вт, 01/01/2008 - 09:51 — bez-admin
Ёлка, цацкі, гірлянды, Сьвяты Мікалай, вершы й сьпевы, падарункі... Ці магчыма бяз гэтага ўявіць Каляды? Напэўна, ніводнае іншае сьвята не чакаюць дзеці з такім нецярпеньнем, як Сьвята Божага Нараджэньня.
Сьвяты Мікалай завітаў да дзетак нядзельнай школкі ў горадзе Антвэрпане зусім не неспадзявана. На ягоны прыход яны чакаюць кожны год і ведаюць, што ён абавязкова прыйдзе. Ўжо за месяц яны пачалі вучыць вершы і песьні аб Нараджэньні Хрыста, аб Мыріі і Язэпе, аб пастушках і анёлах, аб зорцы і трох каралях.
Вясёлы карагод, салодкі пачастунак, гульні і конкурсы сталі неад’емнаю часткаю дзіцячага сьвята.
БЭЗ-Info
Навіны дыяспары:
Духоўнае жыцьцё: