вс, 09/03/2008 - 21:20 — bez-admin
25 сакавіка беларуская грамада Бэльгіі традыцыйна ладзіць сьвяткаваньне угодкаў утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сьвяткаваньне мае распачатца з малітвы ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве гораду Антвэрпану. Пасьля сьвяточнага набажэнства адбудзецца ўскладаньне кветак да помніку невядомаму жаўнеру ў горадзе Брусэлю (Place du Congrès).
Сьвяточная вечарына, прысьведчаная Дню Незалежнасьці, будзе ладзіцца ў адной з прыватных кавярняў гораду Антвэрпан.
Запрашаем усіх Беларусаў далучыцца да сьвяткаваньня.
Аргкамітэт БЭЗу
Навіны дыяспары: