You are here

БГКЦ у Антвэрпане

Разьвітальная Сьвятая Імша Біскупа Антвэпана

У нядзелю 1 чэрвеня адбылася пантыфікальная Сьвятая Імша, прысьвечаная адыходу з біскупскай катэдры ўладыкі Паўла Ван дэн Бэрхге, біскупа Антвэрпана. У студзені бягучага году ўладыцы Паўлу споўнілася 75 гадоў і паводле кананічнага права ён падаў Папе Рымскаму прашэньне аб адстаўцы. Біскуп Павел Ван дэн Берхге ўжо 28 гадоў кіруе антвэрпанскай дыяцэзіяй. Ён зьяўляецца ліцэнзіятам Тамістычнай Філасофіі і быў высьвячаны на сьвятара 15 чэрвеня 1957 году.У 1961 годзе ён стаў доктарам Багаслоўя і прафэсарам у экзэгезе ў Вышэйшая Сэмінарыі ў Генце, апякуном Вышэйшага Інстытуту Рэлігійных Навук. Доўгі час ён быў сакратаром рэдакцыі Collationes, фламандскага багаслоўска-пастырскага часопісу і напісаў шматлікія артыкулы па экзэгезе Новага Запавету. 7 ліпеня 1980 г. Ён быў прызначаны Біскупам адноўленай Антвэрпанскай дыяцэзіі і 7 верасьня таго году атрымаў архірэйскія сьвячаньні. Сваім дэвізам Біскуп Павел выбраў верш з Пасланьня апостала Паўла да Галатыйцаў: "Libertati nos liberavit" (Для свабоды Ён нас вызваліў). У Бэльгійскай Біскупскай Канфэрэнцыі ён быў адказным за Міждыяцэзія Пастырскую Нараду.

Духоўнае жыцьцё: 

Пяць гадоў Беларускай Царкве ў Бельгіі

Адзіная ў шэнгенскай Эўропе Беларуская Царква адзначыла сваю пятую гадавіну. У 2002 годзе ў адказ на рэальную патрэбу і просьбу вернікаў была заснаваная Супольнасьць у гонар Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага, якая і стала падмуркам будучай парафіі.

Духоўнае жыцьцё: 

Сьвяточная ёлка ў Антвэрпане

Сьвяточная ёлка ў АнтвэрпанеЁлка, цацкі, гірлянды, Сьвяты Мікалай, вершы й сьпевы, падарункі... Ці магчыма бяз гэтага ўявіць Каляды? Напэўна, ніводнае іншае сьвята не чакаюць дзеці з такім нецярпеньнем, як Сьвята Божага Нараджэньня.

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Урачыстасьць Сьвятамучаніка Язафата Полацкага ў Антвэрпане

У нядзелю 11 лістапада беларускія грэка-каталікі Бэльгіі адзначылі парафіяльны фэст, прысьвечаны Сьвятамучаніку Язафату Полацкаму, Заступніку Беларусі.

Духоўнае жыцьцё: 

Набажэнства ў гонар Найсьвятой Багародзіцы

У нядзелю 30 верасьня Беларуская парафія горада Антвэрпана запрошаная прыняць удзел ва ўрачыстым набажэнстве ў гонар Найсьвяцейшай Багародзіцы ў царкве сьвятога Вілеброрда. Сьвяткаваньні прысьвечаныя пачатку Актавы (васьмідзённых малітваў да Маці Божай) зьбяруць вакол Алтара духавенства і сьвецкіх вернікаў усяго дэканату Паўночнага Антвэрпана. Распачнецца набажэнства ў 11.30 па адрасу: Sint-Willebrorduskerk, Kerkstraat, 2060 Antwerpen. Усіх жадаючых разам адправіцца на набажэнства просім зьбірацца каля Беларускай Царквы ў 10.30.
Духоўнае жыцьцё: 

Страницы