Усім беларусам, якія схоплены ў палон прамаскоўскім рэжымам і кінутыя ў турму за краты на пакуты і зьдзек за тое, што яны беларусы, і тым, што пад чужой уладай жывуць у турме бяз кратаў, зычу ў новым 2022 годзе ўбачыць Беларусь вольнай і быць у свабодзе.
Трымайцеся і мужайцеся, мацуйцеся духам. Беларусь ведае пра вас і не забудзе гісторыя барацьбы за волю і вольную нацыю.
Ёсьць за кратамі розныя людзі, нават тыя, што блудзілі ў Расеі і спадзяваліся на Маскву. Але Масква іх здала цемрашалу, бо маніпулявала і гуляла ў свае інтарэсы. Дзеля гэтых вязьняў скажу:
- Сябры, братове, вы беларусы, за вамі наш беларускі род. Кідайце глядзець на Маскву. Расея наш вораг, вораг свабоды і ўсяго чалавецтва. З Масквою нельга дружыць, бо яна рыхтуе нам народную сьмерць. З Масквою трэба змагацца, бо толькі змагаючыся - пераможам зло.
Беларусь - наша сьвятая зямля. Шануйма нашу зямлю і свабоду. Шануйма нашу вялікую Беларускую мову, наш Хрыстовы Бел-Чырвона-Белы сьцяг і гэрб "Пагоня". Вяртаймася да вытокаў, да нашых карэньняў, да нашай народнай сутнасьці і вялікай культуры, гаварэм па-беларуску ўсюды, дзе мы ёсьць, любем нашу Айчыну і наш народ, не аддавайма яго на рабунак маскоўскай ардзе.
Тыя, што хлусяць народу і за юдавы грошы хваляць чужых, тыя, што наклікаюць бяду на краіну ды кажуць, што "Пуцін мудрэц" і Расея ім друг, - гэта здраднікі нацыі, якія набліжаюць вайну, клічуць гора людзей і расейскі захоп.