сб, 29/03/2008 - 12:39 — bez-admin
Заява Управы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”
ЗАЯВА
Управа МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказвае абурэнне затрыманнем і асуджэннем на пяць сутак адміністратыўнага арышту кіраўніка Згуртавання Аляксея Марачкіна. Ён быў затрыманы ва ўласнай майстэрні напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка, увечары. Вядомага мастака, грамадскага дзеяча, аднаго з ветэранаў адраджэнскага руху ў Беларусі, сустаршыню Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-х угодкаў БНР абвінавачваюць у лаянцы каля будынку Цэнтральнага РАУС г.Мінска.
Расцэньваем гэтыя дзеянні як парушэнні маральных і юрыдычных нормаў і патрабуем неадкладна вызваліць Аляксея Марачкіна.
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
25.03.2008 г.
Навіны Беларусі: