…7-га траўня ў Празе на саміце Эўразьвязу была прынятая і зацьверджаная праграма “Усходняе партнёрства.” Гэта падзея, якая патрабуе грунтоўнага асэнсаваньня. Перад самітам нам, беларусам, неабходна было ўмяшацца ў сытуацыю, каб паправіць тое, што можна паправіць. Бо, здаецца, ня ўсе ўсьведамляюць, наколькі небясьпечны паварот адбываецца ў эўрапейскай палітыцы.