўраў уздоўж мяжы з Украінай. Расейскія войскі ўжо па ўсёй Беларусі. Няма іх пакуль што толькі на поўначы Віцебскай вобласьці.

Колькі жывой сілы акупантаў уламалася ў Беларусь пакуль што цяжка падлічыць. Тыдзень таму іх было 30 тысячаў. Вельмі шмат танкаў, ракетных установак, баявых машынаў пяхоты. На нашых аэрадромах ужо абселі дзясяткі сучасных ваенных расейскіх самалётаў і бамбавікоў. У Лунінцы і іншых месцах акупанты сталі будаваць казармы і дамы для афіцэраў.

Гэта цяжкі ганебны час. Найбольш ганебнай ёсьць цішыня вакол расейскага ваеннага ўварваньня ў Беларусь.

Адпор мусіў бы быць хуткі і моцны. Яго няма. І гэтая цішыня можа паставіць крыж на нашай дзяржаве.

Лісты, якія мы (Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь") адаслалі ў Раду Бясьпекі ААН, па ўсёй Эўропе і па ўсім эўрапейскім друку ня будуць мець ніякага значэньня без адпору акупантам у Беларусі.

Навіны Беларусі: 

АКУПАЦЫЯ, "МУДРЫ ПУЦІН" І МАСКОЎСКІ БЛАТНЯК

large_1521897778_12.jpgБеларусь перажывае нашэсьце арды -- маскоўскую акупацыю пад выглядам манеўраў. Армады расейскіх танкаў і ваенных машын на нашых дарогах. 23 студзеня Беларускі Нацыянальны Сакратарыят паведаміў пра гэта ўсяму сьвету. Сьвет маўчаў, і толькі цяпер нешта пачаў казаць.

Тым часам канторскія групнікі вакол Латушкі-Ціханоўскай пра захоп тэрыторыі Беларусі ня кажуць нічога. Яны гэтага ня бачаць і агітуюць людзей пайсьці на незаконны рэфэрэндум Лукашэнкі.

Галоўная фігура групы Валер Кавалеўскі патлумачыў, што, маўляў, ня Пуцін, ні Назарбаеў, ні агрэсія Расеі не галоўнае, а галоўнае -- дыктатар Лукашэнка, якога трэба ськінуць, і тады ўсё пераменіцца.

Навіны Беларусі: 

ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ ПРА РЭФЭРЭНДУМ

large_1521897778_12.jpgІмкліва адбываецца расейская акупацыя Беларусі. Ганебны час. Ужо заехала 30 тысячаў акупантаў (поўная армія). На падыхадзе яшчэ столькі ж. Бясконца рухаюцца цягнікі расейцаў з жывой сілай, танкамі і гарматамі. Гэта вайна ў адзін бок. І -- цішыня.

Але не азіраймася на Захад (які нас здаў), бо за Беларусь і за волю Беларусі мусяць змагацца беларусы, але ня нехта іншы.

Тым часам прадажныя няспынна гавораць не пра вайну, не пра катастрофу Беларусі, але пра незаконны рэфэрэндум, бо ён патрэбны Крамлю і акупантам. Ня буду даваць цяпер ацэнак такім паводзінам. Прыгледзімся да рэфэрэндума, што ён абазначае.

Рэфэрэндум -- гэта мэтад непасрэднай дэмакратыі, у якім ўдзельнічае ўсё грамадзтва. Ня ўсе пытаньні могуць выносіцца на рэфэрэндум, і гэта мусіць быць адлюстравана ў заканадаўстве, каб пазьбегнуць маніпуляцыяў.

Рэфэрэндумы ня могуць праводзіцца ў час акупацыі, у прысутнасьці чужога акупацыйнага войска, у пэрыяд ваеннага і надзвычайнага становішча.

Маніпулятыўныя рэфэрэндумы ёсьць зброяй дыктатуры і акупацыйнай улады.

Навіны Беларусі: 

ЗАЯВА АБ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ

large_1521897778_12.jpg1. "Моцны" адказ Пуціна, які ён абяцаў Захаду, яшчэ не завершаны, але ўжо рэальна адбыўся. Расейскія войскі ўведзены ў Беларусь. Працэс акупацыі працягваецца. Рускае войска сьцягваецца з усёй Расеі. У дарозе 200 цягнікоў па пяцьдзесят вагонаў кожны (10 тысяч вагонаў; гэта акрамя тэхнікі -- 80-100 тысячаў жывой сілы; больш, чым уся беларуская армія).

2. Увядзеньне рускіх войскаў адбываецца са згоды нелегітымнага самазванца ўлады Аляксандра Лукашэнкі пад выглядам правядзеньня расейскіх вайсквых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі і стварэньня пагрозы Ураіне.

Груба парушаныя Канстытуцыя і законы Беларусі, прынцыпы міжнароднага права.

3. Акупацыя выклікана агрэсіўнай палітыкай Пуціна і дзяржаўнай здрадай самазванца Лукашэнкі. Акупацыі спрыялі эканамічныя санкцыі Захаду супраць Беларусі, інсьпіраваныя Масквой і прыкрытыя рыторыкай прамаскоўскай апазыцыйнай групы Латушкі-Ціханоўскай.

Навіны Беларусі: 

Зянон Пазьняк: Пад траскатню пра расейска-украінскую вайну адбываецца акупацыя Беларусі

large_1521897778_12.jpgРР: Аляксандр Лукашэнка прызначыў рэферэндум па праекце Канстытуцыі на 27 лютага. Вы былі за байкот апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. А што мяркуеце наконт рэферэндуму? Прымаць удзел, ці не прымаць?

Зянон Пазьняк: У рэферэндуме не трэба прымаць удзел. Ад таго будзе хто прымаць удзел, ці не будзе – нічога не пераменіцца. Існуе фальсіфікацыйная машына, яна добра адладжана. Там няма ніякіх законаў, ніякай маралі. Яна будзе дзейнічаць так, як захоча гэты рэжым. Не трэба хадзіць. Не трэба рабіць бачнасць, што сур’ёзна адносяцца да гэтага самазванца. Не трэба яму ствараць бачнасць легітымнасці. Хай ён вырашае сам як захоча. А як ён захоча, так і вырашыць. Гэта не будзе мець ніякага значэння. Трэба прадэманстраваць непадтрымку гэтаму рэжыму.

РР: У Беларусі новы старшыня ЦВК – Ігар Карпенка. Няма ў Вас спадзявання на лепшае? Зянон Пазьняк: Гэта Ярмошына нумар два. З тымі самымі карэннямі ў адпаведнай арганізацыі ў Расеі. РР: Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная Рада і Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне выступілі з наступнай заявай адносна рэферэндуму: Трэба абвясціць вотум народнага недаверу, прыйсці на ўчасткі і зрабіць бюлетэні несапраўднымі любым зручным і даступным спосабам.

Зянон Пазьняк: Для фальсіфікацыйнай машыны галасавання трэба толькі адно – каб людзі прыйшлі на ўчасткі. Не мае значэнне, як яны будуць галасаваць. Астатняе робіць машына. Гэтая тэхніка пацверджана ўжо 20 гадоў. Таму тыя, якія робяць выгляд, што не разумеюць, і пачынаюць заклікаць, яны працуюць не на беларускі народ, не на Беларусь, а працуюць на Маскву і на рэжым. Таму гэтага рабіць не трэба, катэгарычна. Гэта проста не разумна.

Навіны Беларусі: 

Страницы