Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/misc/typo3/phar-stream-wrapper/src/PharStreamWrapper.php on line 445 Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне - Гісторыя https://bielarus.eu/?q=taxonomy/term/16 ru Успаміны Раднага БНР https://bielarus.eu/?q=node/635

Незадоўга да адыхода у Вечнае Жыцьцё адбылася размова з Радным БНР Янкам Жучкам

Навіны Беларусі:

Гісторыя

Навіны дыяспары:

Грамадзтва

Tue, 27 Mar 2018 13:13:34 +0000 bez-admin 635 at https://bielarus.eu Сяргей НАВУМЧЫК: Крок да незалежнасьці https://bielarus.eu/?q=node/360

Калі я ўпершыню зайшоў у Авальную залю, адчуў тое, што, напэўна, адчувае асуджаны на сьмерць, калі яго ставяць перад растрэльнай камандай. У вачах — нянавісьць, у манерах — упэўненасьць у абсалютным валоданьні тваім лёсам; хіба што зброяй былі ня стрэльбы, а кнопкі для электроннага галасаваньня. Затое не дзесятак чалавек, а — амаль трыста.

Дэпутаты БНФ складалі толькі 8 працэнтаў ад агульнай колькасьці Вярхоўнага Савета. Наша перавага перад сьмяротнікамі была ў тым, што можна было павярнуцца і сысьці. Але прыйшлося перамагчы эмоцыі і працаваць.

Пракамуністычны парлямэнт

Зразумець складанасьць прыняцьця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце і, шырэй, аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі немагчыма бяз тлумачэньняў раскладу палітычных сілаў ў пачатку 90-ых гадоў, пра якія ні сучасныя падручнікі гісторыі, ні афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі аб’ектыўна не гавораць.

На сакавіцкіх выбарах 1990 году ў Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня Беларускі Народны Фронт выставіў сваіх кандыдатаў па большасьці з 310 акругаў (усяго было 360 мандатаў, але 50 дэпутатаў абіраліся, ці, лепш казаць, прызначаліся арганізацыяй ветэранаў, таварыствамі інвалідаў, сьляпых і глухіх). Прадбачачы іранічныя ўсьмешкі, адразу скажу, што большасьць дэпутатаў ад трох апошніх таварыстваў потым засьведчылі свае дэмакратычныя перакананьні і зрабіліся сапраўднымі прафэсійнымі парламэнтарыямі; дэпутаты ж ад вэтэранскай арганізацыі, колькасьцю у 30, вызначаліся гранічным непрыняцьцем усяго прагрэсіўнага. Яны да апошняга дня існаваньня ВС 12 скліканьня шалёна ненавідзелі ўсё беларускае — магчыма, таму, што ў большасьці былі рускімі па нацыянальнасьці. Гэта былі пэнсіянэры — былыя партыйныя работнікі, генэралы, вэтэраны КДБ. Яны блякавалі ўсе прапановы Апазыцыі БНФ. Гэтыя трыццаць дэпутатаў адыгралі чорную ролю ў найноўшай гісторыі Беларусі.

Народнаму Фронту ўдалося правесьці ў Вярхоўны Савет каля дваццаці сваіх кандыдатаў. Партыйныя (натуральна ж, камуністычныя) камітэты кантралявалі выбары, адмоўна паўплывалі і паклёпніцкія артыкулы, зьмешчаныя ў афіцыйных газэтах за дзень да выбараў, калі ўжо не было магчымасьці абвергнуць хлусьню.

Сапраўды, першы дзень у Авальнай залі пакінуў незабыўныя успаміны. Гэтыя некалькі сотняў партыйных сакратароў, старшыняў выканкамаў, дырэктараў прадпрыемстваў «сацыялістычнай вытворчасьці» падаліся ў нечым вельмі падобнымі; да таго ж, ці то выпадкова, ці то з нейкай невядомай мне прычыны, але практычна ўсе яны былі ў аднолькавых сьветла-блакітных касьцюмах. Жанчын было няшмат. Адна ветэранка, з зоркай Героя сацыялістычнай працы, паказала на мяне пальцам:

— Посмотрите, «бэнээфовец» такой молодой, а с бородой, что он этим хочет сказать?

Між іншым адзначу, што ці не галоўнай перашкодай ва ўсталяваньні ўзаемаразуменьня з апанентамі быў якраз наш малады ўзрост — мне было 28 гадоў, Мікола Маркевіч, Ігар Гермянчук, Юрась Беланькі, Лявон Баршчэўскі былі равесьнікамі плюс-мінус год, Валянціну Голубеву, Лявонцію Зданевічу, Вользе Галубовіч, Сяргею Антончыку, ды, бадай, большасьці дэпутатаў будучай апазыцыі не было і 35-ці. Саракашасьцігадовы Зянон Пазьняк здаваўся нам ў той час калі не старым, дык нешта блізка да таго. Праз некалькі тыдняў «ўзроставы бар’ер» зьнік.

Ня сіла аргумэнтаў, а сіла арыфмэтыкі

Ужо з першых дзён сэсіі дэпутатам БНФ прыйшлося ўступіць у супрацьстаяньне з пракамуністычнай большасьцю. Спачатку спрэчка ішла за пасаду старшыні Вярхоўнага Савета. ЦК КПБ вылучыла на гэтую пасаду былога сакратара ЦК па сельскай гаспадарцы Мікалая Дземянцея. Ужо пасля першых фраз Мікалая Іванавіча ўзьнікала пытаньне: як такі чалавек мог зрабіць кар’еру большую, чым заатэхнік калгасу? Дземянцей, па-просту, ня мог гаварыць. Ён будаваў сказы, у якіх словы часам не стасаваліся па родах і ліках, утрымлівалі супярэчлівыя пазыцыі ў межах аднаго сказу. І самая знакамітая ягоная фраза — «Кто как хотіт, тот так і говоріт» — выявіла інтэлектуальны ўзровень фармальнага кіраўніка БССР і надоўга прыклеілася да Дземянцея.

Мы разумелі, што Пазьняк ня будзе абраны гэтым дэпутацкім корпусам на пасаду старшыні ВС (цяпер я думаю, што, ўсё ж, трэба было вылучаць яго нават пры заведама непрахадным варыянце, каб ён змог агучыць канцэпцыю дасягненьня сувэрэнітэту на мільённую аўдыторыю; дэбаты з Авальнай залі вяліся ў прамой радыётрансляцыі). Таму спыніліся на двух кампрамісных кандыдатах: прарэктары БДУ, народным дэпутаце СССР Станіславе Шушкевічы і касманаўце Уладзіміру Кавалёнку. У той момант Кавалёнак выказваў дэмакратычныя перакананьні, а дзьве залатыя зоркі Героя Савецкага Саюза і пагоны генэрал-лейтэнанта істотна ўскладнялі спробы камуністычнай большасьці навешаць на яго шыльду «бэнээфаўца». У выніку Кавалёнак саступіў месца Шушкевічу, якому і давялося змагацца за пасаду спікера з Дземянцеем.

Калі падліковая камісія абвясьціла вынікі галасаваньня (большасьць, як і варта было чакаць, набраў Дземянцей), Народны Фронт вывеў да Дому ўраду дзесяць тысяч чалавек. На наступны дзень нам удалося, спалучаючы тактыку ціску і кампрамісаў, прымусіць Дземянцея зьняць прапанаваную ім на пасаду свайго першага віцэ-спікера кандыдатуру намесьніка старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Машко і пагадзіца з прызначэньнем на гэтую стратэгічна важную пасаду Станіслава Шушкевіча (заўважу, што адразу пасьля гэтага Станіслаў Станіслававіч чамусьці перастаў наведваць пасяджэньні дэмклюбу і імкнуўся дыстанцыявацца ад БНФ).

Далей ішла ня менш вострая барацьба за пасаду старшыняў парламенцкіх камісіяў (яны, па Канстытуцыі, уваходзілі ў склад Прэзыдыюму ВС). БНФ вылучыў практычна на кожную пасаду сваіх прадстаўнікоў (кіраўніком планава-бюджэтнай камісіі — Юрася Беленькага, камісіі па міжнацыянальны станусках — Лявона Баршчэўскага, па міжнародных адносінах — Пётру Садоўскага і г.д.). Гэта давала магчымасьць пад час абнародваньня праграмы і дэбатаў данесьці да насельніцтва сваю пазыцыю практычна ў кожны беларускі дом, чаго БНФ раней быў пазбаўлены (але даволі хутка камуністы спахапіліся і спынілі прамую трансьляцыю).

Аднак праграмы і аргумэнты, выказаныя дэпутатамі БНФ, у Авальнай залі не браліся пад увагу: для камуністычнай большасьці галоўным было, як у супрацьпаветранай абароны, вызначэньне «наш» — «ня наш». Ня «іхнія» — бязьлітасна зьбіваліся. Парадаксальна, але адукаванасьць кандыдатаў разглядалася як кампрамат. Анэкдатычны аргумент прагучаў, калі абмяркоўвалі Садоўскага на пасаду старшыні камісіі па міжнародных адносінах: «Спадар Садовский вместо чтобы сделать что-то полезное для народа, изучил пять иностранных языков!».

Садоўскі якраз быў абраны старшынём міжнароднай камісіі і стаў адзіным дэпутатам БНФ у складзе Прэзыдыюму ВС, у астатнім жа нашыя кандыдаты «рэзаліся» пры галасаваньні. Не праходзілі і «кампрамісныя» фігуры (так, на пасаду старшыні аграрнай камісіі быў забалатаваны ня толькі прапанаваны дэпутатамі БНФ Лявонцій Зданевіч, але і «ўмераны» старшыня саўгасу «Гарадзец» Шклоўскага раёну дэпутат Лукашэнка. (У тыя дні Лукашэнка рэгулярна наведваў пасяджэньні дэмклюбу, праўда, я не памятаю, каб выступаў з найкімі прапановамі. Звычайна — маўчаў і слухаў).

Пад час выпрацоўкі канцэпцыяў, прадстаўленых нашымі кандыдатамі, выбудоўвалася мадэль рэалізацыі сувэрэнітэту — у эканоміцы, у фінансавай сфэры, у міжнародных дачыненьнях. Але самым прынцыповым было стварэньне дзяржаўных атрыбутаў і інстытуцыяў, якія павінна мець незалежная дзяржава — ўласная фінансавая сыстэма, уласнае войска, самастойная міжнародная палітыка. Якраз гэта абсалютна не ўспрымалася парламенцкай большасьцю.

БНФ патрабуе Незалежнасьці

Яшчэ 11 траўня 1990 году Сойм БНФ заявіў пра незалежнасьць Беларусі як палітычную мэту, а ў канцы таго месяца БНФ правёў агульнанацыянальную канфэрэнцыю «Незалежная Беларусь» з удзелам больш як шасьцідзесяці дэмакратычных дэпутатаў усіх ўзроўняў (ад Вярхоўнага да раённых Саветаў). Асноўны даклад зрабіў Пазьняк.

Распрацаваны БНФ праект Дэклярацыі аб сувэрэнітэце ў чэрвені 1990 году быў прапанаваны Вярхоўнаму Савету.

Калі Пазьняк казаў на сэсіі ВС пра сувэрэнітэт Беларусі як менавіта абвяшчэньне незалежнай дзяржавы, большасьць дэпутатаў слухала яго так, як бы ён абвясьціў, што ў Менск прыляцелі прадстаўнікі іншай галактыкі, і вось толькі што ён зь імі размаўляў. На тварах дэпутатаў чыталася ці ня ўся гама пачуцьцяў — ад зьдзіўленьня да сарказму. Эканамічная самастойнасьць яшчэ ўспрымалася (сакратарам і дырэктарам надакучыла выпрошваць на кожную дробязь дазвол Масквы), а вось уласныя грошы, уласнае войска — не, гэта было па-замежмі іх разуменьня.

Антыбеларускія беларусы

У гэтым, між іншым, была трагедыя Беларусі: у адрозьненьне ад Літвы, дзе сувэрэнітэту патрабавалі ў Гарбачова сакратары ЦК кампартыі Летувы, ці Эстоніі, дзе ЦК кампартыі Эстоніі падтрымаў ня толькі свой Народны Фронт, але дапамагаў іншым, ці хаця б Украіны, дзе сакратары ЦК і абкамаў паміж сабой размаўлялі па-украінску нават у савецкія часы, — партыйнае кіраўніцтва Беларусі на 99,99 адсоткаў не ўспрымала нацыянальныя інтарэсы як свае. Як прыклад — з дакумэнтаў выкрэсьліваліся словы «беларускі», «нацыянальны».

І гэта пры тым, што практычна ўсё кіраўніцтва, практычна ўвесь партыйны апарат быў этнічнага беларускага паходжаньня. Аднак у 1988 годзе гэты партапарат распачаў маштабнае цкаваньне толькі што ўтворанага БНФ і яго старшыні менавіта з-за «нацыяналізму», у «нацыяналізме» на «адзіных палітднях» абвінвачвалі і Васіля Быкава. Неверагодна, але пасьля адстаўкі сакратара ЦК Кузьміна адзіным «адвакатам» Быкава ў кіраўніцтве быў прысланы з Масквы другі сакратар ЦК КПБ расеяц Ігруноў — сакратары-беларусы патрабавалі «крыві» народнага пісьменьніка за тое, што асьмеліўся выступіць у абарону беларускіх каштоўнасьцяў.

Такім чынам, дасягнуць нашай мэты нам было ўдвая складаней, чым літоўцам ці украінцам: тым даводзілася змагацца толькі з Масквой, нам жа — яшчэ і з нацыянальным нігілізмам «свайго» кіраўніцтва, усяго партыйна-дзяржаўнага апарату. Але Масква была далёка, а свае — тут, побач. Самыя зацятыя праціўнікі Незалежнасьці, самыя апантаныя змагары з нацыянальнымі каштоўнасьцямі — былі беларускія камуністы.

Пазьняк прапануе пагутарыць «нефармальна»

Спачатку Вярхоўны Савет адрынаў саму ідэю прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце. Пасьля таго, як падобныя дэклярацыі прынялі Украіна і Расея, Дземянцей заявіў, што і Беларусь павінна зрабіць аналагічны крок (і нават афіцыйную парляманцкую камісію стварылі). Такая дыямэтральна супрацьлеглая зьмена пазыцыі тлумачыцца проста: Прэзыдэнт СССР Гарбачоў змагаўся са старшынём ВС РСФСР Ельцыным і яму было аб'ектыўна выгодна «размыць» расейскую дэклярацыю дэклярацыямі іншых рэспублік; пры гэтым ён нічога не губляў, бо Канстытуцыі ўсіх рэспублік і раней утрымлівалі фразу пра сувэрэнітэт, а ў дэклярацыі прапаноўвалася ўключыць пункт аб падпісаньні новай саюзнай дамовы. Менавіта такі варыянт і меў на ўвазе Дземянцей.

Але — для нас гэта быў шанец. Мы палічылі неабходным скарыстаць яго максымальна, прапанаваўшы такія палажэньні, якія б канстытуцыйна замацавалі сувэрэнітэт і дазволілі распачаць будаўніцтва незалежнай дзяржавы.

У камуністаў не было ніякага праекту — у нас праект Дэклярацыі быў падрыхтаваны. Гэта, бясспрэчна, было вялікім плюсам, але вопыт абраньня старшыняў камісіяў паказваў, што пры галасаваньні ўсё вырашалі не аргумэнты, а арыфмэтычная большасьць галасоў.

Уласна, мы мелі два варыянты дзеяньняў

Першы — прапанаваць Вярхоўнаму Савету на пленарным паседжаньні наш праект, абгрунтаваўшы ягоныя палажэньні. Найхутчэй, камуністычная большасьць яго б адразу адрынула толькі таму, што яго прапанавалі дэпутаты БНФ.

Другі — прапанаваць праект спачатку ў адпаведнай камісіі, якую ўзначальваў дэпутат Козік (той самы, які цяпер пастаўлены Лукашэнкам кіраваць афіцыйнымі прафсаюзамі). Пераканаць дваццаць членаў камісіі значна прасьцей, чым трыста дэпутатаў, і калі ў выніку праект будзе ўнесены на сэсію ВС ад імя афіцыйнай камісіі, ён мае значна больш шанцаў быць прыняты.

Мы абралі другі варыянт.

Пасьля заканчэньня аднаго з паседжаньняў ВС Пазьняк прапанаваў усім жадаючым застацца ў Авальнай залі, каб «неафіцыйна» абмеркаваць сытуацыю. Сабралося некалькі дзясяткаў дэпутатаў (можа, восемьдзесят) у сэктары ўраду і Менскай дэлегацыі (правы бок Авальнай залі, калі стаяць тварам да прэзыдыюму). Нашыя дэпутаты — гісторыкі (Пазьняк, Голубеў, Трусаў) распавялі пра гісторыю ВКЛ і БНР. І для большасьці тое, што Беларусь калісьці мела пэрыяды незалежнасьці, было адкрыцьцём.

А далей пачалася праца ў камісіі Козіка. Дэбаты былі бурныя, але, як ні дзіўна, з большага нашыя прапановы былі прынятыя. Яшчэ больш дзіўным для шмат каго было тое, што асноўныя палажэньні Дэкларацыі ад імя камісіі прадстаўляў не яе афіцыйны старшыня, а Зянон Пазьняк.

Цяжкае галасаваньне

Найбольш вострыя дэбаты па Дэкларацыі аб сувэрэнітэце былі 26-га і 27-га ліпеня.

Наш практ прынялі ў цэлым. Але пры паартыкульным абмеркаваньні даводзілася змагацца ня тое што за кожную фармулёўку — за кожнае слова ў нашых фармулёўках.

Словы пра «пераемнасьць дзяржаўнай ідэі БССР ад Беларускай Народнай Рэспублікі і неабходнасьць рэспубліканскай парламенцкай формы праўленьня» — выкідаюцца.

Слова пра назву «Беларуская Рэспубліка, альбо Беларусь» — выкідаюцца, застаецца БССР.

Словы пра тое, што «усе віды маёмасьці зьяўляюцца ўласнасьцю грамадзян БССР» (а не Масквы) — выкідаюцца.

Словы пра стварэньне ўласнай грашовай сыстэмы — выкідаюцца. Але пагаджаюцца ўтварыць Нацыянальны банк. Праходзіць і нашая прапанова аб праве Беларусі на сваю долю ў «саюзным» алмазным і валютным фондах і залатым запасе.

Мая прапанова аб дэманапалізацыі СМІ належнай колькасьці галасоў не набірае.

Затое прымаецца прапанова Пазьняка, што «сваю свабоду і сувэрэнітэт Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў першую чаргу выкарыстоўвае на выратаваньне беларускага народу ад вынікаў Чарнобыльскай катастрофы».

Не праходзіць фармулёўка пра тое, што «Беларуская ССР мае права на ўласныя Ўзброеныя Сілы, унутраныя войскі, органы дзяржаўнай і грамадзскай бясьпекі, падначаленыя Вярхоўнаму Савету» — першым супраць выступае дэпутат Віктар Ганчар. Яго падтрымлівае намесьнік Старшыні КДБ Генадзь Лавіцкі.

Даволі хутка дэпутацкая большасьць разумее, што працэс, дзякуючы націску дэпутатаў БНФ, ідзе «не туды», куды ім хацелася б. У нейкі момант старшыня камісіі ВС Леанід Козік заяўляе, што «если мы примем эту Декларацию, то она направлена на сто процентов на выход из Союза». Што, канешне, было праўдай.

І вось — апошні артыкул. Большасьць дэпутатаў застаецца непахіснай у сваім жаданьні прадэкляраваць падпісаньне «Саюзнай дамовы». Слова бярэ дэпутат БНФ Уладзімер Заблоцкі, які ў складзе беларускай дэлегацыі па падрыхтоўцы гэтай самай «саюзнай дамовы» наведваў Маскву.

Па праекце гэтай «саюзнай дамовы» Масква пакідала сабе ў Беларусі права на: міжнародную палітыку, войска, дзяржбясьпеку, памежныя войскі, мытню, юрыдычныя інстытуцыі, ваенную прамысловасьць, энэргетычную сыстэму, пераапрацоўку нафтапрадуктаў, газавыя і нафтавыя трубаправоды, крэдытна-фінансавую і банкаўскую сыстэмы, чыгуначны транспарт, паветраны транспарт, тэлебачаньне, радыё, фундамэнтальную навуку... Словам, нам заставаўся хіба Чарнобыль.

Але і гэта не ўспрымалася аргумэнтам для парляманцкай большасьці. Не жадалі дэпутаты і надаць Дэклярацыі статус канстытуцыйнай сілы. Для нас гэта было прынцыпова важным, бо такі статус ставіў Канстытуцыю і законы Беларусі вышэй за Канстытуцыю і законы СССР, і гэта якраз і азначала юрыдычную Незалежнасьць.

Ніякія нашыя аргумэнты не ўспрымаліся.

Больш за тое: ўзьнікла рэальная пагроза перагляду ўжо прынятых артыкулаў і выхалошчваньня з Дэклярацыі ўсяго, што нам удалося правесьці.

Выйсьці, каб перамагчы

І тады Пазьняк прапанаваў тактычны крок, які спачатку падаўся шмат каму з нас натуральнай авантурай. Пазьняк прапанаваў апэляваць не да розуму дэпутацкай большасьці, а, скажам гэтак, да калектыўнага інстынкту, скарыстаўшы ўжо выпрацаваную звычку галасаваць насуперак БНФ.

«Паважаныя дэпутаты, — пачаў свой выступ Пазьняк на сэсіі, — я не затрымаю доўга вашай увагі. Тое, што мы зараз пачулі зьвесткі, што нам рыхтуе «саюзны дагавор», і тое, што зараз сэсія прагаласавала за гэты «саюзны дагавор», гэта тое самае, што сунуць галаву ў пятлю. Гэта значыць, што далейшая размова аб сувэрэнітэце ня мае сэнсу. Гэта значыць, што наша праца два дні была без патрэбы. На вялікі жаль, народныя дэпутаты, відаць, мы ўсё ж такі не дарасьлі да сувэрэнітэту. Таму я, Пазьняк Зянон Станіслававіч, заяўляю, што я адмаўляюся далей удзельнічаць у гэтай сэсіі ў выніку таго, што Вярхоўны Савет ня здольны прыняць Дэклярацыю аб сапраўдным сувэрэнітэце. Тых дэпутатаў, якія мяне падтрымліваюць, прашу зрабіць тое самае. Я пакідаю залю».

З Авальнай залі выйшла трыццаць дэпутатаў (аднак некалькі дэпутатаў БНФ, у тым ліку і аўтар гэтых радкоў, былі пакінутыя ў залі).

Заява Пазьняка і выхад з залі выклікалі ў прысутных шокавы эфэкт сваёй нечаканасьцю. Але значна больш моцнымі было жаданьне зрабіць насуперак — як перад гэтым на сэсіі заўважыў Ігар Гермянчук, некаторыя галасуюць «супраць» толькі таму, што Пазьняк галасуе «за».

Перад выхадам з залі мы абмяркоўвалі гэты крок, нам ён падаваўся вельмі рызыкоўным. Найбольш рызыкаваў, канешне, Пазьняк: калі б у выніку Дэклярацыя не была б прынятая (скажам, не хапіла галасоў) — на ягоным палітычным аўтарытэце, ды і на аўтарытэце ўсяго Народнага Фронту можна было б ставіць крыж.

Але адбылося так, як разьлічваў Пазьняк: дэпутаты заявілі, што поўныя рашучасьці прыняць Дэклярацыю і пачалі актыўна галасаваць. Ня ведаю, чаго тут у Пазьняка было болей: дакладнага палітычнага разьліку, адчуваньня псыхалёгіі ці проста інтуіцыі.

Раз-пораз чуюцца сьцвярджэньні: «Апазыцыя БНФ не брала ўдзел у галасаваньні па Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце», — і на гэтым ставіцца кропка, маўляў, дэпутаты БНФ ня маюць да яе дачыненьня. Праўдай жа застаецца тое, што дэпутаты БНФ напісалі праект гэтай Дэклярацыі. Мы галасавалі па кожным яе артыкуле, і толькі ў заключныя дні, 26-27 ліпеня, выступілі на сэсіі больш за сто разоў! Нарэшце, некалькі дэпутатаў БНФ былі ў залі пры канчатковым галасаваньні.

Да слова, нам з дэпутатам Шачакам удалося правесьці фармулёўку, што Беларусь «мае права на ўласныя Ўзброеныя сілы, ўнутраныя войскі, органы дзяржаўнай бясьпекі, падкантрольныя Вярхоўнаму Савету», прычым за гэта прагаласавала 230 дэпутатаў!

І хаця абвяшчэньне Беларусі бяз’ядзернай зонай не прайшло — 229 чалавек прагаласавалі за тое, што Беларусь «ставіць на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а рэспубліку — нейтральнай дзяржавай». Для мяне асабіста гэта было справай гонару, бо за два гады да гэтага нам у Віцебску ўдалося перашкодзіць плянам будаўніцтва АЭС.

Прыняла парлямэнцкая большасьць і фармулёўку пра «поўны сувэрэнітэт», якую прапанаваў Анатоль Вярцінскі, рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», бадай што самай прагрэсіўнай на той час газэты.

У выніку за Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР прагаласавалі 229 дэпутатаў — значна больш, чым патрабавалася для яе прыняцьця.

У ЗША — вывучаюць, у Беларусі — замоўчваюць

І ўсё ж гэта яшчэ не была тая Незалежнасьць, пра якую марылася — толькі праз год, 25 жніўня, на скліканай па патрабаваньню Апазыцыі БНФ надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савета Дэкларацыі будзе нададзены статус канстытуцыйнай сілы, і Беларусь стане незалежнай «дэ-юрэ». За гэты год паміж 27 ліпеня 90-га і 25 жніўня 91-га Апазыцыя падрыхтавала некалькі дзесяткаў законапраектаў, якія потым ляглі ў падмурак беларускай дзяржаўнасьці. Гэтых месяцаў шмат каму хапіла дзеля асэнсаваньня бесперспэктыўнасьці існаваньня імпэрыі, і таму ў жніўні 91-ага, каб падтрымаць нас, на плошчу перад Домам ураду выйшлі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

Вось чаму не вытрымлівае ніякай крытыкі тэорыя, што нібыта «Незалежнасьць звалілася на беларусаў зьнянацку, як зь неба». Тыя, хто гэтак кажа, забываецца (а хутчэй, па-просту ня хоча ведаць) ні пра Тадэвуша Рэйтана, які ў 1772-ім годзе лёг перад дэпутатамі Сойму, каб перашкодзіць пераходу Усходніх беларускіх земляў у панаваньне расейскага цара. Ні пра паплечнікаў Тадэвуша Касьцюшкі — ўдзельнікаў антыцарскага паўстаньня 1784-га. Ні пра паўстаньне 1863-га году Кастуся Каліноўскага. Ні пра Слуцкі збройны чын, чые ваяры пацьвердзілі на сваёй тэрыторыі вяршэнства БНР і некалькі месяцаў адбівалі атакі бальшавікоў. Ні пра актывістаў Саюзу беларускіх патрыётаў на Пастаўшчыне і Глыбоччыне, якія ў канцы 1940-ых гадоў выступілі супраць русыфікацыі, трымалі ў сябе Бел-Чырвона-Белыя сьцягі і за гэта правялі шмат гадоў у мардоўскіх канцлягерах.

Тое, што ўдалося зрабіць актывістам БНФ (я маю на ўвазе ня толькі дэпутатаў, але тысячы прыхільнікаў Народнага Фронту ў Менску і ў рэгіёнах) у 1990-1991 гадах — гэта заканамерны вынік змаганьня пакаленьняў беларусаў за Незалежнасьць. У Злучаных Штатах за двесьце гадоў пра іхнюю Дэклярацыю аб незалежнасьці напісана безьліч кніг (ва ўсялякім разе, каталёг Бібліятэкі Кангрэсу ЗША налічвае тысячы і тысячы выданьняў). У сёньняшняй Беларусі пра нашу Дэклярацыю імкнуцца ня ўзгадваць.

Прывяду, аднак, словы Васіля Быкава: «Што ж датычыцца апазыцыі ў Вярхоўным Савеце, то я думаю, што ў тых умовах, у той час менавіта апазыцыя Беларускага Народнага Фронту зрабіла гераічны ўчынак з таго, што дамаглася менавіта гэтай сувэрэннасьці. Гэта яе заслуга. І чым далей, незалежна ад таго, чым гэта скончыцца, незалежна ад лёсу Беларусі навогул, у гістарычным вымярэньні гэта будзе вельмі значна, гэта будзе ацэнена праз вякі».

Сяргей НАВУМЧЫК
Белорусские новости

Навіны Беларусі:

Гісторыя

Mon, 27 Jul 2009 21:25:55 +0000 bez-admin 360 at https://bielarus.eu Скрадзеная перамога https://bielarus.eu/?q=node/356

Пазьняк перамог бы ў прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году і Кебіча, і камуністаў, калі б «маладыя ваўкі» ня вылучылі Лукашэнку. Уласна, Лукашэнка «скраў» перамогу ў Пазьняка, скарыстаўшыся плёнам дзейнасьці БНФ, які выкрываў поўную няздатнасьць Кебіча і ягонага ўраду ажыцьцявіць дэмакратычныя і эканамічныя рэформы. Пытаньне — чаму гэта адбылося? — я задаю сабе з той самай ночы пасьля першага туру выбараў, якую, як давераная асоба Зянона Пазьняка, правёў ў кабінэце старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксандра Абрамовіча. У гэтых нататках адказаць на яго немагчыма (пэўна, трэба б было пісаць асобную кнігу), але паспрабую нагадаць некаторыя эпізоды той выбарчай кампаніі, спасылаючыся, пераважна, на тое, чаму сам быў сьведкам. За паўтары месяцы да той ночы мне давялося быць удзельнікам пасяджэньня ЦВК, якое магло паставіць крыж на прэзыдэнцкіх амбіцыях Лукашэнкі. На рэгістрацыю кандыдатаў Пазьняк папрасіў прыйсьці мяне ў якасьці ягонай даверанай асобы. Перад пасяджэньнем Кебіч падышоў да нас і працягнуў руку, якую Пазьняк не паціснуў. Я ўсё ж паціснуў руку прэм’ер-міністру і, больш за тое, мне пад час паседжаньня прыйшлося апынуцца паміж Пазьняком і Кебічам. Далей сеў кандыдат-камуніст Новікаў, паводдаль — Лукашэнка з Сініцыным. Неўзабаве высьветлілася, што падпісныя лісты за Лукашэнку аформленыя з парушэньнем заканадаўства. У іх месцам ягонага жыхарства быў пазначаны Менск, а пасада — дэпутат ВС, тым часам як жыў Лукашэнка ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёна, а пасада была — дырэктар саўгасу «Гарадзец». Гэта быў сьвядомы падман (паплечнікі Лукашэнкі разумелі, што за дырэктара саўгасу як за будучага кіраўніка дзяржавы падпішацца меньш людзей, чым як за члена парляманту). Цяпер кандыдатаў у дэпутаты здымаюць з рэгістрацыі і за менш значныя парушэньні. А тады паміж старшынём ЦВК Абрамовічам і Лукашэнкам адбыўся такі дыялёг: «Дзе Вы прапісаны?» — «Живу в гостинице «Октябрьская» — «Я не пытаюся, дзе Вы сьпіце, я пытаюся, дзе Вы афіцыйна прапісаны? Дзе Ваш пашпарт»? — «Паспорт? А его у меня украли. Против меня развёрнута кампания травли. Но личность свою я могу подтвердить, если Вы не верите»… Кебіч кажа мне: «Нет, ты видишь? Видишь, какой это человек?». У адказ я сказаў, што Вы, Вячаслаў Францавіч, самі стварылі з Лукашэнкі героя, і Кебіч гэта ня стаў аспрэчваць. У той дзень ЦВК усё ж зарэгістравала Лукашэнку (праз нядоўгі час Лукашэнка прызначыць Абрамовіча намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі). З Лукашэнкам у мяне ніколі не было прыязных адносінаў (хутчэй — узаемная асабістая антыпатыя з першага дня знаёмства ў 1990 годзе), але чатыры гады мы правялі з ім як дэпутаты ВС ў Авальнай залі. Не магу сказаць «прапрацавалі»: для сыстэмнай, руціннай заканадаўчай працы ён быў няздатны, не памятаю, каб калі-небудзь вылучыў хоць адну заканадаўчую прапанову. Дэпутаты Апазыцыі БНФ распрацавалі некалькі дзесяткаў законапраектаў (у тым ліку эканамічнага характару), і мы імкнуліся далучыць да працы і не «апазыцыйных» дэпутатаў, але нават ў падрыхтоўцы Зямельнага Кодэксу і закону аб зямлі дырэктар саўгасу «Гарадзец» ня браў ўдзелу. Стыхія Лукашэнкі была — мікрафон, у прамовах яго часьцяком не было ні лёгікі, ні сэнсу, ён мог супярэчыць сам сабе ў межах аднаго выступу, але, як трапна вызначыў Васіль Быкаў, меў «зычны, абураны голас». У 1991 годзе Лукашэнка выступіў супраць Незалежнасьці Беларусі; замест бел-чырвона-белага дэпутацкага значка ён прынцыпова насіў «бэсэсэраўскі», чырвона-зялёны. Яго мала хто ўспрымаў усур’ёз, пакуль ў чэрвені 1993 года з падачы дэпутата Анатоля Лябедзькі старшыня ВС Станіслаў Шушкевіч не прапанаваў яго кандыдатуру на пасаду Старшыні так званай камісіі па карупцыі (гэтая памылка Шушкевіча адыграла фатальную ролю і ў лёсе Беларусі, і ў ягонай ўласныай палітычнай біяграфіі). Супраць карупцыі змагалася Апазыцыя БНФ, называючы канкрэтныя лічбы і канкрэтныя імёны з атачэньня Кебіча. Лукашэнка ж пераўтварыў працу камісіі ў прапагандысцкае шоў, эпагеем якога 14 снежня 1993 году стаў даклад на сэсіі ВС з прамой тэле- і радыётрансляцыяй. Імёны тых, хто сапраўды скраў мільёны (і заклаў тым самым пачатак некаторых цяперашніх мэга-бізнэсаў) Лукашэнка не назваў. Затое абліў брудам Шушкевіча і апазыцыю. Пазьней стала вядома, што даклад яму дапамагалі пісаць супрацоўнікі «Советской Белоруссии» па загаду з Саўміну. Кебіч імкнуўся зьняць Шушкевіча, каб расчысьціць сабе шлях да прэзыдэнцтва, і яму ў студзені 1994-га рукамі Лукашэнкі і «маладых ваўкоў» удалося гэта зрабіць (Апазыцыя БНФ, хаця і крытыкавала Шушкевіча за непасьлядоўнасьць, спрабавала сарваць галасаваньне. На жаль, не ўдалося). Акрамя «барацьбы з карупцыяй», галоўнай тэмай выступаў Лукашэнкі было аднаўленьне савецкай імпэрыі. Яшчэ ў кастрычніку 1993-га мы прынялі заяву Апазыцыі БНФ, у якой запатрабавалі пазбавіць дэпутацкіх паўнамоцтваў Лукашэнку і некаторых іншых парламентарыяў за выразна антыдзяржаўніцкую пазыцыю (што лагічна: калі дэпутат выступае за скасаваньне дзяржавы, ён не павінен быць у парламэнце). На жаль, Станіслаў Шушкевіч адмовіўся падтрымаць нашу прапанову, яна не была ўключаная ў павестку дня сэсіі ВС. Давёўшы эканамічнае становішча Беларусі да крытычнага стану (пракебічаўская большасьць не прыняла ні аднаго з дзясяткаў законапраектаў, распрацаваных Апазыцыяй БНФ і нашымі экспэртамі), Кебіч учапіўся за ідэю ўвядзеньня ў Беларусі расейскага рубля і падпісаў у Маскве адпаведнае пагадненьне (на Прэзыдыюме ВС тады нават разглядалася пытаньне арышту Кебіча і іншых членаў дэлегацыі ў менскім аэрапорце. Але Кебіч быў дэпутатам ВС і меў імунітэт). Лукашэнка ж заяўляў, што ён адродзіць СССР, увядзе расейскі рубель хутчэй, чым Кебіч. Нарэшце, Лукашэнка выступіў у дзярждуме Расеі з лозунгамі аднаўленьня імпэрыі. Апазыцыя БНФ пасьлядоўна выступала супраць пасады прэзыдэнта, сьцьвярджаючы, што гэта непазьбежна прывядзе да дыктатуры (дакладна такі тэрмін — «дыктатура» — ужываўся ў заявах парлямэнцкай апазыцыі БНФ вясной 1994 года). І хаця парлямэнцкая большасьць, што рыхтавала прэзыдэнцтва «пад Кебіча», настойліва дамагалася сваёй мэты, нам удалося б заблякаваць рашэньне, яно не набрала б канстытуцыйнай большасьці (дзьве траціны галасоў дэпутатаў), калі б не паводзіны «маладых ваўкоў», якія выставілі наперад Лукашэнку як таран. Калі сьцісла, мэта Ганчара і Булахава была наступнай. Лукашэнка робіцца прэзыдэнтам, Ганчар — прэм’ерам, Булахаў — старшынём Канстытуцыйнага Суда. Ведаючы характар Лукашэнкі, няцяжка было здагадацца, што ён даволі хутка уступіць у канфлікт з Канстытуцыяй, і не адзін раз (што праз некалькі месяцаў і адбылося) . Пасьля таго, як Канстытуцыйны Суд вынесе вэрдыкт пра парушэньні, пачынаецца працэдура імпічмэнту (якую, па іх разьліках, падтрымалі б і дэпутаты БНФ, і прадстаўнікі наменклятуры). Лукашэнка — у адстаўцы, а функцыі прэзыдэнта выконвае прэм’ер-міністар Ганчар, які трымае ў руках адміністрацыйны рэсурс. У выніку — Ганчар абіраецца прэзыдэнтам. Забягаючы наперад, скажу, што ўжо ў першы дзень прэзыдэнцтва Лукашэнка клясычна «кінуў» сваіх паплечнікаў. Адразу пасьля інаўгурацыі ён фармальна выканаў абяцаньне — прапанаваў Вярхоўнаму Савету зацьвердзіць Булахава на пасадзе старшыні КС («Пацан сказал — пацан сделал»). Але звычайна прапановам на пасады такога рангу папярэднічае «апрацоўка» дэпутатаў, кансультацыі з фракцыямі і г.д. Напрыклад, у той самы дзень тэрмінова выкліканы з Лондану амбасадар Сянько гутарыў з намі (дэпутатамі Апазыцыі БНФ) наконт свайго прызначэньня міністрам замежных спраў. Да Булахава адмоўна ставіліся і апазыцыя (менавіта ён адыграў ключавую ролю ў тым, што ВС праігнараваў 442 тысячы подпісаў, сабраных БНФ за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах па мажарытарна-прапарцыйнай сыстэме), не любілі яго і «кебічаўцы» (занадта малады — яму было 35 гадоў). Лукашэнка выдатна ведаў гэта, але вылучыў кандыдатуру Булахава бяз усялякай падтрыхтоўкі. І калі электроннае табло ў Авальнай залі паказала, што Булахаў не набраў галасоў, Лукашэнка проста ня змог стрымаць усьмешкі, сказаўшы пры гэтым кшталту — ну, нічога страшнага, Дзьмітрый Пятровіч яшчэ малады чалавек, а працы хапае і іншай. На Булахава было цяжка глядзець. Сумным выглядаў і Ганчар, якога Лукашэнка вылучыў «усяго толькі» на віцэ-прэм’ера (і калі Лукашэнка кажа, што Ганчар прасіў у яго прэм’ерства — ён кажа праўду. Але ня ўсю праўду — ён яму гэтую пасаду абяцаў). А тады, у сакавіку, менавіта Ганчар і Булахаў прапанавалі, у парушэньне рэглямэнту ВС, працэдуру галасаваньня па «прэзыдэнцкім» разьдзеле Канстытуцыі пайменнымі бюлетэнямі на працягу трох дзён; ініцыятыву падтрымаў спікер М.Грыб. Апазыцыя БНФ абвясьціла гэта антызаконным, мы ўвогуле байкатавалі галасаваньне і не бралі бюлетэняў — але ў Авальную залю дастаўлялі дэпутатаў-вэтэранаў нават на машынах хуткай дапамогі, некаторых дэпутатаў я тады пабачыў упершыню за некалькі гадоў. Да таго ж, за прэзыдэнцтва выказаліся Карпенка і група ягоных прыхільнікаў (яшчэ раней Карпенка падтрымаў зьняцьцё з пасады старшыні ВС Шушкевіча). Патрэбныя дзьве траціны галасоў сабралі. Да таго ж, падчас разгляду пытаньня аб прэзыдэнце на сэсіі ВС Ганчар і Лябедзька настаялі, каб узроставы цэнз для кандыдата быў зьменшаны з 40 гадоў да 35 (Лукашэнку спаўнялася сорак толькі у жніўні). Як апошнюю магчымасьць спыніць катастрофу, мы прапанавалі не прызначаць прэзыдэнцкія выбары адразу, а правесьці спачатку парлямэнцкія, і толькі потым, праз паўгады — прэзыдэнцкія. Наш разьлік быў на тое, што ў выніку выбараў дэмакратычныя сілы павялічылі б сваю прысутнасьць у ВС і што ў людзей было б больш часу разабрацца і ў асобах, і ў плятформах патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Але ВС адрынуў і гэтую нашу прапанову. Масква афіцыйна нібыта падтрымлівала Кебіча, у заявах Ельцына і Чарнамырдзіна, але заявы былі толькі словамі. Ды і трэба памятаць, што ўяўляў сабой у той час Ельцын і пад чыім кантролем ён быў. Расейскія спэцслужбы зрабілі ў Беларусі стаўку на чалавека, які выказваў тыя ж «саюзьніцкія» ідэі, што і Кебіч, але рабіў гэты больш энэргічна. І ня толькі расейскія. «Аляксандар Рыгоравіч сваім ўзыходжаньнем шмат чым абавязаны Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі... у пэрыяд прэзыдэнцкіх выбараў ў спэцслужбе была створаная ініцыятыўная група падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі... шматлікія супрацоўнікі цэнтральнага апарату Камітэту ў Менску і абласных упраўленьнях КДБ адсочвалі абстаноўку пад час выбараў, кантралявалі дзеяньні асноўных канкурэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду і прадастаўлялі папераджальную інфармацыю ў штаб Аляксандра Рыгоравіча... Менавіта чэкісты ведалі сапраўдную карціну лёзьненскага замаху, фінансаваньня прэзыдэнцкай кампаніі і парупіліся схаваць «канцы ў ваду», — пісаў пазьней былы афіцэр КДБ Сяргей Аніська («БДГ», 15 лютага 1996 г). І тады, у 1994 годзе, і цяпер я быў і застаюся перакананы: адзіным кандыдатам, здольным пабудаваць незалежную Беларусь і вывесьці яе ў супольнасьць цывілізаваных дэмакратычных краінаў, быў старшыня БНФ і парлямэнцкай апазыцыі Зянон Пазьняк. Пазьняк меў дэталёва распрацаваную прэзыдэнцкую праграму дзяржаўнага будаўніцтва з моцным эканамічным блёкам (распрацоўшчыкі — акадэмікі і дактары эканамічных навук). У каманду ўваходзілі віцэ-прэзыдэнт Акадэміі Навук Радзім Гарэцкі, член-карэспандэнт АН Іван Нікітчанка, доктары эканамічных навук Уладзімер Тарасаў і Ўладзімер Кулажанка. Не гаворачы ўжо пра дэпутатаў, якія атрымалі вялікі вопыт заканадаўчай і палітычнай працы — Уладзімера Заблоцкага, Юрася Беленькага, Сяргея Папкова, Мікалая Крыжаноўскага, Валянціна Голубева, Лявонція Зданевіча ды іншых. Даверанай асобай Пазьняка быў і Васіль Уладзімеравіч Быкаў. 19 чэрвеня, у дзень свайго 70-годзьдзя, Быкаў на мітынгу ў ягоны гонар ля помніку Янку Купалу называе свае галоўныя жаданьні, і ў тым ліку: «Я вельмі хачу, каб першым прэзыдэнтам Беларусі стаў яе самы найлепшы сын — Зянон Станіслававіч Пазьняк». У Лукашэнкі, па ягоных нядаўніх словах, уся перадвыбарчая праграма ўмяшчалася на аркушы паперы. Я б ўдакладніў: яна ўвогуле ўмяшчалася ў адной фразе: «усіх перасажаю і аднаўлю СССР» (трэба прызнаць, што гэтую праграму, з пэўным посьпехам, ён імкнецца выконваць і зараз). Але на баку Лукашэнкі было тое, што адыграла ў ягонай перамозе ключавую ролю — дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Некаторыя тагачасныя паплечнікі Лукашэнкі цяпер гавораць, што супраць яго нібыта працавалі ўсе дзяржаўныя СМІ. Некаторыя зь іх нават ганарацца перамогай ў такіх «складаных» умовах. Насамрэч дзяржаўныя СМІ (тэлебачаньне, радыё і газэты) працавалі ў 1992-1994 гг. на Лукашэнку. У тым сэнсе, што ідэі дэмакратыі, эканамічных рэформаў, а самае галоўнае — Незалежнасьці Беларусі — падвяргаліся сыстэматычнай рэвізіі і нават абсьмяяньню, затое цкаваньню Народнага Фронта было дадзена «зялёнае сьвятло». А пасьля таго, як у верасьні 1993 году Кебіч назваў свой подпіс пад Віскулёўскім пагадненьнем вялізнай памылкай і пакляўся аднавіць саюз з Расеяй, дзяржаўная прапаганда набыла выразна імпэрскі характар. Усё гэта было на руку Лукашэнку, які яшчэ за месяц да пакаяньня Кебіча, у жніўні 1993-га, надрукаваў інтэрвію ў маскоўскай газэце «Правда» пад красамоўным назовам «Да возродится!» (маючы на ўвазе Савецкі Саюз ці хаця б саюз «двух братских народов»). Водпаведзь Лукашэнку даў на старонках «Народнай газэты» Васіль Быкаў. Уласна, Лукашэнка і Кебіч цягам некалькіх месяцаў спрачаліся, хто лепшы «інтэгратар». Ідэя «інтэграцыі» і па-сутнасьці ліквідацыі беларускай Незалежнасьці пры гэтым дзяржаўнымі СМІ падавалася як панацэя ад усіх бедаў. Тут павінен сказаць, што ўсё тое, што робіць Лукашэнка вось ужо пятнаццаць гадоў, ён у той ці іншай форме выказваў у 1993-пачатку 1994 гг. Члены каманды Лукашэнкі, «маладыя ваўкі» (назаву найбольш вядомых — Ганчар, Сініцын, Булахаў, Лябедзька, Шэйман, Фядута) не маглі ня бачыць яго выразна антыдэмакратычнай, антыдзяржаўніцкай і антынацыянальнай пазыцыі. Падаецца, што наадварот — менавіта такая пазыцыя была сьвядома ўзьведзеная ў ранг галоўнай ідэалёгіі ягонай выбарчай кампаніі (тагачасны кіраўнік перадвыбарчага штабу Сініцын і цяпер апантана выступае за ўключэньне Беларусі ў склад Расеі). У сваіх нядаўна выдадзеных мэмуарах Кебіч найважнейшым фактарам перамогі на тых выбарах вызначае (абсалютна справядліва) прапагандысцкі рэсурс. Гэты рэсурс працаваў супраць БНФ і на Лукашэнку і ідэалягічна, і пэрсанальна (сюжэты з так званым «лёзьненскім стрэлам» і «сцюардэсай» толькі надалі яму папулярнасьці). Як піша Кебіч, «заявив в госдуме России о намерении добиваться восстановления Советского Союза, Александр Лукашенко стал играть на моём информационном поле» (В. Кебіч, «Искушение властью», Минск, «Парадокс», 2008, ст. 414). І далей: «Вслед за антікоррупционным докладом «Советская Белоруссия» напечатала об Александре Лукашенко очерк «Я рос не в чёрной «Волге», не на чёрной икре», а затем пространное интервью о его поездке в Москву и выступлении в Государственной думе. Имя депутата замелькало на страницах газет. Он стал частым гостем на телевидении» (ст. 415-416). Да сакавіка 1994 года, калі Лукашэнка ўпершыню выступіў з крытыкай Кебіча, яму — дзеля таго, каб «мачыць» БНФ, — былі неабмежавана (менавіта неабмежавана) прадастаўленыя ўсе дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. У сваіх мэмуарах Кебіч пацьвярджае, што і пасьля сакавіка і «СБ», і некаторыя іншыя выданьні працягвалі падтрымліваць Лукашэнку. Супрацьстаяць магутнай дзяржаўнай прапагандысцкай машыне было папросту немагчыма. Натуральна, пра Пазьняка «СБ» ніякага нарысу ніколі не друкавала, а ўжо з восені 1993 года дэпутатам Апазыцыі перасталі даваць тэлеэфір, што, між іншым, было парушэньнем Закону аб статусе дэпутата. Мы маглі разьлічваць толькі на парлямэнцкую «Народную газэту», якую рэдагаваў Іосіф Сярэдзіч, і на «Свабоду» Ігара Гермянчука. Гэта было нямала, але — недастаткова. Перадача «Беларуская маладзёжная» была закрытая да пачатку выбарчай кампаніі. Афіцыйныя вынікі першага туру выбараў былі наступныя: Лукашэнка — 45,1 адсоткаў, Кебіч — 17,4, Пазьняк — 12,9, Шушкевіч — 9,9, Дубко — 6, Новікаў — 4,6. Я пішу «афіцыйныя», бо, па нашых зьвестках, фаварытамі былі Лукашэнка і Пазьняк, Кебіч не прайшоў у другі тур і нават заняў ня трэцяе, а чацьвёртае месца — пасьля Лукашэнкі, Пазьняка і Шушкевіча. Мне патэлефанаваў Булахаў і прапанаваў пацьвердзіць перамогу Лукашэнкі ўжо ў першым туры, пры тым што за Пазьняком было б «ганаровае другое месца». Гэта была абсурдная прапанова ў тых умовах. Але магчымасьць прадухіліць прэзыдэнцтва Лукашэнкі ўсё яшчэ заставалася. Літаральна праз некалькі хвілінаў пасьля званка Булахава мне пазванілі са штабу Кебіча і запыталіся, ці не лічыў бы БНФ магчымым у такіх умовах «падтрымаць Вячаслава Францавіча». У мяне ў той момант не было магчымасьці параіцца з Пазьняком, а рашэньне трэба было прымаць імгненна. Я сказаў, што Вячаслава Францавіча ўжо нішто не ўратуе, але магчымасьць не дапусьціць Лукашэнку да прэзыдэнцтва ёсьць. Справа ў тым, што многія ішлі галасаваць ня столькі «за Лукашэнку», колькі — «супраць Кебіча». І калі Кебіч здыме сваю кандыдатуру і ў бюлетэні застаецца толькі Лукашэнка, на выбары прыйдзе значна менш людзей, чым магло б прыйсьці, калі супрацьстаяньне Кебіч — Лукашэнка застанецца. У сваю чаргу, БНФ мог бы зьняць сваіх назіральнікаў (яны былі ў нас ці не на кожным выбарчым участку). Другі тур, па-просту, мог не адбыцца з-за няяўкі выбаршчыкаў. Я таксама папрасіў Кебіча прадаставіць нам тэлеэфір — каб спакойна, без эмоцый, патлумачыць, чым пагражае абраньне Лукашэнкі. «Будзем думаць,» — пачуў у адказ. Адразу пасьля гэтага я праінфармаваў Пазьняка, і мы правялі пэўныя кансультацыі (я пакуль не магу назваць прозьвішчы, але тое былі «першыя» асобы ўлады). Выпрацаваўся варыянт (канстытуцыйны), які выключаў удзел Лукашэнкі ў «другім коле» выбараў. Больш за тое: узьнікала магчымасьць скасаваньня прэзыдэнцтва, паколькі з гэтым пагадзіліся і тыя, хто яшчэ чатыры месяцы таму настойваў на яго ўвядзеньні. Пазьней А.Фядута прызнаўся, што менавіта варыянт зьняцьця Кебіча ў другім туры найбольш палохаў каманду Лукашэнкі. Але палохаліся дарэмна: Кебіч прапанову не прыняў. Не далі нам і эфір, каб шырока паведаміць пра рашэньне Сойму БНФ: не ісьці на другі тур альбо ў крайнім выпадку выкрэсьліваць абодвух кандыдатаў. Апошні шанец спыніць Лукашэнку быў страчаны. Пазьней Кебіч напіша: «Теперь, по прошествии многих лет, я не считаю, что потерпел сокрушительное поражение. По сути дела, мы выступали с Александром Лукашенко с одинаковых политических позиций, боролись не друг с другом, а за президентское кресло, разница была лишь в подходах к достижению поставленных целей. И потому главным итогом первого тура следует, пожалуй, считать поражение ставленников националистических сил Зенона Позняка и Станислава Шушкевича. Чей вклад в общую победу над кандидатами от БНФ, мой или Александра Лукашенко, оказался весомее, пусть рассудит время» (ст. 434). Такім чынам, тое было не пэрсанальнае супрацьстаяньне Кебіча, Лукашэнкі, Пазьняка ці іншых кандыдатаў — гэта было супрацьстаяньне паміж старым і новым, паміж аўтарытарызмам і дэмакратыяй, паміж імпэрыяй і Незалежнасьцю. І «маладыя ваўкі» разам з Кебічам перамаглі не Пазьняка — яны зьнішчылі нацыянальнае Адраджэньне. Замест падтрымкі дэмакратычнага, эўрапейскага разьвіцьця Беларусі, умацаваньня нацыі і нацыянальных каштоўнасьцяў (мовы, культуры) «маладыя ваўкі» прывялі да ўлады таго, хто быў і застаецца галоўнай небясьпекай для існаваньня Беларусі як незалежнай дзяржавы. Тут і адказ тым, хто кажа, што ідэі Лукашэнкі адпавядалі памкненьням большай часткі тагачаснага (ды і цяперашняга) грамадзтва. У Беларусі рост нацыянальнай сьвядомасьці і асэнсаваньне грамадзтвам сувэрэнітэту як найвялікшай каштоўнасьці пачалі (дзякуючы атачэньню Кебіча ) падаўляць ужо праз год пасьля аднаўленьня Незалежнасьці. Дзяржаўная прапаганда фармавала супольнасьць, гатовую адмовіцца ад таго, чаго іншыя нацыі дамагаюцца пакутамі і часам крывёю. У той жа часткі грамадзтва, якая ўсьведамляла адказнасьць за лёс дзяржавы, проста не хапіла «крытычнай масы», каб супрацьстаяць хлусьні і цынічнай сіле. Нас, дэпутатаў Апазыцыі БНФ, у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня было толькі восем (!) працэнтаў, колькасьць усяго БНФ не складала і аднаго працэнта ад насельніцтва Беларусі. Але разам з тымі трыццацьцю тысячамі грамадзян (два працэнты жыхароў Менску), якія ў жніўні 1991 года выйшлі на плошчу перад Домам ураду і чыя падтрымка была неацэннай, нам ўдалося аднавіць Незалежнасьць, і гэта для Беларусі — найважнейшы палітычны вынік мінулага стагодзьдзя. Аднак прадухіліць тую трагедыю, якая адбылася летам 1994-га, у нас ужо не хапіла сіл. «Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў з мінулымі выбарамі, — саркастычна заўважыў Васіль Быкаў. — Горай — ня зробіш. Для сябе, для грамадзтва, для нашчадкаў — таксама». І праз паўтары гады пасьля тых выбараў, адказваючы на пытаньне супрацоўніка радыё «Свабода» Аляксандра Лукашука пра памылкі дэмакратаў, Быкаў сказаў: «Думаю, што гаварыць пра якія-небудзь памылкі дэмакратыі, можа быць, няма сэнсу. Калі разабрацца і прынцыпова падыходзіць — дык гэтых памылак, такіх значных памылак, было ня так і шмат — можа быць, і наогул не было. Іншая справа, што і вельмі правамоцная і абгрунтаваная палітыка не прынесла посьпеху. Дык яна ў гэтых умовах і не магла прынесьці таго посьпеху, на які дэмакраты разьлічвалі... Грамадзтва яшчэ не гатовае, каб прынесьці посьпех беларускай нацыянальнай дэмакратыі». У гэтым меркаваньні Быкава ключавым словам мне бачыцца — «нацыянальнай». Гісторыя ведае прыклады, калі эканоміку ўдавалася ўзьняць і бяз дэмакратыі (Чылі часоў Піначэта). Але няма ніводнага выпадку, калі б дзяржава ўмацавалася без аднаўленьня нацыянальнай самасьвядомасьці. Бяз гэтага краіна можа быць анэксаваная іншай дзяржавай. Таму тое, на чым спатыкнулася беларускае грамадзтва ў 1994 годзе, яму рана ці позна давядзецца прайсьці. Сяргей Навумчык Белорусские новости

Навіны Беларусі:

Гісторыя

Sat, 11 Jul 2009 10:01:42 +0000 bez-admin 356 at https://bielarus.eu Памяць Курапатаў https://bielarus.eu/?q=node/221

Дваццаць гадоў таму, 3 чэрвеня 1988, Беларусь прачнулася іншай. Яна пакуль яшчэ абудзілася пад гімн СССР і БССР па “радыёкропцы”, яна, як і дзесяцігодзьдзі, кіравалася з Масквы рашэньнямі ЦК КПСС і яго Палітбюро, што педантычна выконваліся ў ЦК КПБ, і зьнешне ні ў Менску, ні ў іншых гарадах ці ў вёсках ўсё заставалася па-ранейшаму, — але з гэтага дня Беларусі было наканавана зьмяніцца. У той дзень штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, які рэдагаваў Анатоль Вярцінскі, надрукаваў артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты – дарога сьмерці”. (Пісаў артыкул ад першага да апошняга слова адзін Пазьняк, але палічыў тактоўным узяць у суаўтары калегу, зь якім праводзіў дасьледваьне). З двух назоваў гэтай мясцовасьці – агульнапрынятай “Брод” і малавядомай лакальнай “Курапаты”— Пазьняк выбраў апошнюю, палічыўшы, што яна дае больш поўнае адлюстраваньне з’явы. Тое, як удалося надрукаваць артыкул – асобная тэма, якая, бясспрэчна, павінна быць зафіксаваная для гісторыі. Але сёньня – пра вынік. У тыя часы гарбачоўскай “перабудовы” пра рэпрэсіі ў афіцыйнай прэсе пісалася шмат. Чаму ж менавіта адкрыцьцё Курапатаў мела такі моцны эмацыйны і, пазьней – палітычны эфэкт? Тагачаснае камуністычнае кіраўніцтва БССР калі і не адмаўляла наяўнасьць рэпрэсій, дык сьцьвярджала, што гэта – “скажэньне ленінскай палітыкі”. Абвергнуць факт растрэлаў і катаваньняў ім было немагчыма, але лёгка стваралася ўражаньне, што усё гэта было не на беларускай зямлі, а недзе далёка – у Магадане, у Сібіры, у Казахстане, ці ў маскоўскай Лубянцы. Газэты пісалі пра трагічныя лёсы Бухарына, Рыкава, Каменева — прадстаўнікоў партыйнай эліты (ня меньш вінаватых у прыходзе да ўлады бальшавікоў на чале з Леніным, чым сам Сталін). Пазьняк сказаў (упершыню), што забівалі вось тут, побач, дзе ты ці твой знаёмы у мінулую суботу з кампаніяй смажылі шашлыкі. Пазьняк цытаваў расповеды жыхароў навакольных вёсак, і нешта жахлівае было ў тым спалучэньні будзёнасьці і трагедыі, якая ажывала ў словах сьведкаў. Пазьняк даказаў, што зьнішчалі ня толькі вышэйшую наменклатуру, ня толькі інтэлектуальную эліту (хаця, канешне, вынішчаць імкнуліся найперш эліту, ды і нацыянальна арыентаванае кіраўніцтва таксама), — забівалі тысячы простых сялян, тысячы звычайных рабочых. Пазьняк даў прыблізную лічбу забітых у Курапатах – ня меньш за 102 тысячы чалавек (у кожным пахаваньні ў сярэднім 200 нябожчыкаў). Але рэальная лічба, пісаў ён, большая, бо колькасьць пахаваньняў магла дасягнуць 900 – значыць, колькасьць забітых сягае за 200 тысяч. Гэта больш, чым колькасьць жыхароў у сёньняшнім Полацаку і Наваполацку разам узятых. (Прыкметна, што нават энцыкляпэдычны слоўнік “Беларусь”, выдадзены ўжо пры Лукашэнку, падае лічбу 50 тысяч чалавек). Больш як 200 тысяч чалавек– гэта, усё ж, не “асобныя прадстаўнікі” народу і нават не “шырокае кола прадстаўнікоў”. Гэта ўжо – сам народ. І, нарэшце, ён сказаў, што зьнішчалі – менавіта беларускі народ. У апошніх радках артыкулу прагучала слова “генацыд”. Ужо пазьней дасьледчыкамі было даказана, што сярод тых, хто расстрэльваў, адзінкі паходзілі з Беларусі – у канцы 30-ых гадоў НКВД было сфармавана пераважна з выхадцаў з расейскіх вобласьцяў. Было упершыню сказана пра мэтанакіраванае зьнішчэньне нацыі – і нацыя ўспрыняла, адгукнулася яднаньнем, самаарганізацыяй. Мне ужо даводзілася пісаць, што пэрыяд апошняга нацыянальнага Адраджэньня вызначаны двума датамі – публікацыяй артыкулу пра Курапаты 3 чэрвеня 1988 году і “рэфэрэндумам” 14 мая 1995 г. аб лёсе ( лёсе ў лукашэнкаўскай Беларусі, канешне, а ня ў вечнасьці) Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, “Пагоні” і беларускай мовы. Менавіта артыкул у ЛіМе даў штуршок да стварэньня 19 кастрычніка 1988 году “Мартыралогу Беларусі” і аргкамітэту БНФ. Абапіраючыся на Народны Фронт і яе дэпутацкую групу ў Вярхоўным Савеце, Пазьняк здолеў ня толькі абвясьціць ідэю беларускай Незалежнасьці, але і рэалізаваць яе палітычна. 27 ліпеня 1990 году была прынятая Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, а і 25 жніўня 1991 года ёй быў нададзены статус канстытуцыйнай сілы. Гэта быў рэальны палітычны вынік. Ён быў дасягнуты шмат якімі прагматычнымі, матэматычна выверанымі крокамі лідэра БНФ — і падтрымкай тысяч актывістаў Народнага Фронту, прыхільнікаў дэмакратыі, якія выходзілі на плошчу перад Домам ураду. Але сымвалічна, што пачатак такога рэальнага палітычнага выніку бярэ пачатак у духоўным – у вяртаньні нацыі памяці пра Курапаты, дзе палеглі і тыя, хто ўтварыў 25 сакавіка 1918 г. Беларускую Народную Рэспубліку, ды так і не пабачыў ідэю беларускай дзяржаўнасьці рэалізаванай... Ёсьць яшчэ адзін аспэкт, у той час не заўважаны грамадзтвам, але, пэўна ж, дакладна пралічаны тымі, хто успрыняў артыкул як ўдар па сваіх ідэялах. Адкрыцьцё Курапатаў – гэта і знаходкі матэрыяльных улік для магчымага судовага працэсу над камунізмам. Выступы і рэзалюцыі ХХ і ХХ11-га партыйных з’ездаў з асуджэньнем “культу асобы” могуць быць сьпісаныя на палітычную барацьбу партыйных кланаў ці ўспрынятыя як ускосныя ўлікі. Прастраляныя чарапы, косьці, кулі ад наганаў – гэта ўжо прамыя доказы. Магчыма, у гэтым і ёсьць адна з галоўных прычынаў нянавісьці, якую маюць да Пазьняка палітычныя спадкаемцы бальшавізму. Уступ да артыкулу напісаў Васіль Быкаў, і пазьней, на Дзяды, Васіль Уладзімеравіч заўсёды прыходзіў на шэсьце ў Курапаты, якое ладзіў Беларускі Народны Фронт. На тыя шэсьці зьбіраліся мы звычайна каля вядомага дому на пачатку галоўнага праспэкту сталіцы і ставілі шыльду: “Адсюль, з будынка НКВД, пачынаўся пакутны шлях у Курапаты. Вечная памяць ахвярам бальшавіцкага тэрору!”. Быкаў казаў кароткую прамову, выступалі Рыгор Барадулін, вязень ГУЛАГу Сяргей Грахоўскі, а потым рушылі па праспэкце – да саміх Курапатаў. Шыльда ля былога НКВД назаўтра, канешне, зьнікала. У гэтым доме (пасьля вайны ён разбудаваны ў квартал карпусоў) цяпер захоўваюцца ўсё яшчэ не рассакрэчаныя тысячы, дзесяткі тысяч спраў і забітых, і тых, хто забіваў. Якія такія дзяржаўныя таямніцы ўтрымліваюць тыя паперы, што і праз семдзесят год яны маюць грыф “сакрэтна”? Якія таямніцы ахоўвае дзяржава? Мэтады вербоўкі стукачоў, парадак афармленьня палітычных даносаў? Тэхналёгію забойства двух чалавек адной куляй (гэтак часта рабілі ў Курапатах)? Спосабы пахаваньня трупаў у некалькі слаёў? Гэта таму сакрэтна, таму важна, што – спатрэбіцца? І ці трэба разумець, што калі КДБ перахоўвае таямніцы НКВД, яно зьяўляецца спадкаемцам (духоўным і палітычным) гэтага самага НКВД? Нядаўна новапрызначаны кіраўнік “ідэялягічнага упраўленьня” на пытаньне, чаму адкрытая “лінія Сталіна”, адказаў, што існуюць людзі, для якіх з імём Сталіна зьвязаныя іх маладыя, лепшыя гады і перамогі пад час вайны. І што іх пачуцьці трэба паважаць. Уявіце, што ў сучаснай Нямеччыне архівы СС – засакрэчаныя (бо нельга выдаваць прафэсыйныя таямніцы спэцслужбаў). Што ёсьць вуліцы Гітлера і Гімлера – бо, маўляў, жывуць яшчэ тыя, для каго вобраз фюрэра і ягоных паплечнікаў атаясамліваецца з іх маладосьцю, з энтузыязмам будаўніцтва першых аўтабанаў, з перамогамі на Заходнім і Усходнім фронтах... Паважаючы пачуцьці прыхільнікаў Сталіна, улада ні словам, ні справай не прыгадвае пра пачуцьці былых вязьняў ГУЛАГу, родных і блізкіх тых, хто расстраляны ў Курапатах. Ужо пры Лукашэнку іх пазбавілі нешматлікіх ільготаў ( значна меншых, чым ў вэтэранаў НКВД-КГБ). Пагаджуся з тымі, хто кажа, што нельга параўноўваць нацызм з камунізмам, СС з НКВД-КДБ. Нацызм праіснаваў толькі дванаццаць гадоў – камунізм больш як семдзесят, і колькасьць ахвяраў камунізму значна перавышае колькасьць тых, хто загінуў ад рук нацыстаў. І ўсё ж справа ня толькі ў лічбах. Калі тады, на мяжы 1980-90 гадоў Пазьняк казаў пра неабходнасьць суду над камунізмам па тыпу Нюрнбергскага, ён падкрэсьліваў, што гаворка найперш пра асуджэньне ідэалёгіі, без чаго ісьці далей будзе немагчыма. Але тыя, хто зьдзекваўся з той ідэі, жадалі рухацца не наперад, а назад. Дайшлі да “лініі Сталіна”. Цяпер туды, а не ў Курапаты возяць экскурсіі. За дваццаць гадоў у Курапатах былі прэзыдэнты, ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі, замежныя дыпляматы – Лукашэнка ніводнага разу не прыехаў. Прыкметна і тое, што, знаходзячы і караючы аўтараў надпісу “Жыве Беларусь!”, міліцыя і спэцслужбы ніколі не адшукалі тых, хто разьбіваў памятны знак Клінтана , ламаў крыжы, апаганьваў магілы. У пачатку 90-ых гадоў адмысловая камісія павінна была прапанаваць праект мэмарыялу ў Курапатах. Ці то сутыкнуліся амбіцыі скульптараў ды архітэктараў, ці то адмыслова справа была зацягнутая да моманту, калі рэпрэсіі ізноў вярнуліся ў арсэнал улады – але ідэя мэмарыялу не ажыцьцявілася. Аднак часам мне падаецца, што ў гэтым ёсьць пэўны глыбокі сэнс. І ня толькі таму, што нават самы лепшы праект ня можа быць адэкватны маштабу нацыянальнай трагедыі. Добра разумеючы сутнасьць цяперашняй улады, простыя людзі прыходзяць і ўсталёўваюць тут крыжы. Кожную суботу актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ ладзяць тут талаку, расчышчаюць зямлю ад сьмецьця. Ствараецца сапраўды народны мэмарыял. І, урэшце, памяць – не у мармуры, а ў сэрцах. Сяргей Навумчык (Паводле: “Народная воля”, 29 траўня 2008) Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ (Партыя БНФ)

Навіны Беларусі:

Гісторыя

Thu, 05 Jun 2008 19:46:16 +0000 bez-admin 221 at https://bielarus.eu Выбар генэрала https://bielarus.eu/?q=node/164

Авантурыст, таленавіты тактык партызанскай вайны, генэрал розных арміяў — спрэчкі вакол ягоных асобы і дзейнасьці ня сьціхнуць яшчэ доўга. 10 лютага споўнілася 125 гадоў з дня народзінаў Станіслава Булак‑Балаховіча. Ён мог бы стаць расейскім героем першай усясьветнай вайны — зрэшты, і стаў, пачаўшы службу ніжнім чынам і меўшы ў 1917 г. ужо ранг паручніка, атрымаўшы Георгіеўскі крыж, тры ступені і тры ордэны Сьв.Ганны. Ён мог стаць героем антыбальшавіцкага расейскага супраціву — зрэшты, і стаў, прывёўшы 2 лістапада 1918 г., яшчэ ротмістрам, два дывізіёны (каля 800 шабель) ад «чырвоных» у Пскоўскі корпус «белых». У чэрвені 1919 г. ён атрымаў ранг палкоўніка, а ў ліпені 1919 г. на прапанову генэрал‑лейтэнанта Арсеньнева камандуючы Паўночна‑Заходняй арміяй генэрал‑лейтэнант Радзянка надаў Станіславу Булак‑Балаховічу ранг генэрал‑маёра за пасьпяховае вызваленьне ад бальшавікоў Пскова. Пэўна, заслужаны ён перад Эстоніяй і Латвіяй, бо яго часткі ўжо як Асобныя аддзелы БНР у Балтыі ў канцы 1919 — пачатку 1920 г. займалі пазыцыі пад Ізборскам на антыбальшавіцкім фронце паміж эстонскай і латыскай арміямі. Перамовы ўрадаў Эстоніі і Латвіі з Савецкай Расеяй зрабілі непажаданым знаходжаньне ўзброеных аддзелаў Булак‑Балаховіча ў Балтыі. Так некалі і з камандаваньнем «белага» руху на паўночным захадзе ў яго не склаліся адносіны, нягледзячы на пасьпяховыя вайсковыя апэрацыі. Балаховіч зь юнацтва быў блізкі да эсэраў. Галоўнакамандуючы ж Паўночна‑Заходняй арміяй генэрала ад інфантэрыі Мікалай Юдзеніч, хоць і сам меў беларускае паходжаньне, але цьвёрда стаяў на прынцыпах расейскага манархізму і адмаўляў права «іншародцам» на самастойнае існаваньне. Гатоўнасьці Балаховіча да службы ў беларускім войску, безумоўна, паўплывала на яго адхіленьне ў канцы 1919 г., паводле загаду Юдзеніча, ад камандаваньня корпусам. Ужо ў ноч на 28 студзеня 1920 г. Балаховіч сам арыштаваў Юдзеніча. Афіцыйную дэклярацыю пра беларускае грамадзянства і просьбу прыняць яго на беларускую службу генэрал склаў 14 лістапада 1919 г. Яшчэ раней, у кастрычніку 1919 году, пад час канфэрэнцыі балтыйскіх краінаў, Украіны і Беларусі ў эстонскім Тарту на прапанову шэфа Беларускай Вайскова‑Дыпляматычнай Місіі палкоўніка Кастуся Езавітава перайсьці на службу БНР Балаховіч адказаў, што ідэя барацьбы за незалежнасьць Беларусі для яго значна бліжэй, чым удзел у акцыях «белых» генэралаў. Вельмі цяжка сачыць за календаром падзеяў у 1917—20 г. — настолькі імкліва тады зьмянялася вайсковая і палітычныя сытуацыя, абвяшчаліся цэлыя дзяржавы ды зьнікалі ўрады. Праект БНР у гэтых варунках выглядаў вельмі няпэўна — ён меў такога адназначнага ворага, як бальшавіцкая Расея; яму не магла спрыяць ні кайзэрская, ні рэспубліканская Нямеччына, што мела абавязкі перад чырвоным Крамлём; на яго вельмі падазрона глядзелі краіны Антанты, бо сваім фактам існаваньня БНР нібы парушала з расейскага боку антынямецкі фронт хаўрусьнікаў (хіба толькі амэрыканская місія, яшчэ падчас знаходжаньня корпусу Балаховіча ў Балтыі, перадала яму вайсковы шпіталь і мэдыкамэнты). Беларускую карту маглі разыграць толькі Пілсудзкі і літоўскі ўрад у Коўне. У такім выпадку прыняцьцё боку БНР было сапраўдным выбарам. Сярод мора хаосу, у які ператварылася Ўсходняя Эўропа і ўся Расея, выбар свайго апірышча, сваёй мэты дазваляў ратавацца — не пераўтварыцца проста ва ўзброены кантынгент, якому патрэбныя сродкі выжываньня, і ня стаць усяго толькі камандай вайсковых наймітаў, попыт на якія рэзка ўзрос. У 1920 г. у Балаховіча будуць яшчэ хаўрус з Барысам Савінкавым і Палескі паход. 7 лістапада 1920 г. у Тураве адбылася ўрачыстасьць пераняцьця Беларускім Палітычным Камітэтам з рук генэрала Булак‑Балаховіча цывільнай улады «над вызваленай зямлёй Беларускай Народнай Рэспублікі». На тураўскім рынку сталі ў шыхтах беларускія атрады. На ўрачыстасьць зьехалася шмат жыхароў навакольных вёсак і прысутнічалі дэлегацыі хрысьціянскага і габрэйскага насельніцтва. Прыехаў таксама Барыс Савінкаў. Пасьля багаслужбы, падчас якой былі ўзьнесеныя малітвы за БНР і посьпех яе зброі, Булак‑Балаховіч прысягнуў на нацыясьцягу, што «не складзе зброі, пакуль ня вызваліць роднага краю ад узурпатараў». Калі ўжо 12 лістапада Булак‑Балаховіч прыбыў у Мазыр, ва ўсім горадзе з гэтай нагоды былі вывешаныя бел‑чырвона‑белыя сьцягі. Як адзначаюць гісторыкі, не кранаючы чыста мілітарных аспэктаў, паход генэрала Булак‑Балаховіча меў адзін вельмі важны вынік. У Асобным беларускім аддзеле Балаховіча з 1919 г. служылі ўраджэнцы роднай генэралу Дзісеншчыны і Дзьвіншчыны. Падчас баёў на Заходнім Палесьсі летам 1920 г. да Беларускай Народнай Арміі, як тады называўся аддзел генэрала Булак‑Балаховіча, сталі далучацца палешукі. У час фармаваньня арміі ў Тураў прыйшлі атрады зь Беластоку, Слуцку і Менску. У Мазыры далучыліся мясцовыя добраахвотнікі. Такім чынам, армія набыла агульнанацыянальны характар. Дзякуючы намаганьням беларускіх жаўнераў, Усходняе Палесьсе таксама было далучана да гісторыі змаганьня за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Як бы мы ні ацэньвалі важнасьць індывідуальнага разьвіцьця, самадастатковасьці і ўласнай адказнасьці, сучасная арганізацыя грамадзтва патрабуе, каб чалавек і народы мелі ўласную дзяржаву. Асаблівая безабароннасьць індывіда робіцца адчувальнай у крызысныя пэрыяды. Генэрал Булак‑Балаховіч імкнуўся служыць дзяржаве, шукаў яе, спрабаваў стварыць. Гэтыя пошукі і спараджаюць поле для дыскусіі пра яго асобу. Але мы ведаем, што свой выбар ён зрабіў. Алег Дзярновіч Наша Нiва

Навіны Беларусі:

Гісторыя

Tue, 12 Feb 2008 19:34:13 +0000 bez-admin 164 at https://bielarus.eu Сустрэча з радным БНР https://bielarus.eu/?q=node/158

Падчас сустрэчы актывістаў Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня і сябраў Сьвятога Язафату з радным БНР Янкам Жучкам, абмеркаваньня працы прадстаўнікоў БНР у Бэльгіі і сьвяткаваньня 90-х угодкаў утварэньня БНР, адбылася вельмі цікавая гутарка, і было ўзята інтэрвью, са зьместам якога мы знаёмім наведвальнікаў нашага сайту.

Гутарка са спадаром Янкам Жучкам.

А ці вялікая сям’я ў вас была, спадар Янка?

Сям’я была вялікая - пяцёра дзяцей, я быў старэйшы і ў большасьці ня быў дома, бо вучыўся ў Клецку. Аднойчы, якраз як я быў удома, уварваліся да нас партызаны, (я б сказаў бандыты). Іх было трох ці чатырох, дакладна ня памятаю, усе жыды, што паўцякалі з гетта. Мы ўсе зь вялікім жахам павыскоквалі з ложкаў. Яны схапілі маю мачаху (мама наша памерла) і пачалі яе выпытваць, дзе наш бацька (у той час ён працаваў у іншай вёсцы), дзе яна пахавала ўсё дабро, асабліва ежу. На ейны негатыўны адказ, паставілі яе пад сьценку і страшылі, што расстраляюць. У рэшце яна прызналася, што ўсю ежу мы схавалі ў ейнай сястры ў Паначы. Можна лёгка ўявіць, зь якім страхам мы на гэта глядзелі.

Дык гэта па харчаваньне да вас прыходзілі яны?

Так, прыходзілі нас рабаваць. Урэшце, поўнасьцю ператросшы хату ды тройчы прыціснуўшы нашу мачаху да сьцяны, яны, пачуўшы стрэл, што быў сыгналам да зборкі, маланкава выскачылі з хаты.

Я, вось, чытаў, што была партызанка савецкая і была партызанка беларуская.

Не, не было беларускай. Я ня ведаў. Савецкая была, і пачалася яна ад таго моманту, як немцы прарвалі фронт. І ўся гэтая гадасьць пазаставалася тут. І потым яны пайшлі рабаваць людзей. Гэта найбольшая скарга, што можна накласьці на немцаў. Бо, як яны йшлі, яны мусілі чысьціць ўсё гэта, а не проста прарывацца. Яны ж гналі ўсю тэхніку на Маскву, а тут з бакоў уся гэтая мярзота заставалася. І ў гэтай партызаншчыне нашых не было, пасьля ўжо, пад канец вайны іх сілаю туды заганялі, у мяне суседа так забралі, прыйшлі ўвечары і сілаю забралі.

Скажыце, людзі, якія пасьля вайны з’ехалі, ўсе былі нацыянальна сьвядомыя, ці не?

Былі і тыя й тыя, і яны да сёньня засталіся такімі. Але хлопцы, якія былі са мною, былі СБМаўцы, усе нацыянальна сьвядомыя і падрыхтаваныя да выезду ў Нямеччыну.

А дзяўчаты былі?

Не, гэта было больш мужчынскае. Па дарозе мы патрапілі на дзьве міны і мелі вялікае шчасьце застацца жывымі. Мы ехалі дзесяцьмю вагонамі, дзесяць вагонаў поўнасьцю загружаных, да Чаромхі. З Баранавічаў мы ад’язджалі. Але перад Чаромхаю затрымалі цягнік і зрабілі рэарганізацыю, нашыя вагоны перакінулі на хвост, а наперадзе паставілі тры вагоны, на адным быў нямецкі танк і рэшта – абслуга гэтага танку. І патрапілі мы на гэтыя міны. Уначы гэта адбылося. Дык ушчэнт першыя вагоны разьляцеліся. Гэта было 3 ліпеня 44 году, якраз калі Менск савецкія войскі захапілі. Я раіўся тады з сябрам, што нам рабіць. І ён кажа ўрэшце: ”Калі мы тут застанемся, дык нам дакладна сьмерць, бо мы ж былі актывістамі.”

Вы былі камандзірам тады?

Не, тады яшчэ ня быў. У Беларусі я быў простым скаўтам, СБМаўцам. Я быў больш адукаваным, бо ж вучыўся ў Клецку. І таму быў свайго роду інструктарам.

Вось, Акула апісвае ў кнізе “Змагарныя дарогі” ад’езд з Вільні. Вы ж ня зь йм былі?

Не, Акула ад’язджаў са школай афіцэраў Краёвай Абароны.
Дык вось, мне тады было 19 год, быў ужо ваенна абавязаным. Дык усіх маіх аднагодак, якія засталіся там, адразу ж пазабіралі ў войска бальшавікі. Бэз інструкцый, бэз нічога. Пагналі адразу на фронт. Некаторым нават зброі не давалі, казалі: “заб’еш немца і будзеш мець зброю”. Калі ў Беларусі я быў, дык большасьць з йх ужо памёрла, а тыя, хто засталіся, дык пакалечаныя.

А ці было такое, што людзей, якіх пагналі на фронт, пасьля вайны ў Сібір адсылалі?

Аднаго майго сваяка немцы вывезьлі на працу ў Нямеччыну, а потым ён дабраахвотна вярнуўся дахаты. Дык яго пагналі пад Маскву ў лягер. Ня ведаю, колькі ён там прабыў, але дахаты яго не пусьцілі. Нас жа ж тут падманвалі, што нас адвязуць дахаты, што ўсё будзе добра і г.д.

Спадар Янка, вось аб Рэчы Паспалітай, аб Вялікім Княстве Літоўскім ёсьць зараз шмат літаратуры, але аб Беларусі ў другую сусьветную вайну зусім мала. Мала менаваіта сапраўднай інфармацыі. І гэта зьнікае, і можа зьнікнуць назаўсёды. Вось СБМ, вы былі сябрам гэтай арганізацыі, але вельмі мала інфармацыі аб гэтай моладзевай арганізацыі.

Фактычна я там браў удзел. І на першым з’ездзе Беларусаў сьвету мяне папрасілі даць звестку аб СБМ. І тады ўсё ішло добра, але пасьля заглухла. Ня ведаю, што сталася. Я ж і свае значкі і гальштук, усё аддаў.

Складваецца ўражваньне, што тыя, хто гэтым цікаваліся, рабілі гэта дзеля таго, каб усё гэта заглохла.

Не, я ня думаю. Я думаю, што гэта было аднаўленьне, але ўсё гэта хутка заглушылі. І фактычна афіцыйна я ня мог больш нічога рабіць.

Колькі год вам было, калі вы ўступілі ў СБМ.

У СБМ я ўступіў у 42 годзе. Якраз у той час, калі ён утвараўся. Бо гэта ж вельмі хутка ўсё рабілася, блыскавічна па-польску кажучы. Я ўступіў у СБМ, бо мяне гэта вельмі цікавіла. Бо я быў напічканы гэтай прапагандаю польска-савецкаю і аб гісторыі Беларусі абсалютна нічога ня знаў. Мне было недзе 17 год.

Былі ж выпадкі, што былі і маладзейшыя ў арганізацыі?

Былі, канешне. Былі і зусім юнакі, 13-14 гадоў і менш нават.

І яны гэтаксама з’ехалі потым ці засталіся?

Засталіся, засталіся нажаль. Бо я іх потым спатыкаў пасьля, маіх калегаў па СБМ, яны правялі гады ў Сібіры. І ўсіх, усіх іх чысьцілі. Адна жанчына з Варшавы распавядала, 6 гадоў хавалася, і ўсё ж такі злавілі, знайшлі. У Польшчы знайшлі і адвезьлі ў Сібір.

А ці была якая амністыя адносна СБМаўцаў?

Не, ніякай амністыі не было.

Значыць вас могуць арыштаваць ў Беларусі?

Могуць. Могуць заарыштаваць, пасадзіць, зрабіць злодзеем і кім заўгодна.

У 93 годзе вы былі ў Менску, значыць вы рызыкавалі сваёй свабодай каб паехаць ў Беларусь.

Не, я не рызыкаваў. Тады наш міністар замежных справаў, ён разам з Шушкевічам далі тады чэснае слова, што нікога нельга зачапіць. Хто б ён ня быў, што б ён не рабіў, ўсе маглі паехаць. Толькі Рагуля баяўся, але і ён мог бы паехаць. Бо нават старшыня Рады БНР Сажыч прыязджаў туды, ён жа ж таксама быў палкоўнік ці маёр Беларускай Краёвай Абароны.

Але на другі з’езд Беларусаў Сьвету мне адмовілі ў візе. Гэта ўжо пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады. Я быў у прызідыюме Рады БНР і сябра ЗБС “Бацькаўшчына”, мяне запрасілі, але калі я прыйшоў па візу, дык мне сказалі, што не атрыманы дазвол з Менску. Гэты быў першы раз, калі мне адмовілі, бо ж да гэтага я ездзіў некалькі разоў у Беларусь. Але, як скончыўся з’езд, дык далі мне візу. Паехаў, усё ў парадку. Не хацелі, каб я на з’езд патрапіў. Як казаў мне потым Янка Запруднік, ”КДБ хоць ў чымсьці адпомсьціў.” Бо я насамрэч рабіў у свой час заявы, што беларуская краіна кіруецца КДБ.

А з Барысам Рагулем вы ў Беларусі пазнаёміліся ці тут ужо?

Я быў у яго арміі. У Нямеччыне. Ён меў наваградскі эскадрон. І ён змагаўся супраць партызанаў. Я чуў аб ім але ніколі не спатыкаўся ў Беларусі. Спаткаўся я з ім ўжо амаль пасьля вайны. Але яшчэ падчас вайны ён меў свой эскадрон, які пасьля далучыўся да палка Кушаля. Але як яны аб’ядналіся – ня ведаю. Чытаў толькі потым, як яны пераходзілі да амэрыканцаў у паўднёвай Нямеччыне. Але фактычна я зь йм спаткаўся, калі ўжо быў студэнтам. Ён нас вельмі моцна трымаў, не хацеў, каб мы ад’язджалі ў Англію на капальні працаваць. Бо мы на той час мелі скончаную гімназію і дазвол на паступленьне ва ўнівэрсітэт. Ён тады вычыўся ў медычным унівэрсітэце. Але ж мы ўпартымі былі як беларусы, голад нас мучыў. Не было чаго есьці, бо пасьля вайны ў Нямеччыне голад быў страшэнны.

Тады Рагуля дастаў кантакт з унівэрсітэтам Лювэнскім. Айцец Робэрт ван Колрарт, які займаўся гэтым, Рагуля зь йм пазнаёміўся і праз яго дастаў нам стыпэндыі. І вось аднаго дня атрымліваем мы тэлеграму, што на 9 чалавек атрыманыя стыпэндыі. І мы паехалі тады з Англіі ў Лювэн вучыцца.

І 9 чалавек паехала вучыцца ці нейкі конкурс быў?

Не, ніякага конкурсу не было. Адзіная патрэба была, гэта мець скончанай сярэднюю школу і мець дазвол на паступленьне ва ўнівэрсітэт. Праўда адзін быў, мо вы чулі, Вострыкаў, той, якога з парашутам скінулі. Ён быў адзіны, каму дыплём зфальшавалі, далі яму, каб толькі мог вучыцца ва ўнівэрсітэце. І ён прабыў у Лювэне год ці два і потым павезьлі яго ў Беларусь.

Дык ён спачатку праходзіў падрыхтоўку нейкую?

Не, быў ён запісаўся ва ўнівэрсітэце на факультэт гімнастыкі. Вось, і яго высадзілі дэсантам. Тады ж амэрыканцы зрабілі цэлую палітыку высаджваць дэсант на Беларусь. Вось ён тады й запісаўся.

А ці шмат было тых, каго высадзілі?

Было, шмат было. Але з нашых, адсюль з Бэльгіі я толькі двух ведаў. Але ж і з Канады, і з Нямеччыны, з усяго сьвету шмат было.

Янка Філістовіч не адсюль быў?

Не, ён з Францыі быў. Але ён праязджаў праз Бэльгію, так. І гэта была дурная амэрыканская палітыка. І такой дурной палітыкі я нідзе ня бачыў. Гляджу сёньня - страх бярэ. Яны ж ведалі, што пасылаюць гэтых людзей на сьмерць. А тыя там, саветы, яны ж ведалі ўсё, што робіцца тут. І гэтага маёра, расейца, які кіраваў усім гэтым, яго ж арыштавалі амэрыканцы потым. Але ж запозна. Ён усё перадаваў у Маскву. І гэты Вострыкаў, ён мне расказваў, я зь йм бачыўся потым у Менску, тры дні разам жылі. Дык казаў, што як толькі сеў у самалёт, дык адразу ж ведаў, што ўсё, гэта канец. І ён расказваў усё мне дакладна, ўсю гісторыю. Высадзілі яго і ня ўзялі адразу, але спецыяльна чакалі, покуль ён зь іншымі спаткаецца. Покуль ён ня возьме кантакты з народам. У яго ж там і сваякі былі. Дык сваякоў парастрэльвалі.

Ён быў старэйшым за вас?

Так, старэйшы, ён з 23, а я з 25 году. І ён быў вельмі вялікі нацыяналіст, я ня знаў больш такіх, як ён. Але як я спаткаў яго ў Менску, ён зьмяніўся. Ён нават быў на амэрыканцаў у суд падаваў за тое, што яны кінулі яго ня сьмерць.

Значыць тыя людзі, якія рыхтавалі дэсант, былі зьвязаныя з МГБ?

Не, я ж зь ймі спатыкаўся. Гэта былі дурні. Але ў вярхушках былі тыя, хто быў зьвязаны з Масквою. Там быў маёр адзін расеец, забыўся ягонае прозьвішча. Ён працаваў для амэрыканцаў.

Дык як жа ж яны так змаглі ўвайсьці ў давер да амэрыканцаў?

Я ж кажу, што дурнямі былі амэрыканцы. Іх як дзяцей дурылі. Часамі я здівіўся, як маглі да гэтага дайсьці амэрыканцы. Вельмі наіўнымі былі.

І я вось гэтаксама быў запісаны як кандыдат на высадку. І яны хацелі адразу ж мяне накіраваць ў Беларусь. На што я сказаў, што змагацца за Беларусь буду, але зараз ня палячу туды. І не адзін я быў кандыдатам, гэта маса была такіх. І я ніколі не забуду, як паехаў у Мюнхэн на сустрэчы з адным агэнтам. Я тады й ня ведаў, што гэта быў агэнт CAI. Мы з йм гутарылі цэлую ноч, дык ён кажа мне ўрэшце: “ Дык вы ўсё ж такі не згаджаецеся ляцець?” Кажу, “не”.

Дык вы зь йм на ангельскай ці іншай мове размаўлялі, ці ён ведаў расейскую?

Ён выдатнейша ведаў расейскую, усе яны ведалі расейскую, бо ж яны былі расейскімі агэнтамі.
Шмат людзей было ў гэтым замешана. Нават Рагуля быў замешаны. Ён жа ж мяне пасылаў тады ў Мюнхен.

Дык навошта гэта рабілася? Хіба Амэрыка плянявала напад на СССР? Навошта амэрыканцы высажвалі дэсант у Беларусі? Мэта якая была?

Гэта была праграма падрыхтоўкі да эвентуальнай вайны. Мэтай было знайсьці агэнтаў сярод мясцовага насельніцтва, каб, калі выбухне нешта, дык адразу б свае людзі былі б на патрэбных месцах. Тады ж у 50-х гадах гэта было вельмі актуальна, тады ж карэйская вайна пачалася, усе думалі, што гэта канец, усё, новая вайна.

Дык да якога году вось так была надзея, што нешта адбудзецца, што амэрыканцы распачнуць вайну і ўдасца вызваліць Беларусь?

Не, гэта няправільна так казаць. Не амэрыканцы мусілі распачынаць вайну, ідэя была распачаць гэта з сярэдзіны. Распачаць узброенае паўстаньне. І тады б амэрыканцы мелі б прыйсьці на дапамогу. Але адразу звонку ніхто ня думаў нічога рабіць.

Спадар Янка, вось мы шмат чулі і ведаем аб спадары Міколе Равенскім. Вы ж яго асабіста ведалі, сьпявалі ў ягоным хоры. Вы зь йм калі пазнаёміліся?

Хто ён быў да вайны, я ня ведаю. Недзе ў годзе 45 ці 46 я зь ём спаткаўся ў Рэгенсбургу ўжо ў Нямеччыне, у Баварыі.

Я паступіў у гімназію тады , а ён кіраваў хорам, і я тады ўступіў у хор. І вось тады толькі я яго пазнаў. Але больш блізка мы пазнаёміліся ўжо тут, калі ён прыехаў у Лювэн. Год 51-52. Я ўжо тады прыехаў з Ангельшчыны і вучыўся ва ўнівэрсітэце. Неяк Рагуля мне кажа, каб я йшоў на вакзал сустрэць Равенскага, бо я быў адзіны, хто яго ведаў. Яго трэба было прыняць, бо ён ні нямецкае, ні французкае, аніякае мовы ня ведаў. І я пайшоў, іду па вуліцы, гляджу, гэта ж Равенскі. Я яму кажу: “Спадар Равенскі?” “Так.” “Вы мяне не пазнаеце?”- “Не.” Урэшце ж пазнаў ён мяне. Але ж нічога ў яго не было з сабою, толкі маленечкая-маленечкая валізачка. Тады я яму кажу: "Хадзем, я вас завяду". Завёў я яго да нашых, і тады мы яго ўладкавалі, тады ўжо арганізацыя была ў нас вельмі добра зроблена. Яму далі асобны пакой з фортэпіяна, і ён нас тады трэніраваў на хор.

Значыць, той хор, што быў у Нямеччыне, гэта быў зусім іншы хор. А тут, у Бэльгіі ён стварыў новы?

Так. Абсалютна новы хор. У Нямеччыне ён меў зьмешаны хор, жаноча-мужчынскі. А тут толькі мужчынскі. Бо дзяўчатаў у нас не хапала.

І колькі ў вас чалавек было ў хоры?

Дакладна і ня ўспомню. Гэта трэба палічыць, фатаграфія ў мяне мае быць. Я быў першым тэнарам і нас было 4 першых тэнары. Пасьля было трох у другім тэнары, барытон, бас, у басе былі Цвірка, Запруднік.. і іншыя, я ня памятаю.

І вы ж і кружэлкі запісвалі?

Так, ёсьць. Я перадаў быў Запрудніку, Запруднік мае ўсё. Гэта ж ён самы першы заўважыў артыкул у “Чырвонай Змене” аб Равенскім, што я быў напісаў. Гэта яшчэ за савецкім часам было. Быў ён падпісаны літарамі Я.Ж, таму і надрукавалі яго. Гэта быў артыкул пра наведваньне магілы Равенскага.

Навіны Беларусі:

Гісторыя

Навіны дыяспары:

Палітыка

Sun, 27 Jan 2008 16:01:10 +0000 bez-admin 158 at https://bielarus.eu Камандзір беларускіх “лясных братоў” https://bielarus.eu/?q=node/96

На 5 лістапада прыпадаюць 100-я ўгодкі з дня народзінаў Міхала Вітушкі, кіраўніка Беларускага антыбальшавіцкага Супраціву ў 1945 — 1959 гадах. Ён памёр зусім нядаўна — вясной 2006 года ў Заходняй Нямеччыне, дзе жыў пад іншым прозвішчам. А ў Беларусі яго “пахавалі” яшчэ ў 1945-м. З дасье “Салідарнасці” Міхал Вітушка (5.11.1907, Нясвіж — 27.04.2006, Заходняя Нямеччына), беларускі вайсковы і палітычны дзеяч. Скончыў славутую Віленскую беларускую гімназію, Варшаўскую палітэхніку, інжынер. Браў актыўны ўдзел у працы незалежніцкага беларускага студэнцкага руху. У верасні 1939 года вярнуўся з Варшавы ў Нясвіж, служыў у міліцыі, пасля будаваў дарогі. Зімой 1940 г. разам са стрыечным братам Дзмітрыем Касмовічам быў арыштаваны НКВД за сувязь з беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі ў замежжы. На волю яны выйшлі дзякуючы заступніцтву сваяка Вітушкі — прафэсара А. Пракапчука, ветэрана савецкіх спецслужбаў. На пачатку нямецкай акупацыі Вітушка ледзь не быў расстраляны нясвіжскай паліцыяй, якая складалася з палякаў. Уцякае ў Менск, дзе разам з Касмовічам стварае службу парадку, Ад таго часу ваюе з савецкімі партызанамі і дыверсійнымі групамі на Палессі, пасля на Браншчыне і Смаленшчыне. Удзельнічае ў Беларускім нацыянальным Супраціве, аднак сыходзіць у лес не спяшаецца, працягвае супрацоўнічаць з немцамі, меў рангу маёра. З вясны 1944 года разам з прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады Р. Астроўскім, камандзірам Беларускай Краёвай Абароны Ф. Кушалем ды інш. удзельнічаў у нарадах з прадстаўнікамі нямецкіх спецслужбаў, прысвечаных падрыхтоўцы антысавецкага супраціву. Восенню 1944 г., на прапанову беларускага нацыянальнага актыву, Вітушка быў зацверджаны кіраўніком Беларускага антысавецкага Супраціву. Дзеля дэзынфармацыі савецкіх спецслужбаў была праведзеная спецыяльная "аперацыя прыкрыцця", у выніку якой ужо вясной 1945-га “СМЕРШ” быў перакананы, што М. Вітушка загінуў. Насамрэч, напрыканцы снежня 1944 года ён разам з атрадам дэсантнікаў быў перакінуты з Нямеччыны ў Польшчу, у раён Варшавы, дзе ў бункеры быў разгорнуты Галоўны штаб беларускага партызанскага руху (кансьпірацыйная арганізацыя "Чорны Кот"). “Чорны кот” Беларускія нацыянальныя партызанскі і канспірацыйны рухі існавалі і падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў. Яны збіралі сілы для збройнага выступу супраць акупантаў і аднаўлення незалежнасці БНР. Дзеячы Беларускага Супраціву гінулі ад рук нацыстаў, бальшавікоў, польскіх акоўцаў. У снежні 1942 года СД знішчыла ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, ідэоляга і лідэра Супраціву. Тым часам у 1943-м на ўсходнім фронце наступіў пералом. Нямеччына цярпела паразу за паразай, стала рэальным вяртанне ў Беларусь бальшавікоў. У гэтай сітуацыі беларускі нацыянальны актыў прыняў няпростае рашэнне. У Беларускага Супраціву не было ўласных рэсурсаў для пачатку вызвольнай барацьбы на два фронты, спробы наладзіць сувязь з заходнімі саюзнікамі не далі жаданага выніку. Не хапала не толькі зброі, але і дасведчаных камандзіраў. Таму, калі вясной 1944 года немцы прапанавалі беларускім дзеячам — кіраўнікам Беларускай Цэнтральнай Рады і Беларускай Краёвай Абароны — паўдзельнічаць у арганізацыі канспірацыйнай сеткі антысавецкага супраціву, яны пагадзіліся. Нямецкія спецслужбы планавалі падрыхтаваць і пакінуць у тыле бальшавікоў вялізны “дыверсійны фронт” ад Балтыкі да Чорнага мора. Быў распрацаваны тайны план пад кодавай назвай “Лібэн Кэтхэн” (“Любімая Котка”). Пачалася падрыхтоўка людзей і матэрыяльна-тэхнічнай базы. Калі ў Латвіі канспірацыйная сетка атрымала назву “Лясныя Коткі”, ва Украіне “Стэпавы Кот”, на Смаленшчыне і Браншчыне “Дзікі Кот”, дык у Беларусі — “Чорны Кот”. На яго кіраўніка беларускі нацыянальны актыў прапанаваў немцам таленавітага беларускага вайскоўца маёра Міхала Вітушку. “Я ненавіджу немцаў, але нам трэба ўсё выкарыстаць” Напрыканцы чэрвеня 1944 года пасля заканчэння ў Менску Другога Усебеларускага кангрэсу Вітушка сустрэўся з паэткай, генеральным сакратаром Рады БНР Ларысай Геніюш (яны пазнаёміліся ў 1930-я ў Празе). У сваіх успамінах яна занатавала словы Міхала Вітушкі: “Ларыса Геніюш, я ненавіджу немцаў, я толькі й толькі беларус, але нам трэба здабыць нашую зямлю для народу, і трэба нам усё дзеля гэтага выкарыстаць”. Гэтыя словы Вітушкі яскрава характарызуюць тую трагічную сітуацыю, у якую патрапілі беларускія вайскоўцы, якія праглі змагання за вольную і незалежную Беларусь. Бо ваяваць ім давялося пад нямецкім кіраўніцтвам, якое цікавіла аслабленьне бальшавікоў, а не беларуская дзяржаўнасць. Паводле плану нямецкіх спецслужбаў, Беларускі антысавецкі Супраціў на тэрыторыі Беларусі быў падзелены на тры часткі: “Беларусь-Поўнач”, “Беларусь-Цэнтр” і “Беларусь-Поўдзень”. Кожная з галінаў мела свайго кіраўніка, беларуса па нацыянальнасці. У сваю чаргу камандзіры падначальваліся Галоўнаму штабу беларускага партызанскага руху, які быў размешчаны ў бункеры пад Варшавай. Усе гады партызанскага і канспірацыйнага змагання ім кіраваў Міхал Вітушка. Да лета 1944 года было падрыхтавана каля 3000 байцоў і камандзіраў. Большая частка іх пасля ўцёкаў немцаў засталася ў Беларусі і чакала загадаў ад Вітушкі. Некалькі атрадаў прайшлі падрыхтоўку ў Нямеччыне і ў Беларусь ды Польшчу прыбылі пазьней. Для беларускіх партызанаў немцамі на тэрыторыі Беларусі вясной-летам 1944 года былі пабудаваныя 15 бункероў. Асноўныя з іх знаходзіліся пад Камянцом, Пінскам, Наваградкам і Барысавам. “Бункеры будавалі з бетону і закладалі на 2-2,5 метры ў глыбіню пад зямлю, — успамінае былы нямецкі вайсковец, удзельнік падрыхтоўкі сеткі бункероў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. — Сістэмы вентыляцыі адводзіліся на 20-25 метраў ад бункера. Звычайна ў бункеры было некалькі пакояў, сховішча для зброі і прадуктаў”. Усе партызанскія атрады, пакінутыя ў Беларусі ў рамках плана “Лібэн Кэтхен”, былі забяспечаныя радыёсувяззю, шэрагам явак, зброяй, боепрыпасамі, дакументамі (бланкамі і пячаткамі савецкіх вайсковых і цывільных установаў), грашыма, медыкаментамі. Планавалася, што гэтых запасаў хопіць на 5-10 гадоў дзейнасці. Дзякуючы гэтым бункерам большая частка беларускіх партызанаў здолела ператрываць без вялікіх стратаў найбольш цяжкі пэрыяд — да лета 1945 года. Менавіта за гэты час ворганамі дзяржбяспекі былі разгромленыя польскае падполле і партызанка. Паводле матэрыялаў КГБ, на працягу 1944-1955 гадоў былі выкрытыя толькі 7 бункераў-складаў Беларускага Супраціву. “Больш лютага ворага беларусаў чым СССР цяжка ўявіць” Пасля капітуляцыі Нямеччыны арганізацыя Вітушкі стала цалкам незалежнай. У верасні 1945-га ў Белавежскай пушчы адбылася канферэнцыя камандзіраў партызанскіх атрадаў, на якой вырашалася стратэгія і тактыка антыбальшавіцкай барацьбы. Агулам прысутнічалі каля 40 чалавек, якія прадстаўлялі 16 атрадаў. Міхал Вітушка ў сваім выступе так ацаніў міжнародную сітуацыю: "У сучасных палітычных умовах раней ці пазьней адбудзецца фармаваньне палітычных, а магчыма і ваенных блёкаў. Адзін падобны блёк узначаліць Амэрыка, другі — СССР. Таму мы таксама паўстанем перад выбарам. Больш лютага ворага беларусаў чым СССР цяжка ўявіць, таму лягічным саюзьнікам будзе Амэрыка. Дапамагаць апошняй у барацьбе супраць СССР — гэта дапамагаць сваёй перамозе". Дзесьці з 1947 года арганізацыя Вітушкі пачынае супрацоўнічаць з заходнімі спецслужбамі. Дзякуючы іх дапамозе, пасля Вітушка зможа перакінуць на Захад нямала сваіх партызанаў. Арганізаваная партызанская барацьба падначаленых Вітушку атрадаў і груп распачалася восенню 1945-га. Гэта былі кропкавыя акцыі: невялікія дыверсіі на камунікацыях, вызваленне вязняў з турмаў і канцлагераў, напады на карныя аддзелы. Быў наладжаны выпуск нелегальнага друку. Вітушка бярог сваіх людзей, бо ім трэба было дачакацца “гарачага канфлікту” паміж Захадам і СССР. Тады б яны мусілі ўзняць антысавецкае паўстанне і стаць ядром будучага беларускага войска. Такія былі планы. Варта адзначыць, што акрамя атрадаў арганізацыі Вітушкі ў Беларусі дзейнічалі і іншыя арганізацыі і групы, праўда нешматлікія і горш падрыхтаваныя. Значна больш масавым быў стыхійны партызанскі рух, які то затухаў, то зноў выбухаў у адказ на рэпрэсіі і мерапрыемствы савецкай улады. Ён пратрымаўся досыць доўга, бо апошнія збройныя сутычкі былі зафіксаваныя ў 60-я гады. Успаміны чакаюць свайго часу Пабачыўшы безперспектыўнасць далейшай партызанскай барацьбы, Вітушка ў 1951-53 гг. выводзіць з Беларусі ў Польшчу, а адтуль — на Захад — апошнія ацалелыя партызанскія аддзелы (напрыклад, поўным складам сышлі атрады “Белавежа” і “Камянец”). Толькі асобны атрад Аўгена Жыхара працягваў барацьбу да канца 1954-га. Але канспірацыя ў Беларусі і Польшчы засталася, яе ўдзельнікі яшчэ нейкі час працягвалі шкодзіць савецкай уладзе. Толькі ў 1959 годзе прыйшоў загад пра спыненне антысавецкай барацьбы. Напрыканцы 1950-х Вітушка перабраўся з Польшчы на Захад, жыў у Заходняй Нямеччыне, працаваў у адной з заходніх спецслужбаў, падтрымліваў сувязь з падпольнай сеткай у БССР. У 1950-70-х неаднаразова, пад іншым прозвішчам, з польскімі, нямецкімі дакументамі ён наведваў Беларусь. Вядома ж рызыкаваў, але лічыў, што толькі на месцы “можа адчуць сапраўдныя настроі народу”. Пасля выхаду на пенсію Міхал Вітушка пісаў успаміны. Зараз за імі палююць, але месца іх знаходжання дагэтуль невядомае. Вітушка кантактаваў толькі з невялікай групай сяброў і паплечнікаў. Яны яго не называлі “генералам”, толькі “камандзірам”. Такая традыцыя захоўвалася яшчэ з часоў партызанскай барацьбы. Сам Вітушка да сваёй рангі "генерала" адносіўся скептычна, лічыў, што ўзнагароды і рангі будзе раздаваць урад вольнай і незалежнай Беларусі. СЯРГЕЙ ЁРШ газета "Салідарнасць" полный текст с фото

Навіны Беларусі:

Гісторыя

Mon, 05 Nov 2007 17:16:10 +0000 bez-admin 96 at https://bielarus.eu