ср, 21/11/2007 - 16:48 — bez-admin
Нацыянал-дэмакратычная супольнасць Беларусі вясной збіраецца шырока адзначыць 90-годдзе з дня ўтварэння БНР. Але старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў Мінск не прыедзе.
Як распавёў Рацыі намеснік старшыні Рады, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык, старшыня Рады БНР – гэты пэўны статус і пэўнае стаўленне: “Такое стаўленне з боку нацыянальна арыентаванай грамадскасці ёсць. 15 гадоў таму ў Беларусь прыязджаў тагачасны старшыня Рады Язэп Сажыч, які меў сустрэчы і з кіраўніком Беларусі на той час Станіславам Шушкевічам. Вось узровень візіту. Але зараз такога фармату быць не можа. Ніхто з чыноўнікаў сустракацца з Івонкай Сурвілай не будзе. Да ўсяго ёй могуць учыніць на мяжы асабісты дагляд. Гэта ненармальная сітуацыя. Таму яе візіт у Мінск у цяперашняй сітуацыі выключаны”.
Радыё РАЦЫЯ
Навіны Беларусі: