Старонка рэдактара

ЯК ЛІКВІДАВАЦЬ НЕБЯСЬПЕКУ

large_1521897778_12.jpgВаенная кампанія Пуціна супраць Украіны зацягнулася. "Бліцкрыг" ня ўдаўся. Масква зажадала перамоваў. Яны адбудуцца на мяжы Беларусі і Украіны.

І вось тут пачынаецца небясьпечны пэрыяд. Псіхатып шэрага Пуціна збочаны і скасабочаны. Гэта відавочна. Калі амбіцыйную пасрэднасьць з малой душой загнаць у кут, яна можа таго не паражыць і пайсьці на крайнасьць. Гледзячы на паводзіны Пуціна, я не сумняваюся, што ў выключных умовах ён здольны рэалізаваць свае ядзерныя пагрозы, калі "все сдохнут, а рускіе пойдут в рай".

Прадухіліць такі ход падзей трэба хутка. Як мне здаецца, тут прыдатны толькі мэтад, якім схапілі Бін Ладэна. На жаль, Захад, як звычайна, можа спазьніцца, а расейцам і так добра.

Пацьвярджэньнем бандыцкай мэнтальнасьці Масквы можа стаць інфармацыя, якую я толькі што атрымаў. Пуцін хоча ўцягнуць беларускіх вайскоўцаў у вайну з Украінай і дзеля гэтага выслаў у Менск спэцгрупу для кантролю над Лукашэнкам, якая ў выпадку яго "няправільных" паводзінаў павінна яго ліквідаваць.

Навіны Беларусі:

У сьвеце:

Увага! Пікеты ў Бруселі

Пікетамі вайну не прыпыніць!

Але, пікеты трэба праводзіць з мэтай каб вызваліць сваю душу ад віны пачаўшайся вайны.

У нядзелю будуць праходзіць два пікета.

Адзін ля штаба крамлёўскіх тэрарыстаў у Брусэлі. (Пікет ля расейскай амбасады- 27/02/2022, De Frelaan 66, 1180 Ukkel, 11 00- 13 00)

А потым другі ля беларускага прадстаўніцтва дыпламатычнай місіі ў Бельгіі. Крамлёўская марыянетка якая захапіла ўладу пры дапамозе чэкістаў, уцягнула Беларусь у захопніцкую вайну. (Пікет ля беларускай амбасады 27/02/2022, Molièrelaan 192, Elsene, 14 00- 15 00)

Кожны беларускі эмігрант які жыве ў Бельгіі мае магчымасьць, прыйшоўшы на пікет, сказаць, што ён не з акупантамі.

Абавязак кожнага сумленнага чалавека сёньня, падтрымаць Герояў ВСУ, якія сам на сам змагаюцца з сусветнымі тэрарыстамі.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Навіны дыяспары:

АДОЗВА ДА БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА

large_1521897778_12.jpgКрамлёўская кліка Пуціна акупавала Беларусь пад выглядам ваенных манеўраў, завезла на нашу тэрыторыю сваё войска, танкі, ракеты і самалёты, акупанты гаспадараць і робяць, што хочуць на нашай зямлі.

Сёньня, 24 лютага, а 4-й раніцы Расея напала на Украіну. Расейцы бамбардуюць ракетамі ўкраінскую ваенную інфраструктуру, аэрадромы і гарады. Расейскія танкі рушылі з Крыму і з усходу на Харкаў і Марыёпаль. Украінская армія бароніць сваю Айчыну. Украінцы гатовыя змагацца за сваю зямлю. Прэзыдэнт Украіны выдаў распараджэньне раздаваць зброю народу тым, хто здольны да абароны сваёй Радзімы.

Расейскія акупанты ў Беларусі пераапранулі сваіх жаўнераў у беларускую ваенную форму, нашылі беларускія шэўроны і рыхтуюцца напасьці на украінцаў пад выглядам беларусаў. Расейцы ўжо абстралялі Чарнігаўскую вобласьць з боку Беларусі.

Наш зварот у сувязі з гэтым да беларускіх вайскоўцаў і беларускай арміі: не страляйце ва ўкраінцаў, не страляйце ў бок Украіны. Паварочвайце зброю супраць расейскіх акупантаў у Беларусі, зьнішчайце іх усімі спосабамі і відамі зброі. Гэта ёсьць канстытуцыйны абавязак кожнага беларускага жаўнера і кожнага беларуса. Пры немагчымасьці разьвярнуць зброю супраць акупантаў, пераходзьце цэлымі аддзеламі на бок украінцаў.

Сьмерць расейскім акупантам! Жыве беларусь! Слава Украіне!

Зянон ПАЗЬНЯК

Навіны Беларусі:

У сьвеце:

АБ АГРЭСІІ РАСЕІ СУПРАЦЬ УКРАІНЫ І СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ. ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі,

- Рашуча асуджаючы збройную агрэсію Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны і спрыяньне гэтай агрэсіі з боку нелегітымнай дзяржаўнай улады Аляксандра Лукашэнкі ў Рэспублікі Беларусь,

- Спасылаючыся на артыкул 51 Статуту ААН аб праве дзяржаваў-сяброў ААН на індывідуальную і калектыўную самаабарону, а таксама Артыкул 42 Статуту ААН аб дзеяньнях міжнароднай супольнасьці паветранымі, марскімі і сухапутнымі сіламі для абароны міжнароднага міру і бясьпекі ад агрэсара,

- Прыгадваючы Заяву Рады Беларускай Народнай Рэспублікі “У справе агрэсіі Расеі супраць Украіны і становішча Беларусі” ад 12 верасьня 2014 году:

Навіны Беларусі:

Пікет у Бруселі адмяняецца

Запланаваны пікет ля будынка беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Брусэлі, які планаваўся быць 27 лютага, адмяняецца!

Не тая палітычная сітуацыя, каб пратэст рабіць супраць электаральных афёр, якія ладзяць марыянеткі тэрарыста!

Будзем спрабаваць атрымаць дазвол на пікет насупраць штаба крамлёўскіх тэрарыстаў!

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Навіны дыяспары:

ДАЧЫНЕНЬНІ (Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

large_1521897778_12.jpgЁсьць адносіны і палажэньні, пра якія гаворыцца даўжэйшы час і якія павінны мы ўсьведамляць, усе беларусы. Але не зьнікае неабходнасьць паўтарацца ізноў.

Незалежная дзяржава Беларусь вярнулася ў эўрапейскі кантэкст, сталася суб’ектам міжнароднай палітыкі. Правілы кантэксту існуюць незалежна ад нас, і таму, ня гледзячы на тое, ведаем мы пра іх, ці не, разумеем, ці не, нарэшце, хочам, ці ня хочам, мы мусім па гэтых правілах існаваць.

Галоўнае правіла, якое павінна быць выканана ва ўнутранай палітыцы – мусіць быць рэабілітавана і ўдзяржаўлена мова нацыі – беларуская мова. Без вырашэньня гэтай задачы нічога іншага ня будзе вырашана ў Беларускай дзяржаве, будзе страчаны нават суверэнітэт.

Генэральнае правіла, якое трэба беларусам ўсьвядоміць у зьнешняй палітыцы – гэта тое, што пакуль існуе Расея ў якасьці імпэрыі, Беларусь ніколі ня будзе спакойнай за сваю незалежнасьць, эканоміку і вольны вобраз жыцьця.

Дзеяньні тут могуць быць розныя: нічога не рабіць, наладжваць мірнае суіснаваньне на грунце саступак, уступіць у Эўразьвяз, стварыць Балта-Чарнаморскую Супольнасьць (БЧС), нарошчваць уласную сілу і г.д. Але лёгіка застаецца адна: каб не было небясьпекі, трэба ліквідаваць прычыну небясьпекі (Расея павінна разваліцца). Беларуская зьнешняя палітыка заўсёды мусіць мець на ўвазе гэты стратэгічны аспэкт нацыянальнага выжываньня. Прытым трэба ўлічыць, што імпэрыя не рэфармуецца, імпэрыя развальваецца. Адсутнасьць (ці страта) геапалітычнай звышзадачы прыводзіць у гэтых умовах да страты пэрспэктывы. ВКЛ-Беларусь павінна будзе займацца геапалітыкай у інтарэсах уласнага нацыянальнага існаваньня. Інакш геапалітыка зоймецца Беларусяй, што і было перад гэтым на працягу двухсот гадоў.

Навіны Беларусі:

РАШУЧЫ КРОК СУСЕДНЯЙ КРАІНЫ

Прэзыдэнт Украіны У.Зяленскі выступіў у Мюнхене з адпаведнай рашучай заявай, у сувязі з невыкананьнем Бедапешскага мемарандуму...
На вялікі жаль, няма каму ад імя Беларусі зрабіць адпаведную заяву (адносна невыкананьня Будапешскага мемарандуму), хаця фармальна ёсьць, але ...

Трэба сказаць, што з-за невыкананьня палажэньняў Будапешскага мемарандуму Беларусь пацярпела нашмат больш, чым Украіна.

Сапраўды, нам гарантавалі краіны-падпісанты, што ніхто зь іх не будзе ўжываць, адносна Беларусі - палітычныя, эканамічныя, ваенныя метады з мэтаю падпарадкаваць сабе беларускую дзяржаву...

Але як вядома адна з краінаў падпісантаў выкарыстала на сваю карысьць узгаданыя метады, а другія краіны-падпісанты паставіліся да гэтага абыякава...

Навіны Беларусі:

ЖАЎНЕРЫ БЕЛАРУСІ

kovalenko180.jpgСёньня (16-02-2022) "дэмсмі" надрукавалі матэрыял пра "усе" галадоўкі і ўсіх галадоўшчыкаў за часы прамаскоўскага рэжыму (мы іх разумеем). Не напісалі толькі ("выпадкова", вядома) пра героя Беларусі, узнагароджанага за гераізм мэдалём Рады БНР -- Сяргея Каваленку.

Сяргей Каваленка -- вядомая асоба ў гісторыі беларускай барацьбы. 7-га студзеня 2010 года Сяргей адкрыта і дэманстратыўна вывесіў вялікі беларускі нацыянальны сьцяг на галоўнай навагодняй елцы горада Віцебска. Яго схапілі амапаўцы, жорстка зьбілі і кінулі за краты. У турме Каваленка аб'явіў галадоўку.

Зрэшты, прывяду некалькі цытатаў з тагачаснага друку:

Навіны Беларусі:

Пікет у Бруселі

drakon.jpgУ Беларусі 27 лютага рэжым крамлёўскай марыянеткі будзе праводзіць электаральную афёру, пад назвай рэферэндум. Права кожнага аднесціся да гэтай кампаніі, так як яму кажа яго сэрца. Я перакананы, што Беларусы ў гэтым удзельнічаць не стануць, і гэта захавае іх сумленьне чыстым.

У гэты дзень актывісты Беларуска Эўрапейскага Задзіночання будуць ладзіць пікет ля будынка беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Брусэлі. (Av. Moliere 192, 1050 Bruxelles (Ixelles))

Акцыя супраць хлусьні і гвалту пачнецца а 10 гадзіне і будзе доўжыцца да 14 гадзіны.

Абавязак кожнага сумленнага эмігранта прыняць удзел у акцыі пратэсту супраць антычалавечага рэжыма і падтрымаць беларускі народ, які апынуўся адзін на адзін з тэрарыстамі маскоўскімі.

Разам пераможам маскоўскую гадзіну!

Жыве Беларусь!

Навіны дыяспары:

ЗАХАД – БЕЛАРУСЬ – РАСЕЯ (Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)/Пра што пісалася ў 2005 годзе

large_1521897778_12.jpgАкрамя прапагандысцкіх ілюзіяў пра Расею, у асяроддзі пэўнай часткі беларусаў прыжыўся міф пра заходнюю падтрымку і дапамогу. Маўляў, захад нам дапаможа. Але гэтак кажа той, хто пра захад нічога ня ведае. Не дапаможа! І ніколі не дапамог!

Захад (а гэта найперш тры краіны: Вялікабрытанія, Францыя і Нямеччына) будзе падтрымліваць Расею. Мэнтальнасьць Захаду да вульгарнасьці прагматычная, а думаньне рацыянальнае. Захад быў і ёсьць у пераважнасьці левым, а зацікаўленасьць у танным расейскім газе, нафце і рынку вырашае ўсе ягоныя дачыненьні і ўсю ягоную палітыку.

Ведаючы гэта, трэба разумець агульную палітыку і дыпляматыю Расеі і Захаду (найперш Нямеччыны). Намер будаўніцтва паўночнага газаправоду з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора (які каштуе ў пяць разоў даражэй, чым праз Беларусь-Польшчу) ёсьць вынік супольнай стратэгіі. Калі паўночны газаправод пабудуюць, створацца ўмовы для чарговага пакту Молатава-Рыбентропа, і рана ці позна гэтыя ўмовы захочуць скарыстаць новымі мэтадамі. Усходняя Эўропа, каб абараніць сябе, ужо цяпер павінна рэальна думаць аб пэрспэктыве Балтыйска-Чарнаморскай Супольнасьці (БЧС) і аб пераарыентацыі нафтавых плыняў па лініі Поўнач-Поўдзень.

Навіны Беларусі:

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ

large_1521897778_12.jpgГэты мой зварот да ўсіх беларускіх суполак, арганізацыяў, Інтэрнэт-старонак, таварыстваў, партый, згуртаваньняў і актыўных асобаў.

Адвечны вораг Беларусі ўламаўся ў наш дом. Гэта не манёўры. Гэта расейская акупацыя Беларусі і пагроза Украіне пад выглядам манёўраў. Калі не супраціўляцца і маўчаць -- мы можам страціць дзяржаву і краіну.

Акупанты не пакінуць нашу зямлю, хіба часткова паказальна ад'едуць, пакінуўшы танкі, ракеты і зброю, каб імгненна вярнуцца, пакуль жыве іх сатрап.

Заклікаю ўсіх беларусаў замежжа выказацца пра расейскую інтэрвэнцыю і акупацыю Беларусі расейскім войскам, засьведчыць пратэст, патрабаваць спыніць расейскую інвазію і выдаліць акупацыйныя войскі зь Беларусі.

Патрыётам Беларусі ў Бацькаўшчыне прапаную пачаць партызанскую барацьбу з акупантам. Гэта вырашыць шмат.

Тэма акупацыі трэба каб гучэла кожны дзень на ўсіх беларускіх рэсурсах, ва ўсіх беларускіх арганізацыях і суполках.

Заклікаю быць гатовымі да стварэньня Беларускіх дабраахвотніцкіх аддзелаў за мяжой. Толькі барацьба з нашэсьцем зьберажэ нам будучыню Айчыны.

Жыве Беларусь!

Зянон ПАЗЬНЯК
8 люты 2022

Навіны Беларусі:

АКУПАЦЫЯ. ДЗЕНЬ 21-Ы

large_1521897778_12.jpgРасейскія акупанты займаюць нашыя гарады і мясцовасьці пад выглядам манёўраў уздоўж мяжы з Украінай. Расейскія войскі ўжо па ўсёй Беларусі. Няма іх пакуль што толькі на поўначы Віцебскай вобласьці.

Колькі жывой сілы акупантаў уламалася ў Беларусь пакуль што цяжка падлічыць. Тыдзень таму іх было 30 тысячаў. Вельмі шмат танкаў, ракетных установак, баявых машынаў пяхоты. На нашых аэрадромах ужо абселі дзясяткі сучасных ваенных расейскіх самалётаў і бамбавікоў. У Лунінцы і іншых месцах акупанты сталі будаваць казармы і дамы для афіцэраў.

Гэта цяжкі ганебны час. Найбольш ганебнай ёсьць цішыня вакол расейскага ваеннага ўварваньня ў Беларусь.

Адпор мусіў бы быць хуткі і моцны. Яго няма. І гэтая цішыня можа паставіць крыж на нашай дзяржаве.

Лісты, якія мы (Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь") адаслалі ў Раду Бясьпекі ААН, па ўсёй Эўропе і па ўсім эўрапейскім друку ня будуць мець ніякага значэньня без адпору акупантам у Беларусі.

Навіны Беларусі:

АКУПАЦЫЯ, "МУДРЫ ПУЦІН" І МАСКОЎСКІ БЛАТНЯК

large_1521897778_12.jpgБеларусь перажывае нашэсьце арды -- маскоўскую акупацыю пад выглядам манеўраў. Армады расейскіх танкаў і ваенных машын на нашых дарогах. 23 студзеня Беларускі Нацыянальны Сакратарыят паведаміў пра гэта ўсяму сьвету. Сьвет маўчаў, і толькі цяпер нешта пачаў казаць.

Тым часам канторскія групнікі вакол Латушкі-Ціханоўскай пра захоп тэрыторыі Беларусі ня кажуць нічога. Яны гэтага ня бачаць і агітуюць людзей пайсьці на незаконны рэфэрэндум Лукашэнкі.

Галоўная фігура групы Валер Кавалеўскі патлумачыў, што, маўляў, ня Пуцін, ні Назарбаеў, ні агрэсія Расеі не галоўнае, а галоўнае -- дыктатар Лукашэнка, якога трэба ськінуць, і тады ўсё пераменіцца.

Навіны Беларусі:

ЛЁС БЕЛАРУСІ... БЕЗ БЕЛАРУСІ

pitushka_180.jpgБеларусь абмяркоўваюць зь яе акупантам - Расеяй, але пры гэтым суразмоўцамі (Пуцін і Макрон) не ўзгадваецца прынцыповае - тое, што ў беларускай дзяржавы няма законнага кіраўніцтва і тое, што Беларусь акупаваная Расеяй...

Фактычна гэтым, Францыяй, прызнаецца права Расеі на акупацыю і распараджэньне лёсам Беларусі - краіны, якая прызнаная міжнароднай супольнасьцю.

Таму зноў і зноў узгадваецца Будапешскі мемарандум і тыя краіны, якія гарантавалі Беларусі невыкарыстаньне(!) палітычных, эканамічных і ваенных сродкаў супраць яе, для нейкіх выгодаў на сваю карысьць - РФ, ЗША, Вялікая Брытанія.

У выпадку, калі будуць задзейнічаны іншыя краіны для абмяркаваньня сітуацыі якая склалася ў Беларусі і вакол яе, мы рызыкуем паўтарыць і атрымаць нашмат горшы варыянт для нас, як прыклад тых жа Менскіх пагадненьняў для Ўкраіны.
Удзел Расеі і іншых, у перамовах па Беларусі, замест падпісантаў Будапешскага мемарандума - шлях да вырашэньня лёсу Беларусі без законных прадстаўнікоў Беларусі.

Ну, а што катастрафічнае з гэтага атрымліваецца мы добра ведаем з гісторыі нашай краіны...

Навіны Беларусі:

ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ ПРА РЭФЭРЭНДУМ

large_1521897778_12.jpgІмкліва адбываецца расейская акупацыя Беларусі. Ганебны час. Ужо заехала 30 тысячаў акупантаў (поўная армія). На падыхадзе яшчэ столькі ж. Бясконца рухаюцца цягнікі расейцаў з жывой сілай, танкамі і гарматамі. Гэта вайна ў адзін бок. І -- цішыня.

Але не азіраймася на Захад (які нас здаў), бо за Беларусь і за волю Беларусі мусяць змагацца беларусы, але ня нехта іншы.

Тым часам прадажныя няспынна гавораць не пра вайну, не пра катастрофу Беларусі, але пра незаконны рэфэрэндум, бо ён патрэбны Крамлю і акупантам. Ня буду даваць цяпер ацэнак такім паводзінам. Прыгледзімся да рэфэрэндума, што ён абазначае.

Рэфэрэндум -- гэта мэтад непасрэднай дэмакратыі, у якім ўдзельнічае ўсё грамадзтва. Ня ўсе пытаньні могуць выносіцца на рэфэрэндум, і гэта мусіць быць адлюстравана ў заканадаўстве, каб пазьбегнуць маніпуляцыяў.

Рэфэрэндумы ня могуць праводзіцца ў час акупацыі, у прысутнасьці чужога акупацыйнага войска, у пэрыяд ваеннага і надзвычайнага становішча.

Маніпулятыўныя рэфэрэндумы ёсьць зброяй дыктатуры і акупацыйнай улады.

Навіны Беларусі:

ЗАЯВА АБ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ

large_1521897778_12.jpg1. "Моцны" адказ Пуціна, які ён абяцаў Захаду, яшчэ не завершаны, але ўжо рэальна адбыўся. Расейскія войскі ўведзены ў Беларусь. Працэс акупацыі працягваецца. Рускае войска сьцягваецца з усёй Расеі. У дарозе 200 цягнікоў па пяцьдзесят вагонаў кожны (10 тысяч вагонаў; гэта акрамя тэхнікі -- 80-100 тысячаў жывой сілы; больш, чым уся беларуская армія).

2. Увядзеньне рускіх войскаў адбываецца са згоды нелегітымнага самазванца ўлады Аляксандра Лукашэнкі пад выглядам правядзеньня расейскіх вайсквых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі і стварэньня пагрозы Ураіне.

Груба парушаныя Канстытуцыя і законы Беларусі, прынцыпы міжнароднага права.

3. Акупацыя выклікана агрэсіўнай палітыкай Пуціна і дзяржаўнай здрадай самазванца Лукашэнкі. Акупацыі спрыялі эканамічныя санкцыі Захаду супраць Беларусі, інсьпіраваныя Масквой і прыкрытыя рыторыкай прамаскоўскай апазыцыйнай групы Латушкі-Ціханоўскай.

Навіны Беларусі:

Зянон Пазьняк: Пад траскатню пра расейска-украінскую вайну адбываецца акупацыя Беларусі

large_1521897778_12.jpgРР: Аляксандр Лукашэнка прызначыў рэферэндум па праекце Канстытуцыі на 27 лютага. Вы былі за байкот апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. А што мяркуеце наконт рэферэндуму? Прымаць удзел, ці не прымаць?

Зянон Пазьняк: У рэферэндуме не трэба прымаць удзел. Ад таго будзе хто прымаць удзел, ці не будзе – нічога не пераменіцца. Існуе фальсіфікацыйная машына, яна добра адладжана. Там няма ніякіх законаў, ніякай маралі. Яна будзе дзейнічаць так, як захоча гэты рэжым. Не трэба хадзіць. Не трэба рабіць бачнасць, што сур’ёзна адносяцца да гэтага самазванца. Не трэба яму ствараць бачнасць легітымнасці. Хай ён вырашае сам як захоча. А як ён захоча, так і вырашыць. Гэта не будзе мець ніякага значэння. Трэба прадэманстраваць непадтрымку гэтаму рэжыму.

РР: У Беларусі новы старшыня ЦВК – Ігар Карпенка. Няма ў Вас спадзявання на лепшае? Зянон Пазьняк: Гэта Ярмошына нумар два. З тымі самымі карэннямі ў адпаведнай арганізацыі ў Расеі. РР: Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная Рада і Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне выступілі з наступнай заявай адносна рэферэндуму: Трэба абвясціць вотум народнага недаверу, прыйсці на ўчасткі і зрабіць бюлетэні несапраўднымі любым зручным і даступным спосабам.

Зянон Пазьняк: Для фальсіфікацыйнай машыны галасавання трэба толькі адно – каб людзі прыйшлі на ўчасткі. Не мае значэнне, як яны будуць галасаваць. Астатняе робіць машына. Гэтая тэхніка пацверджана ўжо 20 гадоў. Таму тыя, якія робяць выгляд, што не разумеюць, і пачынаюць заклікаць, яны працуюць не на беларускі народ, не на Беларусь, а працуюць на Маскву і на рэжым. Таму гэтага рабіць не трэба, катэгарычна. Гэта проста не разумна.

Навіны Беларусі:

Змагарны 1863-ці

kalinoyski180.jpgНацыянальна-вызвольнае паўстанне Кастуся Каліноўскага — адна з самых важных падзеяў беларускай гісторыі. Расейскія гісторыкі, а таксама ўсе, хто не хоча бачыць нашу краіну незалежнай, заўсёды называюць паўстанне 1863 года «польскім». Але ж многія гісторыкі Польшчы ўжо даўно зрабілі выснову, што Каліноўскі не быў палякам, а збройнае змаганне на нашых землях было не польскім, а беларускім, бо ў ім бралі ўдзел паўстанцы-беларусы, якімі камандавалі таксама беларусы.

Ваяры Тадэвуша Касцюшкі і змагары 1831 года імкнуліся аднавіць Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую. Каліноўскі і ягоныя аднадумцы змагаліся ўжо за самастойную Беларусь. Адным з іхніх пароляў былі знойдзеныя ў архіўных дакументах словы «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — Так узаемна!». Няпраўда і тое, што супроць расейскіх каланізатараў выступілі адны католікі. У шэрагах паўстанцаў было шмат праваслаўных беларусаў. У паўстанні ўдзельнічалі беларускія паэты Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Фелікс Тапчэўскі. Паўстанне Каліноўскага сталася першым крокам да будучай незалежнасці Беларусі.

Навіны Беларусі:

ЗАЯВА РАДЫ БНР АБ РАЗЬМЯШЧЭНЬНІ РАСЕЙСКІХ ВОЙСКАЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Рада БНР канстатуе, што ўваход на тэрыторыю Беларусі расейскіх вайсковых фармаваньняў, іх разьмяшчэньне на мяжы з Украінай і гатоўнасьць Лукашэнкі падтрымаць агрэсіўныя авантурныя пляны Пуціна ствараюць пагрозу як для беларускага народа, гэтак і для эўрапейскай бясьпекі.

Палітыка вайсковага збліжэньня з Расеяй, якую праводзіць нелегітымны дзейны кіраўнік Беларусі, цалкам супярэчыць дэкляраванаму ў дзейнай Канстытуцыі курсу на імкненьне зрабіць тэрыторыю бязьядзернай зонай, а дзяржаву — нэўтральнай (Артыкул 18).

Дапусьціўшы на тэрыторыю краіны вялікі кантынгент расейскіх войскаў, Лукашэнка расплачваецца за падтрымку Пуціна лёсам беларускага народа і гатовы заплаціць жыцьцямі людзей.

Упершыню ў гісторыі Беларусь успрымаецца ў сьвеце ў якасьці патэнцыйнага агрэсара.

Рада БНР яшчэ раз нагадвае, што Лукашэнка не зьяўляецца легітымна абраным кіраўніком дзяржавы, на ягоным сумленьні — сьмерці мірных людзей, тысячы палітычных вязьняў, ён ня мае ніякага ні юрыдычнага, ні маральнага права прымаць якія б тое ні было дзяржаўныя рашэньні і распараджацца жыцьцямі людзей.

Навіны Беларусі:

ЧАМУ?!

Ёсьць вядомыя факты "раптоўнага, дзіўнага" зьяўленьня ў палітыцы і антыбеларускай дзейнасьці Бабарыкі, Ціханоўскіх... але зьвяртаць на іх увагу і казаць аб іх нельга. Дык "дэмСМІ" і не зьвяртаюць...

А вось З.Пазьняк зьвяртае і адразу паніка і адмаўленьне вядомага з другога боку...

Чаму?!

Чаму "дэмСМІ" ігнаруюць вядомае, чаму не кажуць аб канкрэтных дзеяньнях, напрыклад, Ціханоўскай і "штаба" у палітыцы, не кажуць на чыю карысьць гэтыя дзеяньні?!

Чаму не кажуць "дэмСМІ", якімі трагічнымі наступствамі для Беларусі сталіся заклікі Ціханоўскай (тых, хто за ёй) - прыйсьці на "выбары", правесьці ўсеагульны страйк непадрыхтаваны арганізацыйна і фінансава, заклікі да санкцыяў адносна эканомікі Беларусі, заклікі без мэты хадзіць па вуліцах і пляцах краіны і г.д.?

ЧАМУ НЕ КАЖУЦЬ?! МЫ ВЕДАЕМ АДКАЗ І ВЫ ЯГО ВЕДАЕЦЕ ...

Юрка Цехановіч

Навіны Беларусі:

НЕ РАЗУМЕЮЦЬ?

gazprom180.jpgНіяк не дойдзе да заходніх палітыкаў, што ў асобе Масквы, яны маюць справу не з роўнымі сабе, г.з. не з палітыкамі, а зусім з іншымі адмыслоўцамі, сімбіёзам - прадстаўнікамі крыміналітэту і самых нялюдскіх, крывавых сьпецслужбаў у сьвеце - таталітарнай дзяржавы, імпэрскай Расеі.

(Адны палітыкі сапраўды не разумеюць, а іншыя элементарна працуюць на Расею, яе інтарэсы, прыкрываючыся realpolitik сваіх краінаў...)

Калі б яны (заходнія палітыкі левага і ліберальнага толку), гэта зразумелі, альбо кіраваліся інтарэсамі сапраўды дэмакратыі, то дзейнічалі адэкватна ў адказ на ўсе гэтыя гібрыдныя, тэрарыстычныя і іншыя выклікі ўсходняй імпэрыі варвараў.

З Расеяй нельга дамовіцца.

Яна з лёгкасьцю адмаўляецца ад любой, самай сур'ёзнай дамоўленасьці, калі ёй гэта неабходна.

Навіны Беларусі:

ЗЛАЧЫНСТВА ЗАЛЕЖНАСЬЦІ (Ліст сябрам Народнай Партыі)

large_1521897778_12.jpgКалі нарвэжская кампанія Яра (Yara) пад ціскам Эўразьвязу аб'явіла, што спыняе да 1-га красавіка адносіны і гандаль зь "Беларуськаліем", то на абліччах групнікаў газпрам-апазыцыі засьвяцілася шчасьце -- яны запісалі гэта на свой рахунак і палічылі, што дамагліся свайго, бо дакучалі Яры словаблудствам ўвесь час, каб абрэзаць гандаль зь Беларусяй. "Гэта пазіцыя беларусаў, я раблю гэта дзеля іх", -- важна казала Сьвятлана нарвежцам. І вось Яра пад уплывам Брусэля і на шкоду сабе рашылася на разрыў.

Шчасьлівая Сьвятлана Ціханоўская (якая ўвайшла ў ролю), усур“ёз заявіла, што «Yara зможа вярнуцца да партнэрства з прадпрыемствамі новай Беларусі».

Яра -- ня самы моцны партнёр "Беларуськалія", але ўсё ж такі, калі абапірацца на камэрцыйную выгаду ды на сумленьне, ды калі ведаць і разумець, што адбываецца ў Беларусі, то так рабіць было ня варта і ня хораша, тым больш, што Нарвэгія не належыць да Эўразьвязу.

Праўда, Яра яшчэ крыху нібы вагаецца, але групнікі -- у захапленьні. Магчыма, ім здаецца, што яны асабіста ўвагналі цьвічок ў дамавіну Беларусі. І нельга сказаць, што яны ня ведалі, не разумелі, што рабілі.

Навіны Беларусі:

У сьвеце:

Янка Філістовіч

j_filistovich.jpg14 студзеня 1926 г. блізу Вялейкі нарадзіўся Янка Філістовіч, сябра Рады БНР, дэсантнік, партызан.

Раньнія гады Я. Філістовіча прайшлі ў Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад польскай акупацыяй. У час Другой Сусьветнай вайны Я. Філістовіч служыў у 13-ым паліцэйскім батальёне; перад прыходам Чырвонай Арміі быў перакінуты ў Нямеччыну.

Пасля вайны Я. Філістовіч пераехаў у Францыю. Вывучаў гісторыю ў Сарбонскім (Францыя) і Лювэнскім (Бэльгія) унівэрсытэтах. Выдаваў часопіс «Моладзь», быў адным зь лідараў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі.

У Парыжы ён наладзіў кантакт зь Міколам Абрамчыкам. 11 сакавіка 1951 г. Янка Філістовіч быў прыняты ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком ураду БНР на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

У сакавіку 1951 ён узяўся за місію наладжваньня кантакту беларускіх эміграцыйных уладаў з падпольлем на тэрыторыі БССР. Пасля трохмесячнай падрыхтоўкі на базе Каўфбэрэн каля Мюнхена, 9 верасня 1951 г. Філістовіч быў накіраваны ў раён, зь якога паходзіў, у складзе амэрыканскага дэсанту.

Навіны Беларусі:

Страницы

Subscribe to RSS - Старонка рэдактара